Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
1 ЛІМ. 1987. 2 студз.
2 Казько, В. Хроніка дзетдомаўскага саду. С. 66—67.
Аднак неаддзельнае ад яго натуры і іншае: унутраная дысгармонія.
Герой В. Казько з тых людзей, на якіх вялікі попыт у гадзіны цяжкія, калі, каб выстаяць, патрэбна сабраць усю цярплівасць, волю, настойлівасць, быць жорсткім і адначасова справядлівым, патрабавальным і разам з тым чулым, чалавечным. Мар’ян умеў быць такім. Людзі, падобныя да яго, быццам запраграмаваны на пераадоленне цяжкасцей. Расслабляюцца і страчваюць яны сябе пазней, зрабіўшы сваю справу. На Мар’яна «находзіла», калі ўсё пачынала набываць размеранасць і звыкласць, калі можна было перадыхнуць. Тады героя апаноўваюць сумненні, ён шукае і не знаходзіць у жыцці тое, галоўнае, дзеля чаго чалавек прыходзіць на зямлю, вядзе бязлітасны суд над сабою. Чалавек, які ўсё жыццё, можна сказаць, быў на пярэднім краі змагання за справядлівасць і які для многіх у вёсцы ўвасабляў гэтую самую справядлівасць, з адчаем думае: «Што ж за пракляцце на іх, што за пракляты такі век, калі не ведае ён літасці да некага з тых, хто жыве ў ім, няма памыавання ні дарослым, ні дзецям. Хто ж такі карае чалавека, неба ці людзі, хто ці што кіруе людзьмі, чаму так папускаецца і апускаецца чалавек, ён, Мар’ян Знавец, папускаецца і апускаеццаЗ. Гэтыя думкі героя можна лічыць выявай хвіліннай слабасці, бо прыходзяць яны ў той дзень, калі ў вёсцы павінна зачыніцца школа (як некалі зачыніўся дзіцячы дом), што Мар’ян прымае блізка да сэрца, і ў той час, калі сама сабою ўсчалася запозненая размова з жонкай пра яе жыццё ў вайну. Аднак яны спадарожнічаюць Мар’яну пастаянна. Адкрыты і ўражлівы, ён не ўмее прыстасоўвацца, ашчаджваць сябе, як губка ўбірае чужы боль і пакуты і нібы душэўна глухне ад гэтага. «...Замілаванасці, улюбёнасці да ўсяго жывога прагнуў ён адшукаць у сабе. Шукаў, будзіў. Але не мог адшукаць, дабудзіцца. I тычылася гэта не толькі дзетдомаўцаў. Маўчала, не адгукалася сэрца і на сваіх родных, кроўных дзяцей... Ён, канешне, перагрыз бы глотку кожнаму, хто паквапіўся б, пагаліўся б пакрыўдзіць іх, а таксама і дзетдомаўцаў.
1 Казько, В. Хроніка дзетдомаўскага саду. С. 303.
Але гэтая ахвярнасць была ахвярнасцю звычкі, абавязкаў, якія накладваліся на яго пасадаю, бацькоўскім званнем. Душа як скамянела там на вайне, так і засталася скамянелаю»1падобны настрой апаноўвае героя досыць часта.
Душэўную скамянеласць у сабе адчуваў нейкі час пасля вяртання ў мірнае жыццё і герой А. Кудраўца. Але з гадамі гэта мінула і светаадчуванне Ігната Сцяпанавіча самым істотным чынам адрозніваецца ад светаадчування Мар’яна Знаўца. «Вапшчэткі, скажу табе зноў: жыццё гэта кола, зямля стаіць, a яно круціцца. Бывае, падыме на самы верх, а пасля са ўсяго маху, во тут не дай бог разгубіцца раздушыць як жабу. Мокрае месца пакіне, а само пакоціцца далей. Яму няма калі чакаць, пакуль ты штаны падцягваць будзеш... Гэта во так, як у вас, у школе, задаюйь сачыненне на вольную тэму. Ніхто цябе да яе не прымушае, сам выбіраеш, а ўжо як выбраў, ніхто за цябе яго не напіша. I нечага тут плакаць: без мяне мяне жанілі, мяне дома не было. A дзе ж ты быў?»2 — такімі думкамі дзеліцца Ігнат Сцяпанавіч са сваім юным сябрам Валеркам. Герой рамана «Сачыненне на вольную тэму» ўпэўнены ў здольнасці чалавека тварыць свой лёс, жыць у гармоніі з самім сабой і акаляючым светам.
