Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Як ужо гаварылася, ён шырока звяртаецца да мастацкай умоўнасці. Умоўнасць вобразнага прыёму, як амаль заўсёды ў Максіма Танка, падпарадкавана болып выразнаму раскрыццю жыццёвай праўды.
Трэба,
Хоць раз у год,
Прайсці басанож баразною за плугам,
Каб аднавіць
Сваю даўнюю сувязь з раднёй —
Зямлёй, камянямі, травой2.
1 Танк, М. Хай будзе святло.— Мінск, 1972. С. 86.
2 Тамсама. С. 71.
Гэты зварот да прыроды ўспрымаўся як новы крок паэта ў мастацкім пазнанні жыцця, якое з’ядноўвае ў сабе лірычны і эпічны пачаткі ў адным маштабным светаадчуванні. Дзённікавая форма яго кніг узмацняе ўражанне таго, што яны напісаны як бы ў сааўтарстве з самім жыццём, у штодзённай яго плыні. I хоць ад задумы да мастацкай рэалізацыі ў яго праходзіць звычайна нямала часу (думка, уражанне выношваюцца доўга), адлюстраванае аблічча тых падзей, якія ляглі ў аснову твора, захоўваецца ва ўсім сваім і эпахальным, і чалавечым змесце.
Паэт і час... У кнігах Максіма Танка яны адзін без аднаго не існуюць. Апошні зборнік «Мой каўчэг» (1994) сведчыць, што паэт працягваў углядвацца ў лёс народа на шляхах вечнасці і што яго не менш цікавіў цяперашні момант нашага гістарычнага быцця. Праўда, не відаць было ўжо таго аптымізму, той эмацыянальнай самадастатковасці, якой раней поўніўся, а часам і пеніўся ягоны радок. Стражэйшымі, больш абачлівымі сталі вобразна-асацыятыўныя параметры яго паэтычнага мыслення.
Максім Танк не стамляўся выступаць супраць адчужэння свету, імкнуўся пераадолець ідэалагічную спадчыну таталітарызму, шукаў першасны, натуральны стан рэчаў.
Разважаючы пра экалагічную агрэсіўнасць сучасніка, ён хацеў бы навучыць яго, як трэба «хадзіць па зямлі» —
Так, як дні і ночы, Звяры і птушкі, Вятры і дажджы1.
Паэт глыбока перажываў трагічны канфлікт чалавека і прыроды, востра адчуваў яго сусветныя маштабы і значэнне.
У «Маім каўчэгу» назіраем дынамічны рух думкі і эмоцыі, палеміку з днём учарашнім і днём сённяшнім. Гэтага паэта, колькі помніцца, заўсёды ў той ці іншай ступені прыцягвала ідэя свабоды і чалавечых правоў, якія свядома ўшчамляліся таталітарнай сістэмай. Супраць ідэалогіі і практыкі таталітарызму скіраваны верш «Якім нарадзіўся»:
Колькі было розных За мой век дарадцаў,
1 Танк, М. Мой каўчэг.— Мінск, 1993. С. 4.
Іхніх аргументаў, Довадаў і рацый. Як рабіць што трэба, 3 якім знацца Богам I ў каго да праўды Трэ шукаць дарогу. Аж, прызнацца, стала Моташна нарэшце. I кажу, як горцаў Гэршт казаў з падзякай Перад тым, як стрэцца 3 шыбенічным гакам: «Якім нарадзіўся, Такім мяне ешце».
Гэта, відаць, сказана і старым, і новым ідэолагам, якія хацелі б рэгламентаваць развіццё чалавечай асобы і думкі. Высокая змястоўнасць вершаванага радка дасягалася ў яго праз адмаўленне ад паэтычных упрыгожанняў і праз максімальную сэнсавую нагрузку.
Кант лічыўіснасцю паэзіі «незацікаўленае сузіранне». Можна знайсці гэтую эстэтычную якасць і ў Максіма Танка (у тых жа «Вярбовых коціках»), аднак у многіх выпадках эстэтычны пачатак саступае месца маральна зацікаўленым адносінам да рэчаіснасці. «Мой каўчэг» нясе адчуванне трывожнага стану сучаснага свету, тых вялікіх выпрабаванняў, разломаў жыцця і чалавечай свядомасці, якія выпалі на наш лёс. Аўтар чуйна рэагаваў на праявы дэгуманізацыі ў сучасным грамадстве. Яго непакоілі маральная недасканаласць чалавека, яго эгаізм і прагавітасць. У апошні час паэт даволі часта (прынамсі, часцей, чым раней) браў на сябе ролю маралізатара, як бы хочучы наўпамянуць, калі казаць па-руску «образумнть» сучасніка.
