Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Але што будзе, калі зямля зусім страціць руплівага зацікаўленага працаўніка, калі на месца Сцяпана Дзямідчыка, Яна Куляша не прыйдуць маладыя, не вернуцца з горада іх сыны і дочкі? Бо толькі яны, дакладней, тыя з іх, хто ідзе па жыцці «з бацькаўшчынай у сэрцы», змогуць адрадзіць вёску. Напаўаслеплы Ян пакутліва і трывожна ўглядаецца ў дарогу ад цэнтральнай сядзібы. Часам яму мроіцца, што па ёй ідзе чалавек, мужчына. I Куляшу пачынае здавацца, што гэта с ы н вяртаецца дадому. Аднак сучасная рэчаіснасць не дае шанцаў на такое аптымістычнае вырашэнне жыццёвай
1 Жук, А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. С. 429.
2 Тамсама. С. 308.
сітуацыі. Калі герой змахваў слязу, што набягала на вочы ад напружання, «зноў бачыў толькі шэрае, нібы тая воўчая аблога, што гнала яго, маладога, пустое асенняе ворыва, якому няма канцакраю...»1
Беларуская проза даследавала і працягвае даследаваць прычыны міграцыі вясковых жыхароў у горад. М. Гіль, пэўна, адкрывае новую, процілеглую па зместу старонку гэтага працэсу. У аповесцях «Тэлеграма з Кавалевіч» і «Дзень пачаўся» ён паказвае, як вяртаюцца ў вёску яе блудныя дзеці (у літаратуры 1960-х гг. на такое адважыўся толькі герой апавядання М. Стральцова «Сена на асфальце»).
У родныя мясціны лёгка вяртаюцца тыя, хто не прыжыўся на новым месцы, не знайшоў там сябе. Калі ж раптам вырашае перайначыць свой лёс чалавек сталы, такі, як герой аповесці «Дзень пачаўся», то для гэтага павінна быць вельмі важкая прычына. Васілёва рашэнне, як паказвае аўтар, нараджае адчуванне віны перад вёскай: «Пачалося гэта ці не тады, як прыязджаў хаваць маці. Ды пэўна ж тады! Нечакана неяк поруч з адчуваннем віны перад маці ўзнікла ў ім пачуццё віны перад вёскай, перад людзьмі, сярод якіх рос, гадаваўсяА. М. Гіль спрабуе прасачыць працэс выспявання вызначальнага павороту ў жыцці героя, аднак ён уяўляецца цалкам валявым, разумовым, таму мала пераканальным: «А пачуццё вінаватасці заўсёды спараджае адчуванне болю. Ён пасяляецца ў душы тады, калі ты аднойчы падумаеш: гэта ж і твая віна ёсць у тым, што там, у бацькоўскім куце, у родным краі, на планеце твайго дзяцінства не ўсё добра... He, не, ты неўсямоцны, нечарадзей, але ты быў бы там, і, хто ведае, што мог бы зрабіць, здзейсніць, ажыццявіць, проста паправіць... Мог бы! Абавязкова мог бы! Але ты збег, уцёк, выракся, здрадзгў. I колькі пасля трэба часу, ды і не толькі часу, каб зразумець, усвядоміць сваю віну, каб паклікаў цябе, вярнуў назад боль...»3 Узноўленая пісьменнікам сітуацыя не толькі нетыповая, але і нежыццёвая, бо ў рэальнасці маральна-этычныя моманты цесна звязаны з псіхалагічнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі.
1 Жук, А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. С. 196.
2 Гіль, М. Тэлеграма з Кавалевіч.— Мінск, 1984. С. 59.
3 Тамсама. С. 105-196.
Намнога болып пераканаўчымі выглядаюць адчуванні герояў М. Стральцова ці В. Гігевіча (творы «Там, дзе зацішак, спакой», «Валіцкі Т. Г.»), якія адчуваюць сябе ў змененай за час іх адсутнасці вёсцы чужымі, непатрэбнымі.
У 1980-я гг. у беларускай, рускай, украінскай літаратурах моцна загучаў матыў развітання з традыцыйнай вёскай (творы А. Жука, Л. Гаўрылкіна, В. Распуціна, В. Бялова і інш.). У I. Пташнікава, аўтара рамана «Алімпіяда», гэты матыў відавочна прыглушаны, хоць пісьменнік, як можна пераканацца, бачыць негатыўныя вынікі глабальных эксперыментаў над сялянствам. Аднак ён не верыць у незваротнасць працэсу адчужэння чалавека ад зямлі, не верыць, што такія людзі, як яго Алімпіяда, не здолелі выгадаваць сабе замену. Жыццё ў paMane напоўнена мноствам вялікіх і малых драм, нават трагедый, але яно бясконцае. Усім сюжэтна разгалінаваным, шматпраблемным творам пісьменнік сцвярджае вялікую змястоўнасць, значнасць жыцця простага працаўніка, традыцыйнай вёскі ўвогуле. Крытыка назвала твор I. Пташнікава «велічнай сагай аб няпростасці простага чалавечага жыцця»1.
