Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Гараслава. He пра цябе і не пра мяне гаворка. Аб дзяржаве Рускай думай, Уіадзімір Святаславіч. Возьмеш Анну — параднішся адразу з двума імператарамі: візантыйскім і германскім. Гэта не кожнаму ўдавалася...1
Матывацыя чарговага валявога ўчынку Рагнеды досыць прагматычная: росквіт дзяржавы. Гаворку пра асабістае жыццё яна перапыняе як пра нешта неістотнае.
Цяпер, калі яе доўг перад Бацькаўшчынай сплачаны цалкам, яна заслугоўвае права на спакой. I знойдзе яго ў манастве, узяўшы пры пострыгу імя Анастасія.
А. Петрашкевіч вярнуўся да вобразаў Рагнеды і яе бацькі ў новай п’есе «Меч Рагвалода» (1996), дзеянне якой разгортваецца ў пашыраным гістарычным кантэксце, да якога падключаюцца часы Усяслава Чарадзея, Ефрасінні Полацкай. Драматург спрабуе адлюстраваць ролю Полацкага княства ў далейшым фарміраванні беларускай дзяржаўнасці.
У найноўшых драматургічных творах вобразу Рагнеды, нязломнасці яе духу, яе характару і памкненням таксама надаецца вялікае значэнне.
Гэта манап’еса драматурга Н.Раппа «Выгнанне ў рай», пастаўленая ў 1990 г. Беларускім паэтычным тэатрам аднаго акцёра «Зніч». Актрыса Галіна Дзягілева (яна ж і рэжысёр)
1 Петрашкевіч, А. Соль.— Мінск, 1988. С. 339, 340.
выконвае ў ім ролю Рагнеды. Яна таленавіта паказвае ўнутраную нязломнасць гераіні, яе абурэнне супраць гвалту. Мэта спектакля — вяртанне гонару зняважанай беларускай гісторыі. Праўда, інтэрпрэтацыя гістарычных характараў у гэтым творы эскізная, мала разгорнутая. Найбольшая ўвага ўдзелена вобразу гераіні, што і натуральна для жанру манап’есы.
Болып разгорнутая псіхалагічная характарыстыка ўдзельнікаў летапісных падзей паказана ў драме Івана Чыгрынава «Звон — не малітва» (1988).
Дзеянне драмы адбываецца ў апошнія гады жыцця Рагнеды — калі шматпакутная княгіня, «саламяная ўдава», знаходзілася ў высылцы разам з сынам, княжычам Ізяславам, будучым полацкім князем і адным з заснавальнікаў хрысціянскай веры ў Беларусі.
Рагнеда — паслядоўная і свядомая прыхільніца хрысціянства («Гора і Слава»), у драме «Звон — не малітва» паказана як язычніца. Але слова «адступніцтва», якое ўжываецца ў такіх выпадках, не адпавядае паводзінам Рагнеды. Яна вяртаецца да веры бацькоў, адмаўляецца ад імені Гараслава як ад памяці пра сапраўды горкія старонкі свайго жыцця. У яе, жанчыны, якая перажывае складанае, супярэчлівае пачуццё да мужа, Уладзіміра, змена веры звязана з асабістымі, інтымнымі перажываннямі.
Гэтае асабістае, жаночае (спляжаны гонар, успамін пра крывавую расправу з сваякамі, крыўда і рэўнасць), выразна адчуваюцца ў спрэчцы Рагнеды з праваслаўным прэсвітэрам Апанасіем:
Р а г н е д a. He веру я Уладзіміру. Крывадушны ён быў, крывадушны і цяпер. Сын рабыні. А новую веру ўзяў, бо грэчаскія цары не аддавалі без гэтага за яго сястру сваю Ганну. Таму я ў цябе, праваслаўны прэсвітэр, пытаюся: навошта яму, распусніку, яшчэ адна жонка? Толькі дзеля таго, каб парадніцца з вялікімі царамі? У яго ж гэтых жонак без мяне яшчэ чатыры — грачанка, якую забраў у забітага ім жа брата, балгарыня, чахіня і яшчэ адна... Я ўжо не ведаю нават, з якой зямлі яна...
Апанасій. Так, муж твой, княгіня, быў дасюль ва ўладзе пажадлівасці. I новая вера ўратуе вялікага князя ад гэтага. У новай веры яму належыць мець адну жонку1.
1 Чыгрынаў, I. Звон — не малітва — Мінск, 1993. С. 8.
9.3ак.265.
Пераход да новай веры, у аснове якой — цярплівасць, міласэрнасць,— адбываецца «паганскім», гвалтоўным шляхам. У многім змена багоў мае фармальны змест, звязана з палітыкай, а не з інтымнымі акалічнасцямі духоўнага быцця чалавека.
