• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

    Нарысы па беларускай літаратуры XX ст


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 438с.
    Мінск 2010
    122.89 МБ
    Адносіны да навукова-тэхнічнага прагрэсу ў рамане В. Казько неадназначныя. Так, вынікі меліярацыі Палесся аказаліся іншымі, чым бачыліся яе «архітэктарам» і «будаўнікам». Але ці ўсё пры яе правядзенні рабілася ў адпаведнасці з навуковымі распрацоўкамі і праектам? Меркавалася, паказвае аўтар «Неруша», што вада з асушаных балот будзе сабрана ў штучныя вадаёмы і застанецца на Палессі — яна ж пабегла па каналах у акіян. Адно такое рукатворнае мора было перакрэслена ў міністэрскім кабінеце Шахрая, бо дзякуючы гэтаму эканоміліся грошы і час, а Мацвей са сваёй БМК амаль удвая перакрываў план ворыўных зямель. Планавалася пакінуць
    запаведныя зоны, некранутыя лясныя масівы. Многія з іх таксама засталіся толькі на праекце, бо «тэхніцы лепш без зон гэтых упраўляй,йа, нішто не замінае»'. Навукоўцы-спецыялісты папярэджвалі, што тарфянікі, нават пры разумнай іх эксплуатацыі, спрацоўваюцца праз некалькі дзесяцігоддзяў. Яны гаварылі і аб тым, што на Палессі няма лішку вады, што, наадварот, яе не хапае. Аднак «усё сыходзілася, вымяраяася і замыкалася на самым надзённым, на хлебе»-.
    На хлеб быў скіраваны і Роўда-меліяратар. Ён хацеў даць землякам урадлівыя землі, якіх заўсёды было мала ў балотным краі, даць хлеб, цану і смак якога зведаў сам у гады галоднага дзяцінства. Ён верыў, што багаты палескі бохан апраўдае ў вачах сучаснікаў і нашчадкаў усе кампрамісы, адступленні, парушэнні. Хлеб, шчасце, жыццё — гэтыя словы герой твора ставіў побач, да пэўнага часу іх ніяк не падзяляючы. Слушнасць і мудрасць біблейскай запаведзі «не хлебам адзіным жывы чалавек» адкрыецца яму ў ноч суда над сабой. Зразумее Мацвей і тое, што хлеб сапраўды патрэбны людзям, вынішчыць разам з балотам адметную флору і фаўну Палесся, у сувязі з чым кошт яго стане непамерна вялікім. Аднак зусім адмовіцца ад меліярацыі герой «Неруша» не можа. Трагічная невырашальнасць канфлікту паміж чалавекам і прыродным светам раскрываецца ў словах Мацвея Роўды, звернутых да нямоглага бусла: «Ты прабач мне, антон. He ведаў я, што рабіў. А калі б ведаў... усё роўна было б тое ж. Табе трэба балота <...> а нам хлеб, бульба. Як жа нам з табой падзяліць зямлю, каб табе і мне ўсяго хапала на ёй? He ведаю, ты прабач мне, не ведаю...»3
    Навукова-тэхнічны прагрэс у рамане В. Казько паўстае ў сімвалічным вобразе машыны, дакладней, пачвары-бульдозера, які гоніцца за Мацвеем у яго сне-трызненні. Сімптаматычна, што ў рэальнай штодзённасці менавіта гэтым бульдозерам па загаду Роўды пераворваецца маліннік — адзіны жывы лапік зямлі ў «зоне знішчэння». Вуснамі Жалезнага
    1	Казько, В. Неруш.— Мінск, 1983. С. 329.
    2	Тамсама. С. 84.
    3	Тамсама. С. 15.
    Чалавека аўтар асуджае імкненне сучаснага homo sapiens — стомленага, разгубленага ад складанасці і супярэчлівасці жывога свету — падмяніць гэты свет механічным. Жалезны Чалавек нагадвае Мацвею пра адказнасць стваральніка машыны за яе дзейнасць: «Ты ж нарадзіў яе, каб вызваліць рукі, а не душу. I няхай машына застаецца машынай, а чалавек чалавекам... A ты ж чалавечае перакладваеш на машыну, душу ёй сваю прыпісаць хачаш, грахі ўсе свае ўскладаеш на машыну, хаця быў і застаешся ты не толькі разам з ёю, але і над ёю»х.
