Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Гэта быў папрок яму, Мікіту. Верш з такімі радкамі ён друкаваў яшчэ ў трыццаць дзевятым годзе, калі заходняя частка рэспублікі ўз ’ядналася з усходняй.
-	I не дадзім,зусім упэўнена адказаў на гэта Мікіта.Усякае вераломства вылазіць бокам, і гэта выключэннем не будзе, от паглядзіш.
-	А пакуль што нам вылазіць.
-	Бо знянацку...
-	Пра гэта трэба было думаць і быць гатовымі раней, а не “шапкамі закідаць”»1. Аўтар аповесці лічыць, што героі выявілі сваю разгубленасць перад тварам вайны, зазначаючы далей, што тое цягнулася нядоўга. Недзе тыдні праз тры Мікіта сустрэў міліцыянера Пятра Краўца, які без лішніх гаворак даў заданне вясковым камсамольцам збіраць зброю. Аднак, як выявілася, у кожнага з іх ужо было нешта прыхавана.
Юнакі выхаваны кнігамі, газетамі таго часу, якія ўрачыста славілі перамогі сацыялізму. 3 прыгожага свету летуценняў і мар, чалавечай справядлівасці і рыцарскага высакародства вайна не проста вярнула іх да будзённай несвяточнай рэальнасці, яна кінула іх у вір пакут і выпрабаванняў, жорсткасці, гвалту над чалавечым жыццём. Гарачае юнацкае імкненне не сядзець склаўшы рукі, нешта рабіць дзеля хутчэйшага вызвалення роднай зямлі павінна было перарасці ў зусім канкрэтныя дзеянні, што, як паказаў намнога раней за М. Ваданосава I. Навуменка, было справай няпростай. Уступаючы на шлях барацьбы з ворагам, людзі рызыкавалі не толькі сабой, але і сваімі блізкімі, якія пры адыходзе некага аднаго ў лес да партызан заставаліся, па сутнасці. заложнікамі. Глыбокі драматызм чуваць у развагах Сцяпана Птаха, Міцевага бацькі. Герой трылогіі I. Навуменкі, вядома ж. не прыняў чужынцаў і верыў, што бальшавікі вернуцца, але для сябе асабіста не бачыў іншага выйсця, як не вытыркацца, сядзець ціха. «Але што зробіш? гаворыць ён свайму знаёмаму.-
1 Ваданосаў, М. Дзень — і ўсё жыццё.— Мінск, 1988. С. 56.
Вось забралі цябе ў палон, душылі голадам і маўчаў. Уцёк, і ўсё тваё ўцякло з табой. А я куды ўцяку ? Дзе іх падзену ? Бацька паказаў на прыціхлых дзяцей, якія ўважліва слухалі гаворку дарослых...Пра што мне болей думаць? Абы цішэй пражыць...»1 Праўда, «цішэй пражыць» Птаху не ўдалося: настаў і ў яго жыцці момант, калі ён, каб не стаць здраднікам, павінен быў пайсці на рызыку.
Такой складанай павязанасці жыцця і змагання ў аповесці М. Ваданосава няма. Яго героям — і тым, якія становяцца партызанамі, і тым, якія застаюцца ў сваёй хаце,— здаецца, зусім не пагражае помста немцаў і паліцаяў. Бацька Міці Птаха ўсяляк ахалоджвае сынаў імпэт, нават кідае прыхаваныя ім гранаты ў студню, баючыся наклікаць бяду на сям’ю. Бацьку Алеся ні ў чым і пераконваць не трэба. Варта было сыну толькі намякнуць, што ў пэўным месцы ёсць зброя, як той запрог каня і белым дзянёчкам прывёз у возе з сенам на радасць хлопцам цэлы арсенал — «ручны кулямёт, дванаццаць спраўных вінтовак, дзве скрынкі патронаў і трынайцайь гранат з запаламі»2 .
У рамане «Прызнанне ў забойстве» Г. Марчук таксама звярнуўся да падзей мінулай вайны. Твор трымаецца на туга закручаным падзейным сюжэце, аўтар не цураецца прыгодніцкіх і дэтэктыўных элементаў, што само па сабе не выклікае пярэчання. Вайна часта нараджала такі неверагодны збег абставін, грувасціла адна на адну столькі выпадковасцей, так рэзка і нечакана мяняла ход падзей, што ставіць пытанне, ці магло штосьці падобнае быць у жыцці наўрад ці правамерна. I ўсё ж нават у рэальным жыцці выпадковасць і заканамернасць цесна павязаны паміж сабой. Жыццё паўстае ў мастацкім творы (прынамсі, у рэалістычнай літаратуры) больш упарадкаваным, з выразна акрэсленымі прычыннавыніковымі сувязямі. I калі гэтыя сувязі па волі аўтара парушаюцца, знікае адчуванне несумненнай верагоднасці падзей ці перыпетый лёсаў герояў.