«Звон — не малітва». Гэты рэфрэн, які гучыць з вуснаў персанажаў, адлюстроўвае супярэчлівасць тых змен, пра якія з захапленнем кажа Уладзімір. Перамога новай веры, якая пацвярджаецца пабудовай хрысціянскіх бажніц, гукам званоў, гэта яшчэ не перамога новага, болып гуманнага светаадчування над паганскімі звычкамі. Есць традыцыя, ёсць мараль, што перадаюцца ад пакалення да пакалення. Носьбітам гэтай традыцыі і маралі выступае ў творы ўсё тая ж Рагнеда.
Кульмінацыя твора — канфлікт, непаразуменне паміж маці і сынам, Рагнедай і Ізяславам. Ен, як і яго бацька, гатовы зруйнаваць, зламаць усё «старое»: абрад, традыцыю, забыцца на матчыну крыўду за зняважаны гонар.
Пісьменнік здолеў знайсці і перадаць псіхалагічныя, драматычна насычаныя моманты пераходу ад старой да новай веры.
Для герояў драмы гэты пераход абярнуўся трагічнымі наступствамі. Ізяслаў губляе сваю каханую Анею. Рагнеда пасля расстання з мужам страчвае і сына. Ізяслаў здабывае болып турботаў і клопатаў чым радасці ад падараванага яму княскага пасада. Пераход ад старога да новага — адвечная прычына канфліктаў у гісторыі, адпаведна і ў літаратурных творах.
Аляксей Дудараў у п’есе «Палачанка» (1998) сватанне да Рагнеды прадставіў як псіхалагічна ўскладненую гісторыю пра нянавісць і каханне. Выпадковая сустрэча Рагнеды і Уладзіміра ў купальскую ноч абарочваецца каханнем — Ярыла запальвае гэтае сонечнае пачуццё ў іх сэрцах. Першая ж перашкода на шляху да шчасця — адмова ў шлюбе, якую па загадзе Рагвалода выказвае пераапранутая ў строі Рагнеды Любава — прыводзіць наўтародскага князя ў шаленства. Ён не можа дараваць згадкі пра сваё рабскае паходжанне, крывава помсціць родным Рагнеды, чыніць гвалт над ёю на вачах бацькі, братоў, дружыны.
Калі ў творах А. Петрашкевіча, I. Чыгрынава ўчынкі кіеўскага князя Уладзіміра ў нейкай ступені апраўдваюцца, а сам вобраз надзяляецца пэўным высакародствам, то ў п’есе А. Дударава персанаж набывае выразныя прыкметы трагічнага антыгероя. Гэтаму спрыяе тая страснасць, з якой яго абвінавачвае абражаная Рагнеда.
Жаночая годнасць і прага справядлівасці ў Рагнеды мацнейшыя за колішнюю пяшчоту. Злачынцу чакае праклён.
Рагнеда. Ты, Уладзімір, раб! I сын рабыні...
У тваім сэрцы звер, а не любоў... [...]
Полацкая кроў,
Што у Дзвіну цяпер сцякае, выйдзе
3 тваіх нашчадкаў... Я іх праклінаю... Хай будзе смага ў іх на кроў братоў, Бацькоў, сясцёр, сваіх сяброў і блізкіх... Хай не спатоліць гэту смагу час...
Hi заўтра, ні пазаўтра, аніколі...
He мець ім шчасця, ні дабра, ні волі...1
Праблематычнай у п’есе выглядае трактоўка вобраза полацкага князя Рагвалода, якому прыпісваюцца вераломства, жорсткасць у адносінах да дачкі. Драматург сам падкрэсліў момант фантазіі, вымыслу ў дачыненні да старадаўняга, напаўлегендарнага гістарычнага сюжэта.
Загадка Рагнеды, таямніца яе ўнутраных перажыванняў па-ранейшаму застаецца прываблівай тэмай для напісання новых п’ес. Драматургічныя творы, прысвечаныя жаночаму вобразу, пакуль што даводзяць значнасць гэтай асобы і, адпаведна, складанасць філасофскіх і маральных пытанняў, звязаных з ёй.
Драматызацыя яшчэ аднаго жаночага лёсу — Барбары Радзівіл — адбылася без заглыблення ў гістарычныя перыпетыі той эпохі, у якую разгортвалася вядомая рамантычная гісторыя. Як вядома, да тэмы кахання Барбары і Жыгімонта II Аўгуста звярнуліся два беларускія аўтары — Раіса Баравікова, стварыўшы паэтычную драму «Барбара Радзівіл» (1994), і
1 Дудараў, А. Палачанка. // Крыніца. 1998. № 5 (42). С. 34.
