Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Раманы Г. Далідовіча «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя», «Свой дом» утрымліваюць шмат малавядомых ці зусім невядомых раней фактаў і сведчанняў пра палітычнае, сацыяльнаэканамічнае становішча Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны і дзвюх рэвалюцый 1917 г. Аднак мастацкую значнасць трылогіі змяншае тое, што многія старонкі раманаў, асабліва двух апошніх, нагадваюць ілюстрацыю да пасяджэнняў, сходаў, мітынгаў, якіх паказваецца вельмі шмат і якія, па сутнасці, рухаюць сюжэтнае дзеянне. «Пратакольнасць», «стэнаграфічнасць» гэтых сцэн (як, дарэчы, і многіх дыялогаў-размоў паміж героямі) робяць іх падобнымі адна на другую. He ва ўсім можна пагадзіцца з аўтарскай ацэнкай учынкаў герояў. Так, у трэцім рамане Нямкевіч і Васілевіч па
1 Маладосць. 1989. № 2. С. 58.
2 Тамсама. С. 122.
заданні бальшавікоў кантактуюць з тымі, хто ва ўмовах нямецкай акупацыі спрабуе стварыць «вольную» Беларусь, г. зн. са сваімі нядаўнімі аднадумцамі і таварышамі, шляхі з якімі разышліся пасля разагнанага па загадзе Мяснікова Устаноўчага сходу. Пісьменнік нібыта не заўважае, у якім непрыглядным становішчы апынуліся гэтыя шчырыя вясковыя хлопцы, калі хутка і без асаблівых душэўных ваганняў пагадзіліся пісаць дакладныя запіскі на сваіх былых паплечнікаў.
Але калі за вобразамі Васілевіча і Нямкевіча не стаяць вядомыя гістарычныя асобы і таму можна кінуць папрок аўтару ў звыкла-трафарэтным разуменні маральнасці і ў слабай псіхалагічнай матываванасці адказнага кроку, зробленага героямі, то сітуацыя з Алесем Нядоляй больпі складаная. За вобразам Нядолі выразна праглядваецца Алесь Гарун, вядомы паэт, імя якога сем дзесяцігоддзяў усяляк замоўчвалася і ганьбавалася. У трактоўцы гэтага героя Г. Далідовіч, думаецца, лішне даверыўся новазнойдзеным і, па сутнасці, сенсацыйным сведчанням, якія адну крайнасць замянілі другой: калі не вораг базыпавікоў, то тады абавязкова іх сябра і памагаты. У рамане Нядоля «для разведкі і падпольнай барацьбы»' таксама апынуўся сярод кіраўнікоў БНР. Але ці з’яўляецца гэта праўдай пра Алеся Гаруна? Думаецца, сённяшняе імкненне да плюралізму дапускае іншую, болып поўную градацыю ідэалагічных перакананняў і палітычных сімпатый у людзей складанай рэвалюцыйнай эпохі.
Шмат што дае для разумення сітуацыі, якая склалася ў нашым краі ў першыя месяцы існавання савецкай улады, дадае дакументальная аповесць Э. Ялугіна «Пасля небыцця». Са старонак твора паўстае трагічная фігура старшыні першага беларускага ўрада Зміцера Жылуновіча.
Напіа літаратура небагатая на творы, якія знаёмяць са справамі, духоўным воблікам, жыццёвым шляхам рэальных гістарычных асоб. Таму, безумоўна. раман Я. Радкевіча «Закон нрыцяжэння», галоўным героем якога з’яўляецца наш суайчыннік Панцеляймон Лепяшынскі, звяргае на сябе ўвагу.
1 Маладосць. 1989. № 1. С. 38.
Аднак з твора можна «ўзяць» толькі асобныя факты біяграфіі вядомага рэвалюцыянера, а менавіта, яго дзейнасць у якасці дырэктара створанай у Карме школы-камуны. Духоўны свет персанажа спрошчаны да прымітыўнасці, погляды, учынкі часта мяжуюць з антыгуманнасцю. На жаль, мае рацыю ў сваёй рэзкай, катэгарычнай ацэнцы гэтага твора расійскі крытык В. Івашчанка: «Напісаны ён (раман.— Т. Г.) па старых трафарэтах, па якіх мы калісьці пісалі «друзей н врагов» і якія, здавалася, даўно ўжо згінулі на літаратурным сметніку»1.