Дзеянне ў рамане I. Пташнікава адбываецца ў 1960-я гг. Гэтае дзесяцігоддзе стала пераломным у жыцці пасляваеннай вёскі, змяніла яе як вонкава, так і ўнутрана, прадвызначыла ў многім яе сучасныя праблемы. «Вёска пусцее. Скора ад яе нічога не застанецца. Маладых ні ў кога ўжо няма... Некуды ўсе выязджаюць, недзе там жэняцца, замуж ідуць, а сюды толькі прыязджаюць пасля ўжо на сваіх машынах пагасціць ці дзяцей сваіх на лета ў вёску на ягады прывязці. Ды на Радаўніцу, мода цяпер стала, на могілкі збіраюцца. Сваё яно цягне, але ўдзяржаць ужо не можа... Паплачуць тут, а песні пець туды едуць некуды»2,— з сумам канстатуе змены ў вясковым жыцці адна з гераінь рамана. Міфодзя, які некалькі гадоў не быў у роднай вёсцы, з болем у сэрцы адзначае іншыя змены: «Ён ніколі яшчэ не бачыў, каб чалавек гэтулькі многа выразаў лесу»\
1 Шупенька, Г. Голасам народа // Пташнікаў I. Алімпіяда,— Мінск, 1985. С. 622.
2 Пташнікаў, I. Алімпіяда. С. 529—530.
3 Тамсама. С. 537.
Паставіўшы ў цэнтры раманных падзей жаночы вобраз, пісьменнік ішоў за драматычнай праўдай жыццёвых рэалій XX ст. Жанчыны, ваенныя ўдовы, адраджалі спаленую і разбураную вёску, на іх плячах яна трымалася ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Лёс Алімпіяды, галоўнай гераіні рамана, тыповы для беларускай жанчыны старэйшага пакалення. Яна зведала голад і холад, пахавала дваіх дзяцей, потым мужа. У вайну за дапамогу параненым лётчыкам ледзь не заплаціла сваім і сынавым жыццём. У пасляваенныя гады надрывалася, ратуючы галодных калгасных кароў, што ўжо не стаялі на нагах... К старасці яна займела «цэлы букет хвароб», да таго ж нясе ў душы адчуванне віны перад дачкой, якая хацела паступіць у педінстытут, але засталася пры хворай маці.
I ўсё ж не нягоды і выпрабаванні выяўляюць сутнасць жыцця Алімпіяды. Пісьменнік акцэніуе ўвагу на іншым: на духоўнай трываласці, на глыбокай маральнасці гераіні, на яе вялікай любові да жыцця і разуменні самакаштоўнасці кожнай жыццёвай з’явы. Мацярынскі пачатак — самаадданасць, імкненне абараніць, дапамагчы, падтрымаць — уласцівы ўсім пташнікаўскім гераіням (папярэднія творы «Лонва», «Тартак», «Найдорф»), Алімпіяда — маці не толькі для сваіх дзяцей Міфодзі і Тані, але і для бяздомнага леспрамгасаўскага шафёра Фірагі, для падлетка-сіраты пры жывых бацьках Валеркі, у вайну — для параненых лётчыкаў. Урэшце, яна маці і для тых кароў, якіх даглядала, можна сказаць, усё жыццё. Уражвае сцэна, калі магутны і грозны бык Семантал, што дужаўся сілай з дзікім зубрам і не саступіў яму, як малое цяля, ліжа ёй руку. Глыбокае і мудрае мацярынскае пачуццё вяртае нямоглай Алімпіядзе сілы (калі яна ідзе з бальніцы да дачкі, ці калі кідаецца ратаваць калгасны статак), надае існаванню жанчыны высокі сэнс. «Сама сабе я ўжо не патрэбна. Можа, яшчэ дзецям... Дзеля іх трэба стаяць на нагах, пакуль ногі пад табой. Пакуль зямлю бачыш трэба ісці па ёй. Ці уперадзе дзяцей, ці ззаду, калі не можаш уперадзе. Уперадзе павядзеш, ззаду убачыш, як яны ідуць і куды павернеш»1,— разважае гераіня.
