Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Матчына песня,
Ты ў полі гарбела,
На маразах у чужыне гібела, У баразёнцы на міг спачывала. Болю не трэба было дабаўляць. Рук ты не чула, Але спачувала,
Што ў перапёлкі ножкі баляць...1
«Матчына песня»
1 Барадулін, Р. Вечалле. С. 9.
Гэта ўзор глыбокай народнасці барадулінскай паэзіі. Праўдзівасць гэтага верша — у сцвярджэнні духоўнага адзінства лёсу чалавека, народа і песні.
Шмат вершаў прысвечана маці паэта — Куліне. Да яе вобраза паэт звяртаецца і ў новых кнігах, ужо пасля яе смерці.
Малапісьменная
Паводле дадзеных глухіх анкет,
Мама смела Ведала свет. Дзіўлюся рознабаковасці ведаў Маці —
Ведала, што да чаго
На небе,
У лузе, У хаце...
Верш (ён мае назву «Веды») раскрывае ўвесь духоўнапрактычны ўклад жыцця беларускай сялянкі, наканаванасць лёсу, багацце чалавечнасці.
Ведала аграномію —
Што сеяць, Калі і дзе.
Ведала магію светлую —
Як словам дапамагчы бядзе...1
На гэтым верш не заканчваецца — ён мае доўгі працяг, і з яго радкоў паўстае манументальны вобраз гераіні — працаўніцы, ахоўніцы жыцця, гаротніцы. Постаць гераіні бярэцца ў яе анталагічнай самадастатковасці. Аўтар імкнецца ўсвядоміць пытанне аб сэнсе чалавечай прысутнасці на зямлі, сэнсе жыцця і прымушае думаць над гэтым і нас.
Мастацкая плоць барадулінскай думкі ў гэтым і іншых выпадках прасякнута духам старажытнага міфа і легенды. Філасофска-эстэтычная свядомасць паэта імкнецца аб’яднацца з народнай свядомасцю. 3 фальклору ў яго творчасць перайшло нямала тэм, матываў, выяўленчых сродкаў, якія арганічна ўзаемадзейнічаюць з індывідуальнай паэтыкай аўтара і садзейнічаюць рэалістычнаму ўвасабленню жыцця.
1 Барадулін, В Маўчанне перуна,— Мінск, 1986. С. 6.
Памяці М. Багдановіча прысвечаны верш «Вечны вырай».
Раптоўнай роспачнасці быстра
He суціхала, Нямела доўга. I галасіла над ім сястра, Таксама веку не маладога: — Чаму ж твая цёмная хатка? He будзе пісаць, як братка...1
Міфалагізацыя ў яго паэзіі — адзін са спосабаў філасофскага паглыблення тэмы чалавека, гераізацыя чалавека перад тварам нягод. Міфалагізацыя ў Р. Барадуліна — прыкмета ўніверсалізацыі паэтычнага мыслення. Цяпер яго ўсё больш захапляе спалучэнне, сплаў жыцейскага і ўніверсальнага, рэальнага і ўмоўнага, фантастычнага. «Універсалізм,— лічыць сучасны крытык Міхаіл Эпштэйн,— ...гэта імгненнае азарэнне, якое раскрывае ў глыбінях чалавецтва яго цэласнае, непадзельнае “я”» Р. Барадулін якраз у гэтым сэнсе шукае новыя іпляхі спасціжэння ўніверсальнага пры захаванні прыватнага і канкрэтнага.
Усё больш універсальнымі становяцца вядучыя вобразы ў яго паэзіі. Адзін з іх — вобраз прыроды, які ахоплівае шматстайнасць чалавечага быцця, што адлюстроўваецца ў паэзіі.
Хто гэта спявае?
Птушка.
Хто гэта гамоніць?
Дрэва.
Хто гэта шуміць?
Трава.
Іхнія найменні ўсе забылі —
Птушак,
Дрэў,
Утуманелых траў...
Памяць продкаў даўнасцю жывая.
Кожнаму наступніку знава
Птушка спаткаемнасці спявае, Дол знямогі Зеляніць трава2.
1 Барадулін, Р. Вечалле. С. 161.
2 Барадулін, Р. Маўчанне перуна. С. 83.
He парываючы з прадметнасцю, паэт імкнецца ў той жа час пераадолець яе межы. Сцвярджаючы інтэлект зямлі (гэта яго выраз), ён як бы атаясамлівае сябе з зямлёй, прыродай, адкрывае невядомыя раней грані свайго светапогляду. У гэтым, у пашырэнні асацыятыўнага кола сацыяльна і эстэтычна значных мастацкіх вобразаў бачыцца нам далейшае ўзбагачэнне яго паэзіі.
