Нарысы па беларускай літаратуры XX ст
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
1941 год. Леанід Гаўрылаў, механік-вадзіцель танка; Рыгор Суніца (Лынькоў), Уладзімір Рагуцкі, Алесь Пруднікаў, разведчык пры выкананні баявога задання — Карэльская АССР; Мікола Сямашка — пры абароне Оршы; Іван Шапавалаў, ваенны карэспандэнт,— Барысаў; Андрэй Ушакоў — пры пераправе цераз Сож; Міхась Юдэлевіч, Клімент Якаўчык — пад Масквой.
1942 год. Янка Бобрык, Рыгор Жалязняк — пры абароне Ленінграда; Генадзь Шведзік, кулямётчык,— пад Бранскам; Аркадзь Гейнэ, малодшы лейтэнант, камандзір мінамётнай батарэі,— пад Сталінградам; Хвядос Шынклер, малодшы лейтэнант,— пад Сталінградам; Рува Рэйзін, Леў Талалай.
1943 год. Эдуард Галубок, сын Уладзіслава Галубка; Барыс Іофе, Павел Левановіч.
1944 год. Змітрок Астапенка — у Карпатах; Мікола Нікановіч — у Чэхаславакіі; Алесь Мілюць — ва Усходняй Прусіі; Сямён Ляльчук — на III Украінскім фронце; Рыгор Мурашка — на Лагойшчыне падчас блакады.
1945 год. Эля Каган, Аляксей Коршак — ва Усходняй Прусіі; Сяргей Крывец — падчас штурму Гдыні; Уладзімір Ясючэня, малодшы сяржант, узнагароджаны ордэнам Славы III ступені і медалём,— на Одэры (на фронце загінулі і два яго браты). I зусім напярэдадні перамогі — 20 красавіка, у рукапашным баі пад Берлінам, старшы лейтэнант, камандзір узвода ў знішчальным супрацьтанкавым палку Мікола Сурначоў (на фронце загінулі два яго браты: старэйшы — пад Масквой, малодшы — ва Усходняй Прусіі, бацька і старэйшая сястра былі ў партызанах, а малодшая — ваенфельчарам у блакадным Ленінградзе).
Беларускіх пісьменнікаў можна сустрэць на кожным з тагачасных франтоў, на кожным самым адказным і небяспечным участку. Здаецца, няма такога спецыялізаванага падраздзялення, дзе не было б хоць аднаго з іх.
Пагранвойскі — Веньямін Рудаў.
Авіяцыя — камандзір эскадрыллі Аляксандр Авечкін; Анатоль Вялюгін, Лявонцій Гаранін, Міхась Калачынскі, Іван Сіўцоў.
Марскі флот — Аляксандр Міронаў, Іван Разанаў, Віктар Трыхманенка. Марская пяхота — Дзмітрый Кавалёў, Віктар Трасцянскі. Кавалерыя — Рыгор Няхай. Раз’язны паштавік — Яўхім Кохан.
Артылерыя — старшы лейтэнант, камандзір узвода армейскай артылерыі Васіль Быкаў, Іван Грамовіч; камбат Ігнат Дуброўскі, Іван Шамякін; старшы сяржант Майсей Тэйф, Васіль Матэвушаў, камандзір узвода «Кацюш» Іван Новікаў.
Танкавыя і процітанкавыя злучэнні — Леанід Гаўрылаў, Міхась Даніленка, Аркадзь Марціновіч.
Інжынерныя войскі — генерал-маёр Мікалай Аляксееў, Вісарыён Гарбук, Аляксандр Дракахруст.
Сувязь — гвардыі старшы сяржант Барыс Бур’ян, Аляксей Пысін.
Радыст у варожым тыле Мікола Ваданосаў.
Радыёсувязь — Уладзімір Міцкевіч, Уладзімір Юрэвіч.
Радыёлакацыя — Сямён Дорскі.
Начальнік цягніка-друкарні — Мікола Вішнеўскі.
Медыкі — урачы Антон Алешка, Мікола Герасімаў, Анатоль Іваноў, медсёстры Эсфір Гурэвіч, Валянціна Гапава.
Санітарна-хімічная абарона — Георгій Папоў. Ветэрынарная служба — Іван Мяла. Шафёр — Мікола Гарулёў.
Разведка — Якуб Міско, Алесь Пруднікаў, Анатоль Фядосік, Гаўрыіл Шутэнка.
Многія былі палітрукамі, некаторыя супрацоўнічалі ў друку: Аляксей Зарыцкі, Янка Казека, Леанід Прокша, Юрый Рудзько, Сцяпан Сямашка, Лазар Шапіра.
I, безумоўна, большасць несла службу ў стралковых палках: Іван Муравейка, Уладзімір Савіцкі, Алесь Бажко, Мікола Гамолка, Уладзімір Корбан, Захар Бірыла, Аляксей Кулакоўскі, Іван Мележ, Іван Кудраўцаў, Сцяпан Кухараў, Алесь Макарэвіч, Максім Лужанін.
