Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
2 Тамсама. С. 225.
3 Тамсама.
сэнсу жыцця, пэўна, і дае магчымасць гаварыць пра мастацкую праўду. Такі твор убірае ў сябе значна больш, чым проста тыповыя характары ў тыповых абставінах, хоць, трэба прызнаць, што і гэта дасягаецца ў літаратуры няпроста. Ідзе вырашэнне адвечных пытанняў пра дабро і зло, праўду і крыўду, пра сэнс існавання, пошукі шчасця для асобнага чалавека і грамадства ў цэлым і г. д., з якімі людзі як прыходзілі, так і прыходзяць у свет, не прыняўшы нейкі прапанаваны адказ за ісціну. Але кожны такі адказ, калі за ім стаіць чалавечы досвед, набыты шляхам спроб і памылак, не можа не набліжаць нас да ісціны. Хоць такое набліжэнне бясконцае, разлічанае, відаць, на ўсю гісторыю чалавецтва...
Боль ачышчэння
Гады перабудовы называюць гадамі праўды. Многія сённяшнія падзеі сведчаць, што аб’ектыўнасць становіцца неад’емным элементам нашага жыцця. Мы перасталі баяцца саміх сябе, цвяроза паглядзелі на дасягненні, у друку і з трыбун сур’ёзна загаварылі пра недахопы. Наша слова, вуснае і друкаванае, сапраўды ачышчаецца, каб «ліквідаваць канфлікт паміж ідэяй і рэальным зямным чалавекам»1, канфлікт, які існаваў не адно дзесяцігоддзе, параджаючы сацыяльныя, эканамічныя, маральныя складанасці ў грамадстве.
У такіх умовах шмат чакаецца ад літаратуры і мастацтва. Сярод усеагульных змен яна таксама павінна стаць іншай — болып смелай, праўдзівай, сумленнай. Пакуль што, думаецца, сапраўды новых, народжаных часам твораў няшмат. Але яны з’яўляюцца, напрыклад, аповесці В. Быкава «У тумане», «Аблава», В. Казько «Но пасаран», Я. Сіпакова «Кулак», апавяданне А. Кудраўца «Смерць нацыяналіста». Разам з тым чытацкі попыт на непрыхарошаную рэальную праўду наталяецца пакуль творамі даўнімі, якія ў свой час не былі надрукаваны.
1 Бондаренко, В. Утвержденне реального // Лнтературная газета. 1987. 20 мая.
Аднак тут трэба ўлічваць і тое, што чытач, у чым яму актыўна дапамагае крытыка, запраграміраваны на творы з няпростым лёсам (назавём іх так), што сур’ёзныя раманы, аповесці, апавяданні, напісаныя нядаўна і ў час надрукаваныя, часта застаюцца незаўважанымі сярод той літаратуры, якая сёння вяртаецца.
А. Бек «Новае прызначэнне», А. Платонаў «Ювенільнае мора» і «Катлаван», У. Дудзінцаў «Белыя адзенні», Б. Мажаеў «Мужыкі і бабы»... Гэтыя і іншыя творы расійскіх пісьменнікаў дзесяцігоддзі заставаліся невядомымі з той прычыны, што ў іх ўбачылі «неадпаведнасць жыццёвай праўдзе», «скажэнне савецкай рэчаіснасці». Час, як можна пераканацца, паставіў усё на свае месцы. Цікава, што беларуская проза мала адшукала ў сваіх «архівах» твораў, з-за якіх сёння чэргі на многія цэнтральныя часопісы. Знайшліся дзённікі Б. Мікуліча («Аповесць для сябе»), паэмы С. Грахоўскага («Балючая памяць») і А. Бачылы («Паэма тугі»), апавяданні і аповесці У. Караткевіча, Р. Кобеца.
Толькі ці можна пагадзіцца з аўтарам артыкула «“Як” і “навошта”?» Л. Дранько-Майсюком, калі ён абвінавачвае на гэтай падставе ўсіх сучасных беларускіх пісьменнікаў у прыстасавальніцтве. «Рэдкі беларускі чытач,— дзякуй богу, што яшчэ ёсць такі,— шукае ў друку нашы «вострыя» творы, раней з вядомых прычын ненадрукаваныя. А такіх твораў няма! Ці дакладней — амаль няма. Мы не падарылі іх літаратуры. Усё, што мы ні пісалі, было (за рэдкім выключэннем) надрукавана амаль да апошняга радка. Мы падменьвалі мастацкае пісьмо дыпламатычным і ўсё рабілі дзеля таго, каб яму, без’языкаму пісьму, не сустрэлася ніякай перашкоды. Мы аддавалі мала ўвагі такой дробязі, як мастакоўская годнасць»1,— піша ён. Аўтар артыкула гаворыць — мы, гэта значыць, нібыта не адлучае ад усіх і сябе, бярэ на свае плечы таксама віну за стан роднай літаратуры. Але ці такая ўжо «без’языкая» наша літаратура, як тое сцвярджае, роспачна б’ючы сябе ў грудзі, Л. Дранько-Майсюк? I ці аргумент гэта
1 ЛІМ. 1987. 17 ліп.
