Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
1 Вопросы лптературы. 1975. № 5. С. 77.
2 Неман. 1987. № 6. С. 159.
8 Тамсама.
6.3ак.265.
жыццё на акупіраванай тэрыторыі. К таму часу, калі быў напісаны артыкул (1987 г.), беларуская літаратура ўжо нямала сказала пра трагізм вайны (раманы «Смутак белых начэй» I. Навуменкі, «Знак бяды» і «Кар’ер» В. Быкава, аповесці «Тартак», «Найдорф» 1. Пташнікава, «Апошнія і першыя» Б. Сачанкі і інш.).
Асаблівае непрыманне выклікае папрок у антыгуманістычнай скіраванасці многіх мастацкіх твораў. Адштурхоўваючыся ад «Ніжніх Байдуноў», В. Акудовіч піша: «У Янкі Брыля натуральна народнае, сялянскае разуменне вайны, і такое ж стаўленне да яе. Вайна — бяда; з ворагам, калі ён пагражае твайму жыццю, трэба змагацца, аднак работа гэта цяжкая, брудная, агідная натуры нармальнага чалавека і няма чаго асабліва распаўсюджвацца пра яе. Нечалавечая гэта справа забіваць чалавека, і чаму там радавацца, што забіў. Трэба было, таму і забіў, а радавацца чаму?»1 Сапраўды, Янка Брыль — адзін з самых паслядоўных жыццялюбаў і аптымістаў у асяроддзі сучасных пісьменнікаў. Аднак яго аповесць «Ніжнія Байдуны» пакуль адзіная з’ява ў багатай ваеннай літаратуры, бо трагічнае і камічнае рэдка могуць даць арганічны і якасны сплаў. Іншыя ж вядомыя творы пісьменніка (апавяданні «Маці», «Адзін дзень», раман «Птушкі і гнёзды») нясуць ідэю змагання з ворагам. Алесь Руневіч, герой рамана «Птушкі і гнёзды», які трапіў на вайну перакананым «талстоўцам», пад уздзеяннем убачанага і перажытага ў Германіі прыходзіць да высновы, што фашызм спыніць і перамагчы можна толькі зброяй, што ў дадзенай жыццёвай сітуацыі пацыфісцкае «не забі!» не дзейнічае.
В. Акудовіч не згадвае канкрэтных твораў, героі якіх выяўляюць радасць у сувязі з забітым ворагам. 3 яго слоў, аднак, можна зрабіць вывад, што гэта прысутнічае ледзь не ў кожным творы пра вайну. Толькі, здаецца, нават «антыгероі» твора А. Адамовіча «Карнікі», па крайняй меры болыпасць з іх, не радуюцца свайму нечалавечаму занятку.
1 Неман. 1987. № 6. С. 159.
Так, ідэя забойства ворага існуе ў літаратуры ад часоў Вялікай Айчыннай вайны (напрыклад, шырокавядомыя вершы рускага паэта Канстанціна Сіманава «Убей его!», беларуса Пімена Панчанкі «У мяне не забілі нікога...») і да нашага часу. Звернемся да лейтэнанта Іваноўскага, героя аповесці В. Быкава «Дажыць да світання». Яго, на першы погляд, з поўным правам можна абвінаваціць у жаданні забіваць. Незадоўга да таго, як здзейсніць адзінае, што мог, лейтэтант прыходзіць да думкі: «Абараняючы сябе і краіну, трэба было забіць не аднаго, а шмат, і чым болей было забіта, тым болей надзейным было існаванне аднаго і ўсіх. Жыццё праз пагібель ворага іншага выйсця на вайне, мабыць, не існавала»1. Іваноўскі сам напрасіўся на заданне, а калі нямецкую базу на ранейшым месцы не знайшлі, з некалькімі салдатамі пайшоў на пошукі.
Замярзаючы, трацячы прытомнасць, цяжкапаранены Іваноўскі з супрацьтанкавай гранатай у руках чакае світанку, каб падарваць першых ворагаў, якія паедуць ці пойдуць па дарозе. Герой цаной апошніх імгненняў жыцця падарваў старога немца-абозніка. «Ён рабіў свой апошні ўзнос для Радзімы, у імя свайго салдацкага абавязку. Іншыя, болей значныя ўзносы перападуць іншым... Яму ж выпалі абознікі. 3 імі ён і схопійца ў сваім апошнім баі, зыход якога вырашаны быў загадзя. Але ён павінен схапіцца...»2 — у гэтым маналогу да голасу героя далучаецца і голас аўтара. Такім чынам, ацэнка ўчынкаў Іваноўскага прамая і аднасэнсоўная. Лейтэнант зрабіў тое, што павінен быў зрабіць — «памерці не марна». Пэўна ж, немец-абознік не ўдзельнічаў у знішчэнні мірных жыхароў, не вешаў партызан і падпольшчыкаў. Але ён прыйшоў на нашу зямлю менавіта як вораг.