Капітулявала фашысцкая Германія. Прагучалі салюты Перамогі. Дайшлі да Берліна Аляксандр Дракахруст, Аляксей Карпюк, Сцяпан Кухараў, Міхась Лазарук, Хаім Мальцінскі, Якуб Міско, Паўлюк Прануза, Іван Сіняўскі, Юрый Багушэвіч.
А на Далёкім Усходзе ішла вайна з Японіяй. I ў падзеях, якія звязаны з ёй, прымалі ўдзел Артур Вольскі, Анатоль Іваноў, Іван Скарынкін. Успамінае Артур Вольскі: «Я цяпер часта думаю пра тое, што такое подзвіг... I прыходжу да высновы, што гэта з цяжкасцю паддаецца вызначэнню... Калі мы ўвосень 1945-га ішлі ў Кітай, у Маньчжурыю, то пад горадам Цзямусамі вымушаны былі высадзіць марскі дэсант, таму што армейцы не маглі прайсці, і быў такі агонь, што ад яго дрыжэла зямля. Першым узняўся ў атаку мой сябар, старшына першай стацці Коля Галубкоў (я потым пісаў, што ён крыкнуў: «За Роднну, за Сталнна», але прызнаюся цяпер, што пісаў няпраўду. Ен проста выгукнуў: «Матросы, за мной»), За ім рванулі іншыя, і мы змаглі прайсці. За гэты бой я атрымаў медаль «За баявыя заслугі». А Коля — Героя Савецкага Саюза. Пасмяротна...»
Усе, хто перажыў вайну — ваяваў, пакутаваў на акупаваных ворагам землях, намагаўся з апошніх сіл, працуючы на абарону,— добра памятаюць, як многа ў тыя неверагодна цяжкія часы значыла радыё ці друкаванае слова, як жывіла яно веру ў непазбежнасць перамогі, натхняла на подзвігі.
Многія беларускія пісьменнікі працавалі на радыё, супрацоўнічалі ў армейскім і падпольным друку.
Гучалі па радыё, траплялі на старонкі газет, на лістоўкі палымяныя заклікі Янкі Купалы, Якуба Коласа. Успамінаю зараз, як вясной 1943 г. партызанаў нашага атрада «За отечество» спецыяльна пастроілі перад штабам і зачыталі вядомы верш Янкі Купалы «Беларускім партызанам»:
Партызаны, партызаны. Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны.
У нашым атрадзе былі рускія і грузіны, палякі і ўкраінцы, але кожны ўспрымаў заклік народнага паэта Беларусі як зварот да яго асабіста. Грузін Джон Джгамадзе сказаў мне: «Я слухаў і ўсё зразумеў і адчуваў сябе адным з беларускіх сыноў, да якіх звяртаўся ваш Янка Купала».
24 чэрвеня ў газеце «Правда» быў надрукаваны першы ваенны верш Якуба Коласа «Шалёнага пса — на ланцуг!».
Да зброі, народы раскутай краіны: Разбойнік штурмуе наш дом! Магутнаю раццю, патокам адзіным Абрушым на ворага гром! —
заклікаў паэт. I многія паэты паўтаралі словы «Мы вернемся!», «адпомсцім!», «адбудуем!». Вершы з назвай «Мы вернемся» напісалі Максім Танк і Пятро Глебка. Паэт Антон Бялевіч сведчыць, як усхвалявана ўспрымаў вершы Аркадзя Куляшова Кузьма Чорны. Верш «Ліст з палону» ён паказваў «знаёмым, сябрам і таварышам, прасіў іх чытаць уголас, а сам слухаў, крадком змахваў з векаў слязіны горкай тугі». Верш быў надрукаваны 27 жніўня 1942 г. у газеце «За свабодную Беларусь». Вядомы факт, што яго зачытаў сваім байцам перад боем франтавы камандзір. Пра верш «Над брацкай магілай» Кузьма Чорны, чытаючы яго, гаварыў: «Глядзіце, бомбу прыслаў Куляшоў. Бомбу, напоўненую праз берагі гневам усёй Савецкай Арміі, усяго нашага народа». I дамагаўся,— успамінае А. Бялевіч,— каб яго «надрукавалі і ў беларускіх, і ў маскоўскіх газетах, выдалі асобнай лістоўкай, направілі яе за лінію фронту ў тыл ворага, у партызанскія атрады, у вёскі, сёлы, гарады роднага краю». Гэта верш пра ахвяры, якія забірае бязлітасная вайна, пра стрыманую жалобу і мужнасць:
Там магіла ёсць брацкая ў лузе за вёскай Лажыны. Там хлапцы беларускія чэсна галовы злажылі. Мы без слёз іх хаваем, памятаем пра свой абавязак. Нашы слёзы саромяцца мужных вінтовак і касак. Засыпаем мы твары з вачамі і вуснамі тымі, на якіх пацалункі дзяцей і жанок не астылі. Жвірам сыплем на рукі, якія дзяцей тых насілі. Жвірам сыплем на ногі, якія паўсвету схадзілі.
