Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Крытыка адзначала майстэрства I. Навуменкі ва ўзнаўленні батальных сцэн, што не заўсёды яму ўдавалася ў «партызанскіх» раманах. Пісьменнік у паказе «другой вайны» цалкам адмовіўся ад рамантычнай прыўзнятасці, што прысутнічала ў папярэдніх раманах. Апавядаючы пра франтавы лёс «хлопцаў-равеснікаў», I. Навуменка набліжаецца да «жорсткага рэалізму» В. Быкава. «У гэтым месцы растуць два кусцікі ядлоўцу. На чалавека, які ляжаў пад імі і які гадзіну назад быў Пятром Герасімовічам, нельга глядзець без дрыжыкаў. Твар бяскроўны белы аркуш паперы. Чэрап знесены. Верхавінка чэрапа, адсечаная асколкам, ляжыць крокі за тры. У яе, нібы ў пасудзіну, наліло дажджавой вады»3. I ў В. Быкава, і ў I. Навуменкі падобныя карціны, як слушна заўважыў В. Жыбуль, «служаць дэталямі аднаўлення верагоднага і непрыхарошанага аблічча вайны, яе «натуралізму», які раскрываецца праз страшныя, жахлівыя праявы чалавечай смерці і пакутаў, што сыходзяць ад сляпой, «машыннай» сілы вайны»4.
Героі рамана М. Аўрамчыка «У падзямеллі» працуюць на шахтах Германіі. Варта аддаць належнае пісьменніку: ён імкнецца разбурыць стэрэатыпы, што складваліся ў літаратуры на працягу многіх гадоў. У творы М. Аўрамчык вывеў вобраз нямецкагаа рабочага, які разам з ваеннапалоннымі
1 Навуменка, I. 36. тв. У 6-ці т. Т.4.— Мінск, 1983. С. 437.
2 Тамсама. С. 436.
3 Тамсама. С. 418.
4 Жнбуль, В. Белорусская проза о войне н класснческая траднцня.— Мінск, 1986. С. 104.	'
працуе на шахце. Гэты немец у цэлым прымае парадкі ў гітлераўскай Германіі, аднак ён не расчалавечыўся. Яго тайна прынесеныя бутэрброды не ў малой ступені дапамагаюць Лагуновічу вытрымаць, выстаяць у барацьбе за існаванне і за чалавечы воблік.
Вобраз «міласэрнага немца» прысутнічае і ў аповесці «Палон», што, вядома, ужо адкрыццём не з’яўляецца. Новае ў творы іншае: прадчуванне палоннымі, што іх пакуты фашысцкімі лагерамі не закончацца. Гэта пакуль менавіта прадчуванне. Сувязь зняволеных са знешнім светам вельмі абмежаваная, але некаторыя звесткі з волі, дзе ідзе змаганне з ворагам, трывожаць Міхася Сіліча, галоўнага героя аповесці. Ен пачынае задумвацца, як там паставяцца да іх палону, ці зразумеюць, ці павераць ім.
Творы I. Навуменкі і М. Аўрамчыка нясуць вялікі эмацыянальны зарад, бо за тым, пра што расказалі пісьменнікі, стаіць асабіста перажытае, убачанае, выпакутаванае. У раманах адчуваецца непадробны боль за чалавека, за лёс пакалення, якому выпала вынесці на сваіх плячах асноўны цяжар вайны.
Навізной тэматыкі і праблематыкі вылучаецца таксама раман Івана Новікава «Ачышчэнне». Пісьменнік не адно дзесяцігоддзе займаўся вывучэннем дзейнасці падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, напісаў пра падпольшчыкаў Мінска і іншых гарадоў Беларусі не адну дакументальную кнігу. Са слоў самога I. Новікава становіцца зразумела, чаму ён, пісьменнік-дакументаліст, пры ўсёй павазе і прыхільнасці да дакумента абраў на гэты раз форму мастацкага ўзнаўлення падзей вайны: «Не пра кожны факт, не пра кожнага героя можна напісаць так адкрыта, як гэта магчыма ў мастацкім творы. Некаторыя людзі, пра якіх я хацеў напісаць, адмовіліся расказваць пра сябе, нават пярэчылі: не пішы!.. А мне так хацелася расказаць пра людзей, якія змагаліся з фашыстамі, і болып поўна, і больш глыбока. Так, як яны таго заслужылі»1.
1 ЛіМ. 1986. 7 кастр.
