Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Краіна росквіту.
He знанага нікім,— Краіна дзён,
Бурлючых
У жэрлі сэрца, Імчышся ты
Дынамікай гадзін, Арганізуючы
Сталецці1.
«Рэвалюцыя, я слухаю твой загад!» — гэта быў адпраўны пункт у светапоглядзе П. Шукайлы, кіруючыся якім ён у сваёй паэме апраўдваў рэвалюцыйны гвалт і тэрор, а перададзеныя ім «акорды» барацьбы з ворагамі вылучаліся ў паэме асаблівай «музычнасцю»: «Клін у тлінь, рассячы!.. Секачыце, секачыце, секачы!.. // Чуйце! Чуйце! // Выкарчуйце
1 Шукайла, П. Акрываўленая зямля.— Мінск, 1930. С. 69.
ўсе карчы!..»1 Відавочна, што Шукайла імкнуўся тут перасягнуць нават знакаміты футурыстычны шэдэўр «Закляцце смехам» Велеміра Хлебнікава: «О, рассмейтесь, смехачн! // О, засмейтесь, смехачн! // Что смеются смехамн, что смеянствуют смеяльно. // О, засмейтесь усмеяльно!..»21 ў паэзіі, і ў крытыцы Шукайла быў паслядоўным апалагетам рэвалюцыйных ідэалаў і будучай «камуны свету», што абумоўлівала адпаведную танальнасць яго твораў і сістэму мастацкіх вобразаў з характэрным пашыраным ужываннем гіпербал, паэтызацыяй ідэалагічных штампаў і спецыфічнай авангардысцкай агрэсіўнасцю ў сцвярджэнні новых формаў грамадскага ладу: «Увесь свет на свой лад перавернем, сусветны зробім Рэўком»3. Адпаведна свайму разуменню авангардысцкага «стылю эпохі» распрацоўвалася Шукайлам і тэма кахання, дзе не было ані намёку на пяшчотныя чалавечыя пачуцці: «Трэба ўмець і шпалы кахаць, і цалаваць семафор...» — эпатажна заяўляў паэт. Такім чынам, у новай мастацкай парадыгме каханне і іншыя праявы лірычных настрояў здымаліся з парадку дня, значэнне мелі толькі жалеза і матор як сімвалы стваральнай працы, а таксама прылады зброі (рэвальверы і «секачы») як сродак барацьбы з тымі, хто сумняваўся ў магчымасці гвалтоўным шляхам пабудаваць шчаслівае і справядлівае грамадства. «Аплявуха і мардабой», пра якія гучна пісаў Ф. Марынэці ў першым футурыстычным маніфесце ў 1909 г., знайшлі сваю красамоўную рэалізацыю ў рэчаіснасці і літаратуры 1920—1930-х гг.
Такім чынам, тэндэнцыі футурызму ў беларускай паэзіі 1920-х гг., безумоўна, не без уплыву тагачаснага расійскага лефа, праявіліся ў першую чаргу як ваяўнічае адмаўленне ўсяго мінулага дарэвалюцыйнага жыцця, якое асацыявалася з «вечнай цемрай». Яму супрацьпастаўляліся «вялікая будучыня» і «сонечнае заўтра», дзеля якіх прыносіліся і апраўдваліся незлічоныя крывавыя ахвяры. У футурыстычным рэчышчы выявіліся таксама крытыка і адмаўленне літаратурных
1 Шукайла, П. Акрываўленая зямля. С. 80.
2 Поэзня русского футурнзма,— Санкт-Петербург, 2001. С. 71.
3 Шукайла, П. Акрывауленая зямля. С. 116.
традыцый, папярэдніх паэтаў-класікаў, якіх зняважліва называлі «адраджаністамі» і абвяшчалі, што яны не ўпісваюцца ў «сённяшні дзень». Футурызм як тэрмін, як назва літаратурнага кірунку або суполкі не выкарыстоўваўся беларускімі пісьменнікамі, а «сённяшні дзень» у літаратуры тэрміналагічна быў звязаны з яго аналагам — «маладнякізмам» (ад назвы літаратурнага аб’яднання «Маладняк»), для якога і былі характэрнымі ўсе вышэйадзначаныя прынцыпы футурыстычнай паэтыкі. Футурызм перажыў трансфармацыю: з літаратурнай гульні ў эпатаж і абнаўленне слоўніка ён ператварыўся ва ўтылітарнае мастацтва, што абслугоўвала дзяржаўную ідэалогію, апраўдвала масавы тэрор як вынік «класавай барацьбы», адмаўляла агульначалавечыя каштоўнасці. Аднак, з іншага боку, такі базавы прынцып футурызму як злом традыцыйнага словаўжывання і «слова-наватарства» аказаўся ўніверсальным і пазапалітычным, ён жыватворна паўплываў на ўсё далейшае развіццё еўрапейскай, і ў тым ліку беларускай, літаратуры.
