Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Праваслаўны святар, айцец Вікенцій, аднаўляе падчас акупацыі дзейнасць царквы, ператворанай у калгасны склад. У прыходзе павінен быць царкоўны хор — і святар набірае яго ўдзельнікаў з ваеннапалонных — людзей, асуджаных на пакуты і смерць. Высакароднасць і гуманнасць яго справы не выклікае сумненняў — адраджаецца занядбаная вера, ратуюцца чалавечыя жыцці. Гэта калі разглядаць сітуацыю з пазіцыі вышэйшага, абсалютнага гуманізму.
Новае дыханне ваенная тэма ў драматургіі атрымала ў 2004—2005 гг., калі былі створаны такія п’есы, як «Калодзеж» А. Дзялендзіка, «Ты помніш, Алёша...», «Не пакідай мяне...» А. Дударава, «Шчасце Лізы і Ягора» Г. Марчука, «Бліндаж» А. Паповай. Натуральная хада часу, пераемнасць пакаленняў аўтараў, што звяртаюцца да падзеяў 1941—1945 гг., абумоўліваюць тое, што тэма Вялікай Айчыннай вайны асэнсоўваюцца ў літаратуры паводле законаў і падыходаў гістарычнага жанру.
Духоўнасць, імкненне да волі, міласэрнасць, высакародства — сапраўдныя ідэалы, асвечаныя часам, тысячагадовай беларускай гісторыяй, пераемнасць якіх у XX ст. не выклікае сумнення. Такі агульны кірунак далейшага развіцця беларускай гістарычнай літаратуры, у тым ліку гістарычнай драмы.
Гэты кірунак, мяркую, прывядзе да новай ступені аб’ектыўнасці ў адносінах творцаў да падзеяў мінуўшчыны. Прайшоў час, калі беларуская гісторыя замоўчвалася або недаацэньвалася. Пройдзе час і яе рамантызацыі.
Сёння можна сцвярджаць пра натуральнае развіццё беларускай гістарычнай драмы, якая абапіраецца на трывалую, хаця і досыць маладую, традыцыю, і разам з тым адкрытая для навацый, творчага поіпуку, разнастайнасці жанравых мадыфікацыяў.
Камедыя
Камедыя здаўна лічылася «малодшай сястрой» трагедыі. Яна з’яўляецца самастойным відам драматургіі, звязаным з эстэтычнай катэгорыяй камічнага. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы komodia — паказ, спектакль, «вясёлы натоўп людзей» і «песня».
Смех — жанравая аснова камедыі, яе неад’емная рыса. Пра гэта сведчаць як «высокія» ўзоры жанру (творы Арыстафана, Шэкспіра, Мальера), так і п’есы, прызначэнне якіх — забаўляць і пацяшаць гледача (прыкладам, вадэвілі французскіх камедыёграфаў Эжэна Лабіша, Эжэна Скрыбы).
Камедыя — старадаўні і вечна малады, заўсёды папулярны від драматургіі. He толькі за даўніну шануе яе сучасны глядач. «Жывучасць» камедыі абумоўлена найперш яе зменлівасцю, здольнасцю хутка адгукацца на бяіучыя падзеі. Камедыя глядзіць на жыццё скрозь прызму нечаканых супастаўленняў, парадоксаў, досціпаў. Гармонія здабываецца ёю праз смех.
Беларуская камедыя на працягу многіх гадоў была адным з самых выйгрышных, узорных жанраў нацыянальнай літаратуры. Крытыкі «бэсэсэраўскага» перыяду сцвярджалі, што беларуская камедыя «займае камандныя вышыні» ў драматургіі не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Меліся на ўвазе камедыйныя творы Кандрата Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава.
У гісторыі беларускай драматургіі знойдзецца шмат прыкладаў «рухомасці», «цякучасці» мастацкага смеху, што забяспечвае новае паўнавартаснае жыццё нават старым, класічным творам.
Дзвесце з лішкам гадоў як існуе загадка «Камедыі» К. Марашэўскага. «Ці камедыя «Камедыя»?» — часам ставяць пытанне сучасныя крытыкі, маючы на ўвазе тое, што ў творы знаходзяцца прыкметы трагедыі, школьнай драмы, філасофскай п’есы. Але што дамінуе ў ім? Што ў п’есе не застыла, не ператварылася ў помнік свайго часу, не сталася схемай? Чорт-мараліст з ягонымі надакучлівымі павучаннямі? «Кардонныя», безжыццёвыя прахадныя персанажы — Клеафас, Аляксандр, Засімас? Ці селянін Дзёмка, які водзіць за нос
Чорта, бясконца спрачаецца з Жыдам і патрабуе квасу, калі нячысцік цягне яго ў апраметную?