Кожны жанр мае свае перавагі і свае абмежаванні. Дакументалістыка прыцягвае тым, што тут — рэальнае жыццё, рэальныя людзі, рэальныя лёсы Так было — і нікуды не дзенешся ад гэтых «так» і «было», не адпрэчыш іх, супакойваючы сябе тым, што ўсё выдумкі, фантазія аўтара. Асабліва ўздзейнічае аголеная праўда жыцця ў тым выпадку, калі ўзнаўляецца драматычны, напоўнены выпрабаваннямі час. Разам з тым пісьменнік-дакументаліст не можа не адчуваць і пэўную несвабоду. I. Новікаў сведчыць: «Калі б Ніна КасачКараневіч была жывая (відаць, аўтар хацеў сказаць рэальна існавала.— Т. Г.), хіба яна дазволіла б, каб я напісаў пра яе тое, што напісана ў рамане?»1 Несвабода аўтара дакументальнага твора бачыцца, аднак, не толькі ў тым, што сапраўды не ўсё можна расказаць пра рэальнага чалавека. Аўтар вымушаны ўвесь час быццам глядзець на падзеі вачыма героя, бо асабістая, пісьменніцкая ацэнка тут не да месца.
Сітуацыя, у якую трапіла гераіня рамана «Ачышчэнне», неардынарная. Ратуючы дачку, маладая падпольшчыца вымушана была даць згоду на супрацоўніцтва з фашыстамі і стаць каханкай нямецкага афіцэра. Калі немцаў яна перахітрыла (Ніна перадае ім сфабрыкаваныя падпольшчыкамі і партызанамі звесткі). то з годнасцю выбавіцца з другой сітуацыі ёй не ўдаецца. Выпрабаванні для Ніны Ягораўны ваеннымі гадамі не заканчваюцца: надта жорстка, па самаму дарагому ў яе жыцці прайшлася вайна. Вярнуўшыся з фронту, муж не змог ёй дараваць здраду. Няма віны гераіні перад Радзімай, яна змагла застацца сумленным чалавекам. Але ёсць віна перад мужам і перад дачкой, хоць якраз за яе жыццё адчайна змагалася Ніна Ягораўна. Другая сюжэтная лінія рамана звязана з аднаўленнем праўды пра дзейнасць мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якое з падачы нямецкіх спецслужбаў пэўны час лічылася здрадніцкім.
Да гэтай праблемы ў аповесці «Ахвяры» звярнуўся таксама I. Шамякін. Вострападзейны твор народнага пісьменніка,
1 ЛіМ. 1986. 7 кастр.
у цэнтры якога, з аднаго боку, трагічны лёс маладога падпольшчыка, з другога — бесчалавечнасць і здрадніцтва супрацоўніка НКУС, безумоўна, не можа не зацікавіць. Думаецца, аповесць магла б стаць сапраўднай мастацкай сенсацыяй, з’явіся яна крыху раней. Твор жа выйшаў з друку, калі на старонках часопісаў і газет загучалі галасы ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Спадручны Берыі Золатаў паўстае ў творы ўвасабленнем зла. Сваю чорную справу ён робіць і пасля вайны, помсцячы тым, з кім яго звёў лёс у партызанах. Але падзел персанажаў на герояў і пачвар, досыць часты ў творах I. Шамякіна, спрашчае супярэчлівасць жыцця. Разведзеныя па палюсах дабра і зла характары аказваюцца запраграмаванымі, статычнымі: з развіццём сюжэту ў іх адбываецца толькі колькаснае накапленне вядомых ужо якасцей.
Колішні цалік — партызанская барацьба, жыццё беларускай вёскі ў гады вайны — дзякуючы намаганням прадстаўнікоў розных пісьменніцкіх пакаленняў на сённяшні дзень ужо добра ўзараны (значна менш вядомым і асэнсаваным з’яўляецца ў нашай літаратуры жыццё горада). Трэба прызнаць, што ў беларускай прозе пра вайну таксама адчуваецца «стомленасць», пра якую гаварыў рускі даследчык А. Бачароў. Выяўляецца яна ў адсутнасці ў многіх творах новых аспектаў бачання ваеннага мінулага, у паўтарэнні ўжо вядомага, прычым паўтарэнні на значна ніжэйшым узроўні, у тыражыраванні адкрытай калісьці праблемы. Сёння, дзякуючы мастацкай і дакументальнай літаратуры, грамадства ўжо мае пэўнае ўяўленне пра пройдзены народам шлях і чакае ад пісьменніка не новых варыянтаў вядомага, а адкрыцця і пераадкрыцця, пераасэнсавання з пазіцый сучаснасці падзей, што хаваюцца за далеччу часу.