Аляксей Дудараў, які напісаў драматычную паэму «Чорная панна Нясвіжа» (2000).
У цэнтры ўвагі аўтараў гісторыя кахання, якая адбылася ў тыя часы, калі каханне вызнавалася за грэх, калі ў адносінах паміж арыстакратамі на першы план вылучаліся не асабістыя, а дынастыйныя, дзяржаўныя інтарэсы. Паводзіны Барбары і маладога караля жорстка асуджаліся грамадскасцю, пра іх з незадаволенасцю і сарказмам кажа храніст.
Тым не менш і Р. Баравікова, і А. Дудараў паказваюць гэтую гісторыю ў святле рамантызацыі і меладраматызму. На першым плане — пачуцці закаханых, якія кідаюць выклік свайму асяроддзю, свайму часу, неспрыяльнаму для ўзвышанага кахання. Процістаянне кахання і ўлады служаць падставай для стварэння драматургічнага канфлікту.
Раіса Баравікова паказвае любоўную гісторыю ў святле рамантызацыі і меладраматызму. На першым плане — пачуцці закаханых, якія кідаюць выклік свайму асяроддзю, свайму часу, неспрыяльнаму для ўзвышанага кахання.
Вобразы Мікалая Радзівіла Рудога, Мікалая Радзівіла Чорнага, роднага і стрыечнага братоў Барбары, Людвіка Монці, сакратара каралевы Боны, злавеснага Чалавека ў шэрым, атручвальніка, драбнеюць у параўнанні з цэнтральнымі персанажамі. Палітычныя інтрыгі, прага ўлады, меркантылізм — усё гэта адсоўваецца на другі план. Толькі вобраз каралевы Боны Сфорцы, славутай італьянкі, уражвае сваёй веліччу і супярэчлівасцю. Яна стаіць перад выбарам: любоў да сына ці каралеўскі гонар, які абавязвае яе паўстаць супраць нявесткі.
Пры гэтым вобраз Барбары далёкі ад ідэалізацыі. Мы бачым жанчыну, «якой салодка быць менавіта жанчынай: спакушаць, абяцаць і... ляцець на каханне». Кароткі раман з закаханым у Барбару мастаком Дамінікам — падсветка да гэтага вобраза. 3 гэткай жа лёгкасцю Барбара згаджаецца на прапанову братоў, якія імкнуцца выдаць яе замуж за Жыгімонта.
Гэтыя дэталі надаюць твору рысы куртуазнасці, манернасці, выкшталцонасці і лёгкасці. Гэтыя рысы, дарэчы, былі ўласцівыя сярэднявечнаму рыцарскаму раману.
Для развіцця інтрыгі патрэбны таксама сцэны, што не маюць непасрэднага дачынення да гісторыі кахання Барбары і Жыгімонта. Зразумела імкненне Р. Баравіковай абставіць інтэр’ер раскошнымі, дарагімі рэчамі. Усё гэта робіць п’есу пераўвасобленай у відовішчны, «касцюмны» спектакль, падкрэслівае каларыт эпохі. На жаль, спектакль, пастаўлены паводле твора Р. Баравіковай тэатрам-лабараторыяй «Вольная сцэна» ў 1994 г., пратрымаўся на сцэне не вельмі працяглы час.
Больш пашанцавала распрацоўцы гэтага сюжэта, выкананай А. Дударавым, аўтарам п’есы «Чорная панна Нясвіжа», пастаўленай у 2000 г. Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Відовішчнасць дзеяння, эфектная сцэнаграфія, накал жарсцяў, містычныя элементы, смела ўведзеныя драматургам у фабулу твора, высокапрафесіянальная рэжысура В. Раеўскага зрабілі гэты спектакль значнай, даўгавечнай і папулярнай у гледача тэатральнай з’явай.
Відовішчнасць дзеяння, эфектныя мізансцэны, накал жарсцяў, містычныя элементы, вольная інтэрпрэтацыя пісьмовых крыніц, інтэртэкстуальнасць, уласцівыя абодвум творам, паказваюць на тое, што іх жанравая мадыфікацыя набліжаецца да гісторыяграфічнай п’есы, надзвычай папулярнай у драматургіі XXI ст. Вядома, такая трансфармацыя звязана не толькі з літаратурнай модай, але і са зменай тэатральных густаў, попытам сучаснага гледача. Блізкія да гістарыяграфічнай драмы таксама п’есы А. Петрашкевіча «Крыж святой Ефрасінні» (1996), С. Кавалёва «Саламея» (1996), «Францішка, або Навука кахання» (2000), драмы А. Дударава «Крыж» і «Ядвіга» (2009).