Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Чаму ж так атрымалася, хто ў гэтым вінаваты? Такія пытанні ставіць аўтар аповесці. Гераіня, аглядаючыся на пражытыя гады, шукае сваю віну, дзе, калі, што яна зрабіла не так. I знаходзіць: «А ці не сама часам вінавата'? Каб жывенькія былі Волечка ды Змітрачок, на ўсіх траіх дзяліла б сваю ласку, кожнаму пароўну... А Паўлічак рос адзін. I ласка, і клопат, лепшае і смачнейшае толькі яму, каб і сыты, і апрануты быў не горай за людскіх дзяцей. А ён яшчэ і перабіраў: гэта не так, тое не так. Малы енчыў, прасіў, а падрос дай, хоць з калена выламі. От
7.3ак.265.
тады і трэба было па адной маснічыне вадзіць. Ды дзе там! Ад сябе адрывала, абы. яму добра было»1. Але ці толькі Аўдоцці віна ў тым, што сын вырас прагматыкам і эгаістам, цураўся ўсяго роднага — вёскі, мовы, бацькавага імя, а ўрэшце адцураўся і старой маці? Нашы працавітыя, цягавітыя бацькі, якіх хтосьці з крытыкаў назваў апошнім высокамаральным чалавечым пакаленнем! Яны ўсё змаглі, не змаглі толькі, атрымліваецца, прылучыць уласных дзяцей да роднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі самі.
Старэйшае пакаленне адчувае сваю віну за гэта. Думкі гераіні аповесці С. Грахоўскага не новыя для нашай літаратуры. Урэшце, калі гаворка ідзе пра сумленных, маральных людзей, інакш і быць не можа, бо яны адчуваюць адказнасць за ўсё, што адбываецца вакол іх. Аднак ці будзе гэта аб’ектыўнай праўдай жыцця, што старэйшае пакаленне не так выхоўвала, не на тое скіроўвала, шукаючы для дзяцей лепшай долі? Аб’ектыўная праўда жыцця бачыцца ўсё ж у іншым. Вёсцы і яе жыхарам дзесяцігоддзямі не надавалася належнай увагі, адтуль да нядаўняга часу толькі бралі, не надта задумваючыся, шмат бяруць ці мала, ці хопіць у вёскі сілы для чарговага самаадраджэння.
Сёння асэнсаваць працэсы, якія адбываюцца ў вёсцы, немагчыма без уліку яе даваеннага і пасляваеннага мінулага. Так, Павел Кастрыцкі, герой аповесці «А маці не спіць», сталеў у той перыяд, калі «даходы былі ў саўгасах разы ў два меншыя, чым у гарадскіх рабочых і служачых, у калгасах яшчэ меншыя. Выплаты агульныя, грашовыя і натуральныя, наўрад ці дасягалі 20 рублёў у месяц на чалавека ды і лічыць іх можна было даволі ўмоўна. У асноўным калгаснікі павінны былі жыць даходамі з прысядзібных надзелаў прытым для падсобнай гаспадаркі таксама строга абмежаваных. Пакінуць калгас... па сваёй волі нельга было, калгаснікі не мелі пашпартаў. Гэта была самая сапраўдная залежнасць большасці насельніцтва краіны»,2 — зазначае доктар эканамічных навук О. Лаціс. Дык, можа, такое становішча вёскі якраз і спрыяла,
1 Грахоўскі, С. Сустрэча з самім сабою.— Мінск, 1988. С. 295—296.
2 Йзвестня. 1988. 16 апреля.
каб адбіць у сельскага жыхара прывязанасць да роднага кутка? Калі з боку ўлад не паважалася праца бацькоў-хлебаробаў, то ці магла яна не абясцэньвацца ў вачах прадстаўнікоў маладога пакалення?