У другім рамане В. Казько зямны Эдэм, які сімвалізуе гарманічную еднасць чалавека і прыроды, чалавека і грамадства, канкрэтызуецца ў метафарычны вобраз саду. Сад — з’ява рукатворная, вынік стваральнай чалавечай дзейнасці, скіраванай на прыгажосць, гэта падкрэсліваецца ў творы не аднойчы і на розных узроўнях. «На дзетдомаўскі сад заглядаліся, калі ён выкідаў квецень. To быў дзіўны час, дружны і спорны. Сціхалі ўсе ветры, паўднёвыя і паўночныя, каб чулі і глухія, як поўніцца, вызвоньвае пчалою неба, што пялёсткам прыпала да зямлі, і такое ж чыстае, як пялёстак бэзу, што распусціўся на золку, пялёстак яблыні. Пах садовай квецені перабгваў усе іншыя пахі. I сыходзіць ён не ад садоў нават, не ад дрэў у квецені, сама зямля, здаецца, дыхае ім, абвалаквае сваім дыханнем усё жывое, што разумее і гйануе жыццё і сябе. У такую пару і людзі, здаецца, робяцца
1 Казько, В. Хроніка дзетдомаўскага саду. С. 180.
2 Кудравец, А. Сачыненне на вольную тэму— Мінск, 1985. С. 217.
больш добрымі, падобнымі да кветак. I не толькі людзі...»4 Вобраз саду ў В. Казько ўяўляецца адмысловай алюзіяй на шырока вядомую філасафему Ф. Дастаеўскага «Прыгажосць уратуе свет». Але пісьменнік крывавага XX ст. у працяг думцы рускага класіка адкрывае сваю ісціну: прыгажосць уратуе свет, калі сучасны чалавек зможа ўратаваць яе самую. У «Хроніцы дзетдомаўскага саду» прыгажосць сама сябе абараніць (уратаваць) не можа: пад вострай сякерай у моцных мужыцкіх руках падаюць яблыні, грушы і вішні панскага саду, тыя ж мужыцкія сялянскія рукі высякаюць сад, пасаджаны пагранічнікамі, потым дзетдомаўцамі. He спраўдзілася, паказвае аўтар, вера вяскоўцаў, што сад «засцеражэ сам сябе, памяць, што жыве ў ім, не пусціць ліхога чалавека і добрага таксама не пусціць: вялікі то грэх, не дараваны лезці ў памяць, таптаць яе нагамі»2.
Ёмісты вобраз саду выводзіць раманнае дзеянне, якое звязана з канкрэтнымі падзеямі мінулага і сучаснага жыцця народа, на шырокія філасофскія абагульненні, на пошукі чалавецтвам выйсця з крызіснай сітуацыі. У рамане гэтае выйсце праблематычнае: хэпі-энд — вяскоўцы ўсё ж ідуць змагацца з пажарам і перамагаюць яго, у самы апошні момант, калі ўжо з’явілася каля вёскі тэхніка, начальніцкай тэлеграмай з горада быў выратаваны лес — перакрэсліваецца смерцю Уладзіка Салілы і зубра Сноўдалы ад куль браканьераўпаляўнічых. Перакрэсліваецца смерцю дзетдомаўскага саду, які «лёг бязгучна і ціха пад зацягнутымі дымам вясковымі зоркамі, апошні раз драпануўшы неба веццем з ужо набраклымі, бухматымі пупышкамі»3. Выснова ж аўтара-апавядальніка, што ніякімі сякерамі не знішчыць сад чалавечай памяці, ён расце і будзе расці, уступае ў супярэчнасць з многімі раманнымі сцэнамі і сітуацыямі, якія сцвярджаюць іншае, супрацьлеглае. Змрочным прароцтвам успрымаюцца сказаныя перад смерцю словы Мар’яна Знаўца: «Сыдуцца, сустрэнуцца добрае і нядобрае, і будзе такое, што мы яшчэ чуць не чулі і ведань не ведалі»4. Раман
1 Казько, В. Хроніка дзетдомаўскага саду. С. 384—385.
2 Тамсама. С. 385.
5 Тамсама. С. 384.
1 Тамсама. С. 387.
з’явіўся ў друку ў трагічны 1986 год (часопісная публікацыя), калі чарнобыльскі выбух скалыхнуў увесь свет, і эпіцэнтрам яго сталася Палессе.
