Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
1 Быкаў В. У тумане. С. 96.
2 Тамсама.
3 Тамсама. С. 78—79.
ніякага дазнання з чалавекам усё зразумела, «віна» яго даказана: «Гэты Сушчэня... месяц назад, будучы арыштаваны паліцыяй за дыверсію ля Выспянскага маста, купіў сабе жыццё тым, што выдаў саўдзельнікаў, сваіх жа чшуначнікаў, якія яму памагалі развінціць рэйкі»1. Аргументы такога сур'ёзнага абвінавачвання «неабвержныя»: «Хлопцаў павесілі ў мястэчку, а Сушчэню выпусцілі». Пакаранне праводзіцца ў імя «справядлівасці»: «... Ён другі тыдзень раскашаваў пад носам у гарнізона, у сваёй ладнай дамоўцы на станцыі, у цяпле і сытасці, мабыць, думаючы, што партызаны да яго не даберуцца. Даруюць яму. Але такое не даруецца, такое належала пакараць»2.
Падзеі, як адзначае адзін з першых рэцэнзентаў аповесці «У тумане» Анатоль Сідарэвіч, развіваюцца па законах трагедыі: герой не можа не рабіць тое, што немінуча вядзе яго да гібелі. Лёс не аднойчы даруе Сушчэню магчымасць унікнуць смерці. Тры разы ён застаецца адзін і можа спакойна вярнуцца дамоў ці недзе да часу схавацца. Аднак першы раз герой кідаецца шукаць Бурава, другі — побач з мёртвым партызанам доўгія гадзіны чакае Войціка і трэці — каля целаў тых, хто павінен быў забіць яго, але загінуў сам, канчае рахункі з уласным, такім нялюдскім жыццём. Ход падзей быццам ратуе Сушчэню і разам з тым усё імклівей перакрывае шляхі да выратавання, жорстка распраўляецца з кожным прывідным промнем надзеі. Пісьменнік не лічыць патрэбным нейкім чынам паслабіць прадвызначанасць трагічнай развязкі. Ен часам нават, апярэджваючы падзеі, падкрэслівае гэта, як, напрыклад, у сцэне, дзе Сушчэня нясе на сабе мёртвага Бурава: «Бы прадчуваючы недарэчнасць яго намаганняў (нейкім чынам апраўдацца,— Т. Г.), нябожчык ацяжэла імкнуўся долу туды, да чаго ён ужо належаў з учарашняга надвячорка і куды яго не пускаў гэты. былы аднавясковец»3.
Кругом трагічная, тупіковая сітуацыя прыйшла ўрэшце да свайго лагічнага завяршэння: «раздаўся стрэл нягучна
1 Быкаў, В. У тумане. С. 5.
2 Тамсама.
3 Тамсама. С. 79.
шчоўкнуў у тумане»'. Аднак В. Быкаў, суровы, нават жорсткі рэаліст, не хоча вось так, без аніякай прасветліны (ужо не для героя, а для тых, хто будзе суперажываць яму) закончыць твор. Апошні акорд аповесці: адзінокі стрэл пачула група падрыўнікоў, што прабіраюцца на заданне. «Так, балуецца нехта... Дурак нейкі,ціха сказаў той, што ішоў за старшым. Старшы недаверліва пакруціў галавой у пыотйы, паслухаў і, мабыць нічога больш не ўчуўшы, засцярожліва пайшоў далей.
Іншыя павалакліся следам.
Іхні галоўны клопат чакаў іх наперадзе»2.
Сушчэнеў стрэл усё ж не згубіўся ў золкай начной немаце, ён пачуты людзьмі. I не проста пачуты: ён лёг трывожным, безадказным пакуль пытаннем на душу. Наперадзе ў партызан канкрэтнае заданне, наперадзе яшчэ два гады вайны. Толькі некалі, не хутка, магчыма, давядзецца чакаць доўга, да незайздроснага лёсу Сушчэні людзі, не гэтыя — іншыя, вернуцца, каб паверыць яму, каб жахнуцца сваёй блізарукай жорсткасці. Нішто проста так не знікае ў чалавечым сусвеце: ні добрыя справы, ні злыя, ні радасці, ні беды, ні гераізм, ні трагедыі. Яны могуць стаць безыменнымі, могуць на пэўны час выпасці з людской памяці, але некалі, недзе, неяк дадуць пра сябе знаць. У аповесці «Дзесьці грыміць найна» рускі пісьменнік Віктар Астаф’еў гаворыць пра вышэйшую справядлівасць, якая існуе, не можа не існаваць сярод людзей, непадуладная ні часу, ні моцным свету гэтага. Вера ў такога роду справядлівасць гучыць і ў аповесці В. Быкава, нягледзячы на выключны трагізм узноўленых падзей.
Кожны з партызан судзіць Сушчэню, зыходзячы са свайго разумення абставін і свайго досведу. Пазіцыя справядлівага, шчырага Бурава да споведзі аднавяскоўца: калі трапіў да Bopa­ra, памры, але не нашкодзь іншым. Войцік упэўнены — захочаш жыць, невядома на што пойдзеш. Тут ён можа абаперціся на ўласны досвед. Год назад з-за яго загінулі насельнікі хутара, дзе ён разжыўся харчам і адпачыў. «Усяго кантакту з паліцыяй у яго было якіх паўгадзіны ці гадзіна часу, але і таго
1 Быкаў, В. У тумане. С. 96.