ўвогуле — раз усе творы друкаваліся, значыць, напісаны яны няшчыра, у іх абачліва абыдзены «вострыя» моманты.
Такія моманты былі, калі хоць крыху ведаць гісторыю роднай літаратуры, і трыццаць гадоў назад, і дваццаць, і дзесяць. Іншая справа, што такіх твораў хацелася б мець болып. Кідаючы цяжкі папрок некалькім пакаленням творцаў, нельга не браць у разлік і той факт, які адзначаў у дзённіку смяртэльна хворы Кузьма Чорны: «Думаю аб той горкай праўдзе, што ніколі не меў магчымасці пісаць тое, што самае важнае беларускай літаратуры і дзе б я сапраўды павярнуў бы горы»1.
Трыццаць гадоў заставалася невядомай чытачу аповесць У. Караткевіча «У снягах драмае вясна». Твор пісаўся, калі распачаты ў 1950-я гг. працэс дэмакратызацыі грамадскага жыцця поўніў сэрцы людзей верай у лепшае. Гэта вера адчуваецца і ў аповесці, твор заканчваецца на высокай аптымістычнай ноце, хоць галоўны герой прайшоў праз паласу расчараванняў і выпрабаванняў: «Сколькі светлага абяцаюць снягі! Мо таму, што сэрца пасля доўгай, чатырохгадовай зімы адтайвае, пускае парасткі новага кахання, знішчае апошні на зямлі след старога?
...Коні беглі шпарка!
Рукі былі моцнымі, грудзі вольна дыхалі. I ўсё-ўсё жыццё яшчэ было ў будучым. У снягах драмала вясна»2.
Аднак у 1957 г., калі У Караткевіч шукаў словы і фарбы для свайго першага вялікага празаічнага твора, аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў» арганізавала іпумную кампанію супраць маладога пісьменніка, убачыўшы ў яго вершах несугучнасць падзеям, што адбываюцца вакол, мала бадзёрасці. Аўтар перажыў нешта падобнае, што і яго герой Берасневіч на камсамольскім сходзе, калі пад сумненне ставіліся самыя шчырыя жаданні і памкненні. Уласны горкі досвед вельмі хутка дапоўніўся досведам іншых пісьменнікаў (А. Макаёнка, А. Кулакоўскага, Я. Брыля...). У. Караткевіч не мог не зразумець, што час для яго твора прыйдзе не хутка.
1 Полымя. 1988. № 4. С. 157.
2 Караткевіч, У. У снягах драмае вясна — Мінск, 1989. С. 121.
Актуальнасць, грамадзянскасць, выразная гуманістычная скіраванасць — моцныя якасці аповесці «У снягах драмае вясна». I сёння гэты твор не здаецца толькі літаратурным сведчаннем падзей даўно адшумелых і перажытых. Узіраючыся ў 1950-я, мы бачым 1970-я гг., а ў нечым і зусім нядаўні час. «I, вось я думаю. Нашто гэта нас трымаюйь за руку, даюць кнігі «адсюль-дасюль», каб, крый божа, не сапсаваліся, не адкусілі мы ад гэтага Бадлера, ад Андрэева. Толькі і чуеш: «Рэакцыянер Дастаеўскі», «Буржуа Гамсун»... Дакажыйе ж... на прыкладах, на творчасці, а не голым словам. Голае слова мала важыцьА — дзеліцца сумненнямі з сябрам галоўны герой аповесці Уладзіслаў Берасневіч. Да зусім нядаўняга часу мяняліся толькі прозвішчы «рэакцыйных», «буржуазных» ці «нацыяналістычных» пісьменнікаў, праблема заставалася. Трывожыць, бачыцца незразумелым Берасневічу і іншае: «Скажам, былі здраднікі, але як можа адзін народ быць горшым за другі, што яго бяруць за шкірку, як шчанюка, вывозяць з месца, дзе ён жыў, дзе нарадзіліся яго дзеці, дзе ён прызвычаіўся, дзе капцы бацькоў?.. Або вось яшчэ, метады выхавання. Зрабіў чалавек няпэўны крок,не вораг, наш чалавек. Заблытаўся трошкі. I тут адразу бюро, пярун з яснага неба, папярэджанне, выключэнне. Нашто гэта? Мне здаецца, трэба растлумачыць, пераканаць, зрабіць з таго, хто аступіўся, карыснага чалавека. А аступаюііца часцей за ўсё людзі разумныя...»2 Гэтыя пытанні таксама не страцілі надзённасці і вастрыні. Сёння многае, што замінала раней, зрушана, аднак дэфіцыт даверу да асобнага чалавека, да народа ў цэлым пакуль што адчувальны. Задумваюцца героі У Караткевіча і над тым, што такое патрыятызм і чаму «некаторыя, ледзь пахваліш сваё, пачынаюць гвалт крычаць»2’.
