Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Бачыць маленькую балерыну шчаслівай, не разбурыць яе сонечнасць і шчырасць хоча і Ен. Аднак, паказвае пісьменнік, гэта якраз і немагчыма, быць добрым Ён не можа. Нават тым, каго любіць, гэты чалавек прыносіць няшчасце.
Творы, пазначаныя імкненнем пісьменнікаў узнавіць трагедыйныя аспекты нашай гісторыі, займаюць істотнае месца ў сучасным літаратурным працэсе. Можна сказаць, што найперш імі вымяраецца ўзровень грамадзянскай смеласці літаратуры.
У аповесці «Кулак» Янка Сіпакоў ставіць побач дзве аддаленыя ў часе трагедыі — раскулачванне і высяленне жыхароў беларускіх вёсак з забруджанай чарнобыльскім попелам тэрыторыі. Гэтыя розныя па сваёй сутнасці з’явы збліжаюцца тым, што чалавек вымушаны пакінуць абжыты дзядамі і прадзедамі кут, магчыма, навек развітацца з роднай зямлёй.
Галоўны герой аповесці селянін-серадняк Ціт Ворашань у 1929 г. па сваёй волі вырашыў перасяліцца ў Сібір. Прычына такога рашэння раскрываецца ў разгорнутым унутраным маналозе героя, калі ён кіруецца з сям’ёй на станцыю. «Мы беднякі, мы батракі... Беднасцю сваёю хваляцца. Дык вы ж,
1 Маладосць. 1988. № 1. С. 110.
2 Бондарев, Ю. Боль н надежда // Лмтературная газета. 1988. 22 нюня.
паразіты, самі ў сваёй беднасці вінаватыя. Рабіць нічога не хочаце, дык адкуль жа яму, багаццю таму, брацца?.. Калгасаў нарабілі. П’яніцы ў іх сабраліся. Іультаі збегліся туды... Зямлю спустошаць, а тады з торбамі пойдуць»'. Распаляе сябе Ціт Ворашань, прыгадваючы асабістыя крыўды, перажытыя абразы, каб хапіла душэўнай моцы адарвацца ад бацькоўскай зямлі, развітацца з родным светам і шукаць шчасця ў чужой далёкай старане. Але не адпусціла Ціта свая зямля, ён павярнуў коней назад, хоць прадчуваў, што жыць яму дома не дадуць. Праз год Ворашань адправіўся ў Сібір, але ўжо не перасяленцам, а ссыльным.
Вясной 1986 г. з роднай хатай і роднай зямлёй развітваецца Цітава дачка Люба. Ходзяць чуткі, што, ратуючы ад «мірнага атама», яе і яе сям’ю «павязуць у тую далёкую Сібір»2, дзе ляжаць косці бацькі.
Аповесць В. Быкава «Аблава», магчыма, не з’яўляецца такой нечаканай, як некаторыя папярэднія творы. Пра падзеі калектывізацыі, не згладжваючы іх трагізм, пісьменнік гаварыў у «Знаку бяды». Зместам рамана «Кар’ер», аповесці «У тумане» пісьменнік засведчыў, якія складаныя маральнаэтычныя канфлікты нараджаліся ў атмасферы падазронасці, калі ўсюды шукаліся і выкрываліся ворагі народа, як трансфармавала чалавечую прыстойнасць узнятая на шчыт класавая пільнасць. «Аблава», што часта назіраецца ў В. Быкава, праблемна звязана з гэтымі творамі і разам з тым істотна паглыбляе сказанае раней. На старонках аповесці імкліва разыгрываецца адна з трагедый XX ст., у час якой «распадаліся сем’і, нішчылася людская роднасць, спрадвечная вясковая крэўнасць»3.
У высылцы Хведар Роўба пахаваў жонку і малую дачушку. Яму пашчасціла ўцячы з «клятага Котласа» і за тысячу вёрст дабрацца да роднай вёскі. Аднак дома, сярод сваіх людзей, раскулачаны селянін пераканаўся, што ён — горшы за злачынцу і за шпіёна, горшы за звера. Пагранічнікі, аднавяскоўцы і нават родны сын. які ў адсутнасць бацькі стаў
1 Полымя. 1989. № 11. С. 38.
2 Тамсама. С. 55.
3 Быкаў, В. У тумане. С. 344.
8.3ак.265.