Лепшымі сваімі творамі, аўтары якіх не глядзелі на вёску праз ружовыя акуляры, наша літаратура падступалася да вострых сацыяльных і маральных канфліктаў. Прыглушана, не на поўны голас, аднак усё ж яна расказвала ў папярэднія дзесяцігоддзі пра пустыя працадні, пра абкладанне налогам дрэў у садзе і жыўнасці ў хляве, пра безабароннасць перад п’яніцам-брыгадзірам ці махляром-старшынёй, пасляваенных удоў-калгасніц, пра фінагентаў, якія «выбівалі» з вяскоўцаў пазыку (творы А. Кулакоўскага, I. Шамякіна, I. Чыгрынава, А. Кудраўца, А. Жука і інш.). А побач з гэтым ці ў процівагу гэтаму сцвярджалася, падкрэслівалася, ужо рашуча, не хаваючыся, значнасць асобы селяніна, яго высокая маральнасць, мужнасць, нейкая нават двухжыльнасць, бо надта шмат яму давялося перажыць і проста фізічна вытрымаць, яго працавітасць і любоў да зямлі. Усе гэтыя якасці здаваліся вечнымі, невынішчальнымі. He аднойчы ў XX ст. яны правяраліся на злом і ўсё ж заставаліся галоўнымі ў характары вясковага працаўніка. Але вось у нейкім пакаленні яны быццам страцілі сваю здольнасць перадавацца па генах: дзеці перасталі быць падобнымі на бацькоў, сталі глухімі і абыякавымі да той зямлі, што іх нарадзіла.
Сучасная літаратура актыўна звяртаецца да названай праблемы, можна нават сказаць, што праблема бацькоў і дзяцей у наш час — адна з галоўных у беларускай прозе. Колькі на старонках раманаў, аповесцей, апавяданняў жорсткіх, сквапных, бессаромных дачок і сыноў, якія ездзяць у вёску толькі за тым, каб напакаваць сумкі свежанінай ці садавінай, хапаюць загрудкі адзін аднаго пры дзяльбе бацькоўскай спадчыны! I колькі сціплых, сумленных, душэўна-прыгожых прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія да апошняй хвіліны застаюцца вернымі роднай зямлі, хоць нячаста на ёй ім выпадалі шчаслівыя і радасныя дні. Такая, напрыклад, «расстаноўка сіл» у аповесці Валянціна Блакіта «Вырай». Старога Антося
за яго нялёгкае жыццё лёс не ўзнагародзіў клапатлівымі, спагадлівымі дочкамі і сынамі. Нават сумленная і некарыслівая Ганна прымае ўдзел у гвалце над бацькам, калі дзеці падманам звозяць яго з вёскі. Яна таксама думае пра сябе, а не пра тое, што старому сапраўды лепш дажываць свой век у роднай вёсцы побач з такой жа, як і сам, адзінокай кабетай.
Аўтар аповесці не скупіцца на дэталі ў адмоўных характарыстыках Антосевых спадчыннікаў, паказваючы выпадак, калі спрадвечна добрыя пачуцці дзяцей да роднага чалавека адміраюць, як нешта непатрэбнае. Святатацтвам выглядае сварка за бацькаву хату адразу ж пасля памінак і торг за яе. Сквапнасць нашчадкаў не мае межаў, даводзіць да бессаромных учынкаў. Сын і зяць сякуць дрэвы вакол сядзібы — векавую ліпу, вясковую знакамітасць, і бярозы, бо калгас за іх адмовіўся заплаціць.
Унутраная сутнасць Антосевых дачок і сыноў раскрываецца ў дачыненні да бацькі і спадчыннай хаты. В. Блакіт не ставіць за мэту зірнуць на жыццё герояў «у выраі», ці цёплы ён для іх, ці шчаслівы? Гэта робіць у аповесці «Рэха даўніх надзей» Алесь Асіпенка. Варта адзначыць, што ў творы А. Асіпенкі бацькі і дзеці не разведзены па двух палярных полюсах, на адным з якіх высокая духоўнасць, на другім — адсутнасць яе. Хрысціна, галоўная гераіня аповесці, наўрад ці можа з поўным правам прэтэндаваць на эталон вясковай дабрачыннасці, мудрасці, бескарыслівасці. У сваіх спадзяваннях, уяўленнях пра жыццё яна болып прыземленая, практычная, чым героі аповесцей С. Грахоўскага і В. Блакіта. Ад таго, пэўна, адказнасць жанчыны за лёс дзяцей рэальная, а не ўяўная, прыдуманая ў многім пакутамі збалелай душы. Гераіню А. Асіпенкі, у адрозненне ад Антося з аповесці «Вырай», не мучыць крыўда з-за таго, што дзеці пакінулі родную вёску. Яна сама гэтага хацела і гэтага калісьці дамагалася. Здаецца, і патрэбна жанчыне няшмат, толькі каб дзецям было добра. Бо жыла яна дзеля іх дабра і шчасця, спадзявалася, што лёс дачок і сыноў будзе іншым, чым яе ўласны.
