Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
віны не расстрэльваў. Што за сафістыку вы тут разводзіце, М-н? (Гэта ўжо да майго апанента.) Якога чорта! Нас чатыры асабісты на атрад, у нас ёсць і ў ротах, і ў вёсках, і ў фашысцкіх гарнізонах, нарэшце, свае асведаміцелі. 1 мы будзем невінаватых расстрэльваць? Дык на якое ж ліха такі асобы аддзел?!» Людзей у фільтрацыйных органах хапала, a прафесіяналізму, чалавечнасці, інтуіцыі, нарэшце,— з гэтым было горш. Здаралася, што на бядзе чалавека, які пабыў у палоне, спекулявалі дзеля сваёй выгады. Так, камісар брыгады «Штурмавая» Ілья Мартынавіч Фёдараў уцёк з палону, быў адным з арганізатараў атрада і брыгады. Яго баявыя заслугі перад дзяржавай адзначаны высокімі ўзнагародамі (ордэны Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалі). У мірны час, шчыруючы на ніве народнай асветы, атрымаў тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. Гэты адукаваны, вельмі сумленны чалавек і патрыёт быў не назбаўлены і літаратурных здольнасцей. Ён паказваў мне напісаныя ім успаміны пра партызанскае мінулае. У іх расказвалася пра баявыя справы атрадаў брыгады, пра асобных партызанаў, хораша гаварылася пра народную падтрымку, і ўсё гэта на канкрэтных прыкладах, і ўсё гэта пра людзей, якіх ён добра ведаў. Я была ўпэўнена, што яго ўспаміны зоймуць сваё, і не апошняе, месца сярод твораў на гэту тэму. Час ішоў. Аднойчы, чытаючы кнігу, толькі намінальна напісаную самім аўтарам (гэта была так званая «літаратурная апрацоўка»), я звярнула ўвагу, піто ў ёй ёсць знаёмыя матэрыялы Фёдарава. «Ну чаму ён аддаў іх? Чаму?» — задавала сабе пытанне і не знаходзіла адказу. Пазней высветлілася, што калі Фёдараў сказаў аднаму з былых партызанскіх начальнікаў, што мае намер пісаць успаміны, той падахвоціў: «А як жа, пішы!» Пасля таго як Фёдараў даў яму азнаёміцца з матэрыялам, той, пачытаўшы, сказаў: «Нічога ў цябе не выйдзе. He забывайся, што ты быў у палоне. Аддай гэта мне. Я выкарыстаю». Фёдараў так і зрабіў. А той не пасаромеўся прысвоіць чужую працу.
Выпіэй я ўспомніла лёс Сяргея Новіка-Пеюна. Вось яшчэ прыклады. Юльян Сергіевіч, паэт і мастак, трапіў у
палон падчас нападу фапіысцкай Германіі на Полыпчу. Яго пераганялі з аднаго канцлагера ў другі і нарэшце аддалі баўэру як батрака-нявольніка. 3 палону быў вызвалены Савецкай арміяй, вярнуўся на родную Маладзечаншчыну, стаў працаваць настаўнікам. У 1946 г. яго бяздоказна арыштоўваюць, і да 1956-га Сергіевіч ізноў пакутуе, цяпер ужо ў савецкіх лагерах Поўначы, Сібіры, Казахстана. Жыццё яго канчаткова зламана. Пасля лагераў літаратурнай дзейнасцю ён ужо не займаўся. Працаваў у калгасе.
Мікола Аўрамчык, праваяваўшы год, зведаў акружэнне, трапіў у палон. Яго прымусілі працаваць на шахтах Рура. Быў вызвалены англічанамі, якія перадалі яго савецкім вайскам. I цяпер ужо свае пасылаюць яго зноў на шахты — у Данбас. Праўда, праз год яго адпусцілі, ён вярнуўся ў Мінск, скончыў філалагічны факультэт (аддзяленне журналістыкі БДУ), і яго паэтычны талент аздабляе беларускую паэзію. У дадзеным выпадку ўсё абышлося адносна добра. Я падкрэслю — адносна. Можна зразумець, што давялося перажыць чалавеку: вельмі балюча ўражвае несправядлівасць.
