Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Перайшоў у драматургію і атрымаў далейшае развіццё тыпаж дзівака-героя, які пратэстуе супраць банальнасці побыту і ў той жа час сам увасабляе недасканаласць грамадскага асяроддзя, яго маральныя хібы.
Менавіта такі герой, унутрана супярэчлівы, дзівакаваты і злавесны адначасова, прынёс першы відавочны поспех Дудараву-драматургу. Гэта Андрэй Буслай, галоўны герой драмы «Парог» (1981, паст. 1982).
Некаторыя крытыкі не ўхвалялі выбар галоўнага героя. He маглі зразумець, чаму ў якасці рэзанёра і філосафа выступае алкаголік Буслай, дэмаралізаваная, разбэшчаная, цынічная асоба? Адзначалася і пэўная запазычанасць фабулы: гісторыя з уваскрэсеннем нябожчыка.
Матыў несапраўднай смерці нашмат больш старажытны; ён скарыстоўваўся ў сусветнай драматургіі яшчэ ў часы Шэкспіра, Лопэ дэ Вегі, Мальера, Льва Талстога.
У першай дзеі Андрэй Буслай у стане жорсткага пахмельнага сіндрому прачынаецца ў чужой кватэры, сярод незнаёмых рэчаў. «Знаёмства» героя з новай абстаноўкай, яе «асвойванне» выглядае даволі камічна. Атрымліваецца, як у купалаўскім вадэвілі «Прымакі», калі Максім Кутас, прачынаецца ў суседавай хаце і спрабуе вызначыць сваё месцазнаходжанне па колькасці павуціння ў кутах пад столлю.
Паводзіны Буслая ў чужой кватэры нагадваюць тэатральную гульню, свайго роду эксперымент, які ставіць сам Буслай, назіраючы за рэакцыяй людзей. Але ў гэтай гульні, як і ў дзівацтвах герояў зборніка «Святая птушка», няшмат чалавечнасці, гуманізму. Гэта хутчэй спосаб самавыяўлення спакутаванага чалавека; але гэтая пакута не зрабіла яго добрым, чуйным да чужога болю. Наадварот, яна спарадзіла ў яго душы цынізм і скепсіс.
Кепікі, блазнаванне, «чорны гумар» — абалонка, за якой хаваецца прытоены боль. Смех, як і гарэлка, для героя — своеасаблівае выйсце са стану апатыі, абыякавасці, духоўнай ляноты, якія ён адчувае вакол сябе і ў сабе. Дабрату Буслай шукае не ў бесклапотным цвярозым жыцці, а ў п’яным чадзе. «Калі п’яны, мне ўсіх шкада, я ўсіх люблю... У мяне ў п’янага — слёзы з вачэй ад замілавання людзьмі, дрэвамі, зямлёй... Усімусім!..»1
1 Дудараў, А. Выбар: П’есы — Мінск, 1987. С. 127.
«Гэта не ён плача, гэта ў ім гарэлка плача»,— кажуць у народзе пра такога роду замілаванне. Сярэднестатыстычнае жыццё, аказваецца, развучыла людзей натуральнаму выяўленню пачуццяў: кахання, смутку, расчуленасці, шкадавання. Менавіта пра гэта хоча сказаць Буслай сваёй рэплікай: «Вельмі ўжо цвярозыя сталі».
Але ні гарэлка, ні балючае самавыкрыццё, ні ўнутраная стыхійная нязгода з масавай мараллю не робяць Буслая болып дасканалым, чуйным да чужога няшчасця. Ён галоўная прычына нягод ва ўласнай сям’і, пакут жонкі і бацькоў. Пакінуўшы вёску, Буслай пераязджае ў мястэчка, жыве ў качагарцы разам з бамжом і прапойцам Бэрам, перабіваецца выпадковымі заробкамі, цалкам адасабляецца ад усялякіх маральных абавязкаў перад блізкімі. Яму па-свойму ўтульна і бесклапотна.
Як Чужаніца з аднайменнага рамана Альбера Камю, Буслай кіруецца ў жыцці толькі эмацыянальнымі імпульсамі, інстынктамі, але не адчувае ад такога бесклапотнага існавання ўнутранага разняволення. Наадварот, невядомая трывога і незадаволенасць сабой пачынаюць усё часцей яго непакоіць.
Бліжэй да фіналу паводзіны Буслая істотна мяняюцца: ён перастае асуджаць іншых, пачынае пошукі выйсця, маральнага самаўдасканалення.
Прасветліна ў душэўным стане Буслая настае тады, калі само жыццё адварочваецца ад яго, ператварае яго ў «жывога нябожчыка». Ен атрымлівае ад жыцця ўрок, нашмат мацнейшы за той, які б мог адбыцца падчас начной гутаркі з Пакутовічам. Што можа адчуваць чалавек, які перажыў сваю «смерць», і раптам ён, жывы, пра гэта даведаўся? Што чакае бацьку і маці, кінутых жонку і дзіця, калі ён вернецца да іх «жывым нябожчыкам», з «адпітай» памяццю, амярцвелай свядомасцю, з бездапаможнай, не здатнай да дзейснага дабра душой?
