Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Вучобай і працай I шчырым каханнем, Бо сэрцы запомняць I зоркавы лівень, I цёплага жыта дыханне1.
Знешне яго вершаваныя формы выглядаюць традыцыйна, але гэта толькі на першы погляд. Асаблівасці мастацкай формы строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца і ўзмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай і надзвычай актыўнай паэтыкі. Незвычайная моўная экспрэсіўнасць выклікана дынамікай думкі і эмоцый, ледзь улоўнымі імгненнымі пераходамі аднаго пачуцця ў другое, глыбокім лірызмам. Ен любіў шырока разгорнутую метафару — вобразнае ўвасабленне пэўнай жыццёвай з’явы: «раўнапраўе дрэў», «крык сойкі», «рэвалюцыя сэрцаў і душ», «зямля мая — зялёнае гняздо». Значэнне гэтых і іншых метафарычных
1 Панчанка, П. Маўклівая малітва,— Мінск, 1981. С. 16.
выразаў у яго вершах раскрываецца падрабязна і шматгранна, абагачаючы асацыятыўнасць (цэлыя гронкі метафар) стылю, паглыбляючы разуменне тых гуманістычных каштоўнасцей, якія зацвярджаюцца ў яго творчасці, і ўзмацняючы абаяльнасць самога лірычнага характару, паэтычнасць успрымання свету.
Гаворачы пра адзін з новых паэтычных зборнікаў П. Панчанкі, В. Зуёнак задае пытанне: «Чым хвалюе, знаходзіць сугучча ў нашых пачуццях, думках — як заўсёды, так і на гэты раз — паэзія Пімена Панчанкі?»
I адказвае на яго: «Канкрэтнасцю светаразумення, светаўспрыняцця. Канкрэтнасцю народнага ладу. Канкрэтнасцю адчування канкрэтнага чалавека. Канкрэтнасцю той, з якой бярэ ў руку ратай вясновую грудку зямлі ці ўзважвае на далоні жнівеньскую — з аднаго коласа — сямейку зярнят. Той канкрэтнасцю, з якой слухае каваль звон металу. Канкрэтнасцю, з якой хлапчук-свавольнік спрабуе на зуб марозную крохкасць сакавіцкага ледзяша»1.
Лірычна-публіцыстычны стыль паэта шматгранны: яму не чужыя і апавядальна-размоўная інтанацыя, і ўзнёсла-рамантычны пачатак, і сатырычная накіраванасць. Багацце вобразнай мовы дае магчымасць паэту гарманічна спалучаць учэпістасць сацыяльнага погляду з паэтызацыяй рэчаіснасці, духоўных магчымасцей чалавека. Яго лірычны характар (і ўсё, што гэты характар выражае — і праблематыка, і творчыя інтарэсы, і эмацыянальны напал, і інш.) непаўторны ў сваіх праяўленнях і адначасова духоўна цэласны, адзіны. Вершы паэта 80—90-х гг.— гэта вяртанне да тых мясцін, «дзе начуе жаваранак», «да вытокаў». У яго выразнае імкненне да «ўніверсальных» ісцін, якія «далучаюць» чалавека да жытнёвага поля, да зорнага неба, да бясконцасці Сусвету, да высокага духоўнага і маральнага ідэалу.
Працягваецца і ўласна публіцыстычная тэндэнцыя ў яго творчасці, пра што сведчаць кнігі «Горкі жолуд» (1989) і «Высокі бераг» (1993). Паэт па-ранейшаму імкнуўся гава-
1 ЛіМ. 1985. 4 студз.
рыць пра тое, што яму рупіла, і ў гэтым сэнсе ён ніколькі не паступаўся ўласнай індывідуальнасцю. Наадварот, нібыта яшчэ больш востра адчуваў сваё «я». Нездарма вакол яго асобы стварылася пэўная духоўная «аўра» — ідэйна-эстэтычнае поле паэтычнай творчасці з уласцівым для яго маральным напружаннем.
Паэт біў трывогу аб стане роднай мовы — стане, які таксама з’яўляецца пэўным звяном у ланцугу тых самых прычын і вынікаў і з відавочнасцю ўплывае на паводзіны чалавека, фарміруе яго залішне прагматычны і ўтылітарны падыход да жыцця.
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у pace.
Вобразная, вольная, пявучая, Мова беларуская мая!
Дратавалі, здзекваліся, мучылі...
Ты жыла і ў працы, і ў баях.
Пра цябе, як сонечнае дзіва, I Купала, ды і ўсе мы снілі сны... Ад цябе, ласкавай і праўдзівай, Адракаюцца цяпер твае сыны...1
Стан роднай мовы, як адной сцяблінкі ў сусветным моўным суквецці,— гэта таксама пытанне аб выжыванні свету і чалавека, аб яго духоўным здароўі.
