Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Упершыню ў гэтым творы В. Быкаў паказаў рэальную гістарычную асобу. Вобраз старшыні ЦВК A. Р. Чарвякова ўзбуйняе ўзноўленую карціну рэчаіснасці. Трагічны лёс выхадца «з народу нашага» кіраўніка таксама як «знак бяды». 3 твора вядома толькі тое, што старшыні ЦВК не стала. Але ў Петрака, які вазіў у сталіцу спіс несправядліва рэпрэсаваных
1 Быкаў, В. Знак бяды. С. 193.
аднавяскоўцаў, і думкі не ўзнікае пра хваробу, няшчасны выпадак, ад чаго мог памерці чалавек. Вестка пра смерць Чарвякова ўспрымаецца ім як катастрофа, з ёй знікае ўсякая надзея на аднаўленне справядлівасці. Аўтар дае гэта зразумець праз адчуванні Петрака: «Тлумны туман напоўз на яго свядомасць, ён не мінаўся ўсю дарогу да станцыі, і як Пятрок стаяў у чарзе па білеты, і як пасля сядзеу пад сйяной на лаўцы, чакаючы цягніка на Оршу. Усё, што рабілася навокал, было яму дужа пастыла і дужа хацелася дамоў. Да сваёй сядзібы, пагорка і рова, сваіх лугавін і імшарын, свайго маленечкага кутка на гэтай вялізнай няласкавай зямлі...»}
Ідучы за праўдай жыцця, В. Быкаў увёў у твор вобразы здраднікаў. У кожнага з іх — Гужа, Каландзёнка, Недасекі — свае, адметныя тлумачэнні ўласнага ганебнага выбару. Гужа, нібыта, зрабіла здраднікам савецкая ўлада (яго бацьку раскулачылі). Але празаік гаворыць не толькі пра абставіны, якія сапраўды яго штурхнулі да немцаў. Ён паказвае Гужову жорсткасць, што выявілася ўжо ў дзяцінстве, яго прагу да ўлады. «Я ўсю жысць быў падначалены, малы чалавечак. Усяго бойся. А цяпер у мяне ўласць! Поўная... Я ж магу любога, каго хочаш стрэльнуць. А магу і ўзнагародзіць»* — выхваляецца ён перад Сцепанідай. Разам з тым пры ўсёй сваёй бесчалавечнасці Гуж зразумелы і прадказальны.
Каландзёнкава паліцэйства часам тлумачаць імкненнем сцвердзіць сябе ў вачах аднавяскоўцаў бо яго з самага дзяцінства ўсе цураліся («Няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзейка паскуда адна»3 — характарыстыка Сцепаніды). Але ці апраўдвае гэта імкненне самі ўчынкі? Падказаў камісіі, што старая кабета схавала на апошні свой шлях сувой лёну. Напісаў у газету, што не ўсе «эксплуататары» высланы (да наёмнай працы аднёс вясковую талаку, дапамогу адзінокай жанчыне). Штурхае на гэта Каландзёнка не класавая пільнасць, а звычайная карыслівасць. За першы данос ён атрымаў боты,
1	Быкаў, В. Знак бяды. С. 221.
2	Тамсама. С. 170.
3	Тамсама. С. 151.
«неблагія яшчэ, хоць і паношаныя»1. У пачатку вайны службай у паліцыі Каландзёнак раіуе сваё жыццё.
Недасека — трэці тып здрадніка. У яго сваё апраўданне: брат камуніст і актывіст, за якога перад немцамі трэба адказваць, і дзеці. Ратуючы сваіх дзяцей, ён будзе, калі загадаюць, забіваць чужых. Але галоўнае ў яго паводзінах не бацькоўскі інстынкт. Ён — звычайны прыстасаванец, абсалютна непераборлівы ў сродках дасягнення ўласнай выгады.
Новыя аспекты ў раскрыцці ваенных рэалій нясе напісаны на мяжы 1980 — пачатку 1990-х гг. раман В. Адамчыка «Голас крыві брата твайго». Пісьменніка, можна сказаць, не цікавяць чужынцы. Безумоўна, вобразы немцаў фашыстаў прысутнічаюць у творы, чужынцы робяць сваю страшную справу. Аднак мала хто з іх мае нават імя, не кажучы ўжо пра шырока ўзноўленыя характары. Яны выступаюць у ролі рэжысёраў крывавага спектакля, які грае на зямлі беларусаў вайна. Дзейныя ж асобы — жыхары гэтай зямлі. У рамане катуюць, здзекуюцца, нішчаць свае сваіх. Прыход ворага, здаецца, адкрыў шлюзы ў душах людзей, каб хлынулі на паверхню прыхаваныя да часу хцівасць, жорсткасць, нянавісць. He адзін Міця Корсак, цэнтральны герой тэтралогіі, з сумам назіраючы, што дзеецца ў чалавечым свеце, задае сабе пытанне: «Свае б’юць сваіх. Нешта заклятае на гэтым свеце. Грэшнае і страшнае. I нгколі ўжо неадкупнае страляем, нішчым самі сябе. Навекі вечныя»2.
