• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

    Нарысы па беларускай літаратуры XX ст


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 438с.
    Мінск 2010
    122.89 МБ
    Аповесць А. Асіпенкі «Рэха даўніх надзей» вылучаецца сярод іншых тэматычна блізкіх твораў няспрошчанасцю канфлікту. Пісьменнік імкнецца ахапіць жыццёвую сітуацыю ва ўсёй яе супярэчнасці, узважыць «прыватную праўду» кожнага героя. Сутыкненне такіх «праўд», іх узаемадапаўненне, узаемаўдакладненне дазваляе глыбей убачыць няпростасць жыцця.
    Ужо назвай рамана «Карані» А. Карпюк вылучае праблему, якая сёння шмат каго трывожыць: сучасны чалавек у сваім імкненні жыць па-новаму часта бяздумна адмаўляецца ад каштоўнасцей, набытых досведам папярэдніх пакаленняў. Адна з іх — патрэбнасць штодзённай працы. Жадаючы старо-
    1 Асіпенка, А. Святыя грэшнікі. С. 440—441.
    му бацьку дабра, сыны Лаўрэна забралі яго з вёскі ў горад і пазбавілі ўсякага клопату і занятку. Еш, спі, адпачывай — такое ўяўленне ў Лаўрэнавых дзяцей пра шчаслівае жыццё, яны шчыра ўпэўнены, што бацьку павінна быць добра. «Занятак у нашым горадзе знайсці лёгка, гэта не Бераставіца ды не Эйсманты якія! Грошай у мяне хапае хоць кожны дзень у рэстаран нават сабе хадзі!.. Э-э, каб я... гэтак меў час, знайшоў бы сябе заняць чым! Шчэ як знайшоў бы!»' — разважае Уладзік. Бяда Уладзіка і Паўла, паказвае аўтар, у тым, што іх жыццёвыя інтарэсы звужаныя і прымітыўныя, што яны не навучаны разумець іншага чалавека. Інакш бы не лічылі дзівацтвам бацькава жаданне знайсці сабе занятак, не баяліся б даверыць дзеду ўнука, не пазбаўлялі б старога чалавека каранёў — роднай хаты, гаспадаркі, вясковага асяроддзя.
    Разам з тым паводле А. Карпюка выходзіць, што, каб не забралі сыны бацьку ў горад, і трагедыі б не адбылося (Лаўрэн уцёк ад сыноў і па дарозе ў вёску замёрз). Але як жыць адзінокаму старому чалавеку без дапамогі ў вёсцы?
    Знаходзячыся ў горадзе, стары Лаўрэн назірае там шмат такога, на што «звычайная чалавечая прыстойнасць і непераможная мудрасць пакаленняў, закладзеныл ў ім, не маглі змаўчаць, не ўсхваляваць і не змусіць да роздуму...»2 Герой рамана не прымае горад з яго неашчаднасцю, непрактычнасцю, незразумелай непавагай да працы. Яго ідэал — вёска, вясковае жыццё. Такі погляд падрыхтаваны ўсім папярэднім нялёгкім жыццёвым досведам Лаўрэна. Аднак ці можна цалкам прыняць пазіцыю героя А. Карпюка як несумненную і адзіна правільную? Думаецца не, бо гэта праўда ўсё ж аднабаковая: вёска ніколі не была запаветным краем, дзе ўсё існуе па законах высокай маралі і справядлівасці, напоўнена здаровым сэнсам. Вясковы свет па-свойму няпросты і супярэчлівы, таму наўрад ці правамерна яго ідэалізаваць і супрацьпастаўляць гораду. Лаўрэнавы сыны істотна адрозніваюцца ад бацькі, але ж яны таксама выхаванцы вёскі. Чаму тады «непераможная мудрасць пакаленняў» аказалася ў іх нетрывалай і вельмі хутка
    1 Карпюк, А. Карані,— Мінск, 1988. С. 114—115.
    2 Тамсама. С. 151.
    страцілася ў гарадскім асяроддзі? Хто вінаваты ў гэтым — BecKa, горад, бацькі, час, абставіны? Аўтар рамана адказаў на гэтыя пытанні не прапануе.