Лягчэй у небе нат Злавіць рукою птушку, Слана правесці праз Іголачнае вушка, Вярнуць разліў ракі У яе былое лона — Як выпрастаць спіну, Сагнутую ў паклонах1.
«Лягчэй у небе...»
1 Танк, М. Мой каўчэг. С. 61.
Наша крытыка ўжо не раз вяла грунтоўную гаворку пра асноўныя асаблівасці паэтыкі Максіма Танка — маштабнасць мыслення і светаўспрымання, асацыятыўнасць вобразнасці, рэчьгўнасць мовы, раскутасць радка, адчуванне эстэтычнай свабоды, пачуццё гумару, які сёння ў яго набывае сатырычную вастрыню.
Ледзь пазнаў
Былога знаёмага анёла, Які, дарваўшыся да ўлады, Перш за ўсё:
Адрасціў рогі,
На нагах — капыты, А на руках —
Учэпістыя клюшні рака.
Развіталіся.
А я і сёння адчуваю Іх калючы дотык1.
«Ледзь пазнаў...»
Паэтычнаму стылю Максіма Танка заўсёды былі ўласцівы, як адзначаў М. Арочка, «рэчыўная важкасць, матэрыяльнасць вобраза, канкрэтнасць адчування свету»2. Ёсць усё гэта, як бачым, і ў «Маім каўчэгу». Танк заўсёды быў паэтам надзвычай шырокіх інтэлектуальных гарызонтаў, якія арганічна спалучаны ў яго з народнасцю думкі і пачуцця.
Ізноў прыходзіш да высновы, што паэзія Максіма Танка ўвасабляе ў сабе беларускі народны характар, уласцівыя гэтаму характару разважлівасць, высокую маральнасць. дабрыню, бясконцую трываласць і міласэрнасць.
«Сінкрэтычнасць» паэтычнага стылю праяўляе сябе і ў творчасці іншых паэтаў. Гаворачы аб сучаснай беларускай паэзіі, нельга абысці імя Рыгора Барадуліна (н. у 1935 г.). ГІрырода яго паэзіі — прадметна-пачуццёвая канкрэтнасць, багацце мастацка актыўных дэталей і падрабязнасцей навакольнага свету. Сёння творчасць паэта радуе шырокімі духоўнымі гарызонтамі — ён стаў глыбей і болып уважліва ўглядацца ў гісторыю і лёс свайго народа, вытокі і суадносіны дабра і
1 Танк, М. Мой каўчэг. С. 66.
Полымя. 1974. № 6. С. 188.
5.3ак.265.
зла ў сучасным жыцці, неўміручасць чалавека ў свеце прыроды, праблемы яго духоўнага самаадчування. «Амплітуда смеласці», «аблічча вады», «зерне цішыні», «інтэлект зямлі», «маўчанне перуна» — вось згусткі барадулінскай вобразнасці, яго паэтычнага мыслення, накіраванага ў існасць з’явы, каб глыбей зразумець і асэнсаваць яе сацыяльныя, гістарычныя, прыродныя «параметры» і значэнне для чалавека. За ўсім гэтым — разуменне сапраўдных маштабаў жыцця, яго трывог і клопатаў. Паэт імкнецца раскрыць сувязі, якія з’ядноўваюць вялікі свет практычнай дзейнасці чалавека з яго маральнымі, духоўнымі гарызонтамі.
Яго вершы прадыктаваны любоўю да бацькоўскай зямлі, яе гераічнай гісторыі, да хлеба і вады, зораў і песень — да ўсяго, што з’яўляецца дарагім кожнаму з нас. Творы паэта характарызуюцца сталасцю роздуму над жыццём, чулай перадачай настрою, дакладным пейзажным малюнкам, сакавітасцю вобразнай мовы. 3 імем Барадуліна ў беларускай паэзіі звязаны выключны дар эмацыянальна-пластычнага, шматколернага ўспрымання жыцця.
Хораша пад ушацкую завіруху грэцца ўтрапёным Парыжам. Апячы далоні і вусны каштанамі з гарачай жмені жароўні.
Ядзэнне гэтае нагадвае пастухоўскі ласунак з вогнішча ўвосень, калі да чарнаты падгарыць бульбіна і даўкай белай мякоці не стае шэрых дажджынак солі1.
«Хораша!»