У цэнтры рамана Валянціны Коўтун «Крыж міласэрнасці» вобраз беларускай паэткі-рэвалюцыянеркі Алаізы Пашкевіч. Аўтару твора, думаецца, удалося дасягнуць таго мастацкага эфекту, калі гераіня паўстае ў сукупнасці жывых чалавечых рыс. Характар Алаізы з’яўляецца своеасаблівым маральнаэмацыянальным эпіцэнтрам раманных падзей, яны быццам асветлены чулай да чужога болю і чалавечых пакут душой паэткі.
Заўважана, што поспех рамана-біяграфіі ў значнай ступені залежыць ад блізкасці духоўнага вобліку героя аўтару. «Я не магу сабе ўявіць Ю. Тынянава аўтарам біяграфіі Чарнышэўскага, альбо А. Маруа, які б апісваў жыццё Магамета...»2,— зазначаў А. Гладкоў. Даследчык прапаноўваў увесці ў літаратуразнаўчы ўжытак паняцце «сонзбранностн», якое выяўляе складаную, апасродкаваную, часта невытлумачальную сувязь паміж аўтарам і той рэальнай асобай, што стала героем яго твора. У аснове такой сувязі ляжыць псіхалагічная сумяшчальнасць, псіхалагічная блізкасць людзей, што дазваляе зразумець памкненні і паводзіны персанажа, праўдзіва намаляваць яго партрэт. Пры ўсім, што «біяграфія — заўжды версія» (I. Волгін), г. зн. аўтарская інтэрпрэтацыя фактаў жыцця вядомай асобы, у дадзеным выпадку можна гаварыць пра дыялектычную спалучанасць у творы суб’ектыўнага і аб’ектыўнага.
1 ЛіМ. 1988. 1 крас.
2 Нсторнческніі роман в лнтературах соцналнстнческнх стран Европы,— Москва, 1989. С.223.
Унутраны воблік, светаадчуванне Алаізы Пашкевіч (Цёткі), адной з выбітных постацей «нашаніўскага» перыяду, аказалася блізкай В. Коўтун. У рамане «Крыж міласэрнасці» пісьменніца стварыла мастацкую біяграфію жанчыны-творцы, якая ўзнялася над сваім часам, пакінула адметны і выразны след у нацыянальнай гісторыі. Для рамана характэрна псіхалагічная заглыбленасць, увага да таго, чым жыве гераіня, што яна адчувае, як ставіцца да падзей сучаснай ёй рэчаіснасці. Алаіза «паклікана» высокай мэтай, выбрала цяжкі шлях першых, хто пракладвае дарогу і вядзе за сабой іншых. Аўтар рамана паказвае не толькі грамадскую, рэвалюцыйную дзейнасць Цёткі, яна ўзнаўляе і яе асабістае, унутранае жыццё: узаемаадносіны з сябрамі, знаёмымі, з блізкімі па духу людзьмі, з бацькамі, прасочвае нараджэнне вершаў.
У рэцэнзіі на першую кнігу рамана У. Конан адзначаў, што «аўтар «Крыжа міласэрнасці» пайшла па нялёгкім шляху стварэння інтэлектуальна-філасофскага рамана. Шматграннасць, дыялагічнасць і антанамічнасць ісціны ці праўды жыцця раскрываецца ў ім праз унутраны, лірычны свет гераіні, а таксама праз сістэму ўзаемазвязаных фабул навелістычнага тыпу, дзе значную змястоўную нагрузку нясуць на сабе пластычна выпісаныя вобразы, падзеі і ўчынкі, якія, апрача свайго сюжэтнага значэння, маюць яшчэ апасродкаваны, сімвалічны сэнс»1.
Адна з такіх «фабул» звязана з непрацяглым перыядам у лёсе Алаізы — працай у калоніі пракажоных. Жыццё сярод хворых сведчыць не толькі пра адсутнасць страху перад зламыснымі сіламі рэчаіснасці, імкненне маладой жанчыны на справе дапамагчы абяздоленым, а і пра разуменне гераіняй сутнасці падзвіжніцтва. Алаіза, з яе тонкім адчуваннем людзей, не прыняла эгацэнтрызм айца Паўла, духоўніка і ўрача каланістаў. Самаахвярнасць гэтага чалавека аплочана дарагой цаной: уласнай адзінотай, смерцю жонкі — у любы момант гэта цана можа ўзрасці за кошт здароўя і нават жыцця яго самога ці дачкі. Душа Паўла наглуха закрыта ад свету,
1 Конан, У. Пачатак песні. // ЛіМ. 1988. 6 мая.