Максім Танк меў схільнасць да свабоднага верша, Р. Барадулін — да «сабранага». Было б памылкай уяўляць рух сучаснага беларускага верша да распаду вершаванай формы. Традыцыйна беларуская напеўнасць, плаўнасць адчуваецца ў верлібры — у Максіма Танка, А. Вярцінскага, Я. Сіпакова і іншых. Адчуваецца яна і ў Р. Барадуліна. Рыфмаваны і белы вершы тут суіснуюць, узаемадакранаюцца.
Па-свойму праламляюцца гэтыя тэндэнцыі шматмернага падходу да рэчаіснасці ў творчасці Васіля Зуёнка, індывідуальны стыль якога пазначаны своеасаблівым талентам арганічнай эпічнасці. Яго паэзія абапіраецца на цэласнае разуменне і ўспрыняцце свету, у якім «травінкі ў лёдзе» і «ўзнацкі шлях», што вядзе ў родную вёску, летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў, займаюць сваё натуральнае і незаменнае месца. Паэт вельмі моцна трымаецца свайго сялянскага грунту, які складае галоўнае ў яго духоўна-практычным вопыце.
Узараны ўспамінамі, Як нарогамі поле. Пад спякоту палынную Засеяны болем.
Прарастаю трывогамі, Як зямля каранямі... Узыходжу чаканнем, Як вечнасць, бясконцым. Як травінка праз камень: Без сонца — да сонца1.
Індывідуальны стыль В. Зуёнка караніцца ў фальклоры, у традыцыях, але ён вельмі сучасны, з усёй відавочнасцю звязаны з светапоглядным досведам паэзіі XX ст. Абагульненаасацыятыўнае асваенне свету ў яго не супярэчыць пачуццёвай
1 Зуёнак, В. Жніўны дзень.— Мінск, 1985. С. 121—122.
прыродзе паэзіі — паэт не ігнаруе ўласцівую навакольнаму свету прадметнасць і пластыку, шматколернасць і сакавітасць фарбаў. Чалавечае быццё ў яго разуменні — праца, творчасць. Ен шчыра перакананы, што «сэнс жыцця — у працы», тут непадзельна з’ядналіся для яго практычны і духоўны пачаткі, працоўнае і мастацкае. У лірычных вершах і паэмах В. Зуёнка выяўляюцца думкі і пачуцці людзей працы, стваральнікаў чалавечага шчасця і дабрабыту, услаўляецца прыгажосць родных краявідаў, вернасць народным традыцыям. У яго кнігах, пачынаючы з самых першых, адчуваецца водар густых мачулінскіх бароў на радзіме паэта, хараство вясковага ўлоння («Фантазія скошанага лугу»), спаконвечны кругаварот у прыродзе, самаадчуванне чалавека, які ўжыўся ў гэта сваё асяроддзе. Разам з тым вельмі важна адзначыць, што навакольная прырода ў паэзіі В. Зуёнка звязана з унутранай прыродай яго лірычнага героя, абумоўліваючы яго натуральнасць і чалавечнасць.
Чытаючы кнігі беларускага паэта, успамінаюцца словы малдаўскага пісьменніка Іона Друцэ. «У прынцыпе ўсе мы з вёскі,— піша ён у аповесці «Бярозы, хлеб і мужнасць»,— і ўсе нашы продкі — хто бліжэй да нас, хто далей — самі аралі і сеялі. У падсвядомасці кожнага гараджаніна жывуць яшчэ навыкі хлебароба — існасць толькі ў тым, наколькі глыбока сядзяць у тым ці іншым чалавеку яго вясковыя карэнні. A сядзяць яны часам нечакана глыбока». Літаральна ўсе закрананыя ў творчасці В. Зуёнка жыццёвыя пласты (вайна, рэвалюцыя, сучаснасць, барацьба за мір, каханне...) захоўваюць адзнакі ўспрымання вясковага чалавека, які многае перажыў і ведае цану жыццёвым каштоўнасцям.
Вось верш «Поле». Тут быццам бы і няма таго, каго мы называем лірычным героем (у канкрэтным сэнсе размовы ад першай асобы), але ёсць цікавы духоўны характар, глыбока народны па сваёй існасці.
Поле — не толькі зямля, Гэта і неба, і ветрык, I васілёк, што здаля Свеціць душою прыветнай.
Гэта і жаўранка спеў — Першынца хмаркі вясёлай, Гэта надзеі пасеў, Мудрасці жніўная школа.
