Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
I з перцэм, не з перцэм, I з шчырынькім сэрцэм.
Калі ўладкоўваюць на вазы нявесцін пасаг.
Ну, мо, матко, повечэраймо, По вечэры подзелімоса;
Табе, матко, уся худобочка, А мне кублік да й каробочка, Табе, матко, усе окрайчыкі,)
А мне усе асвойчыкі. *
Окрайчык — рэшта ад кавалка палатна.
**' Асвойчык — непачаты сувой палатна.
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 327, № 582.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 85, № 61. Запольскій: Білорусская свадьба, № 4.
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№43.
Ну, мо, матко, дай вечэраці, А повечэраўшы, подзелемосе. Табе, матко, усё роўненько, А мне кладзі ўсё тоненько.
Табе, матко, ніт, бэрдзечко,**
А мне кладзі полоценэчко.
Табе, матко, уся домоўка, А мне кубэл да кароўка.
Ніт і бэрдо прылады для ткання ў кроснах.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№44.
Да хадзіла пава по крутой гарэ,
Да погубіла пер’ейкоў по шоўковой траве.
He жаль жэ мне павонькі, як пер’я ее.
Жаль жэ мне Кацерынкі, што на чужыне. Чужая староночка бэз ветра шуміць, Чужая мамочка, не беда, баліць.
Ужэ табе, Кацерынка, по вечорках не хадзіць Да й крутою кашу ужэ не варыць.
Кідай свае вечэрніцы на паліцы, А свае недопрадкі на палаткі.
№46.
Ходзіць козенька по сяножаці і грозіцса на воўка -
Побраў ты мне ўсе козенятка
Да й шчэ хочэш і мене взяць.
Ходзіць Кацерынка по новых сенях і з Янком сварыцьса Побраў ты мне ўсе персьцёночкі, Да й шчэ хочэш і мене взяць.
№47.
Плаўле утонька по сінім моры ціхонько, А за ею сіў селезёнок блізенько. Адплынь, сіў селезёнок, ад мене, Знайдзі сабе такою утку, як ты сам. Перэплыў я чэтырэ мора, у пятом стаў, Едва й знайшоў такою утку, як я сам. Ходзіць Кацерынка по новых сенях усё, А за ею кавалір ее, маладый Янко. Адступ, адступ, маладый Янко, ад мене, Знайдзі сабе такою панну, як ты сам. Перэехаў я чэтырэ села, у пятом стаў, Едва й знайшоў такою панну, як я сам.
№48.
Клёновая лісьціцяночка, куда ж цебе вецер вее?
Ці в луг, ці ў даліну, ці назад на клёніну?
Маладая Кацерынка, куда ж цебе бацько аддае?
Ці в людзі, ці в татаршчыну, ці в веліку паньшчыну?
Ці в чужую землю, ці в веліку сем’ю?
Та земля каменістая, та сем’я наровістая -
Па той землі будзеш хадзіць, да ліхой сем’і рабіць.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 87, № 74.
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 303.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 300.
Павет Мазырскі, вёска Капйэвічы
№49.
Ой, в лесе, лесе, медзьведзь рыкае — А ў цебе, Кацерынко, сьвекруха ліхая. Ой, нехай он рыкае, нехай он рыкае, Я таму медзьведзю салодзень подкіну, А сваю сьвекруху перыной накрыю. Як яна будзе бурчаць, так я буду моўчаць, А як яна будзе гаворыць, так я буду наровіць.
Павет Мазырскі, вёска Жыткавічы
№ 50.
Чэму ж, дзіцятко, у сваей мамонькі не вечэруеш?
Бо як пойдзеш до сьвекрухы, то не будзеш вечэраць. Самі седуць вечэраць, цебе пашлюць по воду.
Хто ж цебе, мае дзіцятко, там пожалуе?
Я вазьму адно ведзерцо, он другое вады прынесу. Гора ўсока, вода далёка хто ж цебе пожалуе? Прынесшы вады, загадаюць пасьцель слаць, Послаўшы пасьцель, загадаюць ложкі мыць.
Ложэчкі брашчаць, сьлёзэчкі кап-кап! О то ж твая то вечэра.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гаралок
№ 51.
Калі маладыя выязджаюць да мужавай хаты.