Сцэнічны поспех і доўгажыхарства «Камедыі» на сцэне Малога тэатра тлумачацца тым, што драматург і рэжысёр В. Рудаў развіў менавіта смехавыя моманты п’есы. «Камедыя» пацвердзіла сваю жанравую прыроду, на сучаснай сцэне яна менавіта камедыя.
Такая ўласцівасць мастацкага смеху — ажыўляць, рэанімаваць, надаваць рух таму, што здаецца, ужо застыла або, як кажуць, «забранзавела».
Хіба не загадкавая купалаўская «Паўлінка»? Спрэчкі пра яе жанравую прыроду цягнуцца ў крытыцы ўжо дзесяцігоддзямі. Найбольш сумненняў і трактовак выклікаў так званы «некамедыйны» фінал п’есы:
Паўлінка. Якімку арыштавалі! Маю зорачку ясную арыштавалі. (Дзіка.) Ха-ха-ха! Звяры сляпыя!!! (Як сноп, валіцца на зямлю. Суматоха. Крыкі: «Вады! Вады...»)
Пранцісь. Собственно, пане дабрудзею, у мяне ёсць кроплі. (Дастае з кішэні пляшку і пырскае ў твар Паўлгнцы гарэлкай.)
Агата (кідаючыся да Пранціся). Тудэма-сюдэма, ашалеў!..
Сцяпан (панура). Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе і сканчылося1.
У гэтай сцэне прагучалі ўсе тры «каронныя» рэплікі камедыйных персанажаў: «собственно», «тудэма-сюдэма», «дзве дзюркі ў носе», якія раней выклікалі нязменны смех. У новых драматычных абставінах, звязаных з арыштам Сарокі, яны набылі іншы, злавесны сэнс.
Традыцыйнай рысай беларускага сцэнічнага смеху можна лічыць і яго «рэактыўнасць», г. зн. здольнасць уступаць у сінтэз з іншымі эстэтычнымі катэгорыямі (трагічнае, пачварнае і г. д.). Момант такога сінтэзу мы назіралі ў «Паўлінцы». Яшчэ болып складаная структура мастацкага смеху ў п’есе Янкі Купалы «Тутэйшыя» (1922), дзе смешнае і страшнае, камічнае і трагічнае пераплятаюцца, знаходзяцца ў адмысловых, ледзьве не фантастычных спалучэннях. Невыпадкова сам Янка Ку-
1 Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы.— Мінск, 1989. С. 345.
пала назваў твор «трагічна-смяшлівымі сцэнамі», а сучаснае літаратуразнаўства вызначае яго жанр як трагікамедыю.
Чаму ў гэтым творы смешнае часам набывае злавесныя, гратэскавыя рысы? Чаму нявесела на вечарынцы ў калежскага рэгістратара, на якую ён запрасіў сваіх прыяцеляў? Чаму, наадварот, гледачы смяюцца (не зусім вясёлым, горкім смехам), калі галоўнаму герою зусім не да смеху?
Янка Купала стварыў адметную, «трагічна-смяшлівую» атмасферу дзеяння, звязаўшы яе з рэаліямі 1918—1920 гг. Прыходзяць і сыходзяць акупанты — палякі, немцы, бальшавікі. Змяняюцца палітычныя рэжымы. Ідзе гандаль тэрыторыямі.
А Мікіта Зносак у гэты час прымярае пажарніцкую форму і фуражку з белым арлом на кукардзе, вучыцца вітацца па-нямецку, гандлюе валютай на Брахалцы, цягае вазок, запоўнены даведкамі і прадуктовымі карткамі, крадзе патаку і спекулюе самагонкай — і не хоча пачувацца беларусам і абараняць сваю годнасць!