Рыгор Барадулін — адзін з тых беларускіх паэтаў-«шасцідзясятнікаў», якія здолелі з асаблівай паўнатой выявіць лёс свайго пакалення, чыё дзяцінства прыпала на ваенныя і першыя пасляваенныя гады. Ён быў і застаецца песняром свайго пакалення.
Сёння яго творчасць вырасла ў светапоглядным плане. Усе прывыклі цаніць пластыку і жывапіснасць барадулінскага
1 Барадулін, Р. 36. тв. У 4 т. Т. 3.— Мінск, 1999. С. 255.
верша, якія захаваліся ў яго творчасці, аднак цяпер яны сталі часцей падпарадкоўвацца іншаму заданню, звязанаму з павелічэннем аб’ёму і напружанасці паэтычнай думкі.
У новых кнігах Р. Барадуліна, уключаючы «Евангелле ад Мамы» (1996), душэўны стан аўтара праяўляецца шырока, у цесных узаемасувязях з навакольным асяроддзем чалавечага жыцця, якое спалучае ў сабе побыт і быццё, сучаснае і вечнае. Паэт звычайна хоча ўпісаць з’яву ў сістэму свету, асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, як мага паўней раскрыць маральна-псіхалагічны і духоўны досвед сучасніка. Звяртаюць на сябе ўвагу шырыня і філасофска-асацыятыўная ёмістасць мастацкага мыслення паэта.
Чорны вол маёй трывогі, Белы вол маёй надзеі Цягнуць лямку да знямогі, Змрок турбот ані радзее.
Плыўныя аблокі,
Крыгі,
Маладыя снегапады, Як заядлыя барыгі, Загрузіць па дышаль рады.
Да апошняе дарогі
Іх пасу па чарадзе я —
Чорны вол маёй трывогі, Белы вол маёй надзеі1.
«Чорны вол маёй трывогі...»
Абстрактна-ўмоўнае («чорны вол маёй трывогі») і мастацкаканкрэтнае («аблокі», «крыгі», «снегапады»...) сінтэзаваны ў адзін эстэтычны рад. Аўтарская прысутнасць заўважаецца ва ўсім: у змесце, кампазіцыі, выбары формы і нават у так званых стылістычных звычках. Ен, можа быць, як ніхто іншы з сучасных беларускіх майстроў верша, пазнаў паэтычныя магчымасці роднай мовы. Аб гэтым сведчыць сама пластыка верша — яго рытміка, алітэрацыі, рыфма.
У кнігах 80-х гг. («Амплітуда смеласці», 1983; «Маўчанне перуна», 1986 і інш.) павялічылася глыбіня попіуку, яго
1 Барадулін, Р. Вечалле.— Мінск, 1980. С. 6.
філасофская і маральная насычанасць. Поспехі паэта ў гэтых кнігах звязаны з развіццём асабовай мастацкай думкі, філасофска-аналітычных магчымасцей верша, яго вобразнаасацыятыўнай, а не толькі жывапісна-пластычнай і музычнапесеннай асновы.
Паэтычная вобразнасць у Р. Барадуліна мае сваю спецыфіку, галоўнымі асаблівасцямі якой з’яўляюцца мэтанакіраваная эмацыянальная насычанасць і прыгажосць слова. Словы ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, актывізуюць адно аднаго. У яго паэзіі адчувальная сама целавасць слова, якое перадае водар роднай зямлі. Успамінаецца, што сказаў украінец Іван Драч пра беларуса Рыгора Барадуліна: «...калі хочаш акунуцца ў глыбіні беларускай мовы, адчуць марозную сілу таямнічых крыніц яе, парадавацца яе свежасці і непазбытнасці, міжвольна цягнешся да Рыгора Барадуліна.
Народнасць мыслення, сучаснасць вобразаў, валоданне ўсімі таямніцамі роднага слова, у глыбінях якога ён адчувае сябе наўздзіў свабодна, раскавана і разам з тым з чыста сыноўняй далікатнасцю,— вось састаўныя яго дару...»
Нацыянальная самабытнасць паэта не адмяжоўвае яго ад свету, а, наадварот, дапамагае паўней і непасрэдней убачыць вялікі свет, у якім мы жывём, адчуць тое агульнае, што характэрна для розных народаў у багацці іх гістарычнага і эстэтычнага досведу.
«Памяць босых ног» — гэты вобраз па-ранейшаму многа значыць для паэта, адлюстроўваючы адзінства чалавека, прыроды, гісторыі. Глыбіня гістарычнага бачання дапамагае яму ўсвядоміць сябе, свае адносіны да свету, людзей.