Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
У паэта памёр некалі сябар дзяцінства, аднагодак.
— Саша,— я клічу яго,— хадзем разам з усімі, з намі!..
А ён не адказвае анічога,
а ён застаецца на тым самым месцы, а ён застаецца ў тым самым часе, а ён застаецца на тым свеце,
дзівячыся на дарогу па якой адыходзяць усё далей яго аднагодкі2.
«Гаворка Саша»
Свой стыль Разанаў фарміруе, азіраючыся не на кагонебудзь, а на Гамера: «Напоўніўся весткаю позірк, а слых цішынёю»,— гаворыцца ў адной з паэм. Успамінаецца вяртанне Адысея (з гамераўскага эпасу), ён вярнуўся ў сваю Ітаку, «пространством н временем полный». Гэта можна адобрыць. Паэт хоча ўзняць сучасніка на больш высокі абсяг быцця. Гэта патрабуе немалых намаганняў і вызначае філасофскую настроенасць яго верша.
Чалавек у творчасці А. Разанава бачыць сваё адлюстраванне не толькі ў сферы духу, але і ў прыродзе, якая з’яўляецца крыніцай і стымулятарам вечнага працэсу стварэння, развіцця і ўзнаўлення маральных першаасноў чалавечага існавання на зямлі. Ен у чымсьці набліжаецца да думкі, якую ў свой час — на мове навуковай філасофіі — сфармуляваў Ф. Энгельс, які лічыў чалавека часткай прыроды: «...на кожным кроку факты нагадваюць нам пра тое, што мы зусім не маем над прыродай такой улады, якую заваёўнік мае над чужым народам, не ўладарым над ёй так, як нехта, хто знаходзіцца па-за прыродай,— што мы, наадварот, нашай плоццю, крывёю і
1 Тынянов, Ю. Н. Поэтнка: йсторня лнтературы. Кнно. Москва, 1977. С. 256.
2 Разанаў, А. Вастрыё стралы. С. 12.
мозгам належым ёй і знаходзімся ўнутры яе, што ўсё наша панаванне над ёй заключаецца ў тым, што мы, у адрозненне ад усіх іншых істот, умеем пазнаваць яе законы і правільна іх прымяняць...»1 Паэт разумее экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная культура.
Вось нядаўнія вершы А. Разанава:
3	веку ў век ляжаў ля гасцінца камень.
3	веку ў век ішлі па гасцінцы людзі.
Людзі глядзелі на камень, камень глядзеў на людзей, глядзеўпрыглядаўся
і	, ўрэшце, сам зрабіўся відушчым2.
Верш мае назву «Відушчы камень». Але гэта, відаць, не так верш, як прытча аб камені, набыўшым зрок: ён стаў углядацца ў людзей, уплываць на іх свядомасць, вучыць чалавека пазнаваць сябе і сваю зямлю. Паэт адухаўляе прыроду, імкнецца адкрыць у ёй разумны, адзначаны чалавечым сэнсам пачатак. Можна, напэўна, даць і іншую версію гэтай мудрай прытчы, аднак у паэтычным сэнсе яна вельмі абстрактная і сведчыць не столькі аб характары паэта, колькі аб яго розуме, інтэлекце. У паэзіі А. Разанава не знойдзем не толькі лірычнага героя, але і асобы самога паэта. У сваім дыялогу са светам ён пазбягае чалавечай «псіхалогіі», аддаючы перавагу абстрактнаму лагізаванню, непасрэднай форме, здольнай выявіць усеагульны змест і ўзаемасувязь рэчаў і з’яў. Нездарма нехта з крытыкаў не без з’едлівасці заўважыў: «У Разанава не столькі паэзія, колькі паэтыка». Ен трымаецца такой свабоднай формы, якая, як ні парадаксальна, не заўсёды дае магчымасць у дастатковай ступені выявіць чалавечую своеасаблівасць асобы аўтара, бо «індывідуальнасць ярчэй выдзяляецца і набывае вялікую рэльефнасць, калі ёй даводзіцца ствараць ва ўмоўленых і рэзка азначаных граніцах»3. Разанаў жыве неспа-
1 Маркс, К. н Энгельс, Ф. Соч. т. 20. С. 496.
2 Разанаў А. Вастрыё стралы. С. 40.
3 Стравннскнй, 14. Хроннка моей жнзнн.— Ленннград, 1963. С. 194.