Месца «багемы» ў літаратурным авангардзе
Авангардная паэтыка футурыстычна-лефаўскага кшталту віталася крытыкай і лічылася ўзорнай у тагачаснай ідэйнаэстэтычнай прасторы. Аднак яна не вычэрпвала сабой багацце і шматфарбавасць беларускай паэзіі 1920-х гг., дзе прысутнічаў не толькі «прагрэсіўны» рэвалюцыйны канцэптуалізм, але і так званыя «ўпадніцкія» тэндэнцыі, што, на думку крытыкаў, адводзілі новае мастацтва ад справы пабудовы вялікай будучыні (аналагічным пазней стане падзел рамантызму на «рэвалюцыйны» і «рэакцыйны»). «Упаднікі» тужылі і плакалі па Беларусі, снілі аб ёй сны, як Янка Купала, шукалі і не знаходзілі «новую зямлю», як Якуб Колас, праслаўлялі каханне, пачуцці, перамену настрояў, сяброўскае застолле за кілішкам віна і ўрэшце ў цэлым права на асабістае жыццё за зачыненымі дзвярыма, у якія не ломіцца рэвалюцыйная віхура, хоць у тыя гады ў Савецкай Беларусі не было такіх
дзвярэй, у якія яна б не ўварвалася. Усе падобныя матывы трактаваліся крытыкай як «блакітная мляўкасць» і недалужнае ўсхліпванне буржуазна-мяшчанскага кшталту, як перажыткі, упадніцтва і багема. Галоўнымі «ўпаднікамі» і «багемшчыкамі» называліся пераважна паэты-ўзвышэнцы: Язэп Пушча — за «імажынізм», Уладзімір Жылка — за «манеры сярэдневяковага трубадура» і за тое, што ў яго «не наглядаецца набліжэння да пралетарскай літаратуры», Тодар Кляшторны, празваны «ледзяным гітарыстым» — за «эстэтнічанне» і «мэлянхолічныя» настроі. Даставалася таксама і іншым паэтам — Паўлюку Трусу, Валерыю Маракову, Юрку Лявоннаму — за той жа песімізм і імажынізм, за адыход ад апявання рэвалюцыйных ідэалаў, хоць кожны з гэтых паэтаў шукаў сваю форму паказу новай Беларусі. В. Маракоў, напрыклад, у лірыцы кахання імкнуўся быць сугучным свайму часу і адмаўляў старыя вобразныя стэрэатыпы: «Не мне шукаць мяшчанскай ціхай спальні, у вачах мяшчанскіх сініх васількоў». Алесь Дудар, вядомы як непрымірымы крытык узвышэнцаў Тодар Глыбоцкі, зборнікам «I залацісцей і сталёвей» (1926) зарабіў сабе ярлык «упадніка», таму што ў адным з вершаў, паэтызуючы каханне як чароўную ілюзію, часовую прыгожую рэальнасць, куды можна схавацца ненадоўга ад жорсткасці і няўтульнасці жыцця, ён напісаў: «Усё загіне ў свеце, ўсё загіне — не загіне толькі палкі момант». Пры абмеркаванні зборніка на сходзе магілёўскай філіі «Маладняка» такія радкі былі расцэненыя як багемныя, а зборнік у цэлым прызнаны «ўпадніцкім», бо ў ім паэт «траціць шляхі» і пускаецца ў чысты «эротызм».
Прадстаўніком «новабуржуазных плыняў» у другой палове 20-х гг. лічыўся, як вядома, Уладзімір Жылка. Hi хто іншы, як Тодар Глыбоцкі, вылучаючы Жылку «сярод нешматлікіх паэтаў Заходняй Беларусі» як «ужо даволі выдатную фігуру», пісаў, што яго вершы любоўнай і біблейнай тэматыкі «аддаюць цвіллю» і «мяшчанскай філасофіяй», што ён «перасаджвае на сялянскае поле расліны панскіх аранжарэй»1.
1 Полымя. 1928. № 8. С. 215-218.
Крытык дакараў Жылку за «містычны настрой» і за «манеру сярэдневяковага трубадура» ў апісанні жанчыны. Меўся на ўвазе тут цыкл Жылкавых «Вершаў спадзявання», у якім з пазіцый абсалютызацыі хараства, наследуючы М. Багдановічу, Жылка абагаўляў жанчыну і высокае каханне да яе. Незямная вышыня пачуццяў скіроўвала асацыятыўны фон яго вершаў да біблейскіх матываў і аналогій:
Ля ног тваіх маўчаць трывогі I думкі маліцвенна-строгі, Як мнішкі белыя гурбой У цішы пуціны лесавой, О, соладка ля ног тваіх, У плашч чароўнасці адзеты, Схіляюцца красою кветы.
