Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
1 Лвтературные манвфесты. С. 219.
2 Тамсама.
3 ГІушча, Я. Vita. С. 3.
колішнія абразлівыя ярлыкі «багемнікаў», «упаднікаў» і «нацыяналістычных рыцараў». Сумна-тужлівая (а на мове крытыкаў 20-х гг. менавіта «ўпадніцкая») лірычная дамінанта позніх Пушчавых вершаў, такіх як цыклы «Асеннія песні», «Лісты да сабакі» і іншыя, была мастацкай альтэрнатывай бадзёра-маршавым рэвалюцыйным хваласпевам. Ён сам, нібы з пачуццём вінаватасці, не раз падкрэсліваў гэта з надзеяй на тое, што глыбінная шчырасць яго радкоў будзе ўсё ж раней ці пазней зразуметай і ўспрынятай:
Без радаснай песні паэт я, Ад суму ніяк не ўцячы;
Краіна ўсё ж стрэне прыветна I песені> падорыць ключы1.
Для авангардызму ўвогуле і для імажынізму ў прыватнасці была ўласцівая менавіта ваяўнічая прэтэнзія на навізну: «Мы, сапраўдныя майстры мастацтва, мы, хто адшліфоўвае вобраз, хто чысціць форму ад пылу зместу лепш, чым вулічны чысцілыпчык ботаў, сцвярджаем, што адзіным законам мастацтва, адзіным і непараўнаным метадам з’яўляецца выяўленне жыцця праз вобраз і рытміку вобразаў... Вобраз і толькі вобраз»2. Важна па-за дзёрзкім эпатажам і прэтэнзіямі новай плыні на вызначальную авангарднасць бачыць у ёй сур’ёзны намер пранікнуць у таямніцы светабудовы, скарыстаўшы пры гэтым адпаведны ключ — вобраз, абсалютызацыя якога тут была па-свойму апраўданай. Прадстаўнікі імажынізму ганарыліся таксама тым, што яны пераўзыходзяць футурыстаў і ў гэтак званым пытанні «разбурэння граматыкі»: «Кубізм граматыкі — гэта патрабаванне трохмернага слова. Празрыстасць слова — кліч імажынізму. Глыбіня слова — патрабаванне кожнага паэта»3. Усе гэтыя, здавалася б, эксперыментатарскія перахлёсты на практыцы вельмі глыбока рэфармавалі паэтычны тэкст, давалі яму прастору для развіцця, бо насамрэч гаворка тут вялася не пра апраўданне бязглуздзіцы і бяссэнсіцы, а пра такія спосабы паэтычных
1 Узвышша. 1929. № 2. С. 3.
2 Лнтературные маннфесты. С. 214.
’ Тамсама. С. 241.
стасункаў з рэчаіснасцю, якія б адчынілі новыя глыбіні яе спазнання.
Таленавітым паэтычным словам адгукаўся на «кліч імажынізму» беларускі паэт Язэп Пушча. Усхваляваны самой мажлівасцю рассунуць сэнсавыя межы слова і здабыць з іх новы сэнс, ён сфармуляваў гэта ў адной фразе — «мы жнём усход нязнаных слоў»1. У кантэксце імажынізму становяцца зразумелымі нечаканыя і на першы погляд безгустоўныя метафары Я. Пушчы: «3-за лесу, лесу чмарага, над соннай хмараю дзень раніцай іржэ» або «У сутонні п’яніцай хістаецца пад плотам дзень». У імажынісцкіх вобразах Пушчы «нячыстае» ў сваёй эстэтычнай адмоўнасці выступае, як і належыць, знарок зніжаным, назіраецца кантраставае сутыкненне ўзнёслага з недарэчным: «Плаксівую смугу памялом змяло, і промень сонца па шляху пабег у сутулае сяло»2. У Пушчы часта можна назіраць спалучэнне эпатажных вобразаў з характэрным нанізваннем іх адзін на другі па прынцыпу калекцыі або імажынісцкага «каталагізавання вобразаў» — назва паходзіць ад верша В. Шаршаневіча «Каталог вобразаў» (1919). Па такому ж прынцыпу пабудаваны, напрыклад, вядомы верш Я. Пушчы «Веснавое» — гэта своеасаблівы «каталог метафар», дзякуючы якому ствараецца адмысловы пейзаж новай вясны. Эфекту каталагізавання вобразаў спрыяе і ўлюбёны Пушчаў прыём разбіўкі радка на сэнсава-інтанацыйныя сінтагмы:
Марац, думак схіліўшы галлё, марыць аб мурожнай мяжы. Сонца чырвоны галёп золатам далі імжыць. Раніца ў полі рыкае ў зялёную сінь...