    Пыльная бура ў балотным краі — грознае папярэджанне чалавеку. Толькі ці зразумее ён гэта, ці стане кіравацца ў сваёй дзейнасці законамі, па якіх жыве прырода? Пытанне ў творы В. Казько застаецца адкрытым. Праз балючае пакаянне праходзіць адзін Мацвей Роўда, душа якога «дваілася», сумнявалася ўжо тады, калі яго прызначылі начальнікам будаўніча-меліярацыйнай калоны. Яго месца праз нейкі час заняў чалавек, які добра ведае, чаго хоча. Скіраванаму на службовую кар’еру Рачэўскаму не прымрояцца Жалезны Чалавек ці Галоска-галасніца, на яго не будуць пазіраць сумнадакорлівыя «вочы Палесся». На варце дзяржаўных інтарэсаў — найхутчэй даць людзям палескі хлеб — засталіся функцыянеры Шахрай і Сяргей Кузьміч... Такім чынам, будучыня не абяцае паразумення і гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды, яна немінуча народзіць новыя канфлікты і абвострыць існыя.
    Свет у рамане В. Казько «Хроніка дзетдомаўскага саду» быццам туга напятая струна, якая вось-вось, здаецца, не вытрымае напружання. I часам сапраўды не вытрымлівае, рвецца. Гіне Уладзік, чулы і светлы юнак, гараць лясы і балоты, дымам абыякавасці засцілае душы вяскоўцаў, высякаецца пасаджаны дзетдомаўцамі сад і бурыцца іх дом... Але «добрая рука безупыннага і бясконцага жыцця» пакуль што неяк можа звязаць, злучыць паміж сабой абарваныя канцы, як у выпадку з зубрамі ці бабрамі. Толькі ці будзе так заўсёды, бо жыццё, мы ўжо ведаем пра гэта, можа страціць сваю здольнасць да абнаўлення.
    1 Казько, В. Неруіп,— Мінск, 1983.. С. 327.
    Вядомы расійскі пісьменнік Ю. Бондараў зазначае: «Бываюць моманты ў жыцці і чалавека, і грамадства ў цэлым, калі пагражальным становіцца не песімізм, як прынята звычайна лічыць, а аптымізм... I, магчыма, у процівагу бадзёранькаму аптымізму нарадзіўся ў сямідзесятых гадах яго антыпод — найбольш прагрэсіўны чалавек, схільны да песімізму як метаду пазнання. Гэты песімізм не ў глабальнай бсзнадзейнасці, a ў разуменні самага канкрэтнага — горкіх канфліктаў жыцця, якія зыходзяць з рэалій... Настаў час іншай прозы — трывожных раманаў, рэалізму да жорсткіх меж крытычнага і распрыгоненага даследавання бед і болю нашай рэчаіснасці»1. Твор В. Казько, такім чынам, знаходзіцца ў рэчышчы новай прозы з яе крытыцызмам у поглядзе на сучаснасць і ўстрывожанасцю наступленнем бездухоўнасці.
    Аднак, думаецца, нельга выключаць з гэтага рэчышча і раманы А. Кудраўца, I. Пташнікава, хоць яны нясуць, на першы погляд, супрацьлеглае, аптымістычнае светаадчуванне. У дадзеным выпадку — не той аптымізм, калі закрываюцца вочы на цяжкасці і супярэчнасці жыцця. Тут традыцыйна народнае светаадчуванне, якое вякамі дапамагала простаму чалавеку жыць, трываць, перамагаць у самых няпростых сітуацыях. I ўсё ж мудры, багаты, вялікі свет герояў I. Пташнікава і А. Кудраўца не здаецца бязмежным. Да таго ж ён быццам крыху прыхаваны ад самых сцюдзёных і разбуральных вятроў жыцця, асабліва сучасных. Справа, відаць, у тым, што асноўныя падзеі ў раманах усё ж аддалены ад нашага часу. Пісьменнікі вядуць даследаванне не па гарызанталі, а па вертыкалі, прасочваюць гісторыю лёсаў. У I. Пташнікава вертыкаль спыняецца на паметцы «1960-я гады», што падкрэсліваецца пісьменнікам падзагалоўкам «Воблакі шасцідзесятых». У А. Кудраўца яна хоць і дацягваецца да дня сённяшняга, але падзейнае кола ў параўнанні з гадамі маладосці і сталасці героя прыкметна звужаецца. Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэткі ўжо наўрад ці ўяўляе ў вёсцы сацыяльна актыўную фігуру. Галоўная яго дзейнасць цяпер — нарыхтоўка сена і іншыя
    1 Лпт. газ. 1988. 22 нюня.
    звыклыя клопаты па гаспадарцы, сяды-тады паляванне і размовы-ўспаміны, праз якія найперш і раскрываецца гэта своеасаблівая чалавечая натура.
