Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Гісторыя літаратуры сведчыць, што змена мастацкіх праўдаў ідзе далёка не заўсёды па шляху болып глыбокага і дасканалага ведання, па шляху набліжэння да ісціны, што не такія і рэдкія перыяды, калі пошукі вядуцца ў супрацьлеглым ад ісціны кірунку, калі адкідаецца, не прымаецца за належны дасягнуты папярэднікамі ўзровень мастацкага пазнання свету. Разам з тым праўда пэўнай эпохі, пры ўмове сваёй выяўленасці ў мастацтве, выступае роўнавялікай і раўназначнай праўдзе
* Паводле кн.: Грамадчанка, Т. К. Перад праўдай высокай і вечнай : Беларус. проза сёння,— Мінск : Навука і тэхніка, 1991.— 144 с.
іншых эпох. Таму «Ціхі Дон» не перакрэслівае і не замяняе «Вайну і мір», мележаўская «Палеская хроніка» — паэму Якуба Коласа «Новая зямля»... Гэтыя мастацкія праўды размешчаны ў літаратуры побач, а не на прыступках іерархічнай лесвіцы.
У выніку ўласцівай катэгорыі мастацкай праўды шматмернасці (яна ўключае саму рэчаіснасць, як прадмет адлюстравання, узровень асэнсавання жыццёвых з’яў, формы мастацкай умоўнасці, дзякуючы якім ствараецца ілюзія жыцця і г. д.) у пэўныя перыяды на першы план вылучаюцца нейкія асобныя яе грані. На шляху спасціжэння мастацкай праўды перад літаратурай, якая ўзнаўляе розныя этапы народнага жыцця, могуць паўставаць свае спецыфічныя праблемы.
Гэта, на нашу думку, выразна відаць на прыкладзе гэтак званай ваеннай прозы, і прозы, якая асэнсоўвае сучаснасць. Своеасаблівае месца ў літаратурным працэсе другой паловы 1980—1990-х гг. належыць творам (новым і напісаным раней, але ў свой час не надрукаваным), што нясуць адметны ад папярэдняга погляд на мінулае і дзень сучасны. Названыя тэматычныя пласты даследуюцца ў раздзелах кнігі.
Жорсткая споведзь вайны
Змены, якія адбываюцца з нашымі ўяўленнямі аб мастацкай праўдзе, выразна відаць у тым выпадку, калі да нейкай падзеі ці з’явы жыцця літаратура звяртаецца на доўгім часавым прамежку. Такой падзеяй для беларускай літаратуры стала Вялікая Айчынная вайна.
Вяртанне да мінулага ўвогуле характэрна для мастацтва, па сутнасці, усе эпохі і ўсе перыяды жыцця народа, дзяржавы час ад часу прыцягваюць увагу пісьменнікаў, адбываецца асэнсаванне ці пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Аднак з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны адбывалася штосьці іншае: зварот тут не перыядычны, а пастаянны. Можна гаварыць пра своеасаблівую скіраванасць літаратуры, прынамсі празаічнага яе крыла, да гэтай падзеі на
працягу многіх дзесяцігоддзяў. Слушную думку пра асаблівасці беларускай прозы выказаў Алесь Адамовіч: «Памяць пра вайну — вось што перакрывае ў беларускім народзе, (а таму і ў літаратуры) любы іншы боль, памяць, вастрыню. Нават больш познія. Ваенная памяць усё адцягвае на сябе, а астатняе прыглушае, амаль сцірае»1.
Напісана ўжо шматтомная мастацкая гісторыя вайны, а, як лічаць даследчыкі літаратуры і самі пісьменнікі, сказана яшчэ далёка не ўсё, шмат што з той рэальнай праўды не данесена і не раскрыта. Гэта, напрыклад, адзначалі ўдзельнікі канферэнцыі, праведзенай у 1983 г. у Мінску. Канферэнцыя бачыцца своеасаблівым падагульненнем досведу мастацкага асэнсавання мінулай вайны за чатыры дзесяцігоддзі. Думкамі, назіраннямі, уражаннямі дзяліліся тыя аўтары, якія актыўна працавалі над ваеннай тэмай. У такім плане можна разглядаць таксама праведзеныя часопісам «Вопросы лптературы» анкетаванні да 20-годдзя і 30-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй.
