Нарадзілася я на Палессі...
фальклорна-этнаграфічная спадчына
Эма Яленская
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 374с.
Мінск 2019
) Імя паніча з двара.
Шейнь: Матеріялы, стр. 82, № 79, стр. 84, № 84.
№ 15.
У лузе красная каліна, Надкраснейшая малада паненка.
Ушла ў сені, сені зазіялі,
Ушла на двор, весь двор скрасіла,
Ушла ў хату, паны стаялі, Паны стаялі, шапкі знімалі, Шапкі знімалі і её пыталі: «Ці ты цароўна, ці ты каралёўна?». «Я не цароўна, не каралёўна, Данілова дочка, маладая Арынка».
№ 16.
Добры вечэр, пане господар, Ці спіш, ці лежыш, Господ з табою. Калі не спіш, гавары са мною.
Выйдзі на двор, погледзі на бор, Што у тваім бору шуміць і гудзе? Пчэляна матка ідзе, I шыхуецса, і рыхуецса.
К каму ж нам іці на седзібочку?
К пану N. на седзібочку.
Першы раёк у Лотовішчэ, Другій раёк у Зімовішчэ, Трэцій раёк у Токовішчэ.*) Свечу сукаць і дочу аддаваць, Сыту сыціць і сыноў жэніць.
’’ Назвы трох «урочышчаў» у капцэвіцкіх лясах.
№ 17.
Ой, шчодзер, шчодзер, да й Саўка злодзей, Украў кобылку, завёў за могілку, Вернуўсе по другую, з’еў воўк і тую.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гарадок № 18.
Шчодрый вечэр, шчодрый, Дай нам, Божэ, добрый! Святым годом новым, Дай, Божэ, быць здаровым! Дай, Божэ, зрожайі В нашым гэтом крайі, Одзерж, Божэ, пчолы До весны Міколы. А ў гэто хазяйство Дай, Божэ, богацтво.
Господар міленькі, Наш мех порожненькі, Насып его повэн, To будзеш спакоен.
Прыстав жэ драбінкі, Укрой нам слонінкі. Прыстав жэ баляскі, Укрой нам келбаскі.
№ 19.
У вішнёвым саду тры пташэчкі, Тры пташэчкі-шчэбётушэчкі. Ці не бачылі маго сыночка?
Ой, твой сыночэк у короля служыць, У короля служыць, дорого берэ. Ой, шчомесяца рублёў тысяца, Шчосуботонькі новы ботонькі, Штонедзеленька кошуленька, Шчопонедзелка хароша дзеўка, Шчоўторонька сорокоўнька, Шчосерэдзенька коня, рэшот оўса, Рэшот оўса, наверх келбаса, Наверх келбаса, чэтыры грошы, Чэтыры грошы, пірог харошы.
Заўвага. Гэтую песню пяюць у хаце, з якой узялі хлопца ў войска.
V. Святыя песні
№ 1.
Заўвага. Гэтая песня запісаная ад старца, які ходзіць жабруючы.
Блудзіў, блудзіў нішчый Лазар Да й прыблудзіў до брата-богача.
Да ўпаў брату на ногі.
«Ой, ты, браце-богачу, He прашу ў цебе грошы, Да прашу ў цебе солі-хлеба Душу прапітаць».
Богача седзіць із госьціма ў столе, Да гаворыць на Лазара:
«Не называйсе, нішчый Лазар, брат мой, Есь у мене тры лютых псы To твае радные браты».
Вышоў богача із-за стола, Да ўбіў нішчаго Лазара, Да выкінуў на двор.
Взялі псы Лазара, да панесьлі, Да закопалі до гною.
У богача крушэчкі под столом збералі. Лежаў, лежаў нішчый Лазар ва гною, В сьмердзяшчэм гною трыдцаць два годы. Просіцса Лазар у Бога: «Господі спасьлівы, прымі маю душу ў хвалу сваю». Да саслаў Бог з неба тры Архангалы, По нішчаго Лазара душу-цело.
Гаворыць Господ до Архангалоў:
«Вазьміце лёгонько, несіце ціхонько Лазара душу-цело до раю, Посадзіце Лазара ў сьвятого Аўрэмеля*’ На правом лані».
Паехаў богача ў поле на ахоту, Схваціла богача падуча балезьня, Вазьняла усоко, кінула ў землю глыбоко.
Просіцса богача ў Бога:
«Господі спасьлівы, прымі маю душу ў хвалу сваю». Да саслаў Бог з неба тры Злые По богача душу-цело.
