• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

    Нарысы па беларускай літаратуры XX ст


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 438с.
    Мінск 2010
    122.89 МБ
    Апошняму зборніку вершаў А. Куляшоў даў назву «Хуткасць», надзяліўшы само паняцце «хуткасць» глыбокім вобразным зместам. Яно раскрывае не толькі адну з тыповых прыкмет нашага часу — хуткасць, але і адначасова сцвярджае яго разуменне паэтычнай творчасці — «хуткасць думкі», звязанай са сваёй эпохай і абумоўленай яе патрабаваннямі.
    Ёсць хуткасць гуку, ёсць — звышгукавая, Ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх. Яшчэ ёсць хуткасць думкі, хуткасць тая, Што, як святло, стагоддзе абганяе, 3 тысячагоддзем размаўляе ўслых2.
    I па апошні свой дзень А. Куляшоў захаваў незвычайную рухомасць душы. Гэта выдатны прыклад мастака-наватара, які смела развіў класічныя традыцыі паэзіі, сцвярджаў думку аб бясконцым развіцці свету, аб гармоніі чалавека і жыцця. Яго паэзія стымулюе мастацкія пошукі іншых паэтаў, схільных да
    1 Куляшоў, А. Хуткасць,— Мінск, 1976. С. 49.
    2 Куляшоу, А. 36. тв.: У 5 т. Т. 5.— Мінск, 1977. С. 7.
    паглыблення філасофска-аналітычных, медытатыўных тэндэнцый у сваёй творчасці, якія растуць і ўзмацняюцца разам з інтэлектуальнымі магчымасцямі сучаснай асобы. Паэзія роздуму з’яўляецца праяўленнем яе інтэлектуальнага жыцця.
    Каб перадаць інтэлектуальную атмасферу часу, паэты імкнуліся да засваення свабоднага верша. Праўда, інтэлектуалізм і філасафічнасць выступаюць не толькі ў форме верлібра. Сяргей Дзяргай (1907—1980) звяртаўся і да традыцыйнага верша, і да болып раскаванага.
    Колькі ў ім моцы, У маленечкім зерні, Кволым на погляд, Нібыта мізэрным...
    Аптымістычна
    Настроена зерне: Што вінавата — Людзям яно верне...
    Часам шкада яго У жорны, на мліва, Гэта маленькае, Дзіўнае дзіва1.
    «Зерне»
    Вершы паэта сведчылі пра важкасць і значнасць яго асабістага жыццёвага досведу, які дыктаваў тэмы — вечныя і заўсёды новыя: вераўлюдское дабро, чалавечнасць, здольнасць да маральнага ўдасканалення. Знешне яго вершаваныя формы часта выглядалі традыцыйна, нават старамодна (у параўнанні, скажам, з так званымі сучаснымі «метаметафарыстамі»), але гэта толькі на першы погляд. Асаблівасці формы ў С. Дзяргая былі строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнай паэтыкі.
    ...Быў дух, ператвораны
    ў полымя.
    Мужнасць нараджала герояў.
    Помста нараджала герояў.
    1 Дзяргай, С. Чатыры стыхіі.— Мінск, 1962. С. 46—48.
    Надзея нараджала герояў.
    Крыўда нараджала герояў.
    Смутак нараджаў герояў.
    Адчай нараджаў герояў.
    I толькі здрада — нараджала
    тхароў...1
    Паэтычная думка перадаецца ўжо самім гучаннем слоў.
    У С. Дзяргая прысутнічаюць элементы і іншага паэтычнага ладу, сродкі рацыянальна-ўмоўнай паэтыкі, у аснове якой было жаданне паглыбіць мастацкую думку, забяспечыць яе досведам перажытага.
    Творчасць Аляксея Пысіна (1920—1981) — гэта яшчэ адзін беларускі паэт, адораны талентам філасафічнасці,— развівалася, можна сказаць, у межах традыцыйнай паэтыкі, але стымулявалася рухам дапытлівай філасофска-аналітычнай думкі. Сваім аўтарытэтам арыгінальнага і самабытнага мастака ён падтрымліваў «куляшоўскі» кірунак у беларускай паэзіі. Духоўнасць гэтага паэта — у імкненні да гармоніі думкі і этыкі. Ён імкнууся прасачыць лёс каштоўнасцей народнага жыцця, створаных стагоддзямі, у сучасны «машынны век». «Водгулле далёкіх запаветаў // Патрабуе вернасці маёй».