Падзеі, узноўленыя В. Быкавым у аповесці, адбываюцца ў лістападзе 1941 г., г. зн. у самы драматычны момант Вялікай Айчыннай вайны, калі немцы былі зусім побач са сталіцай Савецкай дзяржавы і ўсяму свету аб’явілі пра сваю перамогу (гэты момант, вельмі істотны для разумення паводзін быкаўскага героя, адзначалі крытыкі). Толькі Іваноўскі карае
1 Быкаў, В. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 2.— Мінск, 1974. С. 358.
2 Тамсама. С. 356.
немца-абозніка не за адны грахі яго суайчыннікаў. Гэты немец паспеў стрэліць, ніколькі не раздумваючы і не сумняваючыся, у распластанае, прыцярушанае снегам цела Іваноўскага. Думаецца, апошняя акалічнасць зусім не выпадковая ў аповесці. Герой падарваў не «мірнага» абозніка, ён падарваў Bo­para!
Гераізм і трагедыя — два полюсы прыцягнення, якія ствараюць эмацыянальнае поле ваеннай літаратуры, кожны з іх заключае ў сабе незаменную частку вялікай праўды пра перажытае народам. Літаратура ў асэнсаванні падзей мінулага ішла ад услаўлення подзвігу, здзейсненага савецкім чалавекам на фронце і ў тыле, да непрымання вайны. Трагедыя — болып складаная з’ява. Асэнсаванне яе адбываецца пераважна на тых прынцыпах, якія называюць агульначалавечымі, а яны, паказвае гісторыя, не заўсёды лічыліся галоўнымі. Таму літаратура адразу пасля вайны не змагла пайсці па шляху ўзнаўлення народнай трагедыі, і асэнсаванне ваенных падзей пачалося з асэнсавання народнага подзвігу. У апошняе дзесяцігоддзе эмацыянальны зарад твораў усё больш змяшчаецца ў бок трагедыі. Аднак сваю ролю ў дадзеным выпадку іграе і тое, што пра гераізм савецкага народа літаратурай ужо сказана на ўвесь голас. Яно, сказанае, моцна засела ў свядомасці і асвятляе зыркім святлом чорную бездань трагедыі вайны нават тады, калі пісьменнік узнаўляе надзвычай драматычныя калізіі.
Так, апошнія творы В. Быкава («Знак бяды», «Кар’ер», «У тумане»), пэўна, успрымаліся б па-іншаму, калі б героі яго ранейшых аповесцей і апавяданняў не сцвердзілі сваю гатоўнасць да подзвігу. Каб з’явіліся Сцепаніда і Пятрок Багацькі, Агееў, Сушчэня, з іх перапоўненымі драматызмам лёсамі, напачатку павінны былі з’явіцца Глечык і Лазняк, Іваноўскі і Валошын, Алесь Мароз і Сотнікаў, Леўчык і Зося Нарэйка... На фоне гэтых герояў, хоць і тут, варта адзначыць, пісьменнік вельмі далёкі ад наследавання «голай ідэі подзвігу» (выраз В. Акудовіча), трагедыя Сцепаніды ці Сушчэні, як увасабленне лёсу народнага, не давіць сваёй наканаванасцю і безвыходнасцю.
В. Быкаву як нікому, бадай, з беларускіх пісьменнікаў часта кідалі папрок у празмернай драматызацыі ваенных падзей. Хацеў бачыць мінулую вайну ў яго творах менш трагічнай, напрыклад, крытык Іван Кудраўцаў. На пачатку 1960-х гг. ён пісаў пра зборнік «Жураўліны крык»: «У дзесяці з адзінаццаці змешчаных у зборніку апавяданняў на ваенную тэму героі гінуць. Смерць як бы стаіць у цэнтры ўвагі аўтара... Ці патрэбна гэта дакучнае нанізванне смерці на смерць? Ці толькі праз смерць можна паказаць гераізм людзей, іх самаахвярнасць, цяжкасці барацьбы, нашу нялёгкую перамогу? Ці не прыводзіць такі паказ да аднастайнасці, пэўнага шаблону?»1 Здаецца, I. Кудраўцаў свае пытанні пакідае без адказу. Аднак адказ на іх у тыя часы быў вядомы і нават «тэарэтычна» абгрунтаваны. Тым, хто папракаў В. Быкава, было мала, што героі яго ў самых цяжкіх абставінах не страчваюць веры ў справядлівасць і дабро, што яны могуць быць пераможанымі абставінамі, але не зломленымі, не растаптанымі імі. Верачы ў чалавечнасць чалавека, пісьменнік ніколі не апускаўся ў паказе вайны да ружовага аптымізму і не кідаўся ў беспрасветны песімізм.