Гэта і дождж, што ідзе, Каб з ярыной паяднацца, Гэта бяссонне людзей I хлебадайная праца.
Поле — не поле без нас.
I перапёлкаю ў жыце Кліча:
— у першы свой клас,— Дзеці, у поле бяжыце!1
Паэт нязмушана і вельмі пераканаўча вядзе размову пра тое, як важна захаваць і ўзбагаціць такія вечныя духоўныя і маральныя каштоўнасці, правераныя жыццём, як радзіма, праца, чалавечнасць, вера ў дабро... He, ён не супрацьстаўляе горад вёсцы, аднак тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх поглядах на жыццё (бываюць рэалісты і сярод паэтаў!), выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі горадам і вёскай. Але, нягледзячы на дынамізм сучаснага свету, герой В. Зуёнка не губляе сувязі з вытокам свайго фізічнага і духоўнага існавання. Яму па-ранейшаму ўласцівы непаспешлівасць, некаторая замаруджанасць думкі і рытму, кантраліруемыя эмоцыі, стрыманасць, аднак не сакрэт, што радок стаў болып спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнай праўды перажывання.
Прынцыпова важна, што В. Зуёнак не абмяжоўвае сябе сялянскім матэрыялам, вясковай традыцыяй. Ен умее глядзець на рэчы шырэй. Для прыкладу можна спаслацца на цудоўны верш «Песня вечнага аратага». Гэта верш-міф, які звяртае на сябе ўвагу менавіта шырынёй філасофскага абагульнення. Яго герой быццам бы і селянін («Двое нас і два цені —// Полем крочым і крочым...»), аднак гэтая постаць пры ўсёй сваёй рэальнасці, нават канкрэтнасці ўмоўная, гранічна абагульненая. Размова ідзе пра чалавечы абавязак
1 Зуёнак, В. Вызначэнне,— Мінск, 1987. С. 7.
«араць аблогу», пра жыццёвую наканаванасць не здраджваць свайму прызванню.
Поўня дзень мой надточыць, Каб адолець аблогу...
Ары, ары, мой канёчак, Да апошняга ўпрогу...1
Мастацка-філасофская думка набывае шырокія абсягі. Паэт смела ўключаецца ў спаконвечны роздум-спрэчку аб жыцці і смерці. Смерць не ўсёмагутная, па-свойму даводзіць ён. Гаворка ідзе пра верш «Як лёгка наперад глядзець...»2.
...Далонь у тугіх мазалях, Часоў супярэчнасць, На шыбах трапічная стынь, Акраец жытняга хлеба — He маюць апошняй вярсты: Паўторыцца ўсё пад небам.
Гэта толькі пачатак разваг. Філасофская думка набірае разгон, развіваецца далей, адольваючы ўсё новыя і новыя кругі мастацкага пазнання, не страчваючы свайго эмацыянальнага зместу.
Паўторымся, можа, і мы, Ды толькі не будзе спаткання: Час, як страла, прамы He знае вяртанняў.
Між зор, між палёў — кватаруй — Нязнанай планеты полюс...
He скажаш, не крыкнеш:
«Даруй»,—
He ўчуе ніхто і ніколі.
Усім,
каго ў сэрцы насіў
I горам азмрочыў чорным,— Як тысячы Хірасім,— Адно застанецца:
УЧОРА...
1 Зуёнак, В. Вызначэнне. С. 12.
2 Зуёнак, В. Нача.— Мінск, 1975. С. 142.
I ўсё ж такі паэт знаходзіць у сабе сілы, каб не даць чалавеку разгубіцца, вярнуць яго да жыцця, якое будзе мець свой працяг у наступных пакаленнях.
Жыццё, паводле паэтычнай філасофіі В. Зуёнка, вышэйшы дар. Яго нельга разменьваць на дробязі, пакінуўшы ўбаку «ўніверсальныя» духоўныя ісціны, якія далучаюць чалавека да жытняга поля, зорнага неба, бясконцасці Сусвету, высокага маральнага ідэалу. У гэтым адчуванні свайго чалавечага адзінства з Сусветам угадваецца цютчаўская духоўная сіла, скіраваная на разгадку жыцця і смерці, дабра і зла. Беларускі паэт асэнсоўвае «Жыццё — як непаўторнасць, Як непазбежнасць — тло». Думка ўзнімаецца на светапоглядную вышыню, сцвярджаючы жыццё як каштоўнасць, якую ніхто не мае права гвалтоўным, ненатуральным, згубным чынам адабраць у чалавека.