Выказванні і выступленні пісьменнікаў, крытыкаў, філосафаў — яркія сведчанні свайго часу і ўласцівага яму разумення праўды вайны. Безумоўна, з дыстанцыі ў дваццаць, трыццаць і сорак гадоў гэта праўда ўяўлялася па-свойму, розныя вылучаліся аспекты яе спасціжэння. Так, удзельнікі анкеты 1975 г., адзначыўшы глыбейшае пранікненне «ваеннай» літаратуры ў псіхалогію чалавека і шырэйшы паказ агульнай карціны вайны ў параўнанні з папярэднімі дзесяцігоддзямі, засведчылі жывую цікавасць да факта і дакумента (А. Адамовіч, К. Вараб’ёў, П. Варанько, I. Мележ і інш.)2. На канферэнцыі 1983 г. побач з заклікам «пісаць бязлітасна, пісаць больш жорстка пра вайну, не баяцца самых пакутлівых рэчаў...» (Д. Гранін)3 праз усе выступленні — дысанансам прагучала, бадай, толькі выступленне А. Савіцкага — праходзіць думка пра ўзмацненне гуманістычнага пафасу літаратуры і
1 Адамовнч, А. Война н деревня в современной лятературе,— Мінск, 1982. C.170.
2 Вопросы лнтературы. 1975. № 5. С. 3—91.
3 Лнтература о войне п проблемы века.— Мінск, 1986. С. 87.
скіраванасці яе супраць вайны. Матэрыялы канферэнцыі і анкет адлюстравалі моманты палемікі, якая ідзе ў літаратуры, a таксама агульны, калі так можна сказаць, афіцыйны ўзровень разумення ваеннай праўды. Апошняе выразна відаць, напрыклад, у спробе рэдакцыі часопіса «Вопросы лнтературы» абагульніць адказы літаратараў, раздаўшы ім квіткі на ісціну. У рэдакцыйнай прадмове 1965 г. гаворыцца: «Адна і тая ж думка, па-рознаму выяўленая, настойліва гучыць ва ўсіх адказах: тэма Вялікай Айчыннай вайны можа быць раскрыта толькі як тэма гераічная, тэма народнага подзвігу. Гэта непарушная, прынцыповая аснова нашай ваеннай літаратуры, якая прапаведуе гуманізм дзейсны, ваяўнічы, паэтызуе вобраз самаахвярнага змагара за справядлівую справу»1. Думка, нібыта, слушная і справядлівая. Праз дзесяць гадоў побач з некаторымі іншымі пісьменнікамі яе паўтарыў, праўда, з меншым катэгарызмам, А. Ананьеў: «Што датычыць найбольш важных і актуальных аспектаў літаратуры пра вайну, аб чым пытаецца анкета,— лічу, што для гісторыі і для духоўнага здароўя чалавека няма нічога важней гераізму, тых намаганняў маральных і фізічных, таго патрыятызму, якія былі выяўлены ў гады вайны. У рэшце рэшт, як бы і што б мы ні пісалі пра мінулую вайну, час адбірае толькі самае галоўнае, гераічнае»2. Аднак усё ўпіраецца, з аднаго боку, у тое, як разумеецца гераізм, а з другога — што абсалютызацыя нават самай лепшай і перадавой з’явы вядзе да аднабаковасці.
Супраць аднабаковасці ва ўзнаўленні рэалій мінулай вайны ў сярэдзіне 1960-х рэзка і катэгарычна выступіў В. Быкаў. У першай юбілейнай анкеце ён ставіў пытанне пра паўнату паказу падзей мінулага: «На маю думку, сарамлівае замоўчванне наўрад ці да твару літаратуры, якая ставіць сваёй задачай стварыць летапіс вялікага народнага подзвігу. Усякае замоўчванне само па сабе кепскае, хоць бы таму, што суседнічае з маной. Праўда ж, якой бы горкай яна ні была, нясе ў сабе жыватворную сілу. Так, мы перамаглі. Больш таго, перамагчы маглі толькі мы, з усімі нашымі вартасцямі і недахопамі.
1 Вопросы лптературы. 1965. № 5. С. 5.
2 Вопросы лнтературы. 1975. № 5. С. 17.
