Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Паводле кн.: Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію / Уладзімір Гніламёдаў.— Мінск : Маст. літ., 2001. С. 150—241.
ў розных кірунках. У паэзіі магчымы самыя розныя шляхі, мастацкія падыходы і рашэнні. Тым больш у наш час, калі ў паэзіі адбываюцца працэсы сінтэтычнага засваення досведу гістарычнага развіцця сусветнага мастацтва слова.
Для беларускай паэзіі нашых дзён вельмі характэрна ўзрастанне асабовага пачатку і ў паэме, і ў лірыцы, што знаходзіць адлюстраванне ў вобразе героя, росце яго ролі ў структуры твора. Стыль якраз і фармуецца праз асобу паэта, яго творчую індывідуальнасць, непаўторныя асаблівасці якой складае талент у сукупнасці з яго духоўна-практычным досведам, ідэйнымі поглядамі і перакананнямі. Вазьміце, напрыклад, творчасць такіх паэтаў як Максім Танк, А. Куляшоў П. Панчанка, А. Пысін, А. Разанаў, Л. Дранько-Майсюк. Яны ні ў чым не падобныя адзін на аднаго. У кожнага — свая тэма, вобразы, інтанацыя, свой верш. Можна сцвярджаць, што кожны з іх у пэўным сэнсе вызначыў свой кірунак у развіцці паэзіі. Аднак гэтыя індывідуальныя кірункі нельга разглядаць зусім адасобленымі адзін ад аднаго: іх аб’ядноўваюць стылявыя плыні, у межах якіх і адбываецца актыўнае эстэтычнае ўзаемадзеянне паміж творчымі індывідуальнасцямі. Паэт як мастак не можа адбыцца без іншых мастакоў, без усяго літаратурнага працэсу. Глыбокая думка К. Маркса аб тым, што «індывіды як фізічна, так і духоўна гвораць адзін аднаго», дапамагае зразумець узаемаадносіны паміж творчымі індывідуальнасцямі ў літаратурным працэсе. Агульнае, супольнае — у сацыяльнай абумоўленасці індывідуальнага, у тым, што кожнаму пісьменніку даводзіцца ў той ці іншай ступені адказваць на «вечныя» пытанні, звязаныя з жыццём чалавека і грамадства.
Гаворачы пра сучасную паэзію, мы часта за дрэвамі не бачым лесу, а не маючы ўяўлення пра лес, не можам зразумець, што гэта за дрэвы, адкуль яны, якой пароды. Вывучэнне паэзіі павінна весці да болып глыбокага разумення творчай індывідуальнасці паэта, своеасаблівасці яго канцэпцыі жыцця, якая азначае арыгінальную інтэрпрэтацыю такіх агульназначных катэгорый, як гуманізм, патрыятызм, аптымізм, сацыяльны крытыцызм і інш. На жаль, сёння ў нас яшчэ не стае манаграфічных работ, у якіх з дастатковай глыбінёй
аналізавалася б стылявое аблічча кожнага з вядомых беларускіх паэтаў. Затое ёсць шматлікія артыкулы, рэцэнзіі, рассыпаныя па перыёдыцы і навуковых выданнях.
Абагульняючы існыя назіранні, можна гаварыць аб наяўнасці — у адпаведнасці з выяўленчым і выразнымі пачаткамі — некалькіх мастацка-стылявых плыняў у сучаснай беларускай паэзіі, з якіх мы выдзелілі б, прынамсі, не менш шасці: лірычна-апавядальную, рамантычную, публійыстычную, філасофска-аналітычную, мастацка-сінкрэтычную і універсальна-інтэл^ктуальную. Тут быццам бы дзейнічае прынцып дапаўняльнасці: агульны для ўсёй беларускай паэзіі мінулага лірычна-апавядальны стыль (з пэўнымі асабовымі варыянтамі) становіцца ўсяго толькі адной з яе стылявых плыняў, хаця і вельмі пашыранай. Разам з тым апавядальная мастацка-стылявая аснова прысутнічае і ў іншых плынях. Трэба бачыць, аднак, што ў наступных выдзеленых намі стылявых утварэннях, якія ідуць следам за лірычна-публіцыстычнай плынню, узрастае асабова-суб’ектыўны элемент. Мяняецца, адпаведна з гэтым, арганізацыя мастацкай формы — у кірунку болыпай свабоды і раскаванасці, больпі шырокага выкарыстання выяўленчых і выразных сродкаў.