    Светлым шчымлівым развітаннем (але, на жаль, не болей) з традыцыйнай вёскай, са старой матчынай хатай, з тымі людзьмі, якія абаранілі ад ворага, узнялі з папялішча, зрабілі вёску, у параўнанні з папярэднімі дзесяцігоддзямі, больш заможнай, з’яўляецца раман у апавяданнях «Матчына хата». Аўтар яго, Л. Гаўрылкін, паказаў змены, якія адбываліся з беларускай вёскай на працягу чатырох пасляваенных дзесяцігоддзяў. Разрозненыя гісторыі чалавечых лёсаў злучае ў адно цэлае шматзначны вобраз-сімвал матчынай хаты. Матчына хата — гэта і новы светлы будынак на ваенным папялішчы, а пасля ссівелая ад часу будыніна, што, «нібы саромеючыся сваёй старасці, хавалася за белай квеценню чаромхі, паглядаючы праз яе на вуліцу двума маленькімі, як прыплюснутымі, вокнамі»1. Матчына хата — гэта і пэўны этап жыцця людзей, якіх сёння лічаць гараджанамі ў першым пакаленні. Нарэшце гэта ўвесь традыцыйны вясковы свет, які сёння разам са старымі маці і іх хатамі паціху адыходзіць у нябыт, саступаючы месца новаму. Пісьменнік не акцэнтуе ўвагу на драматызме памірання старой вёскі, не ўзважвае духоўныя страты, што нясе пры гэтым вясковы жыхар і грамадства ў цэлым, хоць, безумоўна, заўважае іх (апавяданні «Участак», «Ластаўкі» і інш.). Аўтар рамана спрабуе занатаваць у мастацкіх вобразах дарагія сэрцу карціны вясковага жыцця, перш чым «сялянская Атлантыда» (вобраз А. Адамовіча) незваротна знікне пад уздзеяннем сучаснай цывілізацыі.
    Жыццё сучаснай вёскі, лёс селяніна ў цэнтры ўвагі многіх твораў А. Жука. Крытык Г. Шупенька адразу пасля публікацыі аповесці «Паляванне на Апошняга Жураўля» слушна адзначыў, што аўтар звярнуўся да «гарачага» матэрыялу, «аб які баяцца апячыся многія нашы маладыя і далёка немаладыя літаратары». Вёска Альховыя Крыніцы, дзе адбываюцца падзеі, памятае і першых, прысланых з горада старшынь, і
    1 Гаўрылкін, Л. Матчына хата.— Мінск, 1983. С. 315.
    нямецкую акупацыю, і пасляваенную галечу, а ў канцы XX ст. яна ціха, без гвалту і ляманту памірае. «3 трыццаці сямі двароў чатыры двары не пенаянерскія... На Альховыя Крыніцы астаўся толькі адзін конь... Коні спатрэбіліся старшыню, каб даздайь план па мясу... Адышлі людзі, адыходзяць і коні, вымірае і сама вёска. Вось дажывуць яны, йяперашнія старыя, і не будзе больш Альховых Крыніц»\
    А. Жук, аднак, не проста аплаквае вёску. Колькі іх, аб’яўленых неперспектыўнымі,— лясных, палявых, прырэчных — знікла з аблічча зямлі ў 1970—1980-я гг.? Пісьменнік гаворыць пра маральны і духоўны заняпад, пра страту павагі да зямлі-карміцелькі, да сялянскай працы. Чарговаму старшыні калгаса «Інтэрнацыянал», у які Альховыя Крыніцы ўваходзяць як брыгада, галоўнаму інжынеру, перажыўшаму ўжо не аднаго начальніка, мала клопату, што і як сеецца, жнецца, косіцца. «Работу калгасную не пераробіш, як ні рвіся. Быў калгас і будзе, усім яго хопіць. Трэба ўмець самому жыць»2,— вось іх жыццёвае крэда. Старшыня ў аповесці мае трапнае прозвішча — Прымачак. Сапраўды, на зямлі ён не гаспадар, а прымак, для якога вакол усё чужое і часовае.
    Страшнае ў тым, што супрацьстаяць Прымачаку ў вёсцы няма каму. Тыя, хто там жыве, сёння ці заўтра назаўжды развітаюцца і з Альховымі Крыніцамі і з усім белым светам. Аднак узрост — толькі адна з прычын, чаму ніхто з аднавяскоўцаў не ўступіўся за Сцяпана Дзямідчыка, хоць усе добра разумелі, што праводзіны на пенсію — расправа над прынцыповым і незгаворлівым брыгадзірам. Другая прычына — абыякавасць людзей.
    Дзямідчык у творы выразна трагічная постаць. I не толькі таму, што смяртэльна паранены куляй браканьера, памірае. Ён адзін спрабуе супрацьстаяць хлусні, рапартаманіі, дэмагогіі начальства і абыякавасці, карыслівасці аднавяскоўцаў. Думаецца, у такім плане трэба разумець і сімвалічны падтэкст назвы аповесці — «Паляванне на Апошняга Жураўля». Дзямідчыку баліць за вырашчанае збожжа, за алешнік каля
    1 Жук, А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2.— Мінск, 1994. С. 153.
