• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Пашоў лесом, пашоў цёмным, пашоў садзіком зелёным, Да до Машы вечэром пастучаў он у акошко: «Выйдзі, Маша, на часок, подай ручку, подай праву, Разпрашчаемса з табой.
    I зніму з цебе колечко, нам не відзецьса з табой». Пашоў барынь, пашоў дарогой і зашоў он в гарадок. Аж там дзеўка, аж там красна, прадае салодкій медок. Схадзіў Польшу, всю Расію, крашэй Машы не відаў Як назад вараціўса, жывой не застаў.
    Лежыць Маша у сьветліцы на цісовіньком столе, Ей голова вся ўбрана в розовые цьветы.
    Прышлі попы, прышлі дзякі, да й кадзіло прынесьлі, Громко певчые запелі, да ў кладбішчэ панесьлі.
    Як на кладбішчэ внесьлі, уздрагнуласе земля, Тагда людзі возналі, што ўмершая душа.
    Ты ўбівай на крыжу залатые літэра Хто знае, прачытае, што любоўніца твая.
    № 156.
    Hi спіцса, ні дрэмлецса, ні сон мне не берэ, Пашоў бы я до дзеўчыны, сам не знаю, дзе жыве. Пайду, спрашу товарыша, нехай мне заведзе Товарыш крашэ мене, он дзеўчыну добійе.
    Вечэр дзевушка воснула, відзела дружка ва сьне Як праснулась, вздохнула, закіпела кроў в ее.
    «Ты кляўсе, божыўсе, а з другою ажэніўсе -
    Вазьмі в ручкі пістолеты, да прастрэль жэ грудзь маю».
    Романовь: Білорусскій сборнйк-ь, стр. 416, № 156.
    Янчукь: По Мйнской губерній, № 112.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 147, № 52.
    № 157.
    Ой, Божэ, мой мілый, п’яна я, п’яна, ад мёду ўпіласе. Якая нешчасна я з роду ўдаласе!
    Ой, умру я, умру на цэлые два дні Ці не ўведаю ў мілаго праўды?
    Мой мілый спужаўса, у жупан убраўса,
    Ушоў за варота да й в бокі взяўса:
    «Ой, Божэ, мой мілый, што мне рабіць?
    Ці коня седлаць, ці цело хаваць, Ці ехаць на Украіну іншой шукаць?». Дзеткі як зачулі, да й заголосілі: «Маць наша, маці, дзе нам цебе взяць? Ці ў кромках купіць, ці з шоўку пашыць,
    Ці муляра*’ наняць мамку адмалёваць? Хоць муляр мулюе не мамку радную». «Ціхо, мае дзеткі, шчэ я не ўмерала, Я ў вашэго бацькі праўду ўведала». «Міла ж мая, міла, што ж ты нарабіла Учора ты ўмерла, а сегоня жыва!».
    ’’ Муляр мастак.
    № 158.
    Упраўляла маці сына ў веліку дарогу: «Едзь жэ, мой сынку, да не забавляйсе, На тым каню вараным назад зварачайсе». Як увідзеў маць радную, кагда он вернуўсе, Зрадзі лесу, пры даліне, конік спотыкнуўсе. Ішлі ляхы на тры трахы, стрэльцы на чэтырэ, Маладые солдацікі ўсе поле закрылі.
    Под зелёною сосной лежыць сільнэ войско, Лежыць сіла, лежыць войско, лежыць пан Філеўскі. Его міла падхадзіла, хусту подымала, У лічко вознала, у уста цэловала.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 185, № 130. Там «пан Понятовскі». Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 384, Ns 716 — «пан Косьцюшко».
    № 159.
    По серэбраной рэчцэ, по жоўтым песочку, Доўго, доўго я шукаў мілой сьледочку.
    Нігдзе сьледу не нашоў, як бы не бувало У прэкрасной цішыне рэчка сколовала, У высокой высоце калакол раздаўсе. Сеў на борзова коня і туды помчаўсе.
    Праців цэркоўкі сьвятой конь мой становіўсе, Атварылісь храму дзверы, там народ талпой Відзеў мілую сваю, водзяць кругавою.
    Міла мая на мене зглянула:
    «Ой, ты мілый, ты мой друг, я ж цебе зменіла!». «Астаюсе пры нешчасью, а ты будзь шчасьліва, Дай табе, Божэ, свацьбу і любоў сьвятую, А мне сабе за жонку дзеўку маладую».
    Павет Рэчыйкі, вёска Вужынен
    № 160.
    Ажэніла матка сына не па волі Да й взяла невехну не па любові. Выправіла сына ў веліку дарогу, А нелюбу невехну ў чыстое поле, У чыстое поле, браць белый лён. «Не ўберэш лён, не ідзі до дома, Стань серэд поля белою тополю, Корэнь глубоко, лісьці шэроко, А галье кучэравы тополя ўдала. Туды ідзе мой сын з войска, Будзе на тополю пілно дзівіціса, I прыдзе до дому і мне хваліціса: «Ой, прашоў я, мамко, всю Польшчу, Украіну, I не бачыў, мамко, я такого дзіва, Як на нашым полю выросла тополя».