    В. Казько засяроджвае ўвагу на маральна-этычнай шматвектарнасці вясковага свету. Праз увесь раман ідуць no634 Знаўцы і Місцюкі, супрацьстаяць і адначасова ўзаемадапаўняюць, узаемапрацягваюць адны другіх. Кожны з іх мае нешта і ад іншага. Смелыя і гордыя дзед і бацька Мар’яна Знаўца між тым «саступалі дарогу кожнаму стрэчнаму-папярэчнаму, першымі здымалі перад кожным шапкі»1, а бацька Сідара Місцюка, хітры, асцярожны мужык, пачаў быў цягацца з савецкай уладай. Звязанасць, спаранасць Місцюкоў і Знаўцоў не аднойчы падкрэсліваецца аўтарам рамана сітуацыямі з жыцця герояў і на ўзроўні сімвалаў. Так, у былой хаце пагранічнікаў, якая пасля вайны стала дзіцячым домам, ляжаць разам, цесна пераплеценыя, вянцы з хат бацькоў Мар’яна і Сідара.
    Місцюкі і Знаўцы ўяўляюць два бакі, быццам «дзве душы» селяніна, два пачаткі: «прыродны... абмежаваны натуральнай мэтазгоднасцю, утылітарызмам»2 і духоўны, сацыяльны. Корань гэтых пачаткаў агульны — шматвекавая гісторыя. Яна стагоддзямі вучыла селяніна, з аднаго боку, прыстасоўвацца, каб выжыць, мірыцца з кожнай уладай, бо шмат іх было і, бадай, усе чужыя простаму працаўніку, спадзявацца толькі на сябе самога ды зямлю-карміцельку. А з другога боку — нараджала непакорных шукальнікаў праўды і справядлівасці. Аднак Місцюкі і Знаўцы, дапаўняючы адзін другога, не могуць існаваць мірна, паміж імі ідзе адвечнае змаганне. Пазіцыі, якія ўступаюць першыя, нязменна займаюць другія і наадварот. Адной з прычын, чаму Мар’ян не спакусіўся пасадай у горадзе, было тое, што не хацеў пакідаць вёску Місцюкам, бо гэта іх была вёска, Знаўцоў. He стала Мар’яна, і ў душах яго аднавяскоўцаў абудзіліся місцюкі: па цвічку, па дошчачцы пачалі расцягваць апусцелы дзетдом, а Сідар паставіў
    1 Казько, В. Хроніка дзетдомаўскага саду.— Мінск, 1987. С. 47.
    2 Конан, У. Быццё павяраючы сумленнем // Літаратура і мастацтва. 1987. 17 крас.
    хату ў дзетдомаўскім садзе. Мар’ян два разы садзіў на былым бацькавым котлішчы сад — першы раз хлапчуком, разам з пагранічнікамі, другі — са сваімі выхаванцамі,— і кожны раз Місцюк нішчыў яго.
    Пісьменнік ідзе за жыццём, улічвае яго «праўду» і яго сённяшнія запатрабаванні. Ён пазбягае адназначнай ацэнкі, глядзіць на праблему па-мастацку шырока, уздымаецца над канкрэтнай праўдай героя і сітуацыі. Нараджаецца, такім чынам, шматмернасць, аб’ёмнасць бачання, характэрная для мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. За Місцюком і яго родам, па зместу твора, будучыня. На што аўтар у інтэрв'ю карэспандэнту тыднёвіка «Літаратура і мастацтва» сказаў: «Не радуе гэта... і самога мяне. Але не будзем заплюшчваць вочы: такіх учэпістых, з прагматычным ладам жыцця людзей становіцца ўсё болей і болей у нашым грамадстве, і ў сучаснай вёсцы ў прыватнасці. Яны, як правіла, добрыя гаспадары. I сем’і ў іх складаюцца, як у старыя сялянскія часы, не з трох-чатырох душ. Дзеці, дарэчы, таксама не ганяюць ветру ў полі... А практычнасць — не такая ўжо і кепская рыса характару; каб навесці парадак у нашай гаспадарцы, яна патрэбна, нават неабходна многім гаспадарнікам і не толькі ім. Але з другога боку, калі глядзець на белы свет толькі праз выгаду, рубель, то можна і не здагадацца, што гэты свет сапраўды і белы, і прыгожы...»1
    Адстойваючы права паказваць чалавека адначасова і моцным і слабым, пісьменнік у «Хроніцы дзетдомаўскага саду» піша: «...Мар’ян і яго жыццё не вельмі стасуецца з завоблачнымі высямі... У жыйці ж усё складана, не усё састыкавана. Людзі не рэйкі. He выцягваюцца яны ў адну, як нітка, прамую, па іх не пусціш паравоз»2. Здаецца, Мар’ян Знавец родны брат Ігнату Сцяпанавічу Вапшчэткі і Алімпіядзе Падаляк. Мар’ян пражыў сумленнае жыццё. На ім і на яго сумленнасці нямала трымалася ў вёсцы. Для вяскоўцаў ён быў чалавекам разумным і справядлівым, сапраўдным настаўнікам, а для дзетдомаўцаў з іх дзіцячай здольнасцю некім захапляцца — царом, богам.