коем, шукае, эксперыментуе. «У аснове паэм і вершаў Алеся Разанава,— пісаў П. Панчанка,— жыццё, вечныя чалавечыя пачуцці — любоў да маці, да прыроды, любоў, хвароба, пошукі ісціны, роздум аб мінулым людзей і аб іх будучым, аб бясконцай барацьбе дабра і зла, аб непазбежнасці смерці, аб тым, што ўсё ў жыцці ўзаемазвязана»1. Праўда, мова паэта іншы раз вельмі складаная, месцамі перанасычана «філасафічнасцю»: руіны запарушваюцца рунь уваскрашае руны неба блізка2
Такія мясціны асабліва часта сустракаюцца сярод квантэм. Можа, гэта выдаткі таго, што аўтар робіць стаўку на ўнутраную паэтызацыю, на парадаксальнасць думкі, збліжэнне празмерна далёкіх слоў і сэнсаў (руіны — рунь — руны).
Верш А. Разанава насычаны разнастайнымі паэтызмамі (метафары, асацыяцыі, сімвалы, алегорыі), міфапаэтычнай свядомасцю. Возьмем, напрыклад, верш «Танец з вужакамі»3:
А з мора ўжо вынырнулі дзве вужакі — дзве неспатольныя помсты. Яны апантана накідваюцца на мяне, абкручваюць слізкімі шчыльнымі звівамі, пстрыкаюць джаламі ў самы твар...
Я аддзіраю іх ад сябе, я душу іх рукамі, тапчу нагамі, кручуся, уюся, крычу...
Навокал, з усіх бакоў, збіраюцца гараджане. Нібыта прыцягнутыя магнітам, яны глядзяць на мой адчайны міжбой, на мае пагібельныя вымогі...
— Якое відовішча!..— у захапленні, я чую, гамоняць яны,— Мы першы раз назіраем такі напружаны рытм, мы першы раз бачым такі выкшталцоны танец.
Міфапаэтычная свядомасць — своеасаблівая ступень у развіцці (на новым вітку «спіралі») сучаснай беларускай паэзіі. Старажытныя паэтычныя погляды і вераванні беларусаў застаюцца для яго вобразатворным эстэтычным матэрыялам.
1 ЛіМ. 1977. 11 жн.
2 Разанаў, А. Вастрыё стралы. С. 120.
3 Тамсама. С. 37.
«Наватар Алесь Разанаў— пісала пра яго Тамара Чабан,— адначасова і найбольш традыцыйны з сучасных паэтаў, і не толькі ў сэнсе глыбокага засваення сусветнай філасофскай думкі, усходняй паэзіі ці еўрапейскага авангардызму, аб чым ужо шмат гаварылася, але і нацыянальных культурных традыцый, аб чым амаль не згадваецца. Мы пакуль што звужана разумеем свае традыцыі, звыкшыся да пастулата, што наша паэзія традыцыйна канкрэтная, зямная, пластычная... Паэзія Разанава наследуе і адкрывае іншы шлях традыцыі, «вяртаючы» нас да таемнага, неразгаданага філасофска-сімвалічнага Купалы — «Сну на кургане», «Паязджан», «Безназоўнага»; да «інтэлектуальнай» плыні нашай паэзіі, якая ішла ад Багдановіча, праз Ластоўскага (чые вершы ў прозе, дарэчы, падобны на разанаўскія версэты), Сваяка, Жылку, Дубоўку, Вярцінскага, Стральцова і інш.»1
У адносінах да паэзіі А. Разанава сказана, думаецца, правільна.
Разанаўская паэзія ў значнай ступені паэзія інтэлекту, a інтэлект заўсёды рацыяналістычны. Таму трэба быць уважлівым, каб інтэлектуальнасць не ператварылася ў сухасць, наўмыснасць, каб паэзія не аддалялася ад чалавека, яго душэўнага свету.
* * *
Такім чынам, у пэўнай ступені мы ахарактарызавалі шэсць найважнейшых мастацка-стылявых плыняў новай беларускай паэзіі, якія ў многім адлюстроўваюць рэальную карціну яе ідэйна-эстэтычнай разнастайнасці і поліфанізму, дынаміку маральных і духоўных пошукаў, творчыя магчымасці. Цяжка дый, бадай, немагчыма аддаць перавагу якой-небудзь адной з іх, кожная па-свойму непаўторная і незаменная ў агульнай панараме паступальнага руху літаратуры, таго творчага спаборніцтва і ўзаемадзеяння тэндэнцый і імкненняў, якія вызначаюць сучасны стан развіцця паэзіі.