    «Ідзі ты, сынку, до новой клеці, I вазьмі ты, сынку, войстрой секеру, I зрубі тополю нізенько пры полю». Як цюкнуў разок, трэсочка адлецела, Як цюкнуў другій раз, кроў показалась, Як цюкнуў трэцій раз, адазвалась: «Ох, ты ж не тополю, мой дружок, рубаеш, Ты сваю пару по век разлучаеш».
    Так прышоў сын до сваей маці, I стаў сваю маць у глаза ругаці: «Бодай табе, мамко, так важко на сьвеце жыць, Як будзеш, маці, поміраці, Так штобы табе важко конаць, Як мне цяжко-важко пару разлучаць».
    № 161.
    У полі, у полі стаяла бероза, В той берозы, хто ідзе той рубіць. Мамко галубко, мене друг не любіць, Позно гуляць ходзіць, у палноч прыходзіць, Да лажыцьса спаці ўперэг короваці, А мене маладзенькой веліць разуваці.
    Ой, я цебе, мілый, разую і абую, Да ў белое лічко сем раз поцалую! Адступісе, міла, пагана, плюгава Мене цаловала Маша маладая.
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 47, № 92.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 133, № 22. Янчукь: По Мйнской губерній, № 124.
    Шейнь: Матеріялы, стр. 389, № 473. Карскій: Білорусскія піснй, № 1.
    № 162.
    Ой, у полі стаіць два дуба, Под тымі дубамі ячмень малачу Вышэ тых дубочкоў салома леціць. Ой, на бойстрой рэчцэ чоўночэк бежыць, А ў том чоўночку мой мілый седзіць, А ў левой ручцэ веселко дзержыць, А ў правой частый грэбушок.
    I он чэшэ, разчэсуе кудзеркі свайі, I з свайімі кудзеркамі разгаварывае, I просіць, і прыказывае: «Плывіце, кудзеркі, ціхо по водзе, Ціхо по водзе до жэны маей Ой, ці тужыць жэна, ці тужыць по мне?». «Нехай по ім тужыць човэн да й вода, А я не буду, бо шчэ малада Віў ён батожэчкі з майіх русых кос, Пушчаў дзьве рэчонкі з майіх друбных сьлёз, Каціў белый камень по майіх грудзях». «Непраўда, міла, непраўда твая, Я віў батожэчкі з чорнаго шоўку, Пушчаў дзьве рэчонкі з друбнаго дошчу, Каціў белый камень з горы ў даліну».
    Романовь: Білорусскій сборнйкь, стр. 149, № 115.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 161, № 82. Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 249, № 435.
    Гйльдебрандь: Сборнйкь памятнйковь, стр. 57.
    Павет Рэчыйкі, вёска Агаролнікі
    № 163.
    Былі ў бацькі тры сыны, Да ўсе тры Васілі Адзін есьці несе, Другій волы пасе, Трэцій седзіць на камені, Дзержыць дудку на рамені. Ой, ты, дудка мая, Веселушка мая, Веселі ж ты мене
    На чужой старане.
    Дмйтріевь: Собраніе пісень, стр. 108.
    3.	Радченко: Гомельскія народныя піснй, стр. 237, № 248.
    Шейнь: Матеріялы, стр. 531, № 648.
    Шейнь: Білорусскія піснй, 1, стр. 265, № 470.
    Павет Пінскі, вёска Кажан Гарадок
    У вёсцы Кажан Гарадок, што ляжыць на памежжы Мазырскага павету, народная мова носіць рысы пэўнага змяшання з гаворкай, якая пануе ў ваколіцах Пінску, бліжэйшай да ўкраінскай. Я старалася ў арфаграфіі перадаць гэтыя адценні.
    № 164.
    «Ці ты чула, мая мамцю, як я ў цебэ была, Як сівоньку галубоньку под акном стаяла?». «Каб я чула, мая доню, шчо ты ў мене была, Прачыніла б окенечко, шчоб жэ ты ўлянула, Дала б табе есьці, піці, чэго б захацела, Запытала б, мая доню, чэго ты змарнела? Ці сыны жэніла, дочкі аддавала, Ці ліхая твая доля, шчо стала старая?». «Сыноў не жэніла, дочэк не давала, А ліхая мая доля, я стала старая.
    Ой, у саду вішневому цекуць ціхі воды, Выкуп мене, мая мамцю, з гэтое неволі». «Недзе грошы взяці, цебе выкупляці Трэба гэтак, мая доню, свой век коротаці».