2 Тамсама.
хапіла, каб пагубіць трох чалавек. Сушчэня ж праседзеў два тыдні ў СД і яшчэ наважваецца хлусіць, што не здаўся. Выстаяў, не скарыўся»\— такая «логіка» разважанняў партызана. Маладушша, палахлівасць Войціка выявілася яшчэ раз, калі вартаваў у лесе Бурава і Сушчэню.
Трэба прызнаць, што літаратура аб вайне нямала зрабіла для фарміравання новых, больш гуманістычных уяўленняў грамадства, а таксама ў змаганні супраць прыхарошвання і спрашчэння жыцця. Слушна адзначалася ў дакладзе, прысвечаным 45-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, што мастацкая літаратура пра многае здолела сказаць раней і смялей, чым гістарычная навука, павярнуўшы грамадскую ўвагу да сапраўднага героя вайны — народа.
Народ у гады ліхалецця змагаўся з ворагам і змагаўся за права жыць. Апошняе доўгі час ігнаравалася, лічылася ледзь не здрадніцтвам. Сведчанне таму — графа ў пасляваенных анкетах аб пражыванні савецкага чалавека на акупіраванай тэрыторыі, меркаванні, якія ў свой час тыражыраваліся нават школьнымі падручнікамі, пра ідэалагічную апрацоўку ворагам насельніцтва. Страшныя факты недаверу да людзей, віна якіх была адно ў тым, што засталіся на занятай фашыстамі тэрыторыі, прыводзіць С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці «Зона маўчання».
У беларускай прозе ёсць творы, аднак яны з’явіліся пазней, у якіх тэма народ і вайна разглядаецца праз прызму становішча мірнага жыхара: «Вайна пад стрэхамі» Алеся Адамовіча, «Сасна пры дарозе» Івана Навуменкі, «Знак бяды» Васіля Быкава, раманны цыкл Івана Чыгрынава, «Голас крыві брата твайго» — апошняя частка тэтралогіі Вячаслава Адамчыка... Трагедыя тут прысутнічае ў чыстым выглядзе: чалавек безабаронны перад несправядлівасцю і гвалтам. Яго з сям’ёй могуць вывезці ў чужую краіну і ператварыць у раба (раман «Чужое неба» Барыса Сачанкі), прыкрыцца ім ад куль (аповесць «Тартак» Івана Пташнікава). Калі героі Б. Сачанкі і I. Пташнікава адарваны ад родных хат, гаруюць на чужыне
1 Быкаў, В. У тумане. С. 88—89.
ці гінуць у дарозе, везучы на станцыю збожжа — выкуп за вёску, то для герояў В. Быкава Галгофай стаў уласны хутар. Апошняе з асаблівай сілай падкрэслівае трагізм становішча чалавека на вайне, бо рушыўся той свет, які толькі і мог быць селяніну апорай, абаронай.
Наватарства твора В. Быкава не толькі ў тым, што галоўнымі героямі яго сталі не вайскоўцы ці партызаны, a так званыя мірныя жыхары акупіраванай тэрыторыі. У папярэдніх аповесцях такія персанажы прысутнічаюць, але на другім ці трэцім планах (напрыклад, Дзёмчыха, Пётра Качан у «Сотнікаве»). Hi ў якім іншым творы пісьменніка не ішла на такой трагедыйнай ноце гаворка пра лёс народа ў вайну і перадваенны час. Трагедыйнасць зместу нясе ў сабе ўжо назва. «Знакі бяды» праз усё жыццё спадарожнічаюць Сцепанідзе і Петраку — галоўным героям аповесці. Празаік узнаўляе некалькі дзесяцігоддзяў народнага жыцця. Хранатоп твора, глыбіня асэнсавання гістарычнага лёсу народа даюць падставы аднесці «Знак бяды» да жанру рамана.
Героі В. Быкава жывуць у вельмі складаны час, што звязана не толькі з вайной. Вайна якраз выразна падзяліла дабро і зло. Значна цяжэй было разабрацца ў гэтым у мірны час, асабліва актыўнай і дзейнай Сцепанідзе. Гады парабкоўства, потым зацятае змаганне за кавалак хлеба на ўласным лапіку зямлі прымусілі Сцепаніду паверыць у калектывізацыю, стаць актывісткай. Малаадукаванай жанчыне няпроста разабрацца ў ідэалагічнай і палітычнай казуістыцы 1930-х гг. Але яна не падняла руку за раскулачванне Гужа. Калі вырашаўся лёс яшчэ трох сялянскіх сямей, увогуле пайшла з пасяджэння камбеда. Паспрабавала дапамагчы вяскоўцам, а пазней — арыштаванаму старшыні калгаса, але яе заступніцтва нікога не вярнула з этапа ці турмы.