На працягу ўсяго твора В. Казько імкнецца падкрэсліць непрыдуманасць узноўленых ім падзей, характараў, сітуацый: «Мне ж трэба толькі перадаць тое, што я ведаю, пагаварыць з тымі, каго ведаю, памеркаваць і памаўчаць»1; «... Усё, аб чым я хачу расказаць, ужо адбылося, і гэта праўда. Жыццё і праўда. KaHenne, не аднаго чалавека, а вялікага мноства людзей, якіх я ведаў, бачыў, слухаў»2 і г. д. «Поліфанічную фабулу рамана ўтвараюць некалькі сюжэтных ліній, якія разам ствараюць аб’ёмнае ў часе шматгалоссе палескай драмы-эпапеі»3,— зазначае У. Конан.
Суаднясенне літаратуры з жыццём — гэта своеасаблівая праверка праўдзівасці мастацкага твора, забяспечанасці яго рэальнымі жыццёвымі праблемамі. Адначасова гэта і асэнсаванне рэчаіснасці з дапамогай мастацтва, бо пісьменнік зместам твора прымушае ацэньваць, супастаўляць, прымушае думаць.
Аднак ці дастаткова, каб гаварыць пра мастацкую праўду, суаднесенасці літаратуры з жыццём? У дадзеным выпадку нельга не пагадзіцца з аўтарам грунтоўнага артыкула «На карысць глыбіні» А. Бачаровым у тым, што досыць часта адбываецца падмена паняцця «мастацкая праўда» паняццем «адлюстраваная жыццёвая праўда» і блытаніна ў сувязі з гэтым. Даследчык піша: «Паказ — гэта не адлюстраванне, не канстатацыя нейкай жыццёвай праўды, а мастацкае пераўтварэнне жыццёвых карцін і ўражанняў, у тым ліку і ў знешне непраўдападобных (казачных, міфалагічных, фантасмагарычных) формах. У ім, гаворачы навуковай мовай, зліваюцца аспект адлюстравання і аспект выяўлення, праўда жыццёвага факта і праўда мастацкага вымыслу»4. I далей: «Праўдападобнасць — гэта толькі знешняя падобнасць
1 Казько, В. Хроніка дзетдомаўскага саду. С. 67.
2 Тамсама. С. 69.
3 ЛіМ. 1987. 17 крас.
4 Новый мнр. 1984. № 3. С. 226.
праўды; усё ўзноўлена дакладна: да самых дробных дэталей, усё падгледжана ў жыцці, але не змяшчае ў сабе той арганічнай значнай мастацкай ідэі, якая здольна даць унутраны рух сабранаму з сапраўдных кавалкаў свету»1.
Прывядзём яшчэ адзін істотны момант у разважаннях даследчыка, які дапамагае глыбей унікнуць у сутнасць разумення ім паняцця: «Мастацкая праўда — тое, што спасцігаецца з твора, а не тое, што пазалітаратурным шляхам вызначаецца як абавязковая дадзенасць»2. А. Бачароў адзначае суб’ектыўнасць мастацкай праўды, яе «індывідуалізаванасць» уяўленнямі пісьменніка пра свет і яго заканамернасці, чым, на думку аўтара артыкула, тлумачыцца магчымасць розных мастацкіх інтэрпрэтацый падобнага ці блізкага жыццёвага матэрыялу. «Кожны сумленны пісьменнік імкнецца да праўды, аднак паколькі мастацтва ўзнаўляе жыццё ў па-мастацку засвоеным і па-мастацку пераўтвораным свеце, то ў вобліку такога пераўтворанага свету абавязкова заявіць пра сябе індывідуальнасць пісьменніка, яго разуменне праўдзівасці ўзноўленых карцін і мастацкай звышзадачы іх стварэння»3.
Такім чынам, мастацкая праўда зыходзіць з жыццёвай, адштурхоўваецца ад яе і сувымяраецца ёю, бо заканамернасці жыцця служаць крытэрыем, засцерагаючы мастацтва ад адвольных інтэрпрэтацый. I разам з тым праўда мастацкая ў пэўным сэнсе ўзвышаецца над жыццёвай, абстрагуецца. Яна пазнаецца, шукаецца, а не бярэцца ў гатовым выглядзе з рэчаіснасці.
Мастацкая праўда — з’ява шматпланавая. Прынамсі, два планы ў ёй выяўляюцца зусім пэўна: адпаведнасць канкрэтнай гістарычнай праўдзе і абагульняючая думка, маральна філасофскі падтэкст, дзе сённяшняя сітуацыя, сучасныя праблемы і канфлікты суадносяцца з вечнымі, з агульначалавечымі, дзе за бытам паўстае быццё. Прысутнасць у творы другога плана з яго скіраванасцю да спасціжэння глыбіннага
1 Новый мнр. 1984. № 3. С. 226.