• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарадзілася я на Палессі... фальклорна-этнаграфічная спадчына Эма Яленская

    Нарадзілася я на Палессі...

    фальклорна-этнаграфічная спадчына
    Эма Яленская

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 374с.
    Мінск 2019
    101.08 МБ
    Птушак, асабліва на балотах, тут вельмі шмат. Самыя галоўныя і вядомыя гэта: паўсюдна любімы бацян (бусел), нягледзячы, аднак, на іх вялікую колькасць у наваколлі, ні ў Камаровічах, ні ў Заполлі, ні нават у панскім двары яны не маюць сталых гнёздаў; ястраб, якога тут паўсюль называюць коршакам і ненавідзяць за шкоду, якую ён прыносіць; чапля, жораў (журавель), курапатка, дзяцел, глушэц, бекас, рабчык, курка, совы (некалькі разнавіднасцяў), пугач, сойка (соя), сарока, варона, буфал (бык) і шмат меншых такіх, як вераб’і, гілі, сініцы, шчыглы, дразды, шпакі і г. д. Надвячоркам у вялікай колькасці вылятаюць са сваіх сховішчаў кажаны. Сапраўдным бедствам, асабліва ў траўні, з’яўляюцца камары. Цёплая і вільготная вясна спрыяе іх размнажэнню. Але яшчэ горшымі за іх бываюць мошкі, што накідваюцца на жывёлу. У лясах і на балотах водзяцца некалькі відаў вужоў, ёсць таксама вельмі ядавітыя гады, укус якіх, здараецца, бывае смяротны. Ластавак і жаб у Камаровічах амаль не відаць.
    У рэках і азёрах ёсць некалькі відаў рыбы і мноства ракаў. У канавах і лужынах на «лугах» жывуць уюны род печкуроў, якіх вельмі ахвотна спажываюць на Палессі.
    II.
    Маёнтак Камаровічы каля 200 гадоў з’яўляецца ўласнасцю польскай шляхецкай сям’і. У двары цяпер жыве «паня», але сама яна не кіруе гаспадаркаю. Навакольны люд ведае яе ўжо больш за 20 гадоў, а пасля таго, як яна рана аўдавела, то сама цяпер знаходзіцца ў цесных стасунках з сялянамі, сярод якіх яна набыла агульную прыхільнасць і рэпутацыю «справядлівай» пані. Кіраванне маёмасцю пасля смерці спадчынніка адбывалася па-рознаму: спрабавалі і ўпраўляючыя, і арандатары. Сёння Камаровічы, нарэшце, перайшлі ў арэнду на 12 гадоў да суседа, які энергічна займаецца гаспадаркаю. На Палессі наогул,
    а тым больш у Камаровічах, гаспадарка амаль выключна звязана з вінакурствам. На пясчанай, лёгкай зямлі найлепш родзіць бульба, і, нягледзячы на высокі акцызны падатак, нізкія цэны і г. д., выраб гарэлкі аказваецца найбольш прыбытковым. Таму ў трох фальварках: Камаровічах, Борках і Бобрыку, якія належаць арандатару (не гавару ўжо пра Галоўчыцы, здадзеныя ў арэнду асобна на іншых умовах), пад бульбу ідзе штогод каля 150 маргоў. Астатняе засяваюць жытам, зусім мала сеюць аўса і ячменю, крыху грэчкі і гароху у цэлым столькі, колькі патрэбна, каб пракарміць чэлядзь. Жыта прадаюць тут кожны год не больш за тысячу пудоў, астатняе ідзе на солад для вырабу гарэлкі. Гаспадарка ў фальварках цалкам пастаўлена на патрэбу промыслу, і ўся ўвага звернута на выраб як мага большай колькасці гарэлкі, якая дае галоўны і амаль адзіны сур’ёзны прыбытак. У камаровіцкай вінакурні штогод выганяюць не менш як 1 000 000 адзінак.
