Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
У вершах П. Броўкі многа ад прыватнага, адзінкавага, мімалётнага. Але важна, што праз прыватнае раскрываецца не толькі тая ці іншая грань душы паэта, але і гістарычная, філасофская глыбіня яго светапогляду.
Калі прыеду ў вёску нашу I папрашу ў цябе паесці,— Стаўчы мне бульбяную кашу, Засквар чым маеш ты, нарэшце.
А ёсць кілбаска — пахваліся, Грыбкоў падкінь ты усялякіх, Пастаў вялізную мне місу Капусты кіслае для смаку.
Падай, як некалі бывала (Бо змалку не змяніў я густу), Скрылёў з пяток сырога сала I хлеба ўкрой, як трэба, лусту2.
«Калг прыеду»
1 Броука, П. А дні ідуць...— Мінск, 1962. С. 50.
2 Броука, П. Высокія хвалі.— Мінск, 1962. С. 79.
Душэўнае жыццё праступае ў яго вершах апасродкавана, у «формах самога жыцця» — праз аб’ектывізаваныя вобразы, дэталі і падрабязнасці, цікавыя і змястоўныя, яны набывалі важнае значэнне ў эстэтычнай сістэме паэта. П. Броўка, трэба зазначыць, заўсёды надаваў вялікае значэнне важкай і сакавітай мастацкай дэталі і вылучаўся ў гэтых адносінах добрым густам.
Уласцівыя яго лепшым вершам глыбіня пачуццяў, шчырасць адлюстроўвалі неспакойны, рухомы чалавечы свет іх аўтара. Гэтую своеасаблівасць лірызму П. Броўкі заўважыў Ю. Сураўцаў. У сувязі з выхадам зборніка «Сярод чырвоных рабін» ён пісаў у «Лнтературной газете»: «Лірызм Броўкі становіцца ўсё больш глыбокім і ўсё больш тонкім, усё больш сардэчным і, калі можна так сказаць, усё больш дыялектычным». Гэта агульнае меркаванне крытыка дапаўняецца назіраннямі болып канкрэтнымі, але немалаважнымі ў разуменні светаадчування беларускага паэта. «Іншы раз тут сустрэнеш,— працягвае ён,— вершы няпэўнай дзённікавасці, дзе важнае суседнічае з мімалётнасцямі, але ў цэлым гэта адкрытая дзённікавасць ідзе цяпер на карысць лірычнай якасці паэзіі Броўкі, робіць яго слова псіхалагічна ёмістым, чулым і гнуткім»1.
«Дзённікавасць» у творчасці П. Броўкі 60—70-х гг. з’ява даволі звычайная для беларускай паэзіі гэтага перыяду. He ў прыклад мінуламу, калі нярэдка пераважала ўрачыстая патэтычная інтанацыя, цяпер выразней адчуваецца ўстаноўка на самавыяўленне. Адзін верш сваёй танальнасцю, эмацыянальнай настроенасцю, інтанацыяй як бы падтрымлівае другі, у цэлым яны «выпраменьваюць» душэўнае святло чулай і ўспрымальнай чалавечай асобы.
Выразнасць паэтычнай думкі знаходзіць сябе тут у прастаце і даходлівасці мастацкіх вобразаў. Паэзію П. Броўкі, на думку I. Шклярэўскага, характарызаваў «пошук прастаты, пошук натуральных прапорцый зямнога і завоблачнага, надзённага і вечнага. Ненатуральная радасць горш, чым
1 Лнт. газ. 1970. 12 авг.
натуральны смутак. Бо радасць таксама трэба выпакутаваць, гэта значыць перажыць яе двойчы — наяве і ў слове»1.
Вершы Сяргея Грахоўскага (1913—2002) таксама можна разглядаць як своеасаблівы лірычны дзённік, які, безумоўна, дае ўяўленне пра тое, што трывожыць і хвалюе паэта, аб чым ён думае, запрашаючы ў сведкі і субяседнікі «думнае веча» пражытых гадоў. Аўтар імкнецца вызначыць духоўныя каардынаты чалавека ў свеце.
Магчыма, часам і грапіу Тварэннем не метафарычным, He надта бойкім і не зычным, Але ніколі не схлушу
I, можа, нечыю душу Сагрэю хоць не надта новым, Але сумленным, шчыры.м словам, Такім, як маці, поле, сонца, Як чыстая вада ў палонцы, Як вёсны, лета, восень, зімы, Як неба нашае Радзімы...2
«Навошта я пішу ?»
