Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
«Інтымная лірыка наогул удаецца Л. Галубовічу,— пісала В. Русілка ў рэцэнзіі на яго зборнік «Споведзь бяссоннай душы»,— як паэіу шчырага і паўнакроунага пачуцця»2. Вершы Л. Галубовіча адлюстроўваюць розныя душэўныя станы, перажываныя паэтам. Тонкі лірык, ён адначасова і тэмпераментны выкрывальнік сацыяльных і маральных заган нашага грамадства. Апавядальнасць, як сведчыць практыка, не пярэчыць актывізацыі думкі, а з ёю і развіццю філасофскага пачатку.
Нам рана ставіць свечку па былому.
Вялікі грэх той тлумны час клясці.
Нібы пры маці — дзіцяню малому, Мне пры табе, мінулае, ісці.
О. як душа бяздзейсна задубела!
I як атрутны доўга сходзіць хмель...
«Давай! Дадзім! Навалімся! Наспела!»
Той крык, бы Анатоля з канапель.
Так захламілі лозунгамі шлях —
3-за транспарантаў свету ўжо не бачна.
Глядзі: гультай. А як шыкуе смачна!
Трыбун гудзе, нібы пад ветрам гляк...3
1 Галубовіч, Л. Таемнасць агню — Мінск, 1984. С. 13.
2 ЛіМ. 1990. 6 крас.
3 ЛіМ. 1989. 17 лют.
Рамантычны стыль
Лірычна-апавядальная плынь у сучаснай беларускай паэзіі, як ужо адзначалася, вытокамі сваімі і традыцыямі глыбока звязана з працэсам гістарычнага станаўлення ідэйна-эстэтычных «параметраў» беларускай літаратуры. Нешта падобнае можна сказаць і аб другой адзначанай стылявой плыні — рамантычнай. Пагодзімся з меркаваннем I. Я. Навуменкі аб тым, што «лірычная паэзія заўсёды нясе ў сабе зарад рамантызму, які афарбоўвае навакольны свет у характэрныя рамантычныя тоны»1. Але ў дадзеным выпадку размова ідзе аб чымсьці іншым — аб уласна рамантычнай паэзіі з уласцівым ёй тыпам лірычнага абагульнення, асабліва скіраваным да ідэалу.
Паэты-рамантыкі востра адчуваюць свой духоўны канфлікт з навакольным светам, балюча перажываюць недасканаласць. Праўда, варта яшчэ раз напомніць, што сёння мы маем справу хутчэй за ўсё з рэшткамі рамантызму, які нельга лічыць асобным метадам творчасці. Гаворка, відаць, павінна ісці найбольш пра рамантычныя прыёмы. прыдатныя для таго, каб перадаваць адпаведныя настроі сучаснай эпохі, фармаваць светаўспрыманне чалавека нашых дзёп.
Калі лірычна-апавядальная плынь вытокамі сваімі звязана з коласаўска-багдановічаўскім пачаткам, то рамантычная мае сваіх папярэднікаў у асобе Янкі Купалы і ўсяго беларускага «неарамантызму» першых дзесяцігоддзяў XX ст. У сучаснай беларускай паэзіі адным з вядучых прадстаўнікоў гэтага стылявога пласта з’яўляўся Уладзімір Караткевіч (1930—1984), творчасць якога апладняла вострае пачуццё духоўнай сувязі з Бацькаўшчынай, адчуванне адказнасці за снадчыну, за пераемнасць і развіццё традыцый. Галоўнае месца займалі тут гісторыя, рамантычна-ідэалізаваны вобраз «вечнай Радзімы», які бачыўся яму і ў беларускім пейзажы, і ў помніках мастацтва і архітэктуры, і ў жывым абліччы народа. Страсны, зацікаўлены погляд у гісторыю рабіў яго творы жывою з’яваю сучаснасці. Ужо перпіыя кнігі засведчылі, што
1 Навуменка, I. Я. Янка Купала // Духоўны воблік героя,— Мінск, 1967. С. 31.
гэта глыбока самабытны паэт са сваім успрыняццем свету, сваім непаўторным стылем, сваім паэтычным поглядам на рэчаіснасць, праўдзівы і чалавечны.
Пералескі. Бярозы вісяць над старыцамі.
Над ярамі, над парнай ракою імгла.
Чырвань вечара на самотных званіцах, На каменнях бялеючых мякка лягла. Спачывае зямля пад гусцеючым ценем, Мірна нюхае горкі пах травяны, Як аратай, што звесіў рукі з каленяў I бяздумна сядзіць у канцы баразны1.
«Пералескі. Бярозы вісяць над старыцамі...»