Ці адзін Мікіта Зносак вінаваты ў тым, што так недарэчна змарнавалася яго жыццё? «А ўсё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць,— не давучыўся, і выйшла з яго ні богу свечка ні чорту качарга»1,— зазначае старая Зношчыха. Хто ж былі Мікітавы настаўнікі? Генрых Мотавіч Спічыні, «майстра адбеларушваць», ды Усходні з Заходнім вучоныя, кожны з якіх на свой капыл трактаваў гісторыю і геаграфію Беларусі. Камічнымі выглядаюць іх бязглуздыя «тэорыі» і мова-«трасянка», на якой гавораць гора-навукоўцы:
Усходні вучоны. Ешчо одзін маленькій вопрос: Вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы co временем пробіць себе куда-нібудзь окошко — в Европу ілі Азію?
Я н к а. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».
Усходні вучоны (запісваючы). О Дарданелах, о Індзійскіх морях і о какіх-лібо окошках не помышляют і помышляць не жэлают, ібо, по іх жэ словам, і без того імеют гдзе топіться, когда повеет сквознякамі із Запада.
1 Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы. С. 474.
Заходні вучоны (запісваючы уперамежку з Усходнім). О розшэжэню своіх граніц од можа до можа не мажон і мажыць собе не жычон, поневаж, як самі твердзон, маён гдзе топіць сень і бэз можа, гды повеён пшэцёнгі зэ Всходу1.
Вось такі смех пануе ў гэтым купалаўскім шэдэўры — зменлівы, мясцінамі злавесны, горкі.
Твор як бы самапраграмаваўся на няпростае сцэнічнае жыццё — а яно і сталася такім. Пасля няўдалай спробы рэжысёра А. Папова паставіць «Тутэйшых» на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-І) у 1920-я гг., пасля дзесяцігоддзяў замоўчвання і забаронаў трагікамедыя атрымала паўнавартаснае жыццё на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Рэжысёр М. Пінігін, які паставіў п’есу ў 1990 г., прачытаў твор як трагіфарс, але і ў мадэрнізаваным выглядзе ён выклікае роздум пра «тутэйшасць», яе прычыны і прыкметы, і вучыць беларусаў быць патрыётамі Бацькаўшчыны.
Народны гумар, іронія, самаіронія, добразычлівае пакепліванне, уедлівы сарказм — гэтыя формы мастацкага смеху складаюць нацыянальную адметнасць беларускай літаратуры, падмурак традыцыі, якой жывіцца сучасная камедыяграфія. Яны тлумачаць сакрэт жывучасці, працяглай актуальнасці камедыйных твораў, нібыта ўшчыльную прывязаных да свайго часу. У першую чаргу гэта датычыцца Кандрата Крапівы.
Гэтыя рысы ўласцівыя і лепшым сатырычным камедыям Кандрата Крапівы. Крытыкі вызначаюць гэтую якасць як дальнабойнасць сатыры. Ею ў значнай ступені надзелена самая слынная п’еса Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» (1939).
Лёс гэтага твора незвычайны. П’еса напісана ў самыя змрочныя ў гісторыі Савецкай Беларусі часы — разгул сталінскіх рэпрэсій, пошук «ворагаў народа» і расправа з імі. «Ворагі» знаходзіліся ўсюды, у тым ліку і ў асяроддзі пісьменнікаў, навукоўцаў. Невыпадкова ў 1930-я гг. была практычна вынішчана не толькі творчая, гуманітарная, але і тэхнічная інтэлігенцыя Беларусі, прычым асабліва пацярпелі навуковыя галіны: генетыка і геалогія.
1 Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы. С. 458.
Усюды «ворагі»... Вораг Гарлахвацкі, чалавек з цьмяным мінулым, невук і шарлатан, атабарыўся ў інстыіуце геалогіі і спакваля распачаў там падрьгўную дзейнасць. У выніку абшальмаваны сумленны Чарнавус, смяротна запалоханы Туляга. Але махляр выкрыты, і апошнімі смяюцца яго ахвяры.
Час зняў з гэтага твора налёт палітычнай кан’юнктуры. Глядач з задавальненнем назірае крах «свінтуса грандыёзуса», са смехам выслухоўвае славутую прамову Гарлахвацкага. Туляга, якога раней папракалі за нясмеласць і беспрынцыповасць, сёння апраўданы. Супраціў Тулягі — гэта пратэст супраць нахабства, здзеку. Слабы і нерашучы герой перамагае агрэсіўнага, нахрапістага Гарлахвацкага.