Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
1 Коўтун, В. Крыж міласэрнасці: Раман: Кн. 1.— Мінск, 1988. С. 7-8.
2 йсторнческнй роман в лнтературах соцналнстнческнх стран Европы. С. 217.
3 ЛІМ. 1988. 22 крас.
4 Наш современннк. 1988. № 4. С. 160.
шчам цяжка не захапіцца. Аднак праз нейкі час з непаразуменнем заўважаеш, што сярод удзельнікаў спаборніцтва і літаратары, якія яшчэ ўчора захоўвалі замагільнае маўчанне пра тыя рэчы, пра якія яны цяпер гавораць так гучна і з такой вялікай адвагай. I гэта міжволі нараджае сумненне: ці не залішне лёгкі занятак — «гаварыць праўду»? Атрымліваецца, зусім дастаткова мець адпаведны «дазвол», і нават зусім «неспрактыкаваны» ў справе выказвання «праўды» літаратар здольны дасягнуць у ёй самых вялікіх поспехаў...»1 В. Кожыпаў заўважыў тое, што нельга не заўважыць. Сёння ў «барацьбе» за праўду актыўнічаюць тыя, хто ўчора пра яе не надта дбаў. У той час, як. скажам, у выступленнях, у творчасці В. Быкава сутнасных змен не адбылося, пісьменнік па-ранейшаму ў жыцці і літаратуры лічыць галоўным «праўду адзіную».
Варта адзначыць, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра права літаратуры адкрыта і смела называць і аналізаваць усе без выключэння падзеі і канфлікты грамадскага жыцця. Без гэтага, будучы несвабодным, нават сумленны мастак, калі ён, вядома, хоча бачыць свой твор надрукаваным, вымушаны нейкім чынам прыстасоўвацца, або пакідаць задуму да лепшага часу.
* * *
Паняцце мастацкай праўды ў традыцыйным яе разуменні ўтрымлівае ў сабе выхад на актуальныя праблемы грамадскага жыцця, канцэптуальныя абагульненні і вывады, праекцыю на будучыню, вялікую любоў да жыцця, да чалавечага ў чалавеку і многае іншае. Усе гэтыя «змястоўныя элементы» павінны знайсці выяўленне праз жывое, нязмушанае слова, адметныя характары...
Несці ў поўнай меры мастацкую праўду могуць далёка не ўсе творы прыгожага пісьменства. Правільным будзе сказаць — на гэта здольны ўвогуле адзінкі, самыя лепшыя з іх. Аднак замест максімалісцкага «альбо — альбо» і адмаўлення
1 Наш современннк. 1988. № 4. С. 160.
на гэтай падставе ўсім іншым у праве на ўвагу чытача, болып разумна весці гаворку пра ступень спасціжэння мастацкай праўды пісьменнікам. Яе, як дарэчы і жыццёвай, можа быць больш і менш. Адзіная, непадзельная, яна існуе ў мностве чалавечых уяўленняў. Яна не даецца ў гатовым выглядзе, a спасцігаецца.
Пятро Васючэнка
Сучасная беларуская драматургія
Асаблівасці жанравага руху
На пачатку XX ст. Максім Гарэцкі ў артыкуле «Наш тэатр» (1913) разгарнуў праграму развіцця нацыянальнай драматургіі, адным з неадменных складнікаў якой лічыў жанравую разнастайнасць.
«Пакажыце беларусу са сцэны, хто ён, чым ён быў, што ён цяпер, чым бы ён мог быць, гукніце яго са сцэны да новага жыцця,— і божа мілы! — гэты гаротнік беларус, пераканаўшыся, ужо знойдзе здольнасці парваць ланцугі рабства, патрапіць крыкнуць: «Жыве Беларусь!» — так дужа, што аж векавыя муры няволі, як тыя сцены ерыхонскія, пасыплюцца ў прах. А ў такім разе доўг нашых пісьменнікаў, каторы яны павінны сплачваць, гэта — у драматычных творах паказаць беларусу, у якой пушчы ён блудзіць і дзе ляжыць яму дарога на поле, шырока-далёкае, роднае поле вольнага жыцця»,— да гэтага заклікаў Гарэцкі. Пісьменнік лічыў, што ў новаствораных п’есах павінен быць і роздум над філасофскімі праблемамі быцця, і паказ драмы чалавечага існавання, і раскрыццё багацця душы беларуса, і гумар. Натуральна, што выкананню гэтай праграмы павінен быў спрыяць інтэнсіўны жанравы рух.