    2 Тамсама. С. 171.
    рэчкі, за невялікую калонію баброў, што вярнулася на сваё спаконвечнае месца, за зайцоў і курапатак... Яму не ўсё роўна, чым будуць жыць наступныя пакаленні, якое месца ў іх жыцці зоймуць праўда, справядлівасць, сумленнасць. Рэзкасць, гарачлівасць галоўнага героя твора — гэта яго рэакцыя на паводзіны, на жыццёвую пазіцыю і філасофію іншых. Сцяпан перастаў паважаць нават Жоглу, які ў партызанах выратаваў яму жыццё. Міліцыянер Жогла, якога ў пасляваенны час баяліся навакольныя злачынцы і самагоншчыкі, неўпрыкмет «стаў тоўсты, мяккі, добры для ўсіх і для начамства, і для людзегі. I адразу ж выбудаваў хату, купіў сабе машыну і сядзеў на сваёй участковай пасадзе, як на црплай купіне»1.
    Сцяпан Дзямідчык загінуў, а «Інтэрнацыянал» далучылі да больш моцнага суседняга калгаса. Значыць, яшчэ далей ад цэнтра апынуліся Альховыя Крыніцы з іх пенсіянерскімі дварамі... Аднак аповесць заканчваецца не драматычнай, a тужліва-лірычнай нотай — згадкай пра вечнае, ціха і роўна зажуранае неба над неабдымным полем і вечны жураўліны кліч. Гэтыя выявы надчалавечай вечнасці, а таксама перакананасць галоўнага героя, што «што мяняецца час, ды не праходзіць на зямлі праўда, чэснасідь чалавека, не прападае бясследна тое, чаму навучыў яго бацька, што спасціг ён сам...»2 надаюць узноўленым аўтарам драматычным падзеям сучаснасці аптымістычную перспектыву.
    Зусім па-іншаму заканчваецца наступная аповесць пісьменніка «ГІраклятая любоў». Галоўны герой твора калгасны механізатар Ян Кулеш жорстка пакараны ў старасці: свет, такі любы і дарагі яму, страціў колеры. «Поле зааралі на зіму, іяно, сухое, роўнае, шарэла ўваччу. Тады Кулеш заплюшчваў вочы і паўставала зелень аселіцы, кусцістая, прыхопленая марозікам рунь, залацісты, бліскучы колер саломы!..»3 Малюнак гэты глыбока сімвалічны. У творы гучыць думка аб «праклятай любові» селяніна да зямлі: «Навошта пракляў Бог і маці, і яго любіць гэтую зямлю, усё
    1 Жук, А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. С. 196.
    2 Тамсама. С. 213.
    3 Тамсама. С. 429.
    аддаць ёй, каб атрымаць толькі шэрань, ад якой не ўратавацца тым, што заплюшчыш вочы?»1 Зместам твора А. Жук паказвае, што ў канцы XX ст. адчужаная ад працаўніка, напаўжывая ад розных дзяржаўных эксперыментаў, ад хімічнай атруты зямля-сірата, не можа адказаць селяніну на яго любоў і адданасць.
    У аповесці пісьменнік вывеў тры непадобныя паміж сабой сялянскія тыпы, сфармаваныя стагоддзямі народнага жыцця і «адкарэкціраваныя» савецкай рэчаіснасцю. Ян Кулеш і Хведар Жыгар увасабляюць працаўнікоў, хоць ідуць яны па жыцці рознымі шляхамі. У адрозненне ад сумленнага адкрытага Яна, які ніколі не сумняваўся ў правамернасці калгаснай сістэмы, Хведар насуперак усім абагульненням імкнуўся быць незалежным гаспадаром. Ён дорага заплаціў за такое імкненне, бо ўсё жыццё вымушаны быў прыстасоўвацца, дагаджаць кожнай уладзе. У многім новым для беларускай прозы з’яўляецца вобраз актывіста Антона Кіршчэні. Працаваць на зямлі ён не ўмеў і не хацеў, аднак попыт на такіх людзей быў не адно дзесяцігоддзе. «Усё жыццё— адзначае пісьменнік,— кіраваў Кіршчэня такімі, як Хведар. To культурным гаспадаром вучыў быць, то ў калгас запісваў, то аблігацыі пазыкі прымушау брайь, то яблыні ў садзе пералічваў і жыўнасць перапісваў...»2 «Шчыраваў» Кіршчэня, праводзячы балыпавіцкую лінію, і ў мірны час, і ў вайну, нават сексотам стаў.