Тут дарэчы будзе ўспомніць пра юнака, які ў свае 19 гадоў быў у ліку абаронцаў Брэсцкай крэпасці,— Алеся Махнача. У 1941 г. ён скончыў пяхотнае вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта і 18 чэрвеня быў прызначаны камандзірам узвода Брэсцкай крэпасці. 22 чэрвеня Алесь Махнач ужо камандзір роты чырвонаармейцаў і камандзіраў па абароне Цэнтральнага вострава крэпасці. 27 чэрвеня яго, цяжкапараненага, гітлераўцы захапілі ў палон. Да 9 красавіка 1944 г. Алесь Махнач пакутаваў у канцлагерах на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Выжыў, але на ўсё жыццё застаўся інвалідам, хаця пасля вызвалення доўга лячыўся ў эвакашпіталі і інстытуце хірургіі і аднаўленчай артапедыі. Жыццё толькі пачыналася, а колькі пакут чакала юнака. Вядома, што подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці доўті час замоўчваўся. У 60-я гг. рускі пісьменнік Сяргей Смірноў сваёй кнігай пра герояў Брэсцкай крэпасці, сваімі выступленнямі па радыё і тэлебачанні ўваскрасіў гераічную эпапею яе абароны. Дзякуй Богу, што Алесь Махнач дачакаўся гэтага. Ен памёр зусім нядаўна.
248 пісьменнікаў Беларусі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Франтавікі. Партызаны. Падпольшчыкі.
Так, Іван Навуменка ў свае 16 гадоў спачатку актыўна дзейнічаў у падполлі, прымаў удзел у выданні падпольнай маладзёжнай газеты «За радзіму», уваходзіў у армейскую разведвальна-дыверсійную групу, потым стаў партызанам брыгады імя ГІ. К. Панамарэнкі і нарэшце разам з часцямі Чырвонай Арміі вызваляў ад фашыстаў сваё роднае мястэчка Васілевічы. У 1943-м прызваны ў армію і ваяваў на Ленінградскім і I Украінскім франтах, на Карэльскім перашыйку, ва Усходняй Прусіі і Сілезіі.
Навум Перкін у самым пачатку вайны быў накіраваны на фронт. Камандаваў узводам. Трапіў у акружэнне. Звязаўшыся з партызанамі ў Бранскіх лясах, стаў байцом, камандзірам узвода, начальнікам штаба атрада Рагнедзінскай партызанскай брыгады, якая ў верасні 1943 г. злучылася з Чырвонай Арміяй. Скончыўшы курсы пры вышэйшай афіцэрскай школе, да канца вайны камандаваў артбатарэяй. Двойчы паранены.
Якуб Усікаў у 1942 г. стаў партызанам атрада Грышына. У чэрвені 1944-га ён ужо ў Чырвонай Арміі. Ваяваў на II Беларускім фронце. Двойчы паранены.
Такім чынам, 248. Загінула 37 — кожны сёмы. Параненых і кантужаных 64 — кожны чацвёрты. Тройчы параненыя: Мікола Ваданосаў, Ілля Клаз, Аляксандр Капусцін, Аляксей Кулакоўскі, Аркадзь Марціновіч, Алесь Савіцкі. Двойчы: Васіль Быкаў, Уладзімір Калеснік, Аляксей Карпюк, Навум Перкін, Аляксей Пысін, Пятро Рунец, Васіль Струмень, Алесь Траяноўскі, Сымон Хурсік. Цяжка параненыя: Сцяпан Александровіч, Мацей Грубіян, Мікола Грынчык, Міхась Ларчанка, Яўген Курто, Андрэй Макаёнак, Барыс Паўлёнак, Аляксей Слесарэнка, Мікола Татур, Канстанцін Цітоў. Вярнуліся з вайны інвалідамі: Вісарыён Гарбук, Аляксандр Коршунаў, Мікола Лупсякоў, Эдуард Валасевіч, Навум Кіслік, Мікола Лобан, Яфім Садоўскі, Марк Смагаровіч, Гаўрыіл Шутэнка.
Андрэю Макаёнку цудам удалося вырвацца з кіпцюроў смерці і пазбегнуць калецтва. Пад канец 1941-га дывізію,
у якой ён служыў, перакінулі ў Крым, і Макаёнак паўгода ўдзельнічаў у жорсткіх баях. У канцы красавіка 1942 г. трапіў у шпіталь. Урачы западозрылі гангрэну і палічылі неабходным ампутаваць ногі. А. Макаёнак, сабраўшы апошнія сілы, стаў пагражаць трафейным пісталетам, ногі свае адстаяў. Як вядома, крымска-феадасійскі дэсант амаль цалкам загінуў. На шчасце, недалёка ад медсанбата, дзе пакутаваў Макаёнак, прызямліўся для запраўкі самалёт, які вывозіў з варожага тылу параненага камандзіра партызанскага атрада. У самалёце аказалася адно свабоднае месца, і ўрачы на яго ўладкавалі будучага драматурга. Больш за чатыры месяцы лячыўся Макаёнак у шпіталях Краснадара і Баку, рваўся на фронт, але раны адкрыліся, і ён быў канчаткова спісаны ў запас.