Паводзіны, учынкі паліцаяў, казакаў, каму фашысты таксама давяралі «падтрымліваць» на акупіраванай тэрыторыі «парадак», жахаюць сваёй бесчалавечнасцю, аднак не надта здзіўляюць. Што можна чакаць ад тых, хто здрадзіў сваёй зямлі і народу, маральна дэградаваў? Але жорсткасць, помслівасць, паказвае пісьменнік, уласцівы і супрацьлегламу баку — партызанам. Праўда, В. Адамчык не звяртаецца шырока, як тое стала ўжо традыцыйным у беларускай прозе, да жыцця і баявых дзеянняў партызан. У полі зроку аўтара — невялічкая групка мсціўцаў, найперш Жэнік Рэпка, адзіны
1 Быкаў, В. Знак бяды. С. 152.
2 Адамчык, В. Голас крыві брата твайго.— Мінск, 1991. С. 262.
сярод жыхароў вёскі Верасава і блізкіх да яе хутароў, хто ўступіў у актыўнае змаганне з ворагам. Здавалася б, гэты чалавек павінен мець асаблівае пачуццё адказнасці перад людзьмі, сярод якіх нарадзіўся і жыў, за вольную будучыню якіх змагаецца. Ды як ні шкадуе ён у час дыверсіі таварыша, маладога сібірака, так няма ў яго спагады да былых сваіх суседзяў, знаёмых. Усе яны, быццам, перад Жэнікам у нечым вінаваты. Бяздушнасць і бяздумнасць Рэпкі становіцца прычынай гібелі людзей. Ён ноччу гоніць верасаўскіх мужчын пілаваць тэлеграфныя слупы, за што на вачах аднавяскоўцаў быў павешаны Марцін Ваўчок. Ен засек параненага казака, і казакі, помсцячы, спалілі разам з жыхарамі Прылуцкія хутары. Бадай, самае страшнае ў тым, што ў Жэніка не ўзнікае адчуванне віны. Папрок, што праз яго загінула столькі людзей, ён злосна адкідае. He паліцаі, не яшчэ больш нахабныя і лютыя казакі, а партызан Жэнік Рэпка наводзіць Алесю на скрушныя думкі: «Божа літасцівы, як людзі нішчаць сябе, як шалеюць ад спакусы, каб адпомсціць адзін другому»\
Аднак вайна, паказвае аўтар рамана, адкрывала і іншае, прама супрацьлеглае. Залацінкамі на папялішчы растаптаных, здаецца, дашчэнту чалавечых узаемаадносін зіхацяць спагадлівасць, высакароднасць, адчуванне ўласнай годнасці, што натуральна, без ніякай позы выяўляюцца ў людзях. Палахлівая, трапяткая Хрысця ратуе свайго былога кватэрнага гаспадара-яўрэя, дапамагае параненым акружэнцам. Улас Корсак настойліва тлумачыць нямецкаму афіцэру, што сагнаныя ў гумно людзі не вінаваты ў смерці казака. Чалавечнасць не знікла, не абясцэнілася ў моры крыві і нянавісці, аднак яна бязлітасна вынішчаецца: і Хрысця, і Улас Корсак гінуць.
В.	Адамчык закранае яшчэ адзін трагічны аспект жыцця ў вайну беларускага народа, звязаны з дзейнасцю так званых нацыяналістаў. Сёння гэтых людзей не з такой адназначнасцю залічваюць у фашысцкія паслугачы, прымаючы пад увагу аб’ектыўныя прычыны, якія штурхалі некаторых патрыятычна настроеных людзей шукаць паразумення ў ворага.
1	Адамчык, В. Голас крыві брата твайго. С. 161.
Аўтар рамана «Голас крыві брата твайго» таксама з’яўляецца прыхільнікам больш аб’ектыўнай ацэнкі «беларускага руху» ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Разам з тым ён паказвае, што ідэя «волі ва ўмовах фашысцкай акупацыі» толькі абвастрыла падзел народа на «сваіх» і «чужых», кінуўшы ў крывавы вір самазнішчэння сотні людзей. Міцю Корсака, шчырага патрыёта сваёй зямлі, побач з іншымі гвалтам набранымі ў беларускае войска хлопцамі, «гаспадары» выкарысталі ў барацьбе з партызанамі.