Уласцівае ранняй лірыцы юнацка-рамантычнае, крыху аддаленае ад нашага часу ўспрыманне свету паступова становіцца больш разнастайным, дапаўняецца і спалучаецца з лірычна-пранікнёным і па-філасофску заглыбленым асэнсаваннем сацыяльна-маральных з’яў сучаснасці.
У. Караткевіча глыбока хвалявалі сучаснасць, гісторыя і будучыня — суадносіны імгненнага і вечнага, асабістага і ўсеагульнага, побыіу і быцця. У яго яркіх, метафарычных вершах і паэмах знайшлі ўвасабленне рэалістычныя і рамантычныя рысы з перавагай рамантызму, духоўнага пачатку. У аснове яго паэзіі ляжала здольнасць і жаданне суадносіць сябе, свой народ з іншымі людзьмі, светам.
Трэба мець на ўвазе, што асоба паводле свайго сацыяльнаграмадскага, маральнага напаўнення шырэй індывідуальнасці. Гэта асабліва ўласціва рамантызму. У Караткевіч ставіў перад сабой каласальныя творчыя задачы — «заданне неба», як казаў у такіх выпадках Л. Лявонаў. Яго даводзіцца выконваць напружаннем усіх душэўных сіл, на якія толькі і можа быць здольны сапраўдны мастак. Паэт імкнуўся ўвасобіць у слове тытанічны змест. Ен быццам бы сгіецыяльна адбіраў найбольш важкія, выпукленыя, як бы аб’ёмныя словы.
Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
1 Караткевіч, У. 36. тв.: У 8 т. Т. 1.— Мінск, 1987. С. 76.
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны як скалы — ударыш, і зломіцца меч1.
У параўнанні з лірычна-апавядальнай плынню тут назіраем значна вышэйшую ступень інтэнсіўнасці перажывання. Паэт-рамантык пераўзнаўляе рэчаіснасць у адпаведнасці з узвышана-рамантычным ідэалам, і гэта ў многім вызначыла спецыфіку вобразнасці і характар моўных сродкаў, якія выражаюць драматызм і экспрэсію паэтычнай мовы. Яго вершу характэрны востры метафарызм, па-прамоўніцку напружаная інтанацыя. У той жа час ён дакладны і выразны.
Паэзія праяўляецца тут не проста як частка душы чалавека -у ёй знаходзяць выражэнне усё яго жыццё і лёс, уяўленні пра дабро і зло, зразумелыя ў іх сацыяльна-духоўным, анталагічным змесце. 3 гэтага пункту гледжання рамантычны герой У. Караткевіча — збіральна-абагульнены вобраз, даволі свабодна, апасродкавана звязаны з асабістай біяграфіяй паэта, канкрэтнымі падрабязнасцямі яго жыцця. У той жа час яго рамантызм, уласцівая яму чысціня маральнага пачуцця, маштаб асобы не процістаяць рэальнаму свету радасцей і трывог сучаснага чалавека. Хутчэй наадварот, яго паэзія жывая гэтымі радасцямі і трывогамі.
Нікога, напэўна, не пакінуў раўнадушным апошні яго зборнік — «Быў. Ёсць. Буду», які сведчыць, што як паэт У. Караткевіч заўсёды думаў пра вялікае, духоўна значнае. «Радзіма. Народ. Мова. Жыццё. Справядлівасць. Любоў. Вайна і мір. Якія яшчэ тэмы могуць быць больш вострымі і больпі важнымі для паэзіі»,— гэтак пісаў Я. Сіпакоў якраз у дачыненні да зборніка «Быў. Ёсць. Буду»2. He кожны, вядома, здольны падняць гэтую праблему. Патрэбен адпаведны маштаб асобы. У Караткевіча такі маштаб быў, і паэт пісаў свой лёс. Таму яго верш гучыць гранічна шчыра і праўдзіва.
Праваслаўны або каталіцкі, Ці які там твой будзе парог,— Яе разам з матчынай цыцкаю Даў табе ў твае вусны Бог.
1 Караткевіч, У. 36. тв.: У 8 т. Т. 1.— Мінск, 1987. С. 136.
2 ЛіМ. 1986. 5 верас.
Пі і ведай: гіне ў пракляццях
I з дзярма павек не ўстае
Той, хто выплюнуў цыцку маці Або злосна ўкусіў яе.
I на іншых вяршынях суровых
(Вера! Роўнасць! Свабода! Край!) Ты струменьчык матчынай мовы, Быццам маці, не забывай1.
«Мова»
Такія вершы дапамагаюць духоўнаму самавызначэнню сучасніка.