Тонкая лешчынонька Коло явора в’ецса, Маладзенькі Яночко Коло тэсьцінька трэцса. Тэсьцінько мой, тэценько, Выпровадзай да не забавляй, Бо ночэнька цёмненькая, Дарожэнька да й непэвная,
Дарожэнька карэністая, Кацерынка наровістая. Каб жэ мы не зблудзілі, Кацерынкі не згубілі.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 94, № 107.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№52.
Тонкая лешчынонька Коле явора в’ецса, Маладзенькі Іванко Коле тэсьцінька трэцса. Тэсьцінько, мой татэнько, Выпровадзай да не забавляй. Штоб жэ мы не зблудзілі, Скрынечкі не згубілі. Як скрынечку згубімо, To другую зрабімо: Як Кацерынку згубімо, Другую не знайдземо.
№ 53.
Сватухно наш, салавейко, Атлучай нас скорэнько; He працягай до ночы, Бо выберэ сова очы. Ночэнька цёмная I дарожка непэвная.
№ 54.
Разганяйсе, маці, по велікой хаце!
Ужэ веліка шчэрбіна бэз сваго семяніна. Хоць плач, маточко, хоць не плач, Будзеш сама платье праць.
He плач, маточко, не тужы, Поперэш платье ў лузе;
Хоць не белінько поперэш, Да мене, маладой, спомінеш.
№ 55.
Да заметай, мамко, жар, жар, Будзе табе дочкі жаль, жаль! Заметай, мамко, попёл, Мы тваю дочку хопім.
3. Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 108, № 168.
Шейнь: Білорусскія пгьснй, I, стр. 345, № 630.
Запольскій: Білорусская свадьба, стр. 24.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 108, № 45.
Павет Мазырскі, вёска Жыткавічы
№ 56.
Загрэбай, мамко, жар, жар, Калі табе дочкі жаль.
Закідай, мамко, дрова, Аставайсе здарова.
Запалі, мамко, сьвечку, Пайдзі по запечку Нема ні скрыні, ні перыны, Ані тваей господыні.
Павет Мазырскі, вёска Капнэвічы
№ 57.
Да садзісе ж, Кацерынко, на возы, Покідай матчыну нароў, Да берэжы сваю голову.
Первый нароў гулянье, А другій нароў сьнеданье, А трэцій нароў беганье, Чэцьвёртый нароў вечоркі, Да ўсе дзевочые паходкі.
Уж табе по вечорках не хадзіці, Ужэ з дзеўкамі не гуляці, Да з жонкамі жэноваці.
№58.
Вернісе, мае дзіцятко, Повечэрай да вечэрыньку, Пасьцелі да й пасьцеліньку. Гдзе я буду ноч ночэваць, Там я буду вечэраць, Там я буду пасьцель слаць.
№ 59.
Маршалочкі, маладые маршалочкі, Да ўдырце ж по конях, по залатых колах, Штоб колечка зазвенелі, Штоб Кацерынка да й не зачула Як мамонька да будзе зваць.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№60.
Мы свахы Кацерынкі, Забером усе перынкі; Ой, мы свахы гожы, Забером усе рагожы. Шкода нашаго коня вараного, Што ўдаром перэбіўсе: Із мякіны перыны, Соломяные подушкі.
№ 61.
Нявесту вязуць у мужаву хату.
Свеці, свеці, ясён месяц, над намі, Бежы, бежы, сівый конік, под намі, Штоб нам была дарожэнька відная, Штоб нам была господынька поўная.
Гэй, радуйсе, земля, друбный дошчык ідзе! Гэй, радуйсе, маці, сын невехну везе!
I ручую, і рабочую і до дзела ахочую. Хоць мы ўсю ноч не спалі, Такі маці слугу досталі, Маці слугу верною, Янку жонку вечною.
№ 63.
Да адчыні, бацюхно, варота, Да везом табе невехну, як злото. Кацерынчына матка ўсю ноч не спала, У костонькі іграла.
Што ўкіне, то і праіграе Ей Бог не помагае.
Янкова матка ўсю ноч не спала, У костонькі іграла.
Што ўкіне, то і выіграе Ей Бог помагае.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гаралок
№64.
Леці, леці, саколіку, Сядзі, упадзі на століку, Скажы, скажы повесьценьку, Шчо сын везе невесьценьку, Рабочую, ахочую, I до людзі гаваручую, Вусоку, як еліна, Чырвону, як каліна.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 120. Быковскій: Свадебные обряды, cmp. 73.
№65.
Конікі голяля, голяля!
Прывезьлі нам на двор гультая. He гультая, да й работнічка, Маладого ахотнічка.
Конікі да тупу, тупу!