Лірычна-апавядальны стыль — гэта ўраўнаважанасць і стрыманасць у праяўленні пачуццяў, сканцэнтраванасць на перажыванні, устаноўка на дакладнасць і яснасць вобраза, на інтанацыйную шматграннасць. Верш паэтаў — прадстаўнікоў гэтага стылю — не вылучаецца асабліва рэдкімі метафарамі ці параўнаннямі, наўмыснымі арыгінальнымі хадамі. Ён іншы раз здаецца нейкім будзённым, звыклым, крыху аднастайным, калі за аднастайнасць лічыць гэтую схільнасць да простых рытмічных формаў, але ў ім ёсць асаблівае рамантычнае асвятленне, эмацыянальнае пранікненне слова. Усё гэта садзейнічае раскрыццю індывідуальных адносін паэта да жыцця, якое эстэтычна праяўляецца і ў «неметафарычным» яе ўспрыманні.
«Каб ведаць, што такое шчасце, // Патрэбна ropy знаць цану»,— сказана ў адным з вершаў С. Грахоўскага, і гэта ўспрымаецца як абгрунтаваны вывад з усяго жыццёвага досве-
1 Лнт. газ. 1969. 16 ліп.
2 Грахоўскі, С. Кругі надзеі.— Мінск, 1985. С. 46.
ду. Паэт дапамагае нам усвядоміць і захаваць у душы такія каштоўныя рысы чалавечага роду, як дабро, любоў, сумленнасць, спачуванне. Бясспрэчнага поспеху ён дамагаецца там, дзе маральная праблема ўвасоблена ў нейкай дэталі, падрабязнасці з перажытага, з таго, што засталося ў памяці. Хвалююць успаміны пра казённую целагрэйку, якая сагравала яго ў люты сібірскі мароз, і міласэрную сястру, якая дапамагала, чым магла, у цяжкі час (верш «Душагрэйка»), А вось радкі пра, здавалася б, звычайны тэлефонны званок:
Дождж шуміць і шуміць па сцяне, Вы мой сум і тугу разганіце, I калі не забылі мяне, Хоць апоўначы ўсё ж пазваніце1.
«Пазваніце...»
Па вершах паэта можна меркаваць аб своеасаблівасці яго стылю, мастацкім абліччы, аб больш і менш моцных гранях яго творчасці. Яго лірыка пастаянна развіваецца ў бок адлюстравання дыялектыкі чалавечай душы, узнаўлення разнастайных адценняў яе складанага, эмацыянальна напоўненага жыцця. Штодзённым фактам асабістага жыцця, нават быту ён надае такую ж увагу, як і з’явам сацыяльна-грамадскага быцця.
Лірычна-апавядальная стылістыка, як бачым, не замінае праяўленню паэтычнага тэмпераменту, грамадзянскай пазіцыі. Свабодна і раскавана — у межах лірычна-апавядальнага стылю — адчувала сябе маладая паэтэса Яўгенія Янішчыц (1948—1988). Першая яе кніга «Снежныя грамніцы» (1970) многіх здзівіла свежасцю, натуральнасцю, непрыдуманасцю пачуццяў. Паэтэса адкрывала свет па-свойму, не пазбягаючы народна-песенных інтанацый, якія праявіліся ў яе даволі арганічна, перадаючы складаную дыялектыку пачуццяў, іх пераходы і адценні. Словам, была сур’ёзная заяўка на цікавы, змястоўны лірычны характар. Знешніх прыкмет часу тут аказалася не так і многа, тым не менш вершы былі вельмі сучасныя паводле гучання, паводле самога паэтычнага ладу.
1 Грахоўскі, С. Кругі надзеі. С. 45.
Я. Янішчыц — лірык перш за ўсё, цалкам і поўнасцю; у яе Bepmax прыцягвае магія тону, гуку, музыкі. Аснову яе інтанацыі складаюць музычнасць, напеўнасць радка — матэрыяльнасць, пластычнасць быцця і свету цікавяць яе менш. Дзве вярбы над ракою, ноч, кастры — з верша «Да сустрэчы» — не столькі рэальныя, колькі ўмоўныя, узятыя паэтэсай з народнапесеннай стыхіі. Тое ж самае можна сказаць і аб pace, палынтраве і г. д. Лірызм паэтэсы, асабліва ў першай кнізе, існуе яшчэ як бы па-за сувяззю са знешнім светам прадметаў і рэчаў — як іх эмацыянальна-песеннае адлюстраванне, пэўная мелодыя. У першай кнізе такія абставіны не перашкаджалі. Аднак у далейшым неабходна было, каб лірызм утрымліваўся ў самім прадмеце, а не прыўносіўся звонку — з іншых стылявых сістэм і паэтык.