Углядаючыся ў жыццё дзяцей, спрабуючы яго зразумець, Хрысціна, па сутнасці, углядаецца ў сваё мінулае, быццам сама
перад сабой трымае экзамен. Іх лёс не проста працяг яе, матчынага, лёсу, гэта яе надзеі, спраўджаныя ці няспраўджаныя. У многім якраз няспраўджаныя, што ёй нечакана адкрылася ў час наведвання старэйшай дачкі і сыноў. Яе дзеці жывуць не так, як ёй уяўлялася раней. Сустрэча з імі стала, па сутнасці, развітаннем з мацярынскімі ілюзіямі. Жанчына раптам зразумела горкую ісціну — паміж ёй і дзецьмі з нейкага часу знікла душэўная блізкасць, страцілася адчуванне роднасці, патрэбнасці адно ў другім. Дома яе чакала яшчэ адно «адкрыццё»: не разумела яна і сваю малодшую, непуцёвую, як лічыла, дачку. «Не адчула сэрцам, што Вулю год назад прывяла ў родную хату бяда. He пачула даччынога болю. Чула толькі свой»\
Аўтар уважліва даследуе жыццёвы шлях гераіні, паказвае ўмовы, у якіх набываўся досвед, складваўся чалавечы характар. Хрысціна, хоць і жыла з мужам, але клопат пра чацвёра дзяцей ляжаў, можна сказаць, цалкам на ёй. Яе галава балела, каб нешта было на стале і ў хаце, каб дзеці былі накормлены і апрануты. А гэты клопат пра хлеб надзённы лічыўся перажыткам і высмейваўся мужам. Усе думкі і памкненні Малінца, мужа Хрысціны, былі скіраваны на тое, каб зрабіць іншых шчаслівымі, наблізіць светлую будучыню. Павярхоўна зразуметыя, поўнасцю адарваныя ад рэальнасці ідэі пабудовы новага грамадства знаходзяцца ў жорсткай супярэчнасці з жыццём. Да самых апошніх сваіх хвілін Малінец лічыў ворагамі светлага заўтра прысядзібны ўчастак, карову, свіней і іншую жыўнасць у хляве. He ў 1930-я, у час калектывізацыі, калі рушыўся звыклы лад вёскі і лявацкія замашкі наконт прыватнай уласнасці тлумачыліся ў многім невядомасцю і непрадуманасцю карэннага павароту, а ў пасляваенныя гады Яўхім пазбавіў аднавяскоўцаў кароў, курэй і сотак каля хаты. За гэта яго знялі са старшынёўства, аднак вывадаў ён ніякіх не зрабіў. Нават пры апошняй размове смяртэльна хворы Малінец папракае жонку каровай і парсюкамі, якія «замінаюць ёй глядзець у камунізм»2.
1 Асіпенка, А. Святыя грэшнікі,— Мінск, 1988. С. 493.
2 Тамсама. С. 441.
Таму гераіня не можа пагадзіцца са сватам-прафесарам, што чалавек павінен у першую чаргу дбаць пра іншых, a пасля ўжо пра сябе. Яе ўласны жыццёвы досвед падказвае адваротнае. «Дык што тут кепскага? з упартай нязгодай спытала яна ў свата.Чалавек, і праўда, найперш пра сябе думае. A пра каго ж яшчэ? Гэта ж толькі мой мужык не хацеў пра сям’ю клапаціцца. Усім на свеце спачуваў, апрача дзяцей і жонкі... Пра іншых лёгка клапаціцца. Захацеў паклапаціўся, не захацеў і не клапаціся...»1 Хрысціна асуджае адну крайнасць, так званы абстрактны гуманізм, калі ў імя ўсяго чалавецтва ігнаруецца канкрэтны чалавек, калі ў фундамент будучага шчасця закладваюцца нягоды тых, хто жыве сёння. Прафесар жа мае на ўвазе другую — шырока распаўсюджаныя ў наш час эгаізм і практыцызм, што Хрысціна не бярэ пад увагу.
Калі бацька клапаціўся пра ўсіх, то яго дачка Антаніна толькі пра сябе. Але, як ні дзіўна, гэтыя крайнасці сыходзяцца. Цяжка жыць побач з такімі людзьмі, як Яўхім, не лягчэй і з такімі, як Антаніна. Яны аднолькава не здольны грэць іншых, нават самых блізкіх. Але калі з першай крайнасцю Хрысціна ўсё жыццё змагалася, то нараджэнню другой, доччынай, атрымліваецца, спрыяла і дапамагала. I жахнулася толькі тады, калі ўбачыла ўсю непрывабнасць паводзін Антаніны.