У лепшых традыцыях П.Панчанкі напісаны верш «Развітанне», у якім шмат праўды пра наш час. Тут з вялікай сілай выявіўся выкрывальны дар паэта, здольнага востра рэагаваць на ганебныя антылюдскія з’явы, якіх у нас, на жаль, вельмі шмат. Заканчваецца верш радкамі, якія не маюць публіцыстычнай гучнасці, але тояць у сабе глыбокі грамадскі і асабісты зарад.
Гэта ўжо не світанне,
Гэта наша настала змярканне,
Гэта з мовай маёй,
Гэта з песняй маёй
Развітанне2.
1 ЛіМ. 1987. 9 студз.
2 ЛІМ. 1988. 26 лют.
Якім ты станеш, чалавек? Гэтае сфармуляванае П. Панчанкам пытанне не простае, яно балючае і таму займае цэнтральнае месца ў творчых пошуках беларускіх паэтаў. Яно дынамізуе развіццё публіцыстычнага струменя ў іх творчасці.
Глыбокае публіцыстычнае дыханне набыла паэзія Міколы Арочкі (н. у 1930 г.), выявіўшы яго аналітычны погляд на жыццё, на складаныя, пакручастыя шляхі нацыянальнай гісторыі. Пра гэта цікава і пераканаўча расказвае зборнік «Падземныя замкі» (1986), які пераконвае, што паэзія М. Арочкі жыве думкамі і пачуццямі нашага сучасніка — чалавека чуйнай душы, здольнага ўспрымаць і асэнсоўваць размаітыя з’явы навакольнага жыцця. Найбольш удалыя ў яго — вершы філасофска-публіцыстычнага плана. (Мы свядома пакідаем па-за ўвагай паэмы, якія заслугоўваюць асобнага разгляду.) Адзін з такіх вершаў — «Зямля Міцкевічаў» — прысвечаны беларускай зямлі, якая нарадзіла двух вялікіх паэтаў — Адама Міцкевіча і Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча). На ўзмежку XVIII—XIX стст., калі з’явіўся А. Міцкевіч, гэтая зямля была настолькі паланізавана, што пра нараджэнне нацыянальнага беларускага паэта і думаць не даводзілася, не абнадзейвала ў гэтым сэнсе і перспектыва на будучыню.
Мінуў час. На пачатку XX ст. у «Нашай ніве» быў надрукаваны артыкул Я. Лёсіка «Ці сапраўды мы ніколі не будзем мець свайго Міцкевіча, Пушкіна, Сянкевіча, Талстога?». Аўтар не траціў надзеі. I сапраўды — гэта як цуд! — нацыянальная свядомасць не заглухла. З’яўляліся новыя і новыя таму доказы ў асобе дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва.
Нямала дзікіх крыўд, Ліхіх нягод
У камянях стагоддзяў перамолата. Міцкевічы...
Ад волата да волата —
Пралегла колькі непакорных год!1
1 Арочка, М. Падземныя замкі,— Мінск, 1986. С. 9.
Лірыка М.Арочкі пазначана роздумам, яна спалучае і публіцыстычны, і філасофскі пачаткі. Асоба паэта ў сваёй чалавечай змястоўнасці ў многім раскрылася ўжо ў самых першых яго зборніках. Яны сведчылі пра адоранасць талентам метафарычнага ўспрыняцця свету, які, аднак, бачыўся паэту не толькі ў сваёй прыгажосці і эстэтычнай прываблівасці, але і ў святле тых трывог, праблем і наспелых пытанняў, што яго хвалявалі. Цэнтральным вобразам у паэзіі М. Арочкі з’яўляецца вобраз зямлі-карміцелькі, зямлі-маці, зямлі-радзімы, якая дае пачатак жыццю, захоўвае ключы да пазнання духоўных скарбаў. Прызнаны паэт, ён апошнім часам сцвердзіў сябе як майстар філасофска-канцэптуальнага верша, у якім выяўляецца не проста душэўны тэкст паэта, а разуменне жыцця. Дэталі і падрабязнасці, якім ён надае вялікае значэнне, часцей за ўсё падпарадкоўваюцца ў ім асэнсаванню болып за агульназначныя пытанні.
У вершах, апублікаваных пасля выхаду кнігі «Падземныя замкі», аўтар пайшоў у гэтым кірунку далей. Учытайцеся, напрыклад, у верш «Хлеб і мова», удумайцеся ў тую сувязь, якую паэт знаходзіць паміж гэтымі паняццямі.
Дзівосная повязь між вамі — як тайна, Каханая мова, духмяны хлеб, Мы думалі, хлеб — Гэта гул камбайнаў, Што з поля прагналі пакутны серп.
Мы думалі, хлеб — рычагі, штурвалы, 3 якіх прыкіпеў да далоняў мазут. Ды гэтым далоням чагось не ставала, Каб хлебам разжыўся Мой родны кут...