Вецер над гаем песняю поўдзень аўсяніць. Сяляне ў сутулых павецях на вышкі ўсцягваюць сані3.
1 Пушча, Я. Vita. С. 23.
2 Пушча, Я. Раніца рыкае. С. 6.
3 Тамсама. С. 9.
2.3ак.265.
Выразныя прыкметы ўсвядомленай вобразатворчасці даюць падставы звязваць творчасць Я. Пушчы з імажынізмам, хоць сам паэт сябе імажыністам не называў, не жадаючы запазычваць чужога, але імкнучыся вынайсці ўласную авангардную назву, актуальную і адметную ў беларускай культурнаэстэтычнай прасторы. Кляйнота імажыніста прыляпілася да Я.Пушчы найперш дзякуючы крытыкам, прычым адны «абаранялі» літаратуру ад імажынізму на карысць яе «мужыцкасці» (М.Гарэцкі), іншыя ж — на карысць яе «пралетарскасці» (3. Жылуновіч), падмяняючы і ў першым і ў другім выпадку эстэтычны змест сацыяльным. Сам жа Я. Пушча і яго сябры ўзвышэнцы А. Бабарэка, У. Дубоўка імкнуліся вынайсці і абгрунтаваць універсальны эстэтычны кірунак, у якім бы паядналіся авангарднасць і нацыянальная адметнасць зместу і формы. Беларускім унёскам у тагачасны еўрапейскі авангард стаў узвышаўскі аквітызм, распрацаваны як галоўны эстэтычны прынцып творчасці ў Тэзісах «Узвышша», а потым абгрунтаваны ў шэрагу крытычных артыкулаў сяброў літаб’яднання. 3 гэтых матэрыялаў вынікае, што сярод «аквітычных» адзнак творчасці найгалоўнейшае месца займае вобраз, прычым А. Бабарэка рабіў акцэнт на «творчасці кантрастнага вобраза»1, а Я.Пушча завастраў увагу на «эмацыянальным вобразе», які нараджаецца з гарачых пачуццяў («з гарачага нутра, a не з цяжкой галавы») і супрацьстаіць халоднай разважлівасці2. Такім чынам, як можна пераканацца, прыярытэт вобраза звязваў у корані ўзвышаўскі аквітызм менавіта з імажынізмам.
Такім парадкам, беларускі паэтычны авангардызм 1920-х гг. бьгў знакам часу і ва ўсіх сваіх формах, ад рэвалюцыйнага канцэптуалізму да імажынізму, арганічна ўпісваўся ў еўрапейскі літаратурны працэс. Пры ўсёй адметнасці шляху, якая найперш звязвалася з адраджэнскім пафасам літаратуры, у эстэтычным плане Беларусь крочыла «ў нагу» з Еўропай, не паўтараючы задворкі еўрапейскіх літаратурных школ, a ствараючы сваю адэкватную («аквітычную») мастацкую пара-
1 Бабарэка, А. Узвышэнская паэзія // Узвышша. 1929. № 6. С. 82.
2 Пушча, Я. За стыль эпохі // Узвыпппа. 1929. № 1. С. 80—81.
дыгму, якая была далікатным і самавітым унёскам у літаратурны рух. Творчасць Купалы, Пушчы, Жылкі, Чарота, Кляшторнага і іншых забяспечвала арыгінальную прысутнасць беларускай паэзіі ў панараме еўрапейскага мадэрнізму і авангарда.
Ларыса Кароткая
Гонар і боль*
Беларускія пісьменнікі на вайне
Подзвіг нашай літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны прызнаны шырокай грамадскасцю, высока ацэнены і грунтоўна даследаваны літаратуразнаўствам і крытыкай.
Значна менш вядома пра баявыя подзвігі беларускіх пісьменнікаў. Праўда, у розных даведніках даюцца звесткі аб удзеле таго ці іншага пісьменніка ў Вялікай Айчыннай вайне, але агульнага малюнка яны, вядома, стварыць не могуць. He спадзяюся на тое, што дасягну гэтай мэты, і я, але, магчыма, мае назіранні і падлікі хоць трошкі наблізяць да яе.
Думка падзяліцца з чытачамі сваімі перажываннямі прыйшла знянацку, турбавала, патрабуючы рэалізацыі. Аднойчы, калі мне спатрэбілася штосьці ўдакладніць з бібліяграфіі пра Янку Купалу, я зняла з паліцы трэці том біябібліяграфічнага даведніка «Беларускія пісьменнікі». Том разгарнуўся на сто сорак першай старонцы, і нешта, хутчэй за ўсё прыгожы,
Друкуецца паводле: Кароткая, Л. Гонар і боль // Полымя. 2003. № 5. С. 167-176.