ён жыве ўласным пакутніцтвам, у ім чэрпае сілы, каб несці добраахвотна ўзвалены крыж. Рыгарызм персанажа асабліва выразна выяўляецца ў забароне чытання дзецям «Міхаські», твора, які вучыць спачуванню і шкадаванню да слабейшых і пакрыўджаных жыццём. Айцец Павел перакананы, што толькі да моцных духам не прыстане страшная хвароба. Алаіза і ў творчасці, і ва ўласным жыцці дэкляравала іншы тып духоўнай моцы, якая спраецыравана на канкрэтнага чалавека. Яна ведала бальніцы і сірочыя дамы, лячыла хворых і падтрымлівала абяздоленых, у гады Першай сусветнай вайны паэтка стала сястрой міласэрнасці. Урэшце і пакінула Цётка гэты свет, ратуючы людзей ад страшнай хваробы.
«Крыж міласэрнасці» — першая вялікая празаічная рэч В. Коўтун, якая пачынала свой творчы шлях як паэтка. Думаецца, асабістая далучанасць да паэзіі дапамагла пісьменніцы зразумець, эмацыянальна і псіхалагічна адчуць сваю гераіню, паказаць нараджэнне творчай асобы. Разам з тым папярэдні мастацкі досвед аказаўся не ва ўсім прыдатны для стварэння раманнай формы. Месцамі твору бракуе кампазіцыйнай зладжанасці, не заўсёды трывала і па-мастацку лагічна звязаны між сабой асобныя сцэны, фрагменты, а адчуванні гераіні суаднесены з рухам унутранага сюжэту.
Для В. Коўтун было важным уявіць (каб затым пераканаўча ўзнавіць у творы) не толькі воблік, постаць Цёткі, але і тагачаснае асяроддзе, падзеі, побыт. Калі лёс, факты біяграфіі гераіні рамана, а таксама падзеі грамадска-палітычнага жыцця знайшлі адлюстраванне ў навуковых даследаваннях беларускіх і польскіх літаратараў, то дзеля знаёмства з побытавай атмасферай мінулага стагоддзя пісьменніцы давялося шмат перагартаць, занатаваць, ужыць матэрыялаў ускосных. «Гэта: цэлая кіпа жандарскіх данясенняў, афіцыйныя цыркуляры... прыватныя дзённікі, маніфесты, геаграфічныя карты, паведамленні земстваў, ацалелыя прыватныя лісты і запісачкі, тэатральныя афішы і білеты, аб’явы, судовыя справы, царкоўныя і касцельныя запісы, сямейныя альбомы з фотакарткамі, асабовыя справы студэнтаў розных навуковых
устаноў у Пецярбургу, копіі мстрык, дзе-што з гісторыі царскай турмы, нават звесткі пра цэны на рынках і надвор’е...»1 Усё гэта, аднак, прысутнічае ў рамане ў пераствораным выглядзе: зрэдку ўкрапліваецца ў маналогі персанажаў, у аўтарскія апісанні, большая ж частка з’яўляецца падмуркам, базай, на чым будуецца мастацкі свет твора. Такога кшталту дакументы, не звязаныя з біяграфіяй Цёткі, дазволілі аўтару рамана «адчуць» эпоху, тое гістарычнае «цяпер», без якога не можа быць гістарычнага героя з акаляючай яго рэчаіснасцю, з сучаснай яму філасофіяй і псіхалогіяй грамадства, каларытам мовы»2.
Сярод хору радасных галасоў: нарэшце мастак можа не прытрымлівацца рэцэптаў дазволенага і недазволенага, гаварыць пра ўсё, што хвалюе,— чуваць галасы заклапочаныя. «Сёння, калі ўсталёўваюцца спрыяльныя ўмовы для мастацкай творчасці, многім, як гэта відаць з дыскусій і ўсхваляваных выступленняў літаратараў і чытачоў, што пракатваюцца хвалямі па ўсёй краіне, здаецца, што цяпер мастацкая літаратура ўслед за публіцыстыкай павінна ўсімі сіламі наваліцца на раней забароненыя тэмы і факты, на балючыя старонкі нашай гісторыі, і доўгачаканая праўда запануе ваўсю...»3 У гэтым Н. Пашкевіч, словы якога цытаваліся, бачыць аднабаковасць ацэнкі існай літаратурнай сітуацыі. Аналагічную думку выказвае рускі даследчык В. Кожынаўу артыкуле з досыць паказальнай назвай «Праўда і ісціна»: «...Галоўная мэта літаратара шмат каму здаецца зусім зразумелай: сказаць нарэшце пра ўсё тое, пра што раней маўчалі. Чытаючы сённяшнія часопісы і газеты мы нярэдка становімся назіральнікамі свайго роду спаборніцтва пісьменнікаў, публіцыстаў, крытыкаў, кожны з якіх імкнецца выказаць як мага больш вострую і поўную “праўду”»4. I далей: «Гэтым відові-