Прывезьлі нам на двор ступу. He ступу, да й колодзіцу, Маладою малодзіцу.
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№66.
Калі маладых праваджаюць да клеці, у якой свахі сцелюць ім пасцель.
3 волі сваця, з волі, пазволь до каморы Там двое дзеткоў спало.
Адной роджоный, а другой суджоный.
Янко роджоный, а Кацерынка суджоный.
№67.
Па ад’ездзе нявесты бацькі, непакоячыся, пасылаюць так званых прыданак, прыяцелек, каб тыя даведаліся, што з ёю.
Едом мы, едом ні дарогой, ні сьледом, Едом поцерухой за сваей харашухой. Добры вечэр, добрые людзі, і мы к вам Ці не залецела наша галочка сюды к вам? Яны ручацьса, яны божацьса: нема ў нас, He ручыцесь, не божыцесь: яна ў вас. Прыданые да коханые, возы вашэ позлоцяные, Сваха сваці поклоніласе, штоб дзіця не глумілосе. Гдзе ж нашэ да повінное, што з намі не вітаецса, На здаров’е не пытаецса?
На дворэ да ключ лежыць, наша Кацерынка ў клеці лежыць. На дворэ каладзез і ведро чэму нашэй Кацерынкі не відно?
№68.
Суседочкі мае, маточкі, прашу вас Штоб не було маму дзіцяці ганьбы ад вас. Штоб ты була, суседочка, маточка, I штоб не була крыта поветка хаточка. Штоб не стаяла цёмной ночой под акном, I штоб не оцерала горачы сьлёзы ручком.
№69.
Е ў нас невехна добрэнька, Спіць яна до яснаго соўненька. Соўнцэ ў акенцэ, а яна спіць, Роса опала, то встала, Пашла по двору, як пава.
№ 70.
Маладзенькі Яночку, не бій сваю Кацерынку, He бій ё дубцом, да покарай ё слоўцом.
Ой, бій да дубіною, штоб была господыною, Шчоб по хатах не хадзіла, господаркі глядзела. Ложэчкі под лавкою заросьлі муравкою, Даёночка под прыпечком заросла рокітнічком, Горшчыкі под парогом заросьлі мурогом.
№ 71.
На моры да соўнцэ іграло, Кацерынка да воду брала, На свой край да поглядала: Ці не едзе ей татэнько, Ці не везе гасьціньчыка, Белінькаго як сырчыка? He рада я гасьціньчыку, Як я рада свайму татэньку. Ах, роднінькій мой татэнько, Выратуй мене з мора, 3 велікаго гора!
Родное мае дзіцятко, Рад бы я ратоваці, Да нечэго ў ручкі взяці. Hi чоўна, ні весельца Толькі дам доброе слоўцо.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 194. Янчукь: По Мйнской губерній, № 27.
XII. Загадкі
№ 1.
Адну козу мае
I штодзень за хвост подымае.
Юшка ў печы.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 242.
№2.
Адзін кажэ: сьвітай Божэ!
Другій кажэ: не дай Божэ! А трэцій кажэ: як дзень, так ноч!
Акно, дзверы і лава.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, №17.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 241.
Гйльдебрандь: Сборнйк-ь памятнйковь, № 23.
№3.
Адзін кажэ: полежымо!
Другій кажэ: побежымо!
А трэцій кажэ: поківаймосе!
Камень, вада і трыснёг пад ветрам.
Dybowski: Zagadki Bialoruskie, № 58.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 240.
№4.
Бег воўчок, асмалёный бочок.
Юшка ў печы.
Романовь: Бклорусскій сборнйкь, № 27.
Носовйчь: Білорусскія загадкй, № 14.
№ 5.
Брат за братом гоніць, Ніколі не догоніць.
Колы ў возе.
Носовйчь: Білорусскія загадкй. № 20.
Бела, белява, перэд Богом стаяла. Божэ мой мілый, косьці мае паляць, Кроў маю п’юць.
Бяроза.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 16.
№ 7.
Божу хвалу за хвост цягнуць.
Божа хвала на гвалт крычыць.
Звоняць у царкве.
№ 8.
Бочка круп, на версе струп.
Макаўка.
Булгаковскій: Пйнчукй, № 116.
Гйльдебрандь: Сборнйк-ь памятнйковь, № 16.
№9.
Бегла сучка Крэменьчучка, Куды гляне трава вяне.
Каса.
Романовь: Білорусскій сборнйкь, № 127.