1 Навуменка, I. 36. тв.: У 6 т. Т. 3,— Мінск, 1982. С. 32.
2 Ваданосаў М. Дзень — і ўсё жыццё. С. 71.
У мастацкім творы павінен дзейнічаць закон меры. Л. Талстой падкрэсліваў: «Галоўная ўласцівасць у кожным мастацтве — адчуванне меры... якое вялікай працай і вучобай набываюць нямногія мастакі»1. Герой рамана Г. Марчука, каб вызваліць каханую дзяўчыну, піша заяву аб уступленні ў паліцыю. За гэта Юзіка «ўзнагароджваюць» на ноч Вольгай, якой ён без цяжкасцей дапамагае ўцячы. Дзеянне адбываецца ў самым пачатку твора, служыць нейкім чынам завязкай ва ўзаемаадносінах герояў і шчаслівы выпадак пакуль не кідаецца ў вочы. Але далей гэты шчаслівы выпадак, калі ён паўторыцца і другі, і трэці раз, абавязкова выкліча сумненні ў жыццёвай верагоднасці таго, што адбываецца. Юзіка Летуна павінны былі папярэдзіць пра напад партызан на паліцэйскі гарнізон, аднак таго чалавека арыштавалі. Юнака папярэдзіла Вольга, выпадкова сустрэўшы яго на вуліцы ў Нарчы, куды той разам з бацькам прывёз здаваць мяса з бойні. Малады раманіст не заўважае парушанасці меры ў збегу абставін і чарговы паварот у лёсе персанажа матывуе наступным чынам: «Невядома, як доўга чакаў бы Юзгк у новай кануры выкліку на допыт да начальніка турмы Гелінгера ці да яго памочніка Зэльнера, мо не дачакаўся б наогул, прышпілілі б пад ахвоту да бярозавага шчыта ці, у лепшым выпадку, адправілі б у Германію, каб не дапамог уратавацца шчаслівы выпадак»2. Гэты выпадак — ні болып ні менш як «аперацыя польскіх падпольшчыкаў Арміі Краёвай па вызваленню з пінскай турмы сваіх агентаў, якіх у розныя гады даставілі з Лондана на Палессе для дыверсій»3.
На жаль, Г. Марчук у творы аддаў даніну і пераказу, і голай ілюстрацыйнасці ва ўзнаўленні ваенных падзей: «Выйшлі на сувязь з атрадам Садоўскага, меліся разам правесці аперацыю, але часова атрад Садоўскага пакінуў раён станцыі Калінкавічы. Даведаўся Мішэнін, што партызаны з другога боку Прыпяці апярэдзілі планы іхняй аперацыі, узарвалі 125-метровы мост на рацэ Случ. Прыйшла прапанова Цэнтральнага штаба партызанскага
1 Русскне пнсателн о лнтературном труде.— Ленннград, 1955. Т. 3. С. 531.'
2 Марчук, Г. Прызнанне ў забойстве,— Мінск, 1985. С. 171.
3 Тамсама.
руху ісці на аб’яднанне з атрадамі В. Каржа, пераходзіць на другі бок Прыпяці, пад Мінск і Лунінец. Гэта патрабавала падрыхтоўкі. Патрэбна бшо выйсці на сувязь з абкомам, з штабам атрадаў В. Каржа»}. Прыблізнае аўтарскае веданне таго, пра што ідзе гаворка, выяўляецца нават у пачатковай літары замест імя вядомага партызанскага камандзіра. Цяжка ўявіць, што В. Быкаў ці I. Навуменка, Я. Брыль ці I. Чыгрынаў маглі ў мастацкім творы пакінуць «В. Корж». Пэўна ж, не была надуманай трывога В. Быкава, пісьменніка-франтавіка, калі ён пісаў: «...Сучаснасць цяжка ўлавіць для тыпізацыі. Куды болын падатлівы і паслухмяны час мінулы з яго ўстаялымі каштоўнасцямі і абкатанымі рэаліямі. Але вось, чытаючы сёння некаторыя творы на тэму мінулай вайны, міжволі заўважаеш, як пры ўсёй бясспрэчнасці многіх палажэнняў і кананізаванай абавязковасці пэўных рэалій у іх адсутнічае нешта большае і значнае, без чаго гэтыя творы проста не ўражваюць, хоць гутарка ідзе, магчыма, аб самым галоўным для кожнага жывога — барацьбе за жыццё. Так, рэалій і востра драматычных сітуацый там, мабыць, дастаткова, але адкуль аўтарам узяць душэўную напоўненасць, псіхалагічную дакладнасць пачуцця, якія немагчыма імітаваць, бо неабходна перажыць»2. В. Быкаў меў на ўвазе маладых аўтараў, тых, хто на ўласныя вочы вайны не бачыў. Толькі, на жаль, недастатковая душэўная напоўненасць і адсутнасць псіхалагічнай дакладнасці ў адчуваннях і паводзінах герояў бяда не адных маладых.