Аднак мы яшчэ і заслужылі ведаць, якой цаной далася нам гэта перамога»1. Далей В. Быкаў выказвае тую «крамольную» думку, якая была аспрэчана аўтарамі рэдакцыйнай прадмовы: «Гераічны пачатак савецкага характару на вайне, яго патрыятычны бок літаратура распрацавала, хоць, магчыма, і не на патрэбную глыбіню, аднак, на мой погляд, дастаткова поўна. Але яшчэ чакаюць свайго часу нямала іншых — маральных, псіхалагічных, па-сапраўднаму гістарычных фактараў, якія ў мінулыя гады затушоўваліся, міма іх літаратура праходзіла... Акрамя таго, хіба не заслугоўвае ўвагі літаратуры чалавек на вайне як асоба, асоба з усім комплексам яе перажыванняў любога парадку?»2
Быкаўскае разуменне праўды ў нейкіх момантах апярэджвала свой час і разыходзілася з агульнапрынятым, што засведчылі таксама творы пісьменніка другой паловы I960 — пачатку 1970-х гг. («Круглянскі мост», «Мёртвым не баліць», «Сотнікаў», «Абеліск»), якія неслі новае, дзесьці нават нечаканае слова пра вайну.
У цэлым жа адказы ўдзельнікаў анкеты да 20-годдзя Перамогі больш смелыя і праблемныя, чым надрукаваныя часопісам у 1975 г. Словы Р. Бакланава (з анкеты 1965 г.) аб тым, што спрыяльныя ўмовы і магчымасці для асэнсавання мінулага сталі ўзнікаць параўнальна нядаўна і мы толькі-толькі пачынаем многае пазнаваць і разумець, пачынаем па-іншаму глядзець на рэчы, мала стасаваліся з грамадскай атмасферай 1970-х. Выразна акрэсленая Р. Бакланавым пазіцыя «ваеннага» пісьменніка, як «даследчыка эканамічных і грамадскіх умоў, што фарміравалі характары і адносіны... даследчыка характараў, сфарміраваных часам і фарміраваўшых час»3, у наступнае дзесяцігоддзе неўпрыкмет замянілася іншай. Яе вызначыў у адказах А. Чакоўскі: «Да 30-годдзя Перамогі мы падышлі значна пасталелымі ва ўсіх сэнсах і, вядома ж, у сэнсе разумення Гісторыі. Наўрад ці трэба напамінаць, што поспех «нашых універсітэтаў» у многім прадвызначылі тыя
1 Вопросы лнтературы. 1965. № 5. С. 26—27.
2 Тамсама. С. 26.
3 Тамсама. С. 15.
дакументы партыі, у якіх побач з глыбокай, дыялектычнай ацэнкай тых альбо іншых этапаў нашага грамадскага развіцця размова ідзе і пра мінулую вайну»1.
На гэтую думку пісьменніка, як на слушную, спасылаюцца аўтары рэдакцыйнай прадмовы. Яны звязваюць напісанне «сапраўды праўдзівага» твора з прадвызначаным дакументамі партыі веданнем і разуменнем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Але сапраўды праўдзівыя творы, паказвае ўвесь досвед ваеннай літаратуры, нараджаліся насуперак усякай прадвызначанасці, у тым ліку і той, што выступала пад лозунгам партыйнасці мастацтва.
Пры кожным новым павароце ў жыцці грамадства пэўным чынам мяняецца ракурс гледжання на падзеі мінулага. Так, наш час, з яго рэальнай пагрозай знішчэння чалавечай цывілізацыі, прымушае па-іншаму ўбачыць Вялікую Айчынную вайну. Адбываецца свайго роду перагляд таго, што было калісьці, у праўдзе мінулага быццам з’яўляецца новы, невядомы раней аспект, што само па сабе нармальная і заканамерная з’ява.
Але перагляд бывае розны. Аўтар артыкула «Лёсы вайны, лёсы міру» напачатку слушна канстатуе, што «не адно дзесяцігоддзе ідэя подзвігу давіць на ўсю ваенную прозу, праз прызму якога і праецыруецца вайна на чытача і, у рэшце рэшт, да значэння якога зводзіцца», што «вайна не можа быць вечным цэнтрам грамадскай свядомасці»2. Аднак наступнае палажэнне Валянціна Акудовіча ўжо выклікае пярэчанне. Прычыну таго, чаму на матэрыяле мінулай вайны не створаны раман тыпу «Вайны і міру», ён бачыць у наступным: «3 усёй эпапеі ваенная проза абрала для незлічонага тыражыравання ці не адзін толькі подзвіг капітана Тушына... адзін з нешматлікіх подзвігаў у чыстым выглядзе на ўсёй прасторы эпічнага палатна»3. Аднастайнай наша проза не з’яўляецца хоць бы з той прычыны, што ўзнаўляе не толькі франтавыя падзеі, а і партызанскую вайну, змаганне ў падполлі,