Чатыры гады вайны складаюць цэлую эпоху ў гісторыі нашай краіны, бо вельмі шмат чаго яны адкрылі і выявілі, зрушылі і перайначылі. Літаратура, па меры ўсё болып поўнага спасціжэння сутнасці ваенных падзей, пачынае разглядаць гэтыя падзеі ў кантэксце часу, мінулага і сённяшняга дня. Такая тэндэнцыя выявілася ўжо ў 1970-я гг. Як адзначаў В. Коўскі, «ваенная літаратура прыкметна пашырае сферу
адлюстравання, пакідаючы «перадавую», складана састыкоўваючы яго (гістарычны перыяд.— Т. Г.) з сучаснасцю»1. 1980-я гг. актыўна гэтую тэндэнцыю працягваюць, пра што сведчаць творы В. Быкава («Знак бяды» і «Кар’ер»), I. Пташнікава («Алімпіяда»), I. Новікава («Ачышчэнне», «Рыжая Галка»), I. Шамякіна («Ахвяры»), А. Жука («Паляванне на Апошняга Жураўля»).
Трэба прызнаць, што пра чалавека (не толькі пра чалавека на вайне, а ўвогуле пра чалавека) «ваеннай» прозай сказана шмат. Быццам пражэктарам высвечана ў яго душы тое, на што ён здольны ў сітуацыях выключных і што прытупляецца ў нармальным цячэнні часу. Літаратура нязмерна паглыбіла нашы веды і ўяўленні пра саміх сябе, прымусіла задумацца над, з аднаго боку, выключнай трываласцю чалавека, з другога — над магчымасцю яго расчалавечвання. Думаецца, тут літаратура сказала вельмі шмат.
Пад вятрамі сучаснасці
У папярэднія дзесяцігоддзі зварот літаратуры да гісторыі не надта вітаўся і падтрымліваўся. Аднак усё ж творы аб мінулым не ў такой ступені рэгламентаваліся, як творы пра сучаснасць. 3 высокіх трыбун, у пастановах і дакументах пісьменнікаў, якія звярталіся да дня сённяшняга, настойліва і строга скіроўвалі да новых тэм, канфліктаў, герояў.
Увогуле думка аб тым, што сучасная рэчаіснасць дае пісьменніку ў гатовым і закончаным выглядзе матэрыял для твора, досыць устойлівая. Быццам ад аўтара толькі і патрабуецца, што адшукаць патрэбны характар ці чалавечы лёс і «ажывіць» іх на старонках апавядання, аповесці ці рамана. Твораў-ілюстрацый, як і так званых твораў хуткага рэагавання на чарговую пастанову, чарговую кампанію, юбілейную дату, нямала ў літаратуры. Толькі не імі яна жывая. Ва ўсе часы пісаліся (хоць і не заўсёды ў час і па-належнаму ацэньваліся)
1 Вопросы лнтературы. 1982. № 10. С. 71.
творы, прасякнутыя трывожным роздумам над жыццём чалавека, над лёсам народа.
Рэчаіснасць сапраўды «падказвае» тэмы, канфлікты, «знаёміць» з новымі чалавечымі характарамі. Так, ужо не адно пісьменніцкае пакаленне расказвае пра запусценне вёскі, пра тое, што яе шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце. Дзеці іх раз’ехаліся па свеце і не надта абцяжарваюць сябе клопатам пра старых бацькоў.
Герой аповесці Сяргея Грахоўскага «А маці не спіць» увогуле адмовіўся ад роднага чалавека, кінуў яго без кута і грошай на волю лёсу. Пісьменнік паказвае, што Павел Кастрыцкі не нейкі дэградаваны элемент — пяніца, гультай (такі «герой», на жаль, не рэдкі ў нашай літаратуры, як і ў жыцці). Знешне ён якраз станоўчы чалавек: працуе, дбае пра сваю сям’ю. С. Грахоўскага, аднак, больш цікавіць не сын, а маці. У яе жыццё з увагай і спачуваннем углядаецца аўтар, імкнецца яго асэнсаваць і зразумець.
Адасобленая амаль круглы год ад усяго свету непраходным балотам бацькоўская сядзіба, праца на гаспадарцы, якая забірае ўсе да астатку маладыя сілы і час. Калектывізацыя, раскулачванне з высылкай у Сібір бацькоў, адвечных працаўнікоў і гаротнікаў, потым беспадстаўнае абвінавачванне мужа. Вайна, партызанства, гібель дзяцей і смерць гаспадара ўжо па вайне, удовіна доля. Перажытага, адпакутаванага жанчынай хапіла б на некалькі чалавечых жыццяў. Толькі і ў старасці Аўдоцця Кастрыцкая супакаення не мае: пячэ рана на сэрцы, аб якой не кожнаму і раскажаш, бо адступіўся самы блізкі чалавек, сын.