валявы твар пісьменніка на фотаздымку прымусіў мяне затрымацца. Чытаю: «Капусцін Аляксандр Пятровіч... Нарадзіўся 12.11.1924... У чэрвені 1942 А. Капусцін арганізаваў і ўзначаліў у роднай вёсцы камсамольска-маладзёжную падпольную групу. 3 красавіка 1943 у партызанах, з лістапада таго ж года на фронце. Быў кантужаны і тройчы паранены...» Так, смерць цікавала за ім, але яму суджана было ад яе адбіцца. A вось бацька яго, Пётр Мікалаевіч Капусцін, які да вайны быў брыгадзірам у адным з калгасаў Жлобінскага раёна, у ліпені 1944-га загінуў на фронце. Так цесна пераплецена ў жыцці юнака гераічнае і трагічнае. Апошняга нават замнога для дзевятнаццацігадовага хлопца.
I захацелася даведацца пра іншых пісьменнікаў. Бяру першы том. Разгарнула, чытаю: Янка Брыль «з моманту нападу фашысцкай Германіі на Польшчу (1.IX. 1939) удзельнічаў у абарончых баях супраць гітлераўскіх агрэсараў на паўвостраве Вэстэрплягэ. У выніку капітуляцыі польскіх войск трапіў у палон. Знаходзячыся ў лагеры для палонных у Памераніі (Статгард), потым у Баварыі (Вайдэн), прымусова працаваў рознарабочым у гуце крышталёвага шкла, дзе прымаў удзел у акцыі палонных беларусаў за вяртанне на вызваленую Чырвонай Арміяй радзіму, праводзіў асветную і палітыкарастлумачальную работу сярод землякоў. Пасля нападу гітлераўскай Германіі на СССР ён з двума сябрамі ўцёк з палону на радзіму. Пазней у сваіх аповесцях «Ты мой найлепшы сябра», «Сонца праз хмары», «Жывое і гніль» выкрываў нялюдскую існасць фашызму, супрацьпастаўляў яму гуманную філасофію суіснавання людзей і народаў. Яму ўдалося наладзіць сувязь з мясцовымі антыфашыстамі, з партызанскай групай Ц. Дуднікава, з разведкай партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец». У сакавіку 1944 разам з маці і братамі пайшоў у партызаны. Быў разведчыкам брыгады «Камсамолец», удзельнічаў у баях, супрацоўнічаў у газ. «Сцяг свабоды», органе Мірскага падпольнага РК КП(б)Б, наладзіў выданне пры гэтай газеце сатырычнага лістка «Партызанскае жыгала», дзе надрукаваў свае вершы... і фельетоны...»
Уражвае выключная мэтаімкнёнасць, цвёрдасць пазіцыі і сіла волі тады яшчэ зусім маладога пісьменніка-грамадзяніна. Я адгарнула старонкі назад і стала паслядоўна (Авечкін Аляксандр, Агіевіч Уладзімір і г. д., і г. д.) чытаць пра кожнага пісьменніка — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, не аддзяляючы ад тых, хто неяк яшчэ да пачатку вайны заявіў пра сябе ў літаратуры, тых, каму ўжо пасля Перамогі было наканавана пісаць і ўзбагачаць летапіс эпохі. Перад маім унутраным зрокам паўставалі людзі вышэйшай пробы, унутрана цэльныя, якія рабілі тое, што трэба, часта без устаноўкі, не засяроджваючыся на тым — жыць ім ці памерці. Любоў да Радзімы, вернасць сваім ідэалам былі неадымнай часткай іх духоўнага жыцця. Пачуццё высокай грамадзянскай адказнасці валодала ўсімі: і старэйшымі, і юнакамі, і падлеткамі, і нават дзецьмі. Так, адзінаццацігадовы Уладзімір Караткевіч, які воляй лёсу некаторы час быў адарваны ад сям’і і жыў у інтэрнаце пад Уралам, некалькі разоў уцякаў на фронт. Яго затрымлівалі і, вядома, вярталі назад. У свае 13 гадоў Валянцін Тарас быў у партызанскім атрадзе. Пятнаццацігадовы партызанпадрыўнік брыгады асобага прызначэння Пётр Лісіцын прайшоў па варожых тылах болып за чатыры тысячы кіламетраў.