Рамантычная плынь у беларускай паэзіі прадстаўлена не адным У. Караткевічам. У многім яна жывіць таксама творчасць Ніла Гілевіча (н. у 1931 г.), нягледзячы на агульны эпічна-апавядальны грунт яго паэзіі. Вельмі часта ў гэтай паэзіі бяруць слова гісторыя, паданне, памяць. Паэту, відаць, добра вядома, што там, дзе забываецца гісторыя, ствараецца вакуум — чалавеку ў ім цяжка, як у пустыні. Інтарэсы сённяшняга дня ён імкнецца звязаць з мінулым і будучыняй, адсюль мэтанакіраванасць памяці.
Рамантычнае светаўспрыманне адчуваецца і ў Гілевічавых песнях, у якіх адбіліся непасрэдныя перажыванні лірычнага героя. Напрыклад, у шырокавядомай песні «Вы шуміце, бярозы».
А я лягу-прылягу
Край гасцінца старога,
Галавой на пагорак, На высокі курган, А стамлёныя рукі Вольна ўшыркі раскіну, А нагамі ў даліну — Хай накрые туман...2
Помніцца, некалі крытыка сурова дакарала аўтара за гэты верш: даніна, маўляў, архаічнаму, дапатопнаму рамантызму, тое, што адбываецца ў ім,— адбываецца па-за часам, сярод выдуманых умоўных абставін. Прызнацца, у нечым я быў згодны з крытыкай, але — дзіўная рэч — верш мне падабаўся.
1 Караткевіч, У. Быў. Ёсць. Буду,— Мінск, 1986. С. 35.
2 Гілевіч, Н. Повязь.— Мінск, 1987. С. 79.
Прайшоў час, і цяпер я разумею чаму. Таму піто гэты вершпесня — адлюстраванне нашага гістарычнага краявіду, усяго прыроднага ландшафту, самога вобраза Беларусі. Шум бяроз, іх «напеў векавы», стары гасцінец, высокі курган, стамлёныя рукі — усё гэта шмат гаворыць чалавечаму сэрцу. Пра якія ўмоўныя абставіны можа ісці гаворка?! Само лірычнае пачуццё пранізана рамантычным гістарызмам.
Духоўны воблік паэзіі Н. Гілевіча вызначаецца высокім узроўнем грамадзянскай свядомасці і творчай актыўнасці, развітым пачуццём адказнасці за тое, што адбываецца ў жыцці, арыентацыяй на народныя эстэтычныя ўяўленні і мастацкія каштоўнасці. У цэнтры ўвагі паэта — чалавек працы, яго зямныя турботы і клопаты. Гаворка ідзе пра маральныя якасці асобы, пра месца чалавека ў жыцці, пра яго адносіны да грамадскага абавязку. Узвышана-рамантычная стылістыка спалучаецца ў яго творах з рэалістычна дакладным узнаўленнем жыцця, увагай да шматлікіх чалавечых перажыванняў, выкарыстаннем традыцыйных і наватарскіх вобразна-выяўленчых сродкаў.
Рамантызм Н. Гілевіча асабліва плённы тады, калі ён грунтуецца на рэальнай аснове чалавечых перажыванняў. У гэтым, відаць, заключаецца прывабнасць верша пад назвай «Жыта, сосны і валуны», у якім ёсць неабходныя ў паэзіі шырокі погляд на свет, арганічнасць думкі і эмоцыі, здольнасць да глыбокага лірычнага перажывання.
Дзе па роднай зямлі ні крочыў —
Скрозь — ад Прыпяці да Дзвіны — Перш за ўсё мне ласкалі вочы Жыта, сосны і валуны.
Дзе ў далёкіх маіх вандроўках Я ні сніў аб Радзіме сны — Паўставалі ў іх зноў і зноўку: Жыта, сосны і валуны...
О, сябры! Калі нешта значыць Мой усім ва.м паклон зямны — Хай і цень мой з пагорка бачыць Жыта, сосны і валуны1.
1 Гілевіч, Н. 36. тв.— Мінск, 1999. Т. 2. С. 53—54.
Знешняе, «прыроднае» добра суадносіцца з унутраным, «душэўным». Такія вершы. здаецца, здольныя разарваць заганнае кола нашага звычнага штодзённага жыцця-быцця, прымусіць па-іншаму, больш свежа і непасрэдна ўспрымаць навакольны свет. Лірычныя вобразы Н. Гілевіча наталяюць патрэбу чалавека ў кантакце з прыродай, якая, у сваю чаргу, патрабуе ад кожнага высокай маральнасці, непадманных чалавечых якасцей.