    «Не ўважай, мая мамцю, шчо я ў цебе одна, Вэдзі мене, утопі мене, дзе вода халодна; He уважай, мая мамцю, шчо я одзініца, Ведзі мене, утопі мене, дзе цечэ крыніца. Як буду топаць, не давай крычаці, Бо почуюць суседочкі, стануць ратоваці».
    Шейнь: Матеріялы, стр. 382, № 462.
    № 165.
    Дробный дошчык закурэўса, Сын з мацеру посварыўса. «Ідзі ж, маці, проч од мене, Будуць цепер госьці ў мене, Будуць кумы, побратцы, Будуць в шатах і в жупанах А ты, маці, в сермязе, Твой сын будзе ў зневазе». Пашла ж маці горонькамі, Аблівалась сьлёзонькамі. Шчэ ж маці з гор не зішла, Ужэ сына беда знашла.
    Старша дочка захварэла, Жонка его помірае.
    Сын маці доганяе: «Ой, вернісе, мая маці, Цепер будзеш старша ў хаце, Будзеш дзеці калыхаць». «Не вернусе, мой сыночку, А хоця будзе хата гарэць, He пайду поглядзець». Маці сэрцэ сакрушыло, Сына хату потушыла.
    Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego, str. 402.
    3.	Радченко: Го.мельскія народныя піснй, стр. 204, № 173.
    № 166.
    Травушка-муравушка, зелёный лужок. Я по табе, травушка, не находжусе, Кого верне люблю, не налюблюсе. Кого ненавіджу, то шчодзень віджу. А кого не знала, то з тым на сьлюбе стала. А кого любіла, стаіць за плечыма, абліўса сьлезыма.
    № 167.
    Як пайду я лугом, лугом, Там мой мілый орэ плугом. Ой, он орэ і гукае, Што ліхую жонку мае. Занесу ему есьці Ці не скажэ доброе весьці? Ой, занесу ему піці, Ці не стане говорыці? Он напіўса, он наеўса Да й на ролі поваліўса. «Ой, чэм лежыш, чэм не орэш, Чэм до мене не говорыш?». «Ой, я лежу да й думаю, Што погану цебэ маю». «Ой, я брові ў сажу ўмажу, Такі цебэ перэважу, А лічэнько намулюю, Такі цебэ прэмудрую».
    Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 127, № 29.
    № 168.
    На полі верба, под вербой вода.
    Ой, там брала дзевка воду, сама ж малада. Дзевка ад воды, козак до воды.
    «Пастой, дзевка чорнобрыва, дай коню воды». «Ох, рада б я стаць, коню воды даць Зімна роса, девка боса, ножэнькі сзімняць». «Скіну апоньчу, ножэчкі ворчу, А як будзеш, дзевка, моя, башмачкі куплю». «Не купляй ты мене, купі сам сабе,
    Е ў мене бацько і маці, аны купляць мене». «Дзева мая, ці будзеш мая?».
    «Ах, рада б я быць, не умею рабіць». «А дубовы біч научыць рабіць, А белая берэзіна рано абудзіць».
    Романовы Білорусскій сборнйкь, стр. 99, № 3.
    № 169.
    Аддала маці дочку в чужу староночку, I казала, прыказала, штоб сем лят не бувала. Прылецела раба зяўзюленька в сад коваці: Вышла маці, села на парогі, здумала пра любое дзіця, Да й аблялі е горкі сьлёзы.
    «Выйдзі, выйдзі, мой сыночку родный, Забій, забій рабу зяўзюлю, што прылецела в сад коваці». Вышоў сынок да й прымерыў рушніцу.
    «Ох, не бій, не бій, мой браценько родный, Сваю родненьку сестрыцу».
    «Эй, калі ж ты сестра мая, то прашу до хаты, Калі ж ты раба зяўзюля, то леці в сад коваці. Калі ж ты сестра мая, то з мёду пірожэчкі, Калі ж ты зяўзюленька, то ў саду ягодочкі». Палецела я од саду, стала я летучы коваці, Ой, цепер я не твая дочка, ты не мая маці.
    № 170.
    За рэчкою, на полянцэ, травка посыхае. Негдзе ж мая мілінька з жалю помірае. «Не плач, дзевчэ, не псуй очы, Вазьмі Бога до помочы, я цебэ вазьму». Харошая дзевчынонька козака слухала, Всё ходзячы по лонцэ, цяжэнько ўздыхала, Бо як і вдзень, так і вночы, Бэзпрэстанку плачуць очы бэз міленькаго. Судзят людзе, гудзят людзе, шчо посагу мало Ужэ ж бо мне сэрцэ-дзевчэ к сэрдэньку прыстало. Посаг, скарбы, всё то фрашкі Вазьму дзевчэ з Божэй ласкі, бо шчыро люблю. Нехай судзят, нехай гудзят ім на бэздолье! Нам з табою на карысьць, ім на бэзгалов’е! Шчэ ж я буду лепш кохаці, К сэрцу дзевчэ прыгуртаці, бо шчыро люблю.