Інакш кажучы, гаворка ідзе пра пашырэнне права паэта на самавыяўленне. I трэба сказаць, што ўстаноўка на самавыяўленне — хоць і не ў аднолькавай ступені — уласціва для ўсіх гэтых вызначаных намі мастацка-стылявых плыняў. Па меры «аддалення» ад лірычна-апавядальнага стылю ў бок болып суб’ектыўных стылявых утварэнняў узрастаюць наватарскія тэндэнцыі, раскаванасць мастацкай формы. Разам з тым слабее псіхалагічная напружанасць лірычнага перажывання і, як гэта ні парадаксальна, губляе свае індывідуальнажыццёвыя абрысы «вобраз аўтара», знікае лірычны герой.
Напрыклад, у паэзіі А. Разанава — асноўнага прадстаўніка ўніверсальна-інтэлектуальнай плыні —такога болып-менш канкрэтнага героя знайсці даволі цяжка (пра гэта будзе гаворка далей).
Выдзяленне ў сучаснай беларускай паэзіі названых стылявых плыняў, якія складаюць жывую, дынамічную карціну
яе ідэйна-эстэтычнай разнастайнасці, указвае на іх сувязь з адзначанымі вышэй двума стылявымі пачаткамі — аб’ектыўнавыяўленчым і суб’ектыўна-выразным. Мы пастараемся паказаць, што «прысутнасць» гэтых пачаткаў у кожнай плыні выражаецца ў розных суадносінах. Аб’ектыўна-выяўленчы пачатак найбольш адчувальны ў лірычна-апавядальнай паэзіі — у фармаванні наступных (па меры таго як яны ў нас пералічаны) плыняў яго значэнне памяншаецца і павялічваецца роля суб’ектыўна-выразнага фактару. Апошні добра «паказаны» ў філасофска-аналітычнай і мастацка-сінкрэтычнай стылявых плынях, а таксама ва ўніверсальна-інтэлектуальнай.
Зразумела, творчасць асобнага паэта вельмі часта аказваецца шырэй за нейкую адну з выдзеленых плыняў. Возьмем, напрыклад, паэзію Уладзіміра Някляева. Пачынаў ён у рэчышчы лірычна-апавядальнай плыні, але з цягам часу ў яго з’явіліся і рамантычныя матывы, і публіцыстычны напал, і філасафічнасць.
Дзесьці ў Крэве, на высокіх могілках,
У буянні руты і гарквы,
У зямлі змаганай, ды не зможанай, Дзед з бабуляй — тварам да царквы.
Іх жыццё падманамі і звадамі Праплыло, як месяц па вадзе. I ляжаць Іван з Алімпіядаю... Дзе іх душы? Невядома дзе.
У хмурынках тых вунь?.. У тумане?..
На губе крывінку прыкушу...
Як твая душа, мой дзед Іване?
Ці знайшла Алімпіну душу?1
«Аблачынка»
Аснова верша — лірычна-апавядальная, пра што сведчыць увесь яго вобразна-метафарычны лад. Ёсць тут, аднак, і элементы публіцыстыкі: «Іх жыццё падманамі і звадамі // Праплыло...» Такім праўдзівым і ёмістым мазком характарызуе аўтар жыццё сваіх герояў — Івана і Алімпіяды. I мы разумеем.
1 Някляеў, У. Вынаходцы вятроў,— Мінск, 1979. С. 14.
што гэта адносіцца ўвогуле да людзей XX ст., якія шмат нацярпеліся ў сваім жыцці.
Аднак, на жаль, часам апавядальны і публіцыстычны пачаткі ў творчасці паэта супярэчаць адзін аднаму. М. Стральцоў на гэты конт пісаў: «Някляеву варта зрабіць яшчэ нейкі высілак, ад якога, здаецца мне, залежыць і ягонае паэтычнае заўтра. «Ціхмянасць» і «гучнасць» павінны прыйсці да згоды»1.
Вядома, не трэба і проціпастаўляць розныя мастацкія пошукі. Часта яны даволі мірна суіснуюць у творчасці аднаго паэта. Тым не менш можна сцвярджаць, што кожная індывідуальнасць генетычна «кіруецца» сваёй, уласцівай ёй творчай дамінантай, мае схільнасць да той ці іншай мастацкастылявой плыні, да таго ці іншага тыпу верша.
Класічная традыцыя, выключна шматгранная і шматмерная па змесце, па-рознаму адчуваецца ў творчасці П. Броўкі і П. Панчанкі, А. Пысіна і А. Вялюгіна, М. Танка і В. Зуёнка, Р. Барадуліна і У Караткевіча, А. Грачанікава і Н. Гілевіча, Я. Янішчыц і Р. Баравіковай, М. Мятліцкага і Л. Галубовіча, В. Шніпа і А. Каско... У кожнага з іх — свой «ямб» і свой «харэй», якія могуць несці значную і ў кожным выпадку розную інтэлектуальную эмацыянальную нагрузку.
