Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Прыкметай сучаснага мастацкага мыслення стала філасофскае пранікненне ў сэнс падзей, псіхалагічныя даследаванні характару сучасніка. Паглыбленне псіхалагізму і філасафічнасці характэрныя сучаснай літаратуры, у тым ліку і паэзіі, якая выходзіць на вялікія праблемы часу, іпукае свае метады аналітызму, свой эстэтычны інструментарый.
Чалавек другой палавіны XX ст.— сведка і ўдзельнік велізарных пераўтварэнняў на планеце, яго глыбока хвалюе сучаснасць — палітыка, эканоміка, навука, тэхніка, мастацтва. Усё гэта несумненна ўплывае на змястоўнасць паэзіі, узмацняе яе інтэлектуальнасць і дае падставы гаварыць аб рэальным
1 Стральцоў, М. Незвычайнасць звычайнага. Маладосць. 1967. № 1. С. 147.
абагачэнні яе «стылявых дамінант». Узмацняецца размоўнасць, публіцыстычнае напружанне вершаванай мовы, аднак, як мы бачылі, не знікаюць напеўнасць і плаўнасць — рысы, уласцівыя так званаму традыцыйнаму вершу, звязанаму з развіццём рэалістычна дакладнага стылю, хоць таксама не пазбаўленага асацыятыўнасці і метафарычнасці.
Паэзія заўсёды была процівагой залішняй рацыянальнасці свету, апладняючы думку жывымі чалавечымі пачуццямі і перажываннямі.
Бывае, аднак, і так, што паэзіі ў яе адносінах да рэчаіснасці бракуе значнага мысліцельнага пачатку, не стае канцэптуальнасці. Тады яна, у асобе найбольш актыўных сваіх прадстаўнікоў, імкнецца да актывізацыі мастацкай думкі і інтэлекту. Уся пачуццёвая сфера ў гэтым выпадку падпарадкоўваецца пазнавальна-творчым задачам. Адзін з тых, хто ідзе гэтым шляхам у беларускай паэзіі,— Алесь Разанаў (н. у 1947 г.). 3 іншых паэтаў можна прыгадаць М. Купрэева, А. Глобуса, А. Бембеля, часткова таксама звязаных з інтэлектуальным кірункам. Яны шырока выкарыстоўваюць умоўныя формы мастацкага абагульнення — прыёмы фантастыкі, сімволіку, прытчу; гіпербалу.
Творчасць А. Разанава характарызуюць своеасаблівасць і непаўторнасць паэтычнага светаадчування, уменне спалучаць вернасць гістарычнай памяці беларускай паэзіі з эксперыментам у галіне формы верша, з імкненнем да скразной метафарычнасці, якая грунтуецца ў яго на філасофскай змястоўнасці. Тэндэнцыю, якую ён развівае ў сваёй творчасці, можна было б, думаецца, акрэсліць як універсальна-інтэлектуальную. Крытык В. Панчанка, адна з удзельніц дыскусіі аб сучаснай паэзіі ў «Лнтературной газете», адзначала, што «вопыт чытача... усё болып паварочваецца да так званай «складанай паэзіі». У гэтым, несумненна, ёсць доля ісціны. Складаная філасофска-аналітычная паэзія аказвае значны ўплыў на творчасць маладых паэтаў, аб чым сведчаць, напрыклад, творы А. Разанава. У духоўным абліччы гэтага паэта крытыка даўно ўбачыла паэта філасофскага складу. У. Калеснік пісаў
у артыкуле «Берасцейскі касцёр»: «У Алеся Разанава той профіль і тая тэма, стратэгам якой лічым на сённяшні дзень А. Куляшова. Усім памятны куляшоўскі афарыстычны выраз, які адлюстроўвае трывожна-цяжкую місію сучаснага чалавека: «Няма шляхоў да светазахавання, няма дарог да самазабыцця». Разанаў падхапіў гэты матыў...»1 Яго паэзія ўжо не можа абмежавацца мілай непасрэднасцю пачуццяў, знешнім сцвярджэннем дабраты і гуманнасці, якія самі па сабе, безумоўна, прыгожыя. Паэт ідзе ўглыб. Адсюль — інтэлектуалізм паэта, якога ўсё часцей застаём у роздуме, духоўных пошуках.
Ужо нават першую яго кнігу «Адраджэнне» (1970) I. Ралько расцаніў як «пераканаўчае сведчанне паглыблення інтэлектуальнасці і публіцыстычнай завостранасці вершаў Разанава і адначасова — сур’ёзную прыкмету ранняй сталасці паэтычнага мыслення»2.