I вецер сіверны заціх...
О мармур светлага чала Пад пасмамі глухой завеі! О тонкіх рук, о рук лілеі, Што не чынілі справы зла! О хараство зялёнай пальмы! Ты ўся звініш напевам псальмы! I росных траваў родны пах Кадзіць на твой азурны шлях!..1
Гэты ўрачысты пафас узвялічвання жанчыны і шанавання яе хараства ў паэтычнай парадыгме 1920-х гг. успрымаўся негатыўна — як «сярэдневяковае трубадурства» і багемнасць, далёкія ад ідэалаў паслякастрычніцкай рэчаіснасці, калі найболып авангарднымі, рэвалюцыйна ангажаванымі паэтамі выстаўляўся іншы — «сэмафорны» — ідэал кахання. Пяшчотнае і ўзвышанае каханне належала мінуламу, было адзнакай «старога свету» і буржуазна-мяшчанскай уцехаю, якую разам з усёю старызнаю трэба было «скідваць з карабля сучаснасці». «I таму інакшым я гару»,— з усведамленнем сваёй бясспрэчнай рацыі і суперсучаснасці сцвярджала лірычная гераіня Зінаіды Бандарынай. «Ты мяне такой яшчэ не ведаў»,— у гэтым жа вершы звярталася яна да лірычнага адрасата і даводзіла далей сваю цвёрдую пазіцыю:
1 Жылка, У. Выбраныя творы.— Мінск, 1998. С. 83.
Я люблю, люблю сваю сучаснасць, На алтар ёй лера і жыццё, Гэта не змусоленае шчасце, Гэта не гнілое забыццё...1
Уладзімір Жылка быў, бясспрэчна, старамодным на такім фоне: яго лірычны герой замірае і пакутуе ад кахання, як блокаўскі перад сваёй незнаёмкай; ён служыць сваёй каханай, абагаўляе яе і абсалютызуе каханне як праяву вечнага хараства. Нават таленавіты ўзвышаўскі крытык Юры Бярозка, у цэлым прыхільнік творчасці Жылкі, упікаў яго за «перайманне класікаў». Ён слушна заўважаў, што Жылка «навучаўся ад расейскіх сымболістых, але не здолеў цалкам перамагчы іх». Паказваючы ўплывы В. Брусава і А. Блока на творчасць Жылкі, Ю. Бярозка разглядаў іх як састарэлыя: «Блокава «Незнакомка» страціла на адзінаццатым годзе рэвалюцыі сваю прывабнасць. Створаная вялікаю рамантычнаю тугою геніяльнага сымболістага, яна можа хваляваць зараз толькі ў гістарычнай пэрспэктыве»2. Жылку ж гэты шэдэўр рускай лірыкі, відавочна, хваляваў безадносна да таго, колькі гадоў мінула з часу рэвалюцыі. Яго вабіў менавіта той момант хараства, які быў перададзены прызнаным майстрам, блізкім яму па светаадчуванні і паэтычнай манеры. «Вялікая рамантычная туга» аказалася панадчасаваю каштоўнасцю, і Жылка ствараў сваю версію «незнаёмкі», захаваўшы адценне карчомнай «багемнасці», распуснасці і адначасова апантанае, усёпаглынальнае пакланенне хараству:
Твае блакітнасці нязменны, Нязменна хараство тваё. А я атруты келіх пенны Разліў якраз ў жыццё маё.
Душа, адданая прынадзе, Цяжкой і горкай, як палын, Забыўшыся ў карчомным чадзе, Убірае пах густы нізін...
1 Бандарына, 3. Веснацьвет. Вершы 1926—1929 гг,— Мінск, 1931. С. 80.
2 Узвышша, 1928. № 2 (8). С. 161-162.
I нецвярозы i распусны, Забыўся я тваё імя.
I не адны галубіў вусны,
I не з адной схадзіўся я...1
Паэт стварае вобраз багемнага чалавека, які тым не менш здатны распазнаць сапраўднае хараство, памкнуцца за ім і паверыць у сваё збавенне. Ен спавядаецца ў сваёй грахоўнасці і не страчвае надзеі, што яго збавіць хараство, хай сабе і прывіднае, як абраз далёкага мінулага. Гэтае хараство засяродзілася ў дадзеным выпадку ў адным ключавым слове-сімвале верша — «твае блакітнасці». Менавіта тут канцэнтруецца і праяўляецца феномен ідэальнага, бо семантыка блакітнага асацыіруецца тут з нябёсамі, а значыць, з недасягальнай вышынёй і чысцінёй дасканаласці: