Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Удакладняюцца стаўленне да свету сацыяльна-маральнай практыкі сучаснага чалавека, адносіны да прыроды, законы якой, аказваецца, распаўсюджваюцца і на чалавека.
Звернемся да верша «Дала прырода мне ваду і цвердзь...»1.
Дала прырода мне ваду і цвердзь, Дала агонь, каб не блукаў я слепа, Дала жыццё, а з ім дала і смерць... Дала зямлю — а я глядзеў у неба...
А каб агонь свяшчэнны не патух, Каб зноў не захлынуўся чорнай багнай, Дала прырода мне высокі дух.
А я ствараў багоў — я неба прагнуў...
У перыяд, калі рыхтавалася кніга, у творчасці паэта значнае развіццё атрымаў жанр натурфіласофскай лірыкі. Гэтая акалічнасць знайшла адбітак у зборніку і пра многае сведчыць.
У сусветнай літаратуры натурфіласофская лінія бярэ пачатак ад паэмы Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў». 3 таго часу многія паэты звярталіся да гэтага жанру. Паэзія В. Зуёнка заўсёды шырока асвойвала навакольны свет прадметаў і
1 Зуёнак, В. Світальныя птушкі.— Мінск, 1982. С. 33—34.
з’яў. Лексіка-семантычны масіў яго кніг складаюць паняцці і тэрміны, якія маюць адносіны да розных сфер жыццядзейнасці чалавека.
У вершы, да якога мы звярнуліся, разглядаецца старажытная антыномія «зямля і неба», «быццё і свядомасць», «матэрыя і дух», не вырашаная і да нашага часу. Аўтар паэтызуе неспакойны дух чалавека, яго апантанасць у пазнанні свету і бясконцасць гэтага пазнання. Філасофская лірыка В. Зуёнка ўмацоўвае сувязь неба і зямлі. У дадзеным выпадку паэт не спяшаецца апусціць чалавека на зямлю, «знізіць» яго да штодзённых праблем побыту.
Сучаснік атрымлівае надта вялікі аб’ём інфармацыі аб навакольным свеце, якая значна рассоўвае, пашырае межы нашых ведаў, мяняе многія навукова-філасофскія ўяўленні.
Я шмат чаго тады не разумеў, Як і цяпер, бадай, не разумею. Я іх ствараў, і з імі я старэў, Як і цяпер ствараю і старэю.
Усё, што сёння ісцінай слыло, Назаўтра толькі рэхам адгукнецца.
I сіняй птушкі сіняе крыло
Кавалкам неба ў сэрцы разаб’ецца.
Філасофскія паняцці і вызначэнні перакладаюцца на вобразную паэзію, якая, аднак, кранае і хвалюе не толькі сваім эмацыянальным зместам, яна ўздзейнічае на чытача глыбінёй і праўдзівасцю пазнання чалавечага свету — як знешняга, так і ўнутранага. Роздум аб чалавеку, прыродзе, Сусвеце спалучаецца з шчодрым душэўным самавыяўленнем мастака, багатага на дабрыню і шчырасць. Далёка не кожны паэт, які ўмее адлюстраваць непасрэднае лірычнае перажыванне, умее перадаць рух думкі, якая вызначаецца паэтычнай свежасцю і дакладнасцю, тонкім лірызмам і разам з тым унутраным драматызмам.
Верш «Дала прырода мне ваду і цвердзь...» разгортваецца ў цэлы навукова-паэтычны трактат.
Быў атам — «непадзельны» — атам-бог.
Цяпер — цяпер ажно дыханне зойме.
Калі ступаю праз яго парог — Галактыку адкрыць у пі-мезоне.
Якое неба заўтра засялю?
3 якіх арбіт пабачацца мне цуды?
He ведаю. Адно скажу: зямлю —
Вось гэту, грэшную, ніколі не забуду.
Як ёсць яна — я сэнс вышынь лаўлю, Ствараю неба — сонечны паганец.
А дайце неба — я ствару зямлю, I пойдзе ўсё зваротнымі кругамі.
Твор пранізаны сучаснымі навуковымі ідэямі. Пры гэтым паэзія валодае сродкамі, недаступнымі навуцы. Яна болып арганічна, чым навука, адчувае прысутнасць чалавека ў свеце, сярод яго таямніц і загадак. Магчымасці чалавечага розуму бязмежныя, але паэт зацікаўлены, каб ён у дасягненні пастаўленых навукай мэт не паступаўся чалавечнасцю і гуманізмам.
Зуёнак — цудоўны жывапісец (у чым мы не раз пераканаліся), аднак ён не баіцца нагружаць свой радок ідэалагічнымі задачамі, выказваць думку публіцыстычна, нават у форме звароту альбо закліку. «Чалавецтва, стань жа ўрэшце Чалавекам!» — у звароце паэта гучыць так актуальны сёння здаровы сэнс.
Ужо даўно дзейнасць чалавека дасягнула планетарных маштабаў. Паэт прыходзіць да думкі аб неабходнасці «раўнавагі», гармоніі паміж натуральным быццём прыроды, яе ўласным, унутраным, так сказаць, існаваннем, і «вытворчай» працай на людзей. Чалавек у В. Зуёнка выступае адкрывальнікам і тварцом, які павінен дзейнічаць у гарманічнай згодзе і суадпаведнасці з прыродай.
Часам паэту шкодзіць залішні, магчыма, рацыяналізм, некаторая адцягненасць, якія адчуваюцца, напрыклад, у вершы «Агонь».
Згарае атам, і згарае дрэва, Каб нарадзіцца зноў упершыню. Натура вечная, а формы — ад агню, Жыццё расце на сонечных сугрэвах1.
1 Зуёнак, В. Світальныя птушкі. С. 12.
Паэтычная прырода гэтых радкоў несумненная. Але, на мой погляд, ёсць і адчуванне некаторага рацыяналізму, звязанага, відаць, перш за ўсё з выдаткамі інтэлектуалізацыі лірычнай паэзіі, некаторай стратай эмацыянальнага пачатку паэтычнага перажывання.
Паняцце «агонь» у В. Зуёнка набывае вобразна-асацыятыўнае значэнне і мае ў яго паэзіі шырокі семантычны кантэкст.
Старажытны філосаф Геракліт лічыў, што свет, у якім мы жывём, — гэта «вечна жывы агонь, які мерна загараецца і мерна патухае», што ўсе рэчы выплаўляюцца з агню. Агонь і ў Зуёнка выступае як рухавік жыцця: «Натура вечная, a формы — ад агню, // Жыццё расце на сонечных сугрэвах», як маральны фактар, які дапамагае абнаўленню ўсяго існага. I ўсё ж такі... цяжка адмовіцца ад уражання, што ў гэтым вершы ёсць нешта і ад філасофскага трактата, у якім асабовааўтарскі пачатак гучыць некалькі прыглушана.
У паэзіі В. Зуёнка, як і ў Р. Барадуліна, сцвярджае сябе прынцып універсалізму. Поле для яго — не толькі зямля, якая родзіць хлеб, але і школа, у якой нараджаецца асоба. Бытавое ў яго нярэдка аказваецца ў адным радзе з камічным, пацвярджаючы здольнасць паэта адчуваць «звышзямныя» прыцягненні.
Якое малое зярнятка, а ў ім Трывожна і чуйна космас, Няспраўджаны, спіць, покуль воляю зім Снуюцца завейныя кросны.
А дайце надзею вясны і цяпла —
Сузор’е выбухне раптам:
Травінка малая — правобраз крыла, Крыло — прадчуванне галактык1.
«Якое малое зярнятка, а ў ім...»
У лірычным герою ёсць нешта ад светаўспрымання старажытнага грэка, які адчуваў космас як нешта адухоўленае, поўнае глыбокага, таямнічага сэнсу. Паэт схіляецца перад бязмежна вялікім, якое неабходна яму таксама, як і тое зям-
’ Зуёнак, В. Вызначэнне. С. 26.
ное, што яго акружае, што знаходзіцца побач. Гаворка ідзе пра спалучэнне, сінтэз «генералізацыі» і «дробнасці», што Л. М. Талстой лічыў умовай эпічнай мастацкасці, здольнай спасцігнуць цэласнасць свету.
А толькі скраніце арбіту
Зямлі на нейкую долю мінуты —
I хопіць, каб мігам агонь спапяліў
Ці холад планету ахутаў...
Якую ж нам тайну касмічную знаць I мудрасць якую мець трэба, Каб нашу Зямлю на далонях трымаць I несці пад сонечным небам...’
3 часоў Янкі Купалы і М. Багдановіча касмічны пачатак не раз пранікаў у беларускую паэзію як адна з яе тэм. Успомнім верш А. Куляшова «Зямля» (1947), у якім расказваецца аб тым, як касманаўты, наведаўшы «восем вялікіх планет», пасля саракагадовага перапынку вяртаюцца на Зямлю. У В. Зуёнка свой сучасны падыход да гэтай тэмы, абумоўлены філасофска-гуманістычнымі прынцыпамі яго светапогляду. Жыццё адчута паэтам на ўзмежжы эмпірычнага, рэчыўнага свету, штодзённага чалавечага існавання, а таксама свету, абумоўленага касмічнымі сувязямі, якія ідуць да нас з далёкіх прастораў Сусвету. Універсалізм яго паэтычнага кругагляду ахоплівае чалавека ў яго сувязях з грамадствам, прыродай, светам і Сусветам, у яго духоўнай цэласнасці.