Максім Гарэцкі пісаў свой артыкул у класічны перыяд развіцця нацыянальнай драматургіі, калі ў ёй ужо прысутнічалі творы Сімяона Полацкага, Каятана Марашэўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі стваралі свае п’есы Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гарун, Уладзіслаў Галубок, Леапольд Родзевіч, Карусь Каганец, сам аўтар артыкула... Пазней залаты фонд класічнай беларускай драматургіі дапоўніцца творамі Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Уладзіміра Караткевіча ды іншых майстроў.
Тэарэтычныя высновы М. Гарэцкага застаюцца актуальнымі і сёння, дапамагаюць зразумець, якой павінна быць сучасная беларуская п’еса.
Відавочная шматфункцыянальнасць драматургіі і яе адметная роля ў згуртаванні, кансалідацыі беларускай нацыі, дзяржавы. Прызначэнне драматургіі — не толькі адгукацца на бягучыя падзеі, але і аналізаваць іх у маштабным агульнакультурным, агульнагістарычным працэсах.
Падключэнне гістарычных рэалій, злучэнне розных часавых пластоў, рэтраспектыўныя планы, аналітычная кампазіцыя, праблемнасць і канцэптуальнасць выглядаюць атрыбутамі сучаснай п’есы.
Цікавасць да адвечных маральных, духоўных каштоўнасцей можна лічыць новай, недастаткова праяўленай, але выразнай тэндэнцыяй, якая абумовіць далейшае развіццё беларускай драматургіі і ўсяго пісьменства.
Сучасная п’еса — гэта вынік творчага пошуку, які яднае мастацкую традыцыю з наватарствам, раскрыццём, пераасэнсаваннем, а часам і мастакоўскім пераадоленнем новых рэалій.
Гістарычная драма
Кожны з жанраў літаратуры мае свой спецыфічны падыход да мастацкага ўзнаўлення мінулага. У чым спецыфіка і магчымасці гістарычнай драмы?
Іх трэба шукаць у адметнасцях мастацкага часу п’есы і ў здольнасці драматургіі «ачалавечваць» падзеі, факты, жыццёвыя праявы.
Углядацца ў мінулае дзеля таго, каб леппі разумець сучаснасць, прадказваць будучыню, разважаць пра адвечнае — гэта далёка не ўсе магчымасці гістарычнага жанру.
Адно з прызначэнняў драмы, сцвярджаў Максім Гарэцкі, «прыстаўляць» беларусу («Хомку нявернаму») перыпетыі гістарычнага лёсу народа, прадстаўніком якога ён з’яўляецца. «I трэба паказаць беларусу са сцэны, што ён мае слаўнае прошлае, што яго дзядоўшчына нараўні з крапчэйшымі старонкамі пад сонцам была і што карані нашы родныя беларускія не згнілі, трывалы і цягучы, маюць жывы сок і жывую сілу і ўжо добрыя адросткі к небу гоняць, а з часам над імі крэпкія, высокія, прыгожыя дрэвы закрасуюцца...»1
Драма валодае магчымасцямі ўзмацняць дзеянне, «згушчаць» мастацкі час, збіраць да адзінага цэнтра ўсе падзеі. У ёй мае значэнне кожная, нават драбнюткая дэталь, якая можа глыбока ўразіць гледача.
Жанру падуладна спасціжэнне нацыянальных, гістарычна абумоўленых характараў, усяго менталітэту нацыі. Драматургічная практыка пацвярджае гэта самабытнымі, псіхалагічна выверанымі вобразамі, выведзенымі ў гістарычных хроніках Шэкспіра, драмах Шылера, Лопэ дэ Вегі, Ібсена ды іншых класікаў сусветнай драматургіі. У лепшых іх творах прадстаўлены вобразы-тыпы, якія ўбіраюць цэлы комплекс характэрных якасцей, уласцівых прадстаўніку народа, нацыі. Такі спосаб тыпізацыі найболып даступны драматургіі, бо адзін з яе элементаў — яркі, самабытны, шматмерны характар.
У шэрагу краін Еўропы (Нарвегіі, Ірландыі, Полыпчы, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі, Украіне, Сербіі, Венгрыі) цікавасць да сваёй гісторыі ўзрасла падчас нацыянальнага адраджэння, у працэсе барацьбы за самавызначэнне. Так было і ў Беларусі на пачатку XX ст., у пару «нашаніўскага» Адраджэння.
1 Гарэцкі, М. Творы.— Мінск, 1990. С. 173.