    Але зусім па-іншаму адбываецца ў сялянскай гаспадарцы. Паляшук не любіць і зусім не разумее гандлю, а дбае толькі пра сваю выгоду. Для яго важным з’яўляецца тое, каб выцягнуць з зямлі пажытак, дастатковы для сябе і для сям’і, а калі ўдасца, то каб з году на год пакінуць запас жыта, грэчкі і г. д. Прадаваць свае прадукты ён ніколі не думае і хіба толькі пры вострай патрэбе, маючы лішкі збожжа, пагодзіцца іх прадаць. Заможныя гаспадары часам маюць шматгадовыя запасы збожжа, якія, у рэшце рэшт, часцей за ўсё робяцца здабычаю пацукоў. Патрэбы тутэйшых людзей яшчэ настолькі абмежаваныя, што амаль цалкам дазваляюць задаволіцца ўласным промыслам. Ніякімі земляробчымі машынамі народ не карыстаецца, хаты будуюць кожны сам сабе сваімі рукамі, ад прызбы да даху, толькі печ і комін кладзе вясковы пячнік. Вокны ўстаўляюць самі. Лавы, сталы, ложкі, усялякае начынне кожны робіць сам дзеля сябе, гэтаксама, як і першабытныя сохі, вазы, сані, граблі і бароны, кублы, бочкі, корабы, ночвы, ражкі і г. д. 3 адзення таксама не шмат купляюць: боты, шапку, хустку на галаву, часам паркалёвую спадніцу, пацеркі і заколкі для гарсэта. Зрэшты, усё з хатняй тканіны зроблена дома, апрача аднае, можа, світы, пашыць якую прыходзіць спецыяліст кравец-яўрэй. Таму і патрабуецца гаспадару няшмат грошай. Галоўным чынам яны ідуць на падаткі. (У Камаровічах з поўнага надзелу плацяць 24 руб. срэбр. 86 кап., у Заполлі 22 руб. срэбр. 84 кап.). Акрамя таго, грошы яму патрэбны на такія рэчы, як жалеза для сахі, косы, сярпы, соль, часам у пост трохі алею, а на розныя ўрачыстасці, у святочныя дні, на нейкі выпадак на гарэлку. Гарэлка ў бюджэце тутэйшых сялян займае першачарговае месца. Такім чынам, уся ўвага ў гаспадарцы звернута не на здабыванне грошай, бо заўсёды можна зарабіць іх дастатковую колькасць, а на атрыманне найбольшага прыбытку з зямлі. У параўнанні з іншымі мясцовасцямі, зямлі на Палессі маюць шмат, і калі б крыху больш умела весці гаспадарку, то плён ад гэтай працы быў бы значна большы.
    Зразумела, што пры павелічэнні колькасці насельніцтва дзяленне зямлі стала агульнай з’явай: ад 1861 г. з 31 надзела ў Камаровічах непадзеленых засталося толькі 6, у Заполлі толькі 11. Але невядома, на колькі частак яны
    распаліся. Напэўна, ужо на вельмі дробныя, бо жаданне валодаць зямлёю настолькі моцнае, што кожны член сям’і імкнецца да таго, каб мець сваю ўласную гаспадарку. А пра выплату за зямлю, што перайшла ў спадчыну ад бацькі, і выбар сабе нейкага іншага занятку, тут наогул не чуваць. У горшым выпадку, калі цяжка жыць у адной хаце, ды яшчэ шмат ратоў, якія трэба накарміць, малодшыя наймаюцца ў панскі двор або служаць за парабкаў у навакольных вёсках, альбо шукаюць работы пры лясных промыслах. Аднак дагэтуль шчаслівейшымі і багацейшымі лічацца тыя хаты, у якіх уся сям’я да глыбокай старасці, а можа і на працягу ўсяго жыцця разам працуе на адным кавалку зямлі; да гэтага старэйшыя звычайна і схіляюць сваіх дзяцей. He заўсёды, аднак, гэта можа адбыцца па прычыне розных спрэчак, што ўзнікаюць на глебе сутыкнення характараў, зайздрасці, жадання верхаводзіць, а найчасцей за аддзяленне звычайна выступаюць жанчыны, якія не могуць ужыцца між сабою. Ва ўсялякім выпадку такія перанаселеныя, семеністэ хаты заўсёды карыстаюцца агульнай пашанай і лічацца ўсімі лепшымі за іншых.
    У Камаровічах толькі 4 асобы зусім не маюць зямлі (апрача некалькіх сем’яў панскіх слуг або рамеснікаў, паходжанне якіх ніяк не звязана з мясцовымі сялянамі). Аднак, яны маюць свае ўласныя хаты і жывуць рознымі заробкамі. Пры падзеле бацькоўскай спадчыны ніякімі прывілеямі не карыстаюцца ні малодшыя, ні старэйшыя браты. Інвентар, хатняе начынне, зямля усё дзеліцца на столькі роўных частак, колькі ёсць братоў; сёстры ж бяруць з бацькоўскай хаты толькі большы або меншы пасаг у выглядзе каровы, свіней і адзення; грошай зусім не атрымліваюць, хіба толькі адзінкі. Звычайна сыны прыступаюць да раздзелу пасля смерці бацькі. Пры жыцці ён сам трымае ўсё ў руках і кіруе гаспадаркаю, а сыны, хаця б ужо і мелі свае сем’і, знаходзяцца пад яго ўладаю і мусяць працаваць на агульнай зямлі, за што і жывуць, і маюць дах над галавою. Пабочныя заробкі не залічваюцца ў агульную касу і з’яўляюцца бясспрэчнай уласнасцю таго, хто зарабіў. Аднак, у выпадку патрэбы, як сыны, так і дочкі, ахвотна аддаюць бацьку свае грошы, і спрэчак наконт гэтага амаль ніколі не ўзнікае. Горш бывае з падзелам зямлі паміж братамі, часта гэта застаецца яблыкам разладу на доўгія гады.