    Шчырасць і задушэўнасць — пярвічныя рысы паэзіі А. Пысіна, яны дапамагаюць яму адкрываць свет і абжываць яго сваім словам. Жыццёвасці пачуццяў, натуральнасці тону адпавядае мова — простая, дакладная, інтанацыйна гібкая. Яе ніколькі не абмяжоўваюць «умовы паэтычнай гульні» — рыфма, строфіка, рытм. Паэт не толькі свабодна адчувае сябе сярод гэтых (для некаторых жорсткіх) патрабаванняў — яны дапамагаюць яму выражаць змест — пісаць рыфмай, гукам, колерам.
    Лірыка А. Пысіна — гэта ў многім лірыка памяці. Паэт вельмі востра адчуваў дыялектыку адзінства традыцыйнага і новага, сучаснага і «вечнага» ў жыцці. Відаць, таму ён і любіць такія даўнішнія словы, як «жыта», «жорны», «колас», «корань», «вузел», «споведзь»... Старое слова, становячыся ў новую сістэму, само абнаўляецца, набывае свежыя фарбы. Адкрываюцца новыя перспектывы выразнасці. У духоўным
    1 Дзяргай, С. Чатыры стыхіі. С. 114—115.
    плане для паэта няма падзелу жыцця, часу на сучаснае і мінулае. Адсюль, думаецца, такія глыбокія і абвостраныя адчуванні і сумненні:
    Ці дойдзеш ты, Адбеленае слова, Да тых, Каму хацеў бы перадаць?..1 «...I ўсё магла...»
    Яму адкрываецца сэнс вечнасці: вечнае — усё тое добрае, што зрабіў ты для людзей, што пакідаеш ім у спадчыну; і сябе самога паэт адчувае не інакш як сувязным паміж былым і наступным. Адсюль і вострая памяць на перажытае, і ўпэўненасць, што лепш за яго аб перажытым ніхто не раскажа. Таму вяртанне «да самага пачатку шляху», у дзяцінства,— адно з любімых паэтычных падарожжаў А. Пысіна.
    I не толькі ў дзяцінства — у мінулае наогул. Досвед і мудрасць яго з намі: «Талстой на коніку мышастым, // Гамер з арэхавым кійком». Да самага апошняга часу не пакідала паэта памяць аб перажытай вайне, непасрэдным удзельнікам якой ён быў.
    Адыходзяць далей батальёны — Ад баёў, ад апошняй вайны.
    I не раз, і не двойчы калоны Абагнулі наўпрост шар зямны2.
    «Адыходзяць далей батальёны...»
    Тыя, хто загінуў, даводзіць паэт, не хочуць расставацца з чалавецтвам, пакідаць «шар зямны». Іх маральны досвед павінен стаяць на варце жыцця.
    Герою А. Пысіна глыбока ўласціва імкненне да натуральнай раўнавагі з навакольным асяроддзем.
    I штосьці ад дрэва ў мяне,
    I штосьці ад птушкі журботнай.
    I штось замірае употай,
    I штось ажывае ва мне3.
    «А я на лясным рубяжы...»
    1 Пысін, А. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 1.— Мінск, 1989. С. 195.
    2 Тамсама. С. 224.
    3 Тамсама. С. 265.
    У стылі А. Пысіна відаць арыгінальнасць яго бачання, жыццёвая канцэпцыя асаблівасці таленту. Ён хацеў прымусіць чытача духоўна яму суперажываць, мацаваць нітачку, што «працягнута ў вякі».
    Карціны жыцця, пейзажы, намаляваныя А. Пысіным, звычайна нясуць пэўную маральную нагрузку, але гэта не збядняе іх хараство і пластыку.
    Яблыкі дождж вымыў на балконе, I святлейшы стаў пачатак дня. Дзесьці тупаюць пад дубам коні, Дзесь бярэ ваду мая радня...1
    «Яблыкг дождж вымыў на балконе...»
    Словаспалучэнні тут перадаюць стан, момант, працэс жыцця. Імкненне да дакладнасці і паўнаты выражэння пачуццяў адлюстроўваецца ў мове. Слова паэта становіцца «плынным» (выраз Л. М. Талстога): «Цені неданесеных штыкоў», «густая медзь з галін сцякае», «бярозавае святло» або яшчэ больш нечакана — «сухое святло». Прырода ў Пысіна паўнаважная, цяжкая: тут мора «пераварочвае глыбіні»; па родным магілёўскім небасхіле коціцца хмара, «струменячы гул», і лес стаіць, таксама «гулам апавіты». У адным з вершаў ён гаворыць: «Пасля дажджу... у паветры пругкі цень вады». «Пругкі цень вады» — гэты вобраз палоніць сваёй пластыкай, дакладнасцю і прыгажосцю. Паэтыка А. Пысіна ў многім узыходзіць да традыцыйнапесеннай яснасці фальклорных узораў. Услухайцеся, напрыклад, у наступныя яго радкі:
    Ляда — чорнае свята, А ля валуна — На ўсё сціхае ляда Рабінка адна.