начальнікам, удзельнічаюць у аблаве на Хведара. Сціслымі, энергічнымі маскамі малюе пісьменнік вёску ў перыяд карэннай ломкі, жыццё ссыльных на Поўначы. У паказе адчуванняў і перажыванняў галоўнага героя аўтар таксама нешматслоўны, што яшчэ болып падкрэслівае трагізм становішча селяніна-выгнанніка, нялюдскасць яго лёсу. Для В. Быкава, аднак, замала ўзнавіць што і як адбывалася ў скрупіны час. Праз увесь твор праходзіць пытанне-роздум: чаму такое здарылася з чалавекам, віна якога толькі ў тым, што нарадзіўся, як і бацькі, дзяды-прадзеды, селянінам, што бьгў дбайным гаспадаром, сумленным і маральным чалавекам.
Драматычныя лёсы людзей, ахвяр культу, паўстаюць у апавяданнях А. Карпюка «Вялікамучанік» і В. Хомчанкі «Я іх ратавала». Судакрананне з імі ўздзейнічае эмацыянальна: апякае душу жорсткасць і бесчалавечнасць у стаўленні да людзей. Чаго варта, напрыклад, прызнанне следчага ў апавяданні «Вялікамучанік», што няма нічога страшнага ў тым, калі разам з адным шпіёнам будуць пакараны сто ні ў чым не павінных людзей. Альбо тое, што супрацоўнік НКУС, каб пазбавіцца ад цяжарнай каханкі, зрабіў яе ворагам народа («Я іх ратавала»), Аднак засмучае мастацкая недасканаласць апавяданняў, якія ўяўляюць сабой няхітрыя пераказы таго, што адбылося з героямі. Такія творы ўступаюць дакументальным, бо не праецыруюцца напрамую на лёсы рэальных людзей, і не дацягваюць да мастацкіх, у якіх адзінкавае і агульнае спалучаецца больш дыялектычна. «Праўда факта» ў іх апынулася быццам на раздарожжы: яна страціла сваю канкрэтнасць і не набыла выразных адзнак тыповасці. «Толькі асэнсаванне, усведамленне факта вядзе нас да спасціжэння, да разумення з’яў жыцця. Факт — толькі знешні воблік праўды»1,— слушна зазначае Ю. Бондараў.
Адкрытая, прамая праўда стасуецца ўсё ж больш з публіцыстычнай і дакументальнай літаратурай. Вядома, творы мастацкай літаратуры, якімі пісьменнік «адкрывае вочы» грамадству на нейкія вострыя жыццёвыя праблемы і канфлікты,
1 Лнтературная газета. 1988. 22 нюня.
што на самай справе або знарок не заўважаюцца, здольны сыграць сваю станоўчую ролю. Аднак, пра гэта сведчыць гісторыя, цікавасць да такіх твораў, калі і ўзнікае, то ненадоўга. Няўмольны час не бярэ пад увагу нават такі момант, як першаадрыццё. У меншай ступені падуладны часу творы дакументальныя. Так, успаміны А. Кавалёва, былога старшыні Саўнаркама БССР, пра перажытае ім за чатыры гады знаходжання ў берыеўскіх турмах, былі напісаны на пачатку 1960-х гг., дзённік Б. Мікулічам яшчэ раней, у 1946 г., калі заканчваўся дзесяцігадовы тэрмін зняволення пісьменніка. Адкрыццём гэтыя творы ў нашай літаратуры сталі, думаецца, не толькі таму, што надрукаваны ў ліку першых. У дадзеным выпадку спрацоўвае феномен канкрэтнай асабістай праўды, звязанай з непаўторнасцю чалавечых лёсаў і характараў. Кожны такі твор становіцца дадатковым (і патрэбным!) пітрыхом у аб’ёмнай, шматфарбнай карціне народнай трагедыі.
На сучасным этапе ў літаратуры назіраецца штосьці падобнае, што адбывалася ў другой палове 1950-х гг.: ачышчэнне праўдай факта. Цікавасць да перажытага канкрэтным чалавекам, да дакумента як сведчання свайго часу ўласціва і многім сённяшнім творам. Акунуцца ў раку па імені факт тым больш неабходна, што ўвага да яго, аўтарытэтнасць непасрэднага сведчання, увогуле цікавасць да адзінкавага ў мінулыя гады, па сутнасці, былі страчаны. Пісьменнікі імкнуліся быць «абагульняльнікамі», «канцэптуаламі».
Для літаратуры такое «акунанне», безумоўна, на карысць Разам з тым, думаецца, нельга ўсё ж факт узводзіць у нейкі абсалют, як гэта робіць, свядома ці міжвольна, А. Адамовіч1, заклікаючы да стварэння «звышлітаратуры» на аснове фактаў, падрабязнасцей, расказаў сведак. Вядомы пісьменнік і даследчык спадзяецца такім чынам прымусіць чытача суперажываць трагічныя падзеі агульнанароднага і чалавечага жыцця, сутнасць якіх раскрывае мастацтва слова. Пазіцыю А. Адамовіча аспрэчвае рускі крытык В. Чалмаеў, адсылаючы да
1 Лнтература о войне я проблемы века. С.87.