1 Пташнікаў, I. Алімпіяда. С. 559.
Вобраз, блізкі пташнікаўскай Алімпіядзе, вывеў у рамане «Сачыненне на вольную тэму» А. Кудравец. Ігната Сцяпанавіча Вапшчэткі, героя твора А. Кудраўца, здаецца, абмінула мала што з тых бед, якія выпалі на долю селяніна ў XX ст. Ён заўважае таксама не лепшыя змены, якія адбываюцца сёння з вёскай і яе людзьмі. Аднак раманная рэчаіснасць досыць далёкая ад драматычнай. Жыццё, няхай і з памылкамі, цяжкасцямі, стратамі, якіх магло не быць, працягваецца. А ў гэтым жыцці, не кідаючыся ў паніку з-за яго недасканаласці, надзейна, сумленна робіць сваю справу — загадчыкам калгаснага млына, цеслем, касцом, земляробам — Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэткі. Свет вакол гэтага чалавека не распадаецца і не рушыцца, ён існуе — няпросты, але досыць трывалы.
Паводле рамана «Сачыненне на вольную тэму», чалавечнасць перамагае і павінна перамагаць. Так, перамогай Вапшчэткі заканчваецца яго проціборства са Стасем Мастоўскім, які ў гады акупацыі пайшоў на службу да фашыстаў, a па вайне бадзяўся ў ваколіцах і рабаваў людзей. Сутыкненне гэтых людзей адбылося не з-за нейкіх асабістых антыпатый і рахункаў. Тут, паказвае пісьменнік, сутыкнуліся два розныя погляды на жыццё, на сэнс чалавечага існавання. Ігнат Сцяпанавіч высачыў колішняга аднавяскоўца, бо не мог забыцца, як Мастоўскі расправіўся з яго таварышамі, не мог пагадзіцца, што па-ранейшаму не ведаюць спакою ўдовы і сіроты. Але яму зусім не зразумелае імкненне да помсты, жаданне смерці іншага чалавека, у чым яго папракае Стась.
Светаўспрыманне В. Казько, аднаго з самых канцэптуальных побач з В. Быкавым пісьменнікаў у сучаснай беларускай літаратуры, з першых крокаў вылучалася трагедыйнасцю. Калі ў ранніх творах прычынай гэтага была мінулая вайна, то ў пазнейшых — невырашальныя маральныя, псіхалагічныя, сацыяльна-эканамічныя праблемы нараджала мірная рэчаіснасць. Жыццё сучаснага чалавека не проста ўскладнілася, яно пачынае губляць мэту і сэнс. Матыў страчанага Эдэму з’явіўся ў першым рамане «Неруш», у якім В. Казько трагічна завастрыў праблему чалавек і прырода. 3 новай сілай гэты матыў загучаў у наступным вялікім эпічным творы
«Хроніка дзетдомаўскага саду», увабраўшы ў сябе ўжо стасункі асобы і грамадства. Хранатоп другога рамана выходзіць на важнейшыя падзеі XX в.: рэвалюцыя і Грамадзянская вайна, падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю, сталінскія рэпрэсіі, Вялікая Айчынная вайна, апусценне і выміранне традыцыйнай вёскі,— ён звязваецца таксама з далёкай гісторыяй краю. Аддаленае мінулае прысутнічае ў творы на ўзроўні генетычнай памяці, якой надзелены прадстаўнікі жывёльнага свету (найперш гэта зубр Сноўдала). Самыя ж разумныя істоты на зямлі яе не маюць, або не прыслухоўваюцца да яе голасу, паўтараючы свае памылкі і згубныя крокі.
Першы раман В. Казько «Неруш», што з'явіўся ў друку ў 1981 г., нёс у сабе новы аспект узаемаадносін чалавека і прыроднага свету. Пісьменнік паказвае страшныя наступствы неразумнага ўмяшання чалавека ў мільёнамі гадоў адладжаную біясістэму. Там, дзе быў зямны рай (такое параўнанне гучыць у рамане), сталася пекла. Сухавеямі, пыльнымі бурамі, блукаючымі балотамі, летнімі замаразкамі помсціць чалавеку пераможаная прырода.
Мацвей Роўда, удзельнічаючы ў асушэнні балотаў, хацеў даць патрыярхальнаму Палессю выгоды цывілізацыі, імкнуўся змяніць да лепшага жыццё краю. Аднак галоўнаму герою твора хутка давялося ўбачыць сумныя, нават страшныя вынікі ўласных добрых намераў. Адчуванне віны ў Мацвея Роўды ўзмацняецца тым, што гэта яго калыска, яго родны і блізкі свет.