Hori просяцца ўстаць, яны стомы ў дарозе не чулі, ды ўвагналі ў магілу іх сілу варожыя кулі.
Гэты верш і зараз немагчыма чытаць без душэўнага ўзрушэння.
Патрыярх беларускай літаратуры Кандрат Крапіва, удзельнік Грамадзянскай вайны і вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь, так характарызуе сваю дзейнасць сатырыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны: «Сатырычныя вершы, фельетоны, памфлеты, эпіграмы, подпісы пад карыкатурамі — вось тая сатырычная зброя, якою я па меры маіх сіл наносіў удары ворагу». Кандрат Крапіва і Міхась Чавускі рэдагавалі газету «Раздавім фашысцкую гадзіну». Рэдактарам сатырычнага часопіса «Партызанская дубінка» быў Ілля Гурскі. Пятрусь Броўка супрацоўнічаў у газеце «За Савецкую Беларусь». Якаў Іерцовіч рэдагаваў газету «За свабодную Беларусь», літсупрацоўнікам у ёй быў Мікола Вішнеўскі.
Двойчы засылаўся ў варожы тыл штабам партызанскага руху Анатоль Астрэйка. Друкарня слуцкай падпольнай газеты выдала яго зборнік «Слуцкі пояс». Патрыятычным пафасам прасякнуты вершы Максіма Танка. Ен быу на Бранскім фронце, супрацоўнічаў у газеце «За Савецкую Беларусь», якую рэдагаваў Міхась Лынькоў, і ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Камісар атрада імя Катоўскага Нічыпар Пашкевіч прымаў удзел у выпуску падпольнай газеты «Чырвоны хлебароб».
Многія пісьменнікі былі ваеннымі карэспандэнтамі. У іх ліку Васіль Вітка і Авяр’ян Дзеружынскі, Ілары Барашка і Васіль Барысенка, Ісідор Бас і Пятро Дудо, Яфім Садоўскі і Іван Васілеўскі, Іван Муравейка і Леанід Прокша, Пятро Прыходзька і Мікалай Яромушкін. Яны ваявалі і жалезнай зброяй, і зброяй слова. У адным з вершаў успамінае факт са сваёй біяграфіі Пятро Прыходзька:
Было ў маім жыцці такое: Бы горла мне сціскаў удаў,— Я па-над Віслаю-ракою Засыпаны зямлёй ляжаў...
Колькі розных небяспек падпільноўвала кожнага з іх! Так, трапна піша Алесь Марціновіч, што «ўласна перажытае, калі яно падпадае пад вызначэнне чагосьці незвычайнага, само па сабе з’ява». Мы не ўсё ведаем пра ўласна перажытае ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. А варта было б ведаць.
Сцяпан Майхровіч быў галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага радыёвяшчання. 3 радыё звязаны і Міхась Машара, ён супрацоўнічаў у газетах «Звязда» і «Савецкая Беларусь».
Самаахвярна адольвалі віры пакручастай і доўгай ракі, якая вяла да перамогі, беларускія пісьменнікі. У кожнага з іх свой вайсковы лёс, свае цяжкія страты. Мне хацелася хоць раз, хоць мімаходзь назваць кожнага. На жаль, гэта немагчыма. А трэба, каб нашчадкі ведалі пра ўсіх. Павінна быць створана кніга памяці, у якой будзе расказана пра кожнага. Расказана ім самім, яго роднымі, сябрамі. Яна павінна стварацца неабыякавымі людзьмі і на высокім узроўні мастацкасці. Такую кнігу ўключаць у школьныя праграмы, і яна праз гады будзе даваць маладому пакаленню ўзоры самаахвярнага патрыятызму і чалавечай годнасці.
Сучаснасць
Уладзімір Гніламёдаў
Панарама стылявых пошукаў*
Беларуская паэзія 1970—1990-х гг.
Мастацка-стылявое развіццё беларускай паэзіі XX ст. ва ўмовах і пад уздзеяннем уласцівых для гэтага перыяду працэсаў паскоранасці прывяло да расшчаплення яе «эпічнага ствала» на мноства індывідуалыіых «галінак». У 60—80-я гг. «галінкавыя» стылявыя дамінанты ўзмацняюцца, усё болып аддаляючыся ад агульнага «эпічнага ствала», але не парываючы сувязей з ім. Мастацка-стылявая разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі нясе ў сабе сляды гістарычнага развіцця і традыцый, развіцця паскоранага, сціслага. Яе пранізваюць стылявыя токі, што ідуць ад Ф. Багушэвіча праз творчасцьЯнкі Купалы, ЯкубаКоласа, М. Багдановіча, Змітрака Бядулі, а таксама ад фальклору, абумоўліваючы і ўзмацняючы яе сацыяльна-маральнае і эстэтычнае гучанне. Пошукі вядуцца