Творы В. Быкава і В. Адамчыка засведчылі складанасць, неадназначнасць падзей мінулай вайны. Аднак, каб падысці да такога ўзроўню праўды, спатрэбіліся дзесяцігоддзі і, як сведчыць гісторыя літаратуры, далёка не заўсёды бясхмарна складваўся лёс тых твораў, што неслі сумленнае слова пра вайну.
Няшмат твораў, напісаных у 1940-я гг. можна паставіць з апавяданнем Я. Брыля «Адзін дзень». У ім шчасліва спалучалася праўда чалавечых характараў з праўдай жыццёвых абставін. Малады пісьменнік адмовіўся ад некаторых тагачасных канонаў і паказаў звычайных людзей, сапраўды не герояў у звыклым для таго часу разуменні. Восем партызан — усё, што засталося ад коннага ўзвода, і жанчына з дзіцем вырваліся з блакаднага кола. Для гэтых людзей нечакана і рэзка, як гаворыць аўтар, разбурыўся ўвесь іхні свет і яны на нейкі момант разгубіліся. Таму і ідуць маўкліва за Серадой, які прапануе пераседзець навалу ў бяспечным месцы. Таму і церпяць яго незадавальненне прысутнасцю малога дзіцяці, якое плача ад стомленасці і голаду. Аднак потым героі апраўляюцца ад шоку перажытага і ўбачанага, знаходзяць брыгаду, каб весці барацьбу далей.
У творах пра вайну ў той час, як слушна заўважыў В. Быкаў, «асноўным і галоўным матывам... быў гераізм ва ўсіх яго відавочных праявах»1. Апавяданне ж Я. Брыля несла ў сабе нешта зусім іншае, што, можна сказаць, было заўчасным, таму для многіх незразумелым і непрымальным. Паказальным у гэ-
1 Быкаў, В. Праўдай адзінай.— Мінск, 1984. С. 7.
тым сэнсе з’яўляецца разгляд брылёўскага твора Уладзімірам Карпавым. На думку рэцэнзента, узноўленая вострая калізія «дазваляла пісьменніку ярка і арыгінальна паказаць, як у хвіліны найцяжэйшых выпрабаванняў якасці савецкіх людзей праяўляюцца з асаблівай веліччу і бляскам... Іменна ў такія моманты нараджаецца подзвіг. Прычым подзвіг не як вынік вострага ўнутранага канфлікту, а як праява таго, што гераізм савецкага чалавека з’яўляецца арганічнай яго патрэбай, пладом яго сацыялістычнай прыроды»1. У. Карпаў лічыў, што аўтар «Аднаго дня» развіццё і вырашэнне калізіі накіраваў па памылковым рэчышчы. «Небяспека не толькі не выклікала ў герояў апавядання напружання іхніх духоўных сіл, не толькі не актывізавала іхніх інтэлектуальных здольнасцей, а, наадварот, абудзіла ўсё самае бруднае і агіднае, што хавалася на самым дне іх натуры, абудзіла палахлівага звера. Апанаваныя страхам, яны забываюцца на самае святое — на свой абавязак салдата, на светлую памяць аб загінуўшым сябры, на свой абавязак перад бяззбройнай жанчынай і дзіцём»2. Безумоўна, «праведны» гнеў рэцэнзента можна зразумець, аднак нельга не бачыць і тое, што за ім — жаданне праўду чалавечых паводзін на вайне звесці да «правільнасці», жывое жыццё з усімі яго супярэчнасцямі і складанасцямі падагнаць пад зручную схему.
Дакладнасць і паўната ўзнаўлення перажытага народам у той ці іншы гістарычны момант з’яўляюцца адной з асноўных задач літаратуры і адным з асноўных складнікаў праўды мастацкай. Прыблізнасць сітуацый, чалавечых паводзін і адчуванняў не нараджае, як паказвае практыка, ілюзіі жывога жыцця ў творы. Дзесяцігоддзі літаратура пра вайну ішла менавіта да дакладнасці і паўнаты ў паказе падзей мінулага. Прычым гэта рэдка тычылася прыёмаў і сродкаў, паўнакроўнасці ўвасаблення — так званага мастацкага ўзроўню, што ў пераважнай ступені звязана з талентам пісьменніка. Літаратура адстойвала сваё сутнаснае права — быць аб’ектыўнай, гаварыць праўду.