Верш напісаны ў святле трывалых нацыянальных мастацкіх традыцый — у ім моцная эпічная падаснова, добрая прыземленасць, зрошчанасць з канкрэтнымі зямнымі праблемамі. Адсюль і публіцыстычны запал, і завостранасць.
Паэт ідзе ў глыб народнага жыцця, гісторыі, свядомасці, звязваючы іх з сучасным станам нашай мовы, маралі, звычаяў — усяго нацыянальнага этнасу.
У хлеба і слова — адны ж карэнні Духоўнасці роднай, трывог і сноў. Ці можа ісці хлебадайна тварэнне Без гэтых карэнняў I родных асноў?..
О, колькі ўжо сэрцаў бескаранёвых, Дзе водар радзінны завяў, зачах. Калі ўжо шукаць рычагоў абновы. To варта і ў мовы Спытаць пра рычаг1.
У мінулым публіцыстыка ў паэзіі (і не толькі ў паэзіі), на жаль, не заўсёды была звязана з асабіста перажытым. Цяпер лірычнае перажыванне паэта — гэта відаць на прыкладзе М. Арочкі — глыбока асабістае. У той жа час яно абапіраецца на грамадскую свядомасць, наўсё багацце духоўнага жыцця народа.
Увага паэта канцэнтруецца на галоўных праблемах сучаснасці. Паэт яшчэ і яшчэ раз выказвае клопат аб чалавечай разумнасці, дабрыні, пачуцці адказнасці, аб тым, каб працэс перабудовы ў нашым грамадстве не быў затарможаны людзьмі, для якіх галоўнае — уласны дабрабыт. Вершам паэта ўласцівы строгасць слова, рэзкасць інтанацый, кантрастнасць мастацкіх фарбаў.
Яго паэтычны ўніверсалізм праяўляецца ў нястрымным жаданні зразумець усеагульную сувязь рэчаў, сувязь прычын і вынікаў. 3 гэтага пункту гледжання заслугоўвае ўвагі верш «Чарнобыль і мова». Паэт і тут прасочвае сувязь.
He верыце ў іх сувязь, у залежнасць?
Адвольнасць, выдумка майго «сціла»?
Іх сувязь нас пякельна працяла.
Залежнасць іх маю зямлю калечыць.
Скалечыла, пад корань падкасіла.
Бо, з мовы распачаўшыся, яна — Паганьбавала д’ябальская сіла — Пайшла па краі родным, як вайна...
Аўтар, відаць, мае і рацыю, і логіку. Чарнобыльская катастрофа — вынік даўняга працэсу зніжэння ўзроўню маральнай адказнасці чалавека, пакланення грамадства падманным каштоўнасцям.
1 ЛіМ. 1988. 25 сак.
Карцела ж тым, хто пачуваўся дужым, Яшчэ болып — коштам іншых —
падужэць.
Ад водару зямель пазбавіць душы, Пад грабянец адзін падстрыгчы шчэць.
I затаптаць гісторыі той прысак, Дзе сімвалы — не пыльны рэквізіт. На вуснах нашых мовы роднай прысмак Яшчэ псуе у многіх апетыт.
Hi самабытных песень, ні абрадаў, Hi помнікаў культуры і ні мар — Там, дзе раскрадзена духоўнасць скарбаў, Там, дзе з зямлі сагнаны Гаспадар'.
Яскравая вобразнасць, страсная эмацыянальнасць, глыбокі гістарызм мыслення арганічна спалучаюцца ў адзінае лірычнае цэлае, прасякнутае глыбінным публіцыстычным напалам.
Публіцыстычная паэзія набыла сёння актуальнасць. Яе мастацка-стылявыя ўстаноўкі ў значнай меры заўсёды былі ўласцівы Генадзю Бураўкіну (н. у 1936 г.) — таксама, як і М. Арочку, паэту-«шасцідзясятніку», які ўмее ўважліва і сканцэнтравана паставіцца да жыцця, разгледзець у факце з’яву і завастрыць на ёй увагу. Першая яго кніжка «Майская просінь» (1960) запомнілася маладой прагай жыцця, незвычайнай паэтычнай узрушанасцю, непасрэднасцю, улюбёнасцю ў паэзію Маякоўскага. Песня Г. Бураўкіна пачалася на высокай хвалі грамадзянскай актыўнасці, вельмі характэрнай для ўсёй нашай літаратуры канца 50-х—пачатку 60-х гг. Яго, як і іншых, паклікалі ў дарогу бясконцыя балыпакі, якім няма «ні канца ні краю». 3 першых кніг ён зарэкамендаваў сябе як паэт шырокага душэўнага жэста, які ў яго ад закаханасці ў родную зямлю, яе людзей, у іх гераічную гісторыю і сённяшні працоўны дзень. 3 вялікай любасцю абжываў ён чароўны свет беларускай прыроды, сцвярджаючы сваю ўнутраную роднасць з ёй. Разам з тым яго лірычны герой меў патрэбу ў большым