Здаецца, няма выйсця для Сушчэні, героя аповесці «У тумане», ён загнаны ў кут: ні жыццём ні смерцю ён не можа даказаць сваю невіноўнасць, аспрэчыць вынесены людзьмі прысуд — «прадажнік». Але і ў гэтай безвыходнасці ўспыхвае далёкі кволы праменьчык надзеі. He, у лёсе Сушчэні, канкрэтнага чалавека, якога паказвае пісьменнік, перамяніць да лепшага нічога немагчыма. «Чалавек не ўсё можа. Часам ён не можа нічога»-,— нагадвае аўтар сумную ісціну. Сушчэня апынуўся менавіта ў такой сітуацыі. Яму не дадзена, як партызану Сотнікаву, выбіраючы паміж здрадай і няздрадай, прыняць смерць сумленным чалавекам на вачах у людзей. He дадзена, як лейтэнанту Іваноўскаму, памерці нікому невядомым у дарожнай каляіне каля незнаёмай вёсачкі, але з адчуваннем незаплямленай чалавечай годнасці і выкананага абавязку. Суцешыць сябе Сушчэня можа толькі адным: «Немец
1 Полымя. 1960. № 7. С. 180.
2 Быкаў, В. У тумане.— Мінск, 1989. С. 95.
Гросмаер скруціў яго лёс, але ён не пераможа ягонае волі. Ягоная воля можа, тое адзінае, што засталося непадлеглым нікому. Усё ж ён памрэ на свой выбар... Іншага суцяшэння сабе ён ужо не знаходзіў»1. Сапраўды, суцяшэнне невялікае, аднак, калі параўнаць з першапачатковым варыянтам вырашэння сітуацыі — партызаны выконваюць загад і забіваюць яго як здрадніка — і яно нешта значыць. I там, і тут зыход адзін: гібель нявартая сумленнага чалавека, якім з’яўляецца Сушчэня. Але там смерць ганебная, тут ужо штосьці змянілася: яму паверылі. Наколькі гэта важна для героя, пісьменнік перадае наступнай сцэнай: «...Слухаючы цяпер шматзначныя закіды Войціка, ён адчуваў, што трэба б нешта сказаць дзеля свайго апраўдання, нешта растлумачыць з свае недарэчнай гісторыі. Але ён не мог наважыцца на тое, штось яму замінала, і ўсё... Аднойчы ўжо наважыўся перад Буравым, і гэтак няўдала атрымалася паспавядаўся мёртваму. Чамусьці, аднак, усё ж стала лягчэй, нібыта Бураў яго зразумеў, канаючы. Можа, г зразумеў. Сказаў жа ён Войціку перад тым, як сканаць: <<Не чапай Сушчэню», значыць, зразумеў нешта. Першы чалавек за ўвесь час ягоных пакут...»2 Трагічнае кола не разамкнулася. Бо і ў іншай, болып спрыяльнай сітуацыі, нават калі б Бураў не быў смяртэльна паранены, мала спадзяванняў, што ў атрадзе з Сушчэневай бядой захацелі б разабрацца.
Аднак не толькі абставіны вайны вінаваты ў тым, як мала цанілася чалавечае жыццё, як лёгка і беспадстаўна людзі аб’яўляліся ворагамі. Сушчэня ў размове з Войцікам ставіць пытанне: «Вось вы кажаце вайна! Што ўсё бывае... Але ж ці за год гэтай вайны ўсё так змянілася? Хіба людзі так хутка могуць мяняцца? Каб да вайны адзін, а ў вайну іншы»3. Герой твора тут мае на ўвазе сябе, спрабуючы давесці, што і пасля засценкаў СД ён застаўся тым жа, кім быў трыццаць сем paHeft пражытых гадоў. За гэтымі словамі ў творы стаіць і болып шырокі сэнс: загад партызанскіх камандзіраў застрэліць Су шчэню выспяваў у атмасферы папярэдняга дзесяцігоддзя з яе ўсеагульнай падазронасцю, трафарэтнасцю мыслення. Без