Гаворыць Господ на тры Злые:
«Леціце, леціце, тры Злые, Вазьміце богача душу-цело круч’ямі,
I схваціце на небо, ваздыміце усоко, Да кіньце на дно пекла глубоко». Як взялі Злые, схвацілі богача, Поднялі усоко, кінулі на дно пекла глубоко. Седзіць Лазар в прасьветлом райі, У сьвятаго Аўурэмеля на правом лані. Его брат-богача ў пекле на самом дне. Да просіцса Лазара брат-богача із пекла: «Ой, ты, браце Лазару, дай ты мне вадзіцы, Хоця душу прамочыць».
Лазар ему атвечае: «Просісе Бога, як Бог табе атвеціць». Стаў богача Бога прасіць: «Господі спасьлівый, спусьці мне на землю, На прасьветлый рай, Буду атца-маткі поважаць, Буду нішчых дарыць, Брата Лазара посажу з сабой у столе». А Бог ему атвеціў:
«Я табе за тое, што нішчаго Лазара біў Да й на двор укідаў, Тут табе вековаць, Аттуды цебе з пекла не пускаць».
** На пытанне, хто такі святы Аўрэмель, дзед, што дыктаваў песню, адказаў: «Якій-то сьвятый у раю седзіць».
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№2.
Прэчыстая Божа Маці породзіла сабе сына. Породзіўшы сповіла, сповіўшы папом дала. Сталі попы чытаць-пісаць, яке імя дзіцяці даць? Далі імя Паўла-Петра.
Прэчыста не злюбіла, з цэркві уступіла, Все сьвечы потушыла, все звоны поглушыла. Прэчыстая Божа Маці породзіла сабе сына, Породзіўшы сповіла, сповіўшы ксендзом дала. Сталі ксендзы чытаць-пісаць, яке імя дзіцяці даць? Далі імя Ісуса Хрыста.
Прэчыста злюбіла, у цэркоў вступіла, Все сьвечы запаліла, всемі звонамі зазвоніла, Все прэстолы постаўляла, все кнігі разгорняла. Сама стане ле прэстола, дзержыць сына пры поле.
Як стаяла, так упусьціла, He ўгадала, дзе сын дзеўса. Пашла яна дарогою сваго сына шукаючы Стрэкае трое Янгалід.
«Янгалідкі, Янгалідкі, слугі мае, Ці не бачылі сына майго, Бога свайго? Адзін кажэ: «Не бачылі».
Другій кажэ: «Чуць не чулі». Трэцій кажэ: «Не таймоса, Божэй Маці прызнаймоса. Тваго сына жыды ўбілі, На крыж рукі разпіналі, Хухналямі прыбівалі, Шэпшыной подпіралі, Кроў горачу разлевалі».
Дзе кроў кане, крэстом упане, Дзе сьлёзу найдзе, сільно плачэ.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 26, № 3. Шейнь: Матеріялы, стр. 56, № 36.
№3.
В Недзелю по абедзе хадзіў Пан Бог по ўсім сьвеце, I ён хадзіў жэбруючы, вражых людзей пробуючы. Ішоў Пан Бог дарогой, да сустрэў жэ красну дзеўку. «Ах, ты, дзевіца-красавіца, дай мне вады рукі памыць». Дзевіца атвечае: «Да мая вада нечыста».
«Ах, ты, дзеўка, ты дурная, на ўсём сьвеце вада чыста Ах, ты, дзеўка-красавіца, да ты сама не чыста».
Павет Мазырскі, вёска Філіпавічы №4.
В Недзелю по абедзе хадзіў Господ по всім сьвеце, Ішоў жэ жэбруючы, грэшных людзей пробуючы. Шоў жэ ён лесом, бором, сустрэў дзеўку, воду несучы. «Дай мне, дзеўко, сваей вады, Памой жэ мне рукі, ногі, Дай сваей вады напіцьса».
«Мая вада нечыста, лістом, гальем западала». «Сама ж ты, дзеўко, нечыста, Дзевіцкі не породзіла, у ціхій Дунай потопіла».
Познала дзеўка, што сам Господ, Упала ему до сьвятых ног.
«Пастой, дзеўка, не ўлекайсе, Ідзі до цэркві, споведайсе». Пашла дзеўка споведацьсе, Ея цело прахом стало.
Дзевяць сыноў з мёртвых встало. «Не сьвеці, Божэ, на нашу маць, He дала нам сьвету повідаць, Нас маленькіх породзіла, У ціхій Дунай потопіла».