Сёння беларуская паэзія не тая нават, якой была гадоў дзесяць — пятнаццаць таму. Сталі сталымі Л. Тарасюк, С. Басумат-
1 Маладосць. 1990. № 4. С. 165.
рава, А. Каско, М. Мятліцкі, Л. Галубовіч, Г. Булыка, А. Мінкін, I. Багдановіч, П. Шруб, Л. Дранько-Майсюк, А. Жыгуноў В. Шніп, А. Канапелька, А. Жамойцін, С. Шах, Н. Галыіяровіч, М. Пракаповіч, М. Скобла, Л. Рублеўская, А. Аркуш. I ўжо няма сярод нас неўтаймаванага Анатоля Сыса. Вызначыліся і вызначаюцца новыя імёны: Эдуард Акулін, Міхась Башлакоў Анатоль і Васіль Дэбішы, Юрась Пацюпа, Тацяна Сапач, Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова, Мікола Касцюкевіч, Ларыса Раманава, Анжаліна Дабравольская, Усевалад Гарачка, Зміцер Вішнёў, Серж Мінскевіч, Юры Гумянюк, Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Віка Трэнас, Анатоль Брусевіч.
У нацыянальную літаратуру ўлілася творчасць паэтаўэмігрантаў, раней мала каму вядомая. Гэта — Н. Арсеннева, М. Сяднёў, А. Салавей, Р. Крушына, Я. Золак, Хв. Ільяшэвіч, I. Дудзіцкі, У Клішэвіч, Я. Юхнавец і інш. Асноватворная і вельмі важная, на мой погляд, асаблівасць іх паэзіі ў тым, што яна абапіраецца на хрысціянскія каштоўнасці і цэласнае спасціжэнне свету, ахапляючы яго ва ўсёй уласцівай яму паўнаце чалавечых адносін і праяў. Тут няма нічога падзабароннага для паэзіі: роўнымі ў эстэтычных правах аказваюцца «вячорная містэрыя» змен дня і ночы і нейкі «зялёны малачай» паміж халодных муроў разбітага дома (Н. Арсеннева); «няўпэўненая постаць інваліда» на гарадской вуліцы і, у другім выпадку «блісканне сонца агнявога» (М. Сяднёў); «плач жабрачай леры» і «нашчадкаў сцягі ў далях пурпуровых» (А. Салавей). Некалі эмігрант Адам Міцкевіч сказаў: «Паэзія — гэта айчына!» Так маглі сказаць пра сябе і многія беларускія паэтыэмігранты, творчасць якіх знітавана са светам Бацькаўшчыны.
Гэта амаль заканамернасць: чым бліжэй да новага стагоддзя, тым напружаней пошукі паэзіі, шырэй інтэлектуальныя далягляды, разнастайней майстэрства. У сучаснай беларускай паэзіі знойдзем усё: традыцыйна-апавядальны верш і адцягненую ад рэальнасці ўмоўнасць, прадметны вобраз перажывання і сімвал, класічны ямб і верлібр, багатую інструментоўку і адкрытую празаізацыю радка. Усё гэта, вядома, набывае эстэтычную каштоўнасць у спалучэнні з глыбокім ідэйным зместам.
Таіса Грамадчанка
Перад праўдай высокай і вечнай*
Беларуская проза 1980 — пачатку 1990-х гг.
Спрэчкі, што такое праўда ў мастацтве, відаць, нарадзіліся разам з прыгожым пісьменствам, не сціхаюць яны і сёння.
Агульнавядома, што літаратура — гэта адбітак, адлюстраванне рэчаіснасці. Перад чытачом мастацкіх твораў рассцілаецца «стракатае палатно гісторыі» (A. М. Талстой), увасобленай у чалавечых страсцях, канфліктах, характарах. Аднак працэс пераўтварэння жыццёвай праўды ў мастацкую апасродкаваны прысутнасцю творцы, пісьменніка. Абапіраючыся на існую рэальнасць, мастак сілай свайго ўяўлення будуе своеасаблівы і непаўторны свет.
Будучы асноўным элементам зместу, мастацкая праўда не можа разглядацца па-за сувязямі з жыццёвымі рэаліямі. Яна заўсёды гістарычна канкрэтная і, такім чынам, гістарычна зменлівая. На кожным новым этапе грамадскага развіцця яна разумеецца ў нечым па-іншаму. Можна сказаць, што кожны перыяд у жыцці чалавецтва мае свой узровень мастацкай праўды, цесна звязаны з культурай, філасофіяй, досведам гэтага часу.