Сёння чалавецтва можа, як вядома, само сябе знішчыць. Справа не толькі ў ядзерным узбраенні, якога шмат накоплена на зямлі. I не толькі ў экалагічнай небяспецы, якая спалучылася з ядзернай у адно цэлае. Вялікая небяспека — духоўнае, маральнае разбурэнне чалавечай асобы, якое вядзе да малых і вялікіх катастроф на вадзе, на сушы, у паветры і космасе. Чалавеку пагражае духоўная мутацыя, ператварэнне ў біялагічнага робата. На жаль, гэтую пагрозу далёка не ўсе людзі ўсвядомілі з належнай яснасцю, не зрабілі адпаведных вывадаў.
1 Зуёнак, В. Вызначэнне. С. 26.
Праз паэтычнае ўспрыняцце космасу адкрываюцца вельмі важныя зямныя ісціны: без велічнага, касмічнага, бясконцага чалавек прыйдзе ў адчай — таксама, калі ён страціў бы зямныя свае арыенціры.
Прынцып універсалізму ў В. Зуёнка праяўляецца па-рознаму. Між іншых прозвішчаў на плітах мемарыяльнага комплексу «Прарыў» ва Ушацкім раёне ён прачытаў: «Зузёнак». Ну і што ж такога? Звычайнае супадзенне, якіх безліч. Нават і поўнага супадзення няма. Аднак гэты выпадак вельмі ўзрушыў.
Як гэта блізка ад мяне I прозвішчам і сутнасцю... Ляціць, ляціць — і не міне Мяне той гук адсутнасцю. I свіст ягоны кулявы — Як быў — навекі з Вамі ён. Той зычны гук забралі Вы 3 усіх маіх экзаменаў.
«З-з-з» — палёт кулі, якая ў свой час абмінула дзяцінства паэта (яно ж таксама прыпадае на вайну), спыніўшы жыццё камусьці іншаму.
Адзіны гук... Ен не кране Мяне сваёй астудаю.
Ен Вам — апошні — празвінеў, I ўратаваны буду я.
Адзіны гук... I я хаджу Пад сонцам тымі сцежкамі, Дзе Вы ўсміхаліся дажджу, Калі ўраджаем цешыў ён.
Пачуццё ўдзячнасці — пачуццё абавязку — пачуццё прыналежнасці да вялікай чалавечай сям’і.
Адзіны гук... Мне колькі жыць Ен даў на свеце права — He знаю... Толькі даражыць Мне вечна Вашай славай1.
«Як гэта блізка ад мяне...»
1 Зуёнак, В. Вызначэнне. С. 37—38.
Тэма чалавека і часу як рухомай сілы духоўнага і маральнага развіцця асобы ў В. Зуёнка вырашаецца ў адпаведнасці з яго светапоглядам і творчай канцэпцыяй, якая сінтэзавала ў сабе многае з сацыяльна-мастацкага досведу XX ст. У гэтым і праяўляюцца мастацка-сінкрэтычныя асаблівасці мыслення паэта.
Універсальна-інтэлектуальны пошук
Крытыка 50—70-х гг. патрабавала ад паэзіі шчырасці і непасрэднасці. Аднак гэтага, як з часам выявілася, замала: літаратура адчувала патрэбу ў новым якасным зруху, перш за ўсё ў насычанасці думкай. У савецкай паэзіі нарадзілася шырокая інтэлектуальная плынь. «Інтэлектуальная паэзія, што б там пра яе ні гаварылі,— пісаў М. Стральцоў,— як бы прыдзірліва ні ўзважвалі яе плюсы і мінусы, існуе, і яна карыстаецца поспехам у чытачоў...»1 больш таго, інтэлектуальны ўзровень паэзіі, думаецца, узняўся. Праўда, гэта яшчэ не робіць сучасную паэзію мастацтвам больш высокім у параўнанні з папярэднімі перыядамі, бо кругагляд паэта сам па сабе яшчэ не з’яўляецца гарантыяй поспеху. Ён толькі перадумова. Інтэлектуалізм неадрыўны ад эстэтычнага зместу, ад духоўнасці, імкнення да гармоніі думкі і этыкі.