Шейнь: Білорусскія піснй, I, стр. 387, № 717.
Zienkiewicz: Piosnki Gminne Ludu Pinskiego str. 254.
Павет Пінскі, вёска Кажан Гаралок № 5.
Шчо ў Бога за веліка сіла! Ажэнів цар по неволі сына. He схацеў Алексей з жонкою жыці, Пашоў ён на сем лет блудзіці.
Пашоў жэ ён ні піўшы, ні еўшы, Прышоў жэ до дому, як земля, почэрнеўшы. Прышоў ён, Алексейка, не позналі, Алексейка за стражнічка прымалі.
Шчо лепшынко, самі поедалі, Алексейка помыйкамі прымалі. Стаў Алексей свае жыце пісаці. Прышлі слугі таго лістэнька браці, Аж неможна ручэнек разняці.
Прыйшла маці таго лістэнька браці, Аж неможна ручэнек разняці.
Да стала маці таго лістэнька чытаці, Да стала маці сільненько плакаці. «Алексей, Божы чэлавечэ, He знашлі ж мы цебэ да в цэлом сьвеце!». Стаў Алексей свае жыце пісаці, Прышлі слугі таго лістэнька браці, Аж неможна ручэнек разняці.
Прыйшла жэна таго лістэнька браці, Аж неможна ручэнек разняці.
Да стала жэна таго лістэнька чытаці, Да стала жэна сільненько плакаці.
«Алексей, Божы чэлавечэ,
He знашлі ж мы цебэ да в цэлом сьвеце!». Всяка пташка сабе пару мала, А я маладая сабе парэньку не мала».
VI. Велікодные
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№ 1.
Ішла Прэчыста дарогой, дарога шырока, Аллелюя!
I сустрэла трое Янгалід, Аллелюя!
«Янгалідкі, дзеткі ж мае, ці не бачылі Ісуса, Аллелюя!
Сына майго, сына майго, Бога свайго, Аллелюя!
Адзін кажэ: не бачылі, Аллелюя!
Другій кажэ: чуць не чулі, Аллелюя!
А трэцій кажэ: не таймоса, Аллелюя!
Атцу-матцэ прызнаймоса, Аллелюя!
У полі стаіць школа, Аллелюя!
У той школе ўсе жыдове, Аллелюя!
Мучаць Хрыста, замучаюць, Аллелюя!
На крыж ручкі распінаюць, Аллелюя!
Шэпшыною подпіраюць, Аллелюя!
У бел камень разбіваюць, Аллелюя!
Павет Мазырскі, вёска Філіпавічы
№2.
На Велікдзень, да на першы дзень, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Сабіралісе хлопцы-малойцы, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Да пашлі жэ на дарогу, на шыроку, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Сустрэкаць Господа Бога і Духа Святого, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Господу Богу памалімоса, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
А Духу Святому паклонімоса, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Красна панна перэвоз дзержала, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
У красной панны да павен*) веньчык, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Аткуль взялісе да буйные ветры, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Да здулі, змелі да павен веньчык, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Пашла ж яна, да шукаючы, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Шукаючы, да й пытаючы, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Сустрэкае ана да тры рыболове, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Ах, рыболове мае, соколове, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
Ці не бачылі да павен веньчык, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Й адзін кажэ: не бачылі, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
А другій кажэ: і чуць не чулі, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
А трэцій кажэ: прызнаймоса, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Красная панна, што ты абецаеш, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Первому скрыня залатая, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
А другому да павен веньчык, Хрыстос воскрэс, сын Божый! А трэцему сама маладая, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
*) Павен макавы.
Булгаковскій: Пйнчукй, стр. 39, № 16.
№3.
Була ў бабкі курка-рабушка, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Да нанесла яечэк поўэн каробочэк, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Прышлі к бабцэ валачобнічкі, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Подавала бабка ўсім по яечку, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
По яечку і по пірожэчку, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Адной сіроце да не вышло, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Пашла сірота поскакуючы, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Поскакуючы, да не дзякуючы, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Вернісе, сірота, цебе пан клічэ, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Цебе пан клічэ і коня даруе, Хрыстос воскрэс, сын Божый! Коня вараного, седло залатое, Хрыстос воскрэс, сын Божый!
VII. Весьнянкі
Павет Мазырскі, вёска Камаровічы
№ 1.
Вол бушуе, весну чуе, Дзеўка плачэ, замуж хочэ. He бушуй, вол, наорэшса, He плач, дзеўко, нажывешса.