    Па пяску, па суглінку
    3 вясны у вясну Сірацінку-рабінку
    Нясу і нясу...
    1 Пысін, А. Выбр. тв. Т. 1. С. 207.
    На апошнім прыпынку
    У суровай жальбе Апушчу я рабінку
    На грудзі сабе1.
    «Ляда чорнае свята...»
    Сітуацыя фальклорная, аднак гэта акалічнасць не толькі не прыгнятае індывідуальна-асабовы пачатак, але і дае яму дадатковыя магчымасці самавыяўлення.
    Апошнія кнігі А. Пысіна далі падставы гаварыць пра рэальнае ўзбагачэнне стылявых дамінант яго паэзіі: узмацненне размоўнасці, публіцыстычную напружанасць вершаванай мовы, хаця не знікалі напеўнасць і плаўнасць — рысы, уласцівыя традыцыйнаму вершу, звязанаму з развіццём рэалістычна дакладнага стылю, не пазбаўленага, аднак, асацыятыўнасці і метафарычнасці.
    Яшчэ адно імя ў гэтым радзе — Міхась Стральцоў (1937— 1987), які пакінуў значную спадчыну не толькі як паэт і празаік, але і як крытык. Яму вельмі падабаліся вось гэтыя радкі Аляксея Зарыцкага (1911—1987):
    Без мітусні і тлуму
    У цішы,
    3 нязменнасцю трывалай, неадольнай
    Дзесь у глыбінях сэрца і душы Ярчэюць словы вернасці павольна.
    Ён высока ацаніў іх у рэцэнзіі на зборнік А. Зарыцкага «Мая асяніна». Філасофская лірыка, на думку М. Стральцова, патрабуе вялікага жыццёвага досведу, яна заснавана на ісцінах, суаднесеных з «светам», глыбока перажытых, правераных і сэрцам, і розумам, і гадамі. Ісціны, да якіх прыходзяць паэты,— простыя і значныя, за імі вялікае, поўнае роздуму чалавечае жыццё.
    Дарэчы сказаць, у вершах А. Зарыцкага, асабліва апошніх, 70-х гг., усё гэта сапраўды было. Вось адзін з такіх узораў:
    1 Пысін, А. Выбр. тв. Т. 1. С 263—264.
    Над Дняпром ты крэп і рос, Там сталеў з рыбацкай верай: Маніць бераг — сведчыць плёс, Плёс зманіў — засведчыў бераг.
    Зразумеў ты —
    Скрозь іспрэс
    Ёсць закон, ён без патолі: Поле крадзе — бачыць лес, Лес украдзе — ўбачыць поле.
    Так любы намоўны цень
    Пройме праўды моц скразная: Дзень загубіць — ноч пазнае, Ноч заб’е — пазнае дзень.
    Пафас лірыкі самога М. Стральцова — адкрыццё і пазнаванне свету і самога сябе. Звычнае, даўняе, будзённае раскрывала сябе ў глыбіню, хвалявала да слёз.
    Звяртае на сябе ўвагу страфічная будова верша і адмысловая рыфмоўка.
    Чаму так згадваем былое, Свае ранейшыя часы На той, што на схадку, палове жыццёвай нашай паласы?..
    Нібыта толькі й разгарнення,
    Нібыта толькі й захаплення, Што ў несур’ёзнай той журбе... Але ж і болей, чым імгненне, He прыме вечнасць ад цябе1.
    «Чаму так згадваем былое...»
    Метафорыка і вобразнасць М. Стральцова — прадметнацелавыя, «вобмацныя», як сказаў бы В. Ластоўскі.
    Як паэт М. Стральцоў часта звяртаўся да станаўлення пачуцця, да такога стану душы, які абяцае нараджэнне новай якасці. У стылявым плане яго вершам уласцівы тонкі лірызм, душэўная шчырасць і спавядальнасць у арганічным спалучэнні з любоўю і цікавасцю да шматфарбнага свету чалавечага быцця, рэалістычна дакладнай дэталі і падрабязнасці, высокае псіхалагічнае майстэрства.
    1 Стральцоў, М. Мой свеце ясны.— Мінск, 1986. С. 30.
    Да інтэлектуальна-філасофскай плыні можна аднесці і паэзію Петруся Макаля (1932—1996). Гэта пацвярджаюць і самыя апошнія кнігі: зборнікі вершаў «Поле» (1978), «Смак яблыка» (1980), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987). Яго інтэлектуалізм з’ядноўвае ў сабе публіцыстычнасць і філасафічнасць, што надае вершу аб’ём і глыбіню. Часта ён звяртаецца да народнага досведу.