сітуацыі 1920-х гг.: «...Таксама ўсталявалася ўстаноўка на «голы матэрыял» (мемуары, запіскі, хроніку), калі канкрэтнае адчуванне літаратуры часта расплывалася (напрыклад, у Б. Пільняка) і мяжа паміж літаратурай і «не літаратурай» амаль сціралася. Адзін з крытыкаў гэта літаратурнае дачассе назваў зусім па-іншаму: «У чаканні літаратуры!..» Патрэбу ён не ператварыў у дабрачыннасць»1.
Пісьменнікі, якія з новых пазіцый спрабуюць паглядзець на нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі, шырока звяртаюцца да дакументаў. 3 адлегласці часу многае ў мінулых падзеях здаецца простым і зразумелым, з-за чаго памылкі людзей сяму-таму ўяўляюцца недарэчнымі і недаравальнымі. Прынамсі, так не адзін год было з лідэрамі нацыянальнадэмакратычнага руху. Палеміка ж вакол імёнаў I. Цвікевіча, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка і некаторых іншых працягваецца і сёння. Г. Далідовіч пераканаўча паказвае складанасць падзей, у вірлівай плыні якіх лёгка было разгубіцца, як разгубіўся герой раманаў Максім Лашковіч, які пры царызме за рэвалюцыйную дзейнасць адбыў у Сібіры на катарзе дзесяць гадоў.
Раман «Пабуджаныя» з тых твораў, якія называюць шматпланавымі. Г. Далідовіч імкнецца ўсебакова ахапіць жыццё народа ў перыяд дзвюх рэвалюцый. Падзеі пераносяцца з вёскі ў горад, у прыфрантавыя воінскія часці... Сярод герояў рамана дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Міхайлаў (Фрунзэ), Мяснікоў, Ландэр і інш. Цікавасць выклікае кожны жыццёвы пласт, узноўлены ў творы пісьменнікам, аднак асаблівую — «мінскія» раздзелы, дзе паказваецца складанае палітычнае жыццё прыфрантавога горада. Тут празаік сапраўды ідзе ў кірунку, мала абжытым нашай літаратурай.
Яшчэ зусім нядаўна тыя людзі, якія ў свой час абвясцілі Беларускую Народную Рэспубліку, усе без выключэння лічыліся здраднікамі, гатовымі дзеля задавальнення ўласных палітычных амбіцый на самыя ганебныя ўчынкі. Гэтая думка ад рамана да рамана абвяргаецца Г Далідовічам.
1 Москва. 1988. № 4. С. 162.
БНР — трагічная старонка нашай гісторыі. Праўду пра яе, неадназначную і горкую, мы толькі пачынаем пасцігаць. Беларусы набывалі дзяржаўнасць у барацьбе, насуперак думцы некаторых кіраўнікоў-камуністаў (на чале са Сталіным), што самастойнасць народа ёсць «узвядзенне новых нацыянальных рагатак, якіх да гэтага часу не існавала»1. Г. Далідовіч, шырока выкарыстоўваючы дакументы, не прыгладжвае складанасці гэтай барацьбы. Чаго варты, напрыклад, прыведзены пісьменнікам у рамане факт, што дэлегаты з’езда Беларусі Жылуновіч і Дыла апынуліся не ў зале пасяджэнняў, а ў пакоі з кратамі. Іх, вельмі папулярных дзеячаў беларускага руху, абачліва паспрабавалі «прыбраць» у самы адказны момант, калі абмяркоўвалася пытанне аб утварэнні БССР.
Ды і з прызнаннем дзяржаўнасці праблемы нацыянальнай палітыкі ў былым Паўночна-Заходнім краі ў многім заставаліся. За гасцінным сталом Янкі Купалы, святкуючы перамогу — абвяшчэнне БССР,— Жылуновіч гаворыць (гэта апошні акорд рамана «Свой дом»): «Пра тое, што здарылася, будзе яшчэ шмат гаманы: і прауды, і хлусні. Усё рабілася са спрэчкамі, супрацьстаяннем, на эмоцыях. Але час рана-позна разбярэцца, як след ацэнгць усіх, хто спрыяў альбо, наадварот, замінаў нашаму народу назвацца сваім імем...»2