Менавіта тады літаратар Карусь Каганец (Кастравіцкі) зрабіў першую спробу стварыць беларускую гістарычную драму. Ён быў чалавекам рознабаковай адоранасці, жыццёвым крэда якога было: «Беларусь трэба падымаць!» Пісьменнік разумеў, што «падымаць Беларусь», весці яе да нацыянальнага Адраджэння і самавызначэння магчыма толькі праз аднаўленне гісторыі. Сярод шматлікіх твораў розных жанраў, з якіх складаецца літаратурная спадчына К. Каганца, ёсць і дзве (на жаль, незавершаныя) гістарычныя драмы: «Старажовы курган» і «Сын Даніла».
Новая хваля цікавасці да гістарычнай тэмы адбылася ў 1920-я гг., у перыяд «беларусізацыі». Жанр гістарычнай п’есы быў асабліва пашыраны. З’яўляюцца такія яго разнавіднасці, як фальклорна-гістарычная і гісторыка-біяграфічная драма.
Фальклорна-гістарычны жанр прадстаўляюць творы Еўсцігнея Міровіча «Машэка» (1922, пастаўлена 1923)1, «Кавальваявода» (паст. 1925). Мінулае ў гэтых творах паказваецца без пэўных адзнак гістарычнага часу, падзеі адбываюцца вельмі даўно. У аснову твораў пакладзены народныя паданні, легенды. Паводле сваёй паэтыкі гэтыя творы таксама набліжаны да народнай драмы.
Да фальклорна-гістарычнай драмы можна аднесці таксама п’есу Язэпа Дылы «Панскі гайдук» (1924, 1926, паст.). Да гісторыка-біяграфічнай драмы належаць творы Е. Міровіча «Кастусь Каліноўскі» (паст. 1923), М. Грамыкі «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926). Значнасць гэтых твораў заключалася ў тым, што пошук нацыянальнага характару быў звязаны не з абагульненым сацыяльным тыпам, а з яркай чалавечай індывідуальнасцю. Такой выбітнай асобай быў Кастусь Каліноўскі — рэвалюцыянер-дэмакрат, нацыянальны герой, чалавек высокай духоўнай культуры, інтэлектуал.
На жаль, гэтыя першыя спробы пранікнення ў глыб беларускай гісторыі не мелі працягу. У 1930-я гг., падчас сталінскіх
1 Тут і далей пасля назвы п’есы ў дужках указваецца год публікацыі або выдання твора, пры неабходнасці — год пастаноўкі. Замест «пастаўлена» будзе ўжывацца скарачэнне «паст.».
рэпрэсіяў, гістарычны жанр у беларускай літаратуры фактычна спыніў сваё развіццё. Як прыпыніліся ўсе астатнія формы інтэлектуальнай і творчай чыннасці, якія не адпавядалі бягучым патрэбам таталітарнага рэжыму. Лічылася, што беларуская гісторыя пачынае свой адлік з 1917 г. Кастусь Каліноўскі быў абвешчаны дробнабуржуазным нацыяналістычным дзеячам. Імя Францыска Скарыны і плён яго дзейнасці старанна замоўчваліся, магчыма, таму, што яны былі звязаны з рэлігіяй і з нацыянальным Адраджэннем. Шматлікія падзеі тысячагадовай беларускай гісторыі, не прыгаданыя імёны яе палітычных і культурных дзеячаў заставаліся ў стане напаўзабыцця.
Такім чынам, адзначым наступную акалічнасць: калі ў творчасці беларускіх драматургаў-класікаў рана аформіліся традыцыйныя жанры, такія, як камедыя, драма, трагікамедыя, дык гістарычная драма давяла сваю прысутнасць у літаратурным працэсе дастаткова позна.
Карусь Каганец, Еўсцігней Міровіч, Язэп Дыла, якія прысвячалі свае песы беларускай мінуўшчыне, толькі падступаліся да стварэння жанру гістарычнай драмы. Сапраўдным яе першаадкрывальнікам стаўся Уладзімір Караткевіч. Па сутнасці, ён выканаў тую ж звышзадачу, якую ў Полыпчы вырашыў Генрык Сянкевіч, у Англіі — Вальтэр Скот, у Францыі — Аляксандр Дзюма. Караткевіч не толькі ўвасобіў гісторыю Беларусі ў літаратурных вобразах, але і «падвысіў», рамантызаваў яе. Творчасць беларускага пісьменніка атаясамліваецца з «новым рамантызмам».