Былі выпадкі, калі бацькам на сыноў прыходзіла пахаронка, а сыны цудам выжывалі. Так, Васіль Быкаў улетку 1942-га быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча і з 1943 г, ваяваў на II і 111 Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. У 1944-м бацькі атрымалі паведамленне аб тым, што іх сын мужна загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Кіраваградам. На абеліску пад Кіраваградам пазначана і яго імя. А Васілю Быкаву ўдалося выжыць. Старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой артылерыі ён прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
Пахаронку атрымалі і бацькі Міколы Грынчыка. Васемнаццацігадовы юнак, апынуўшыся на акупаванай тэрыторыі, настойліва імкнуўся да арганізаванай барацьбы з фашыстамі. Летам 1942 г. удзельнічае ў Слонімскім падполлі. Смела хадзіў на сувязь з перакладчыкам слонімскага гэбітскамісара Эрэна — падполыпчыкам Пытэлем. Штохвілінна рызыкуючы быць арыштаваным, чакаў Пытэля проста ў будынку СС каля дзвярэй у кабінет Эрэна. 3 сакавіка 1943-га ён сувязны атрада «Савецкая Беларусь» брыгады імя П. К. Панамарэнкі. У ліпені 1944 г. прызваны ў Савецкую армію. Пад Варшавай на пераправе цераз Віслу падчас дэсантнай аперацыі яго накрыла
міна. «На той бок Віслы ён пераправіўся,— расказвае сябра Міколы Грынчыка Алег Лойка,— але тут жа і ўпаў, смяротна паранены. Так, смяротна. Маці ў Быцені ўжо была адаслана, як і маці Васіля Быкава ў Бычкі на Віцебшчыне, пахаронка па сыне. Загінуў смерцю храбрых! Ён, Мікола, аднак, не загінуў, хоць быў у той грудзе мёртвых, пахаронкі на якіх разаслалі». Грынчык так і не даведаўся, як яго знайшлі, як заўважылі, што ён жывы. Ён не памятаў, як яго перавозілі цераз Віслу на Каўказ, дзе ў шпіталі тры месяцы не мог нават усгюмніць свайго імя і прозвішча. «Аб гэтым ён не вельмі гаварыў, а я не вельмі распытваў, гледзячы на яго скроню, якая пульсавала, не будучы захінёнай частачкай яго чэрапа, выбітага той мінай пад Віслай,— успамінае Лойка.— Па сутнасці, застаўшыся жывым, ён праз усё сваё жыццё хадзіў на ўскрайку бездані: такі безабаронны ён быў з адкрытай пульсацыяй скроні!» Мікола Грынчык узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
Анатоль Вялюгін сваім успамінам пра Аляксея Пысіна даў назву «Рэквіем, перапынены тройчы»: «Першы рэквіем — калі прагучаў яму развітальны плач восеньскіх жураўлёў над размяклай глінай валдайскіх склонаў, // А салдат выжыў, са шпіталя вярнуўся ў строй.
Другі рэквіем пратрубілі яму, скрываўленаму, жураўлі вясеннія над разворатым снарадам латгальскім полем. А салдат падняўся, дайшоў да беласыпучых дзюн Балтыкі... гвардыі радавы пяці франтоў — Заходні, Калінінградскі, Ленінградскі, Першы і Другі Прыбалтыйскія...»
Гучалі і часам, на шчасце, перапыняліся рэквіемы і Міколу Грынчыку, і Андрэю Макаёнку, і многім іншым.
Большасці з пералічаных параненых ужо няма сярод нас, адышлі ў нябыт. Дачасна апынуліся там, не дасказаўшы свае сказы, не дапеўшы свае песні. Крывавая вайна ўсё яшчэ жывіцца, знаходзячы ахвяры і праз гады.
Цяпер пра тых, хто загінуў. Яны загінулі смерцю герояў у веку ад 23 да 30 гадоў, загінулі на самых адказных участках франтоў. Называючы іх, буду ўказваць месца і абставіны гібелі, калі яны ўстаноўлены.