Імунітэт Сцепаніды супраць жорсткасці і несправядлівасці трымаецца на спрадвечнай народнай маралі, у якой не апошнюю ролю іграюць спачуванне і шкадаванне. «Разумела, Новік гаварыу правільна: гэты Гуж упёрся, не зрушыш, і на яго азіраюцца іншыя... але ж... Было дужа шкода гэтага старога, асабліва ягоных жанчын цётку Фрузыну, хваравітую дачку Настульку...
He, не магла яна пераступіць цераз гэтую жаласць нават дзеля агромністых класавых інтарэсаў. I не ведала, што рабіць»* . У час другога галасавання Сцепаніда ўжо не вагаецца. Бальшавіцкай прынцыповасці і паслядоўнасці, самой ідэі класавай барацьбы яна супрацьпастаўляе справядлівасць.
Праз успаміны Сцепаніды і Петрака пісьменнік паказвае першыя крокі савецкай улады, так званую экспрапрыяцыю экспрапрыятараў. Здавалася, усё справядліва: забіралі ў багатых і аддавалі бедным. В. Быкаў прымушае ўсумніцца ў гэтым: падпанак Адольф Яхімоўскі, адзіны ў наваколлі «эксплуататар», быў справядлівым, прыстойным чалавекам. Парабкі Сцепаніда і Пятрок нічога кепскага пра гаспадара сказаць не маглі. Радасць Багацькаў, што атрымаюць зямлю, азмрочваецца адчуваннем віны перад Яхімоўскім. Прарочымі аказаліся словы старога: «Цёнгле быў грэх квапіцца на чужое. На чужым і дармовым шчэнсця не бэндзе. Мне шкада вас»2. Волей абставін далучаныя да несправядлівасці, Сцепаніда і Пятрок гэту ісціну выпакутавалі сваім аднаасобніцкім жыццём.
Раздаўлены падзеямі, пан Яхімоўскі павесіўся. У ліку нямногіх аўтараў (можна згадаць яшчэ творы Міхася Зарэцкага) В. Быкаў паказаў трагедыю чалавека, выкінутага на гістарычны сметнік рэвалюцыяй. Услед за панамі, аднак, новая ўлада адшукала ворагаў сярод дбайных гаспадароў, потым — у асяроддзі калгасных актывістаў... Адно зло і несправядлівасць цягнулі за сабой наступныя. Сутнасць палітыкі бальшавікоў першым зразумеў Пятрок. «Сваім небагатым мужыцкім розумам» ён адчуў, што раскулачванне Гужа толькі пачатак новых рэпрэсій, канца ж ім не відаць. «Калі ўжо да такгх дайшла вочарадзь, дык што ж пасля будзе? Каго ж вы праз год-два будзеце раскулачваць?»3 На словы жонкі, што ўсе паўступаюць у калгас, Пятрок гаворыць: «Можа, і паўступаюць. Але як жа быць з класавай барбой? Класавая барба ж не адмяняецца? »*
1 Быкаў, В. Знак бяды.— Мінск. 1984. С. 108.
2	Тамсама. С. 123.
3	Тамсама. С. 114.
4	Тамсама.
На першы погляд, муж і жонка Багацькі — антыподы. В. Быкаў вывеў у аповесці два адрозныя чалавечыя тыпы, надзяліўшы рашучасцю і жыццёвай актыўнасцю нетрадыцыйна для нашай літаратуры жанчыну. Ціхмяны, мяккі па натуры Пятрок у супрацьлегласць Сцепанідзе амаль да апошняга спадзяецца, што можна перажыць і самую страшную бяду — вайну. Ен спрабуе дабром адказаць на зло і тым самым адвесці яго: робіць для нямецкага афіцэра «клазет», мяняе скрыпку, вельмі для яго дарагую, на самагонны апарат, каб адкупіцца ад паліцаяў гарэлкай. Перадумовы паводзін героя трэба шукаць у мінулым. Цяжкі, шматпакутны гістарычны шлях не мог не выхаваць у беларусаў упартую цярплівасць, уменне прыстасоўвацца да зменлівых абставін. Толькі рахманасць і падатлівасць Петрака да пары да часу. Ён таксама не пераступіць праз свой чалавечы гонар, не ператворыцца ў бязмоўную істоту. Як некалі з нечалавечай упартасцю капаў, біў, сек пракляты глей на ўласным полі, уздзіраючы які, не вытрымала, пала кабыла, так, зацяўшыся, ён стаяў пад кулямі паліцаяў, але пра бутэльку з гарэлкай не прызнаўся. ГІасля гэтага начнога «расстрэлу» выспявае ў душы Петрака пратэст і рашучасць: «Чорт яе бяры, тую смерць, ён перастаў ужо баяцца яе, бі/іі б толькі хутчэй. Шкада, мусіць, у самым пачатку вайны, многа чаго ён не пабачыць, а галоунае не дазнаецца ўжо пра лепшае. Мусіць жа, яно будзе калі-небудзь, лепшае. Але што ж... Так далей жыць нельга. To не жыййё»'. Паказальна, што ціхі, памяркоўны Пятрок першым трапляе на сваю Галгофу: яго арыштоўваюць за «супраціўленне ўладзе» і валакуць у камендатуру паліцаі.