    Здраецца парою, што гаспадар, у якога шмат поля, здае ў наймы пару загонаў другому, каму яна патрэбна. Умовы іх дамоўленасці ў такім выпадку самыя розныя; напрыклад, за загон пад бульбу мужчына адрабляе два дні на касьбе. А якая-небудзь бабуля ў гэты самы час наймае 3 загоны за рубель, што робіць кошт нашмат ніжэй. Такім чынам, сталага рынкавага кошту для палешука не існуе, яго памер залежыць ад таго, хто плоціць: з пана бярэцца даражэй, чым з суседа, з гаспадара даражэй, чым са старой бездапаможнай бабы і да т. п.
    Апрача надзеленай ім зямлі, многія гаспадары, жадаючы мець больш поля, наймаюць у пана лясныя палянкі, за якія два разы на год яны павінны адрабляць. Там сеюць яравое жыта альбо грэчку кожны сёмы год, і зямлі той зусім не ўгнойваюць. Аднак, нягледзячы на гэта, на так званых простополях атрымліваюць вельмі добрыя ўраджаі. Жыта, хоць і мізэрнае з выгляду, у намалоце
    аказваецца непараўнальна спарнейшым, і калі на ўгноенай зямлі капа жыта ледзьве дае дзве з паловай асьміны, на простополях з капы можна атрымаць да чатырох асьмін (сялянская асьміна змяшчае 20 гарцаў). Таксама бяруць сяляне ў пана балотныя лугі дзеля выкошвання на трэцяк, гэта значыць косяць іх самі, складаюць сена ў стагі і тады бяруць сабе два стагі а пану аддаюць адзін.
    На сваім полі сяляне вядуць непамерна моцную, вычарпальную гаспадарку. Зямля ніколі не адпачывае, усё поле засяваюць штогод, і кожны раз стараюцца ўгноіць як мага большую плошчу і садзяць на ёй бульбу, а астатнюю частку засяваюць жытам і яравымі. Такім чынам, атрымліваецца свайго роду двухполле: на адной змене, толькі што ўгноенай бульба, а на другой жыта і гародніна. Таму ўраджаі на сялянскім полі заўсёды непараўнальна горшыя, чым на панскім, а апрацоўка зямлі ў іх зусім занядбаная. Пры большым уменні і доглядзе яны маглі б атрымаць такі ж ураджай з % засеянай раллі і менш абяссільваць яе.
    Пад жыта і пад бульбу заворваюць два разы ў загоны, але вельмі мелка, бо зямля, угноеная зверху, добра не радзіла б, калі б ніжні пясчаны слой выйшаў наверх. Жыта сеюць позняй восенню, і працу гэтую выконвае сам гаспадар або яго старэйшы сын, але ні ў якім выпадку не жанчына. У спакойны і ціхі дзень селянін вешае сабе на шыю «каробку» са свянцоным зернем і, ідучы мерным крокам уздоўж раллі, са жмені рассыпае перад сабою насенне. Жнівом жа займаюцца выключна жанчыны, хіба толькі вязаць і складваць снапы бяруць якога-небудзь хлопца. Снапы складваюць па 10 штук разам, і гэта называецца мар’янка, шэсць мар’янак утвараюць капу. Гэтак і лічаць, бо амаль ніводная не ўмее лічыць больш як да сарака. Звезенае дадому жыта ўкладваюць на высокіх платах з папярочнымі жордкамі, якія называюцца азяродамі, і там доўгі час яно сохне. Нарэшце, снапы складваюць у стагі, што вельмі шчыльна стаяць адзін пры адным, каласамі ў сярэдзіну і прыкрываюць саломаю і галінамі. Старанныя гаспадары робяць яшчэ на чатырох падстаўках своеасаблівую падлогу, прыўзнятую на паўлокця ад зямлі, каб вільгаць не псавала збожжа. А малоцяць кожны сам для сябе цапамі большую частку зімы, потым мелюць дома ў сваіх жорнах. Наогул, млыны, можна сказаць, тут зусім не патрэбныя, і хоць у Камаровічах ёсць вятрак, але для мясцовых сялян амаль ніколі няма работы. Грэчку і ячмень таксама сушаць на азяродах. Лён сеюць у пачатку красавіка. А калі ў жніўні ён ужо паспее і стане бурага колеру, яго вырываюць, складваюць у снапкі і потым аббіваюць насенне. Для аббівання служыць драўляная лапатка, якою пераць бялізну і якая завецца пранік. Потым лён рассцілаюць на полі і пакідаюць яго там на тры тыдні, не зважаючы на надвор’е. Калі ён ужо зусім высахне, збіраюць з поля і яшчэ суткі трымаюць у ёўні, ці ў так званай сушні. Потым пераціраюць на церніцы, ачышчаюць ад кастрыцы. Церніца гэта зробленая гаспадаром драўляная прылада, складзеная з дзвюх роўналеглых дошак; паміж імі ўваходзіць трэцяя, накшталт драўлянага нажа, які рухаецца падымаецца і апускаецца з дапамогаю ручкі. Вязка ільну падкладваецца пад гэты «нож», які, апускаючыся, заціскае лён