Творчае развіццё Я. Янішчыц пайшло па лініі паглыблення рэалістычнага зместу яе лірыкі. Аднак індывідуальны стыль паэтэсы, як і раней, вызначаецца музычнасцю яе верша, некаторай ідэалізацыяй рэчаіснасці, інтымнымі інтанацыямі, схільнасцю да эмацыянальнага «абжывання» свету. Узмацнілася «чуйнасць» паэтэсы да розных падзей і з’яў навакольнага свету, імкненне «сувымераць» з ім маштаб сваёй душы, што відаць у новых зборніках яе вершаў, у цэлым задавальняючых пашырэннем грамадскіх гарызонтаў паэтэсы, грамадзянскасцю выражанай у іх жыццёвай пазіцыі. Аб гэтым сведчыць, скажам, кніга «Ясельда» (1978) з уласцівым ёй чуццём прасторы, якая ўвесь час як бы ўзрастала ў яе лірыцы. Знешне яна здаецца вельмі спакойнай (лірызм яе ніколі не быў вельмі тэмпераментны), але ў зборніку «Ясельда» павялічыліся, на мой погляд, духоўная напоўненасць верша, лірычна-драматычны падтэкст: «Прывяла песня на губах // Ці не таму, што знала страты?» Паэтэса глыбей заглядвае ў чалавечую душу, хінецца да людзей. У яе паэзію ўваходзяць лёсы аднавяскоўцаў.
Я. Янішчыц глыбока і тонка адчувала сваю сувязь з роднай зямлёй, яе гераічнай і драматычнай гісторыяй. Яе лірычная гераіня — жанчына з незалежным складам розуму, моцнай воляй і пяшчотным сэрцам.
Кніга лірыкі Я. Янішчыц «Час кахання і суму» (1984) сведчыла аб тым, што перажыванні паэтэсы ўскладніліся, абагаціліся адчуваннем «пераходаў у жыцці, у пачуццях». Углядаючыся ў добрыя вочы маці, любуючыся мастацтвам сельскіх ткачых, іх яркімі ручнікамі, якія сталі папулярнымі сувенірамі, задумваючыся над каштоўнасцямі народнага жыцця, яна ўзнімаецца да вялікіх, сур’ёзных абагульненняў.
Ды кожны раз баюся я Паміж вайной і мірам, Каб хата сельская мая He стала сувенірам1.
«Сюды вяртаюся ад скрух...»
Паэтэса ўмела стварыць такі інтанацыйны вобраз або малюнак, які выклікаў пэўны настрой. Дзеля гэтага нярэдка свядома парушала традыцыйныя памеры, «сцягвала» стапу, танізавала верш, выразна інструментавала радок. I самае галоўнае ў мастацтве Я. Янішчыц — яго народная «аснова», з якой арганічна пераплятаецца сучасны «ўток» — тая паэтычная культура, якая ёй уласціва.
Уважлівая да складанага свету адчуванняў сучаснага чалавека, яна, як і Е. Лось, востра перажывала за лёс спрадвечных духоўных каштоўнасцей народнага жыцця, якое паэтэса добра ведала з уласнага досведу. Аднак, вядома, нягледзячы на агульнасць лірычна-апавядальнай стылявой дамінанты, мастацкія індывідуальнасці Я. Янішчыц і Е. Лось арыгінальна непаўторныя, самастойныя.
Духоўна-эмацыянальны свет сучаснай жанчыны шырока і шматстайна раскрыўся ў апошняй прыжыццёвай кнізе Я. Янішчыц «Каліна зімы» (1987). Гэта кніга лірыкі, шчырай, глыбокай, сардэчнай, у якую, аднак, шырока ўліваецца публіцыстычны струмень. Ёсць, на маю думку, падставы гаварыць пра ўплыў П. Панчанкі. Я. Янішчыц блізкая яму — сваёй грамадзянскасцю, сацыяльна-публіцыстычнай скіраванасцю творчасці, якія, напрыклад. складаюць змест яе твора пад назвай «Зорная паэма» (1985). Там ёсць нямала адкрыта
1 Янішчыц, Я. Пара любові і жалю,— Мінск, 1983. С. 21.
З.Зак.265.
публіцыстычных, вострых радкоў якія робяць гонар сумленню паэта.
Прагне зямелька пляча абароннага, Просіць за бульбу, за лён і траву.
Грэшна вініць мне кагосьці старонняга, Бо і сама без выгод не жыву!