У творы У Караткевіча прысутнічае сімвалічны вобраз «марцавых санетаў», халадоў пасля ранняга несвоечасовага цяпла. «Марцавы санеты» ўспрымаюцца ў аповесці як шырокае сімвалічнае абагульненне, якое праецыруецца не
1	Караткевіч, У. У снягах драмае вясна. C.19—20.
2	Тамсама. С. 20—21.
3	Тамсама. С. 43.
толькі на лёс галоўнага героя, але і на лёс краіны ў цэлым, бо хрушчоўская адліга вельмі хутка змянілася замаразкамі.
Мастацкая літаратура — гэта асэнсаванне, дзе вялікую ролю іграе інтуіцыя творцы. Апавяданне «Маленькая балерына» было напісана маладым У. Караткевічам на першай хвалі развянчання культу асобы і апублікавана праз дваццаць шэсць гадоў ва ўмовах новага, больш паслядоўнага і смелага звароту да гэтай з’явы. Пісьменнік абраў чыста мастацкі шлях узнаўлення рэчаіснасці. Ен дыстанцыіруецца ад канкрэтнай асобы Сталіна, прынамсі, імя яго не называе. У творы дзейнічае Ен — «чалавек, якога ўлада ўзвяла да неверагодных вышыняў»1.
Аўтар «Маленькай балерыны» не ставіў за мэту вызначыць меру віны ў рэпрэсіях 1930—1940-х гг. «правадыра ўсіх краін і народаў», як тое адчуваецца ў творах некаторых іншых аўтараў, напрыклад, у «Дзецях Арбата» А. Рыбакова. Мэта ў яго іншая, яна, на нашу думку, у болыпай ступені стасуецца з мастацтвам слова: паказаць сутыкненне двух супрацьлеглых па сваіх пачатках чалавечых светаў — зняверанага, дэспатычна-жорсткага і наіўна-даверлівага, адкрытага да кожнага.
Апошні не такі і слабы, сцвярджае У. Караткевіч, як здаецца на першы погляд. Маленькая балерына надзелена талентам «адной сваёй прысутнасцю каталізаваць у іншых дабро»2. Ён таксама паддаўся ўздзеянню маленькай балерыны: побач з дзяўчынай гэты чалавек становіцца нечакана мяккім, нават сентыментальным, стомленым жыццём, уладай і сваёй несупыннай падазронасцю.
Маленькая балерына здольна пашкадаваць свайго высокага заступніка, убачыць у ім «няшчаснага, як толькі можа быць чалавек»3. Тут выяўляецца не толькі наіўнасць і жыццёвая неспакушанасць гераіні, але і моцны бок яе характару — бязмерная любоў да людзей, вера ў іх. Так, Ен сапраўды варты шкадавання, гэты вялікі і страшны чалавек, «які не меў ужо
1 Маладосць. 1988. № 1. С. 110.
2 Тамсама. С. 107, 110.
3 Тамсама. С. 111.
ні шчасця, ні кахання, ні веры, ні радасці аддацца добрым пачуццям другіх, ні даверу да людзей нічога. Акрамя бязмежнай улады, роўнай якой яшчэ не было на зямлі. Ён не ведаў, што ўладараць і над ім, штучна пераконваючы ў зламыснасці навакольнага свету, падтрымліваючы жах перад ім...»х Такое стаўленне здаецца нечаканым у дачыненні да чалавека, на сумленні якога безліч людскіх жыццяў і паламаных лёсаў. I ўсё ж яно мае права на існаванне, як і іншыя, а магчыма, нават болыпае права. He ў традыцыі гуманістычнай літаратуры адказваць жорсткасцю на жорсткасць. Але сапраўднага мастака вылучае не нечаканае, непадобнае стаўленне да таго ці іншага прадстаўніка роду чалавечага, а ўменне намаляваць «партрэты дабра і зла, святла і цемры, жыцця і смерці»2, паказаць іх узаемазвязанасць.