Шматпланавыя праблемы чалавечага быцця стаяць у цэнтры кнігі паэм А. Разанава «Каардынаты быцця» (1976): чалавек і прырода, чалавек і грамадства, чалавек і мараль і інш. Узнікае неабходнасць уважлівей даследаваць рэальны змест гэтых катэгорый, разам з павышэннем грамадскай актыўнасці паэзіі ўзрастае яе імкненне да аналізу, да філасофскай медытацыі.
Далягляд, бы ў слязе, ў смузе...
Дзе шукаюць каровы напіцца — хмара дольная папаўзе... Перасохлі мае крыніцы.
Разгубіліся пацеркі з рук — журавіны...
імшар сівее...3
«Было балота»
Пішучы пра зборнік вершаў Я. Крупенькі, А. Разанаў адзначаў: «Усе выдатныя творы не падобныя адзін на адзін і ўсе пасрэдныя маюць нешта агульнае. Гэта «падабенства» ад таго, што, падаючы пэўную з’яву, сітуацыю, назіранне, аўтар
1 Полымя. 1975. № 9. С. 185.
2 ЛіМ. 1971. № 1. 28 мая.
3 Разанаў, А. Каардынаты быцця.— Мінск, 1976. С. 18—19.
не напаўняе твор вялікім суб’ектыўным зместам, не ўкладае ў яго сваё запаветнае»1.
Паэт напамінае, што сёння нельга разумець грамадзянскасць і ідэйнасць у вузкім плане. Сёння нам болып па густу паэзія, пранізаная прагай пазнання і страснага сцвярджэння жыцця. Чытачу не вельмі імпануюць паэты, якім усё ясна ад нараджэння, у якіх няма ніякіх клопатаў, пытанняў, а ёсць толькі адна (гэта ў іх гады!) «адукаванасць і падкаванасць». He вельмі цікавыя яны як людзі, а значыць, і як паэты.
У «Першай паэме шляху» А. Разанава ёсць радкі:
Я не вяртаўся — ў роспачы стаяў: не чуў... не бачыў... моцы не ставала сюды спяшацца, а назад брысці між камянёў, да камянёў туліцца, самому камянець...
Я прападаў, канала сэрца, думка западала — і я ступіў наперад:
кім я ёсць?!
I кім не ёсць?!.
Ступіў, куды — не бачыў...2
Лірычны герой, як бачым, не пераказвае перажытага, не робіць аб ім справаздачы, не гаворыць аб тым, што адбывалася або адбываецца з ім або з іншымі людзьмі. Чалавек у Разанава пазнае сябе, свой радавод, месца і прызначэнне на зямлі.
Лічыцца, што сучасная паэзія, абмежаваная пакуль што ў жанравым плане, слаба выкарыстоўвае эпічныя магчымасці. А вось творчыя намаганні А. Разанава якраз звязаны з «паэмным мысленнем». Цікавай аказалася яго паэма «Упоцемках з ліхтаром», прысвечаная развітанню з маці. Аўтар знаходзіць непаўторна пяшчотныя словы, каб выказаць імі сваю любоў сына, сваю ўдзячнасць бясконца дарагому чалавеку. Гэта любоў і вызначае маральны ўзровень твора.
Самапазнанне чалавека, сваёй родавай прыналежнасці — ідэйны пафас творчасці А. Разанава. У «Паэме пераадолен-
’ Полымя. 1973. № 1. С. 191.
2 Разанаў А. Шлях-360.— Мінск, 1981. С. 10.
ня», прысвечанай Алаізе Пашкевіч (Цётцы), ёсць вобраз зязюлі, якая прыляцела ў свой двор: «Мама, мама, выйдзі з хаты: ў двор зязюля прыляцела». Бяздомная зязюля нарэшце пазнала свой двор. У лірычным перажыванні паглыбляюцца светапоглядныя акцэнты, што таксама характэрна для тэндэнцый, уласцівых інтэлектуальнай паэзіі.
Неабходна сказаць, што беларускі верш, развіваючы вобразна-асацыятыўныя магчымасці, і ў паэзіі А. Разанава ў многім захоўвае сваю музычна-песенную аснову, хаця побач з так званым «сабраным вершам шырока заявіў аб сабе верлібр». Верлібр — адрозненне ад традыцыйнага верша — іншая паэтычная сістэма, якая знайшла арыгінальнае ўвасабленне ў яго версэтах і паэтычных мініяцюрах. Яны сведчаць, што аўтар думае над феноменам паэтычнага.