Лірычна-апавядальны стыль
Кожная з адзначаных стылявых плыняў не толькі не замінае выяўленню паэтычнага таленту і не засланяе асобы, але і, наадварот, стымулюе гэтыя працэсы, дае магчымасць паэту вызначыцца з найболыпай паўнатой. Лірычна-апавядальнае рэчышча, бадай што, найшырэйшае ў беларускай паэзіі, якая і сёння не забыла даўняй эпічнай звычкі: лірычны верш будуецца так, што гаворка ў ім ідзе часцей за ўсё не ад першай асобы, а ад трэцяй. Тым самым нібы падкрэсліваецца ўласцівы беларускай лірыцы сюжэтна-навелістычны, у пэўнай меры апавядальны, характар.
1 ЛіМ. 1985. 9 жн.
Пра гэта, безумоўна, сведчыць і росквіт у ёй жанру балады, да якой звяртаюцца многія і многія паэты.
Лірычна-апавядальная стылявая плынь — адна з самых аўтарытэтных у беларускай паэзіі. У яе рэчышчы з поспехам працавала, напрыклад, Еўдакія Лось (1929—1977), паэзія якой да гэтага часу хвалюе сваёй арганічнай народнасцю, шчырасцю і непасрэднасцю, праўдай перажытага. Яе кнігі свецяцца яркім святлом самабытнай паэзіі — цёплай і сціплай, як паўночны беларускі пейзаж, мужнай і гераічнай, як гісторыя народа. Яна дастойна паказала ў літаратуры цяжкія пасляваенныя гады. У кнігах Е. Лось пры ўсёй унутранай устаноўцы на інтым выразна відаць сувязь чалавечага лёсу і лёсу народнага. Гэта зліццё стала асноўным зместам яе лірычнага перажывання, асновай творчасці. Адсюль шматмернасць успрымання жыцця, разнастайнасць матываў, вобразаў, настрояў. Яе паэзія прасякнута пачуццём гістарызму — стыхійнага і глыбока ўсвядомленага. Сваіх продкаў-крывічоў паэтэса цэніць за працавітасць, захапляецца іх майстэрствам, уменнем будаваць гарады, ствараць жыццё.
Для паэтэсы характэрны спакойны і ўраўнаважаны вершрасказ, споведзь, пейзаж, замалёўка. У гэтым праяўляюцца асаблівасці лірычна-апавядальнага стылю, традыцыйнага для беларускай паэзіі, які сведчыць аб немалых творчых магчымасцях.
Вершы лірычна-апавядальнага характару здольныя несці ў сабе багаты чалавечы змест, чаруюць сваёй прастатой — і ў вобразе, і ў рытме. Наўрад ці мы памылімся, калі скажам, што «традыцыйная» прастата — адна з характэрных рыс у мастацкім мысленні многіх беларускіх паэтаў, у стылістычным малюнку іх верша. Такая прастата ў яе шчодрай змястоўнасці прыходзіць толькі са сталым мастацкім светаадчуваннем — як заваёва, як доўгачаканы досвед.
Гэта плынь — без пераболыпання можна сказаць — у той ці іншай меры адлюстравала творчасць амаль кожнага беларускага паэта ўсіх пакаленняў. Шырока і поўна праявіла яна свае ўласцівасці ў паэзіі Петруся Броўкі (1905—1980). У 20—30-я гг. у яго творчасці выявіўся лірычна-экспрэсіўны,
нават «віхраны» пачатак, у 60-я гг. стылявая дамінанта памянялася.
Ты, мая пчолка,
3 табою не ведаю скрухі:
Ты, мая пчолка, Гудзіш і гудзіш мне на вуха...1
У стылявой тканіне гэтых радкоў спалучыліся і паказ, і расказ, і мелодыя. Успамінаецца даўняе выказванне нямецкага рамантыка А. Шлегеля: «Лірычны верш — гэта музычнае выяўленне душэўных перажыванняў з дапамогай мовы», якое стасуецца да П. Броўкі 60-х гг. Як паэт ён знайшоў сябе ў «спакойным», ураўнаважаным, роўна абазначаным па малюнку вершы-апавяданні, споведзі, пейзажы. Яго кнігі 60-х — пачатку 70-х гг. пераканаўча сведчаць аб тым, што не страцілі свайго значэння празрыстая яснасць верша, напеўнасць і меладычнасць, адкрытасць і задушэўнасць слова.