Праўда ў мастацтве — заўсёды адкрыццё новага, невядомага раней. Увесь час быццам адбываецца бясконцы рух да ісціны, якая сама па сабе невычэрпная. Аўтары «Кароткага слоўніка па эстэтыцы» вылучаюць некалькі момантаў, у якіх можа выяўляцца новае ў літаратуры: «глыбокае філасофскае абагульненне, нечакана ўбачанае ў прыродзе і жыцці, нязвыклы погляд на вядомыя рэчы»3. Думаецца, па-сапраўднаму
1 Марчук, Г. Прызнанне ў забойстве. С. 167—168.
2 Быкаў, В. Праўдай адзінай. С. 142—143.
3 Краткнй словарь по эстетнке / Под редакцпей М. Ф. Овсянннкова,— Москва, 1983. С. 119.
мастацкія творы, у якіх адбываецца найбольшае набліжэнне творцы да ісціны, уключаюць у сябе ўсю сукупнасць гэтых момантаў, а таксама шэраг іншых. Так, аповесць В. Быкава «Знак бяды» дае і філасофскае асэнсаванне народнага жыцця, і малавядомыя па літаратуры рэаліі даваеннага і ваеннага жыцця беларускай вёскі, і новы, смелы погляд на рэчы і з’явы ўжо знаёмыя, і глыбокае раскрыццё сутнасці чалавечых характараў. Аднак такіх твораў, у якіх злучаны ў адно жыццёвая праўдзівасць і мастацкая дасканаласць, няшмат. У рэальнай практыцы, у жывой літаратуры новае часта выступае ў чымсьці адным: невядомы раней пласт жыцця, народжаныя новым часам героі, канфлікты і г. д.
Раманы I. Навуменкі «Смутак белых начэй», М. Аўрамчыка «У падзямеллі» пашырылі тэматычныя і геаграфічныя рамкі беларускай «ваеннай» прозы, якая апошнім часам працуе пераважна на «мясцовым» матэрыяле і расказвае пра змаганне з ворагам на акупіраванай тэрыторыі. I. Навуменка ў сваім творы паказаў падзеі, што мелі месца на фронце на Карэльскім перашыйку. Героі яго — былыя партызаны, якія пасля вызвалення Беларусі прызваны ў дзеючую армію. У «Смутку белых начэй» аўтар цалкам сканцэнтраваны на тым, што адчуваюць і перажываюць, пра што думаюць маладыя салдаты. Непрацягласць раманнага часу абумоўлена трагічна простай прычынай: юнакі адзін за другім гінуць. 3 тых, хто трапіў на Карэльскі перашыек, пасля некалькіх тыдняў наступлення ў жывых застаюцца толькі двое.
Сяргей Каліноўскі, Васіль Лебедзь, Багдан Мялешка і іншыя местачкоўцы не навічкі на вайне, у іх за спіной суровы і немалы досвед змагання з ворагам. Аднак франтавая, акопная вайна гэта штосьці зусім іншае, яна ператварае чалавека ў прымітьгўны механізм, падначалены нейкай звышсіле. «Зноў атака. Грукат гармат, чорны, дзягцярны. дым. Фігуркі байцоў на дарозе. Кінжальны агонь з гары... Нібы вечнасць прайшла і ўсё жыццё ён быў салдатам, бег, поўз, прынікаў да каменнай, няласкавай зямлі, сціскаўся ў камяк, калі побач ірваліся снарады, міны, расслабляўся, калі небяспека мінала. Васілю здаецца ён усё ведае пра вайну... Уставай, бяжы, падай, прыціскайся
да зямлі. Вось і ўся навука вайны!..»1 Супрацьстаяць гэтай сіле немагчыма. У паводзінах герояў рамана не можа не ўражваць адсутнасць страху смерці, спакойнае разуменне таго, што нельга застацца жывым у рукатворным пекле, «калі кулям, асколкам ліку няма»2, а побач з гэтым — сумленна і да канца споўнены салдацкі абавязак. Псіхалагічна абумоўлена ў творы нежаданне жыць параненага Сяргея Каліноўскага, якое ідзе як ад усвядомленасці сваёй, па сутнасці, уяўнай віны перад загінуўшымі, так і ад нервовага перанапружання ў час баёў.