На пытанне, як адрозніць сапраўдную паэзію ад уяўнай, А. Разанаў адказаў: «У сапраўдным вершы прысутнічае ген адкравення, які робіць яго калі не бессмяротным, то, прынамсі, жывым, і дазваляе ўбачыць новыя далягляды. Ад паэзіі чакаеш не новых із’яўленняў усё тых жа «псіхалогій», не новых назіранняў і роздумаў на тэму дня альбо вечнасці, не новых метафар, а адкравення сакравеннага»1.
Але ж адмаўленне ад «псіхалогій» вядзе да страты лірычнага характару. Чым яго замяніць, калі сама паэзія — самавыяўленне гэтага характару, а «сакравеннае» — яго ўнутраная ўласцівасць? Бляскам і нечаканасцю думкі? Аднаго гэтага, відаць, мала. А. Разанаву, не будзем утойваць,— гэта відаць у творах — у пэўнай ступені пагражае некаторая псіхалагічная абстрактнасць.
Разважанні паэта, як бачым, досыць суб’ектыўныя, аднак нейкі ключ да ўспрыняцця яго сучаснай творчасці яны даюць. Скласці ўяўленне аб тым, як аўтар здабывае гэты «сакравенны», патаемны сэнс, дапамагаюць вершы.
Свет бязмоўна дапытваецца ў мяне, куды я іду.
Але хіба я ведаю сваю канчатковую мэту?
Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што вымагае ад мяне жыццё:
1 Лнт. газ. 1987. 18 февр.
засмяглы — п’ю ваду,
галодны — ем хлеб,
зняможаны — адпачываю,
адпачыўшы, імкнуся наперад — і апынаюся на сваіх слядах.
Я ў крузе, дзе слова шукае Слова, а чалавек — Чалавека1.
«У крузе»
Л. М. Талстой, які шмат думаў над праблемамі творчасці, падкрэсліваў, што «толькі ў глыбінях сваёй душы мастак можа адіпукаць цікавае людзям».
Паэзія Разанава ахутана ірацыяналізмам, як тым душэўным станам, якім прасякнуты яго творы.
Нельга, аднак, не сказаць і таго, што ў яго творах нямала і «цёмных» мясцін, не заўсёды даступных для разумення, што кніжная культура, здараецца, бярэ верх над жывым пачуццём, аб якім застаецца толькі здагадвацца. На гэта таксама звярнуў увагу П. Панчанка: «Асаблівая цяжкасць для ўспрымання некаторых вершаў і месц з паэм Алеся Разанава ў тым, што вельмі многае застаецца за словамі, у падтэксце, ды і асацыяцыі бываюць вельмі далекаватымі»2.
Разанаў многа працуе над вершам: па-новаму выглядае ў яго ямб — паэт змог яго інтанаваць, наблізіць да дольніка. I ямб, і харэй падначальваюцца ў яго акцэнтнай стыхіі верша. Рытміка-сінтаксічная сістэма — выразная прыкмета яго індывідуальнага стылю, які паступова набывае сваю паэтычную годнасць.
Праўда, новая яго кніга «Вастрыё стралы» (1988) сведчыць (як і самыя апошнія публікацыі), што працэс гэты далёка яшчэ не закончыўся, што паэтычны эксперымент (можа быць, і не заўсёды апраўданы) працягваецца.
Ю. Тынянаў у артыкуле «Літаратурны факт» выказаў наступную, вельмі цікавую думку: «Здараюцца эпохі, калі ўсе паэты «добра» пішуць, тады геніяльным будзе «дрэнны» паэт. «Немагчымая», непрымальная форма Някрасава, яго «дрэнныя» вершы былі добрыя таму, што зрушвалі аўтаматызаваны
1 Разанаў, А. Вастрыё стралы.— Мінск, 1988. С. 10.
2 ЛіМ. 1977. 11 жн.
верш, былі новыя. Па-за гэтым эвалюцыйным момантам твор выпадае з літаратуры»1.
Творчасць А. Разанава жывіць актыўны ідэйна-мастацкі пошук, імкненне да жанрава-стылявога наватарства. Яго вершы спалучаюць у сабе баладную сюжэтнасць і філасофскую афарыстычнасць, рэалізм і ўмоўнасць. Многія з іх прысвечаны вечным тэмам — асэнсаванню феноменаў жыцця і смерці.