У фінале п’есы хлопчык не пазнае бацьку, просіць Андрэя расказаць казку (ізноў казку, якая нібыта можа кагосьці выратаваць!). Казкі не будзе.
Буслай (бярэ хлопчыка на рукі). Зараз, зараз, сыночак... (Прытуляеда сябі^Жыў-быў... (УспсштаеЗЖылі-былі... (Намагаеццаўспомніць.) Жылі-былі... (3 жахам.) He памятаю... (Апускаецйа на падлогу.)
У хату амаль адначасова ўбягаюць Маці, заплаканая і расхрыстаная, Б а ц ь к а, Ніна, Мікола. Усе спыняюцца каля дзвярэй. Глядзяць.
Буслай (яшчэ мацней прытуляючы сына да сябе). He памятаю... He памятаю... He памятаю...1
Расчытваецца сімвалічны вобраз «парога», мяжы, за якой пачынаецца незваротны распад чалавечай асобы, духоўная смерць, якая набывае куды больш пачварныя формы, чым фізічная. «Парог» — апакаліпсіс, крушэнне свету, не сусвету, але свету адной чалавечай асобы.
Тэма адказнасці чалавека перад сусветам за сваё асабістае «я», за жыццё, падараванае яму Богам, атрымала своеасаблівы працяг у драме «Вечар» (1982, паст. 1983).
I ў гэтым творы мы назірае адмысловае і арганічнае спалучэнне камічнага і трагічнага, смешнага і паважнага. Без гумару, смеху, блазнавання гісторыя пра трох пажылых людзей — Гастрыта (Мікіту), Мульціка (Васіля), Ганну,— што дажываюць свой век у закінутай, «неперспектыўнай» вёсцы, дзе мноства пустых хат з пазабіванымі аканіцамі, магла б ператварыцца ў дыдактычную драму або ў трывіяльную п’есу, у якой тлумачылася б, чаму моладзь пакідае вёску.
А. Дудараў стварыў каларытныя, шматмерныя характары.
Вобраз Ганны здаецца досыць знаёмым, традыцыйным. Бабуля пражыла доўгае жыццё і так нарабілася на сваім вяку, што пад старасць не засталося сілы, каб утрымаць каля сябе няўдалага сына.
Ганна — мудрая і разважлівая. Яе мудрасць адметная. Яна бачыць дабро і зло, як бы яны не перамешваліся, не перапляталіся ў жыцці. Яна не суддзя чужым учынкам. Яна на дабро адказвае дабром, здольная спачуваць іншым, дараваць крыўду, калі на тое ёсць хаця б маленькая падстава.
А Мульцік? На першы погляд ужо знаёмы нам тыпаж дзівака, які размаўляе з сонцам і з тэлевізарам, старшыні калгаса прапаноўвае свае паслугі ў якасці «жывога барометра».
1 Дудараў, А. Выбар. С. 169—170.
Ён строгі суддзя ўсім грахам Гастрыта і адначасова яго літасцівы «адвакат». Пакутнік, працаўнік, прапаведнік і балагур, блазан — перш чым паміраць, ён спачатку правядзе «генеральную рэпетыцыю», і гэтым не на жарт напалохае сваю «маладую жонку» Ганну. Гумарыстычнае стаўленне да смерці, да ўласнай старасці і нямогласці, да ўніверсальнай жыццёвай недасканаласці — усё гэта стасуецца з лепшымі якасцямі беларускай ментальнасці. За гэтыя якасці, уласна кажучы, беларуса любяць у сусветнай супольнасці, з-за іх ён часта і церпіць...
Гастрыт — найбольш супярэчлівы, складаны вобраз. Ніхто з персанажаў столькі разоў не будзе мяняць сваіх паводзін на працягу дзеяння так, як ён. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці — такі ён у першай сцэне, дзе дапытваецца ў Мульціка, ці пішуць яму дзеці. Хцівы, раз’юшаны, гатовы з нажом у руках бараніць сваё «папяровае шчасце» — у сцэне з выйгрышным латарэйным білетам. Безабаронны перад голасам сумлення, што абудзілася ў ім, што прачыналася ў ім, ён глушыў яго ў сабе да самай апошняй хвіліны...
Праблема бацькі — дзеці існавала заўжды. Заўжды існавала завядзёнка крытыкаваць сучасную моладзь, нават у часы Сакрата і Арыстафана. Але ў кожную эпоху з гэтай праблемай звязваўся цэлы комплекс іншых праблем: гістарычнага, сацыяльнага, псіхалагічнага, маральнага кшталту. Варта было толькі зачапіць — і вось яны навідавоку.
Карані сённяшніх, нявырашаных пытанняў адшукваюцца ў мінулым, у значнай ступені з’яўляюцца цяжкай спадчынай сталінскай эпохі. Сам драматург скажа пра гэта досыць адназначна, характарызуючы свой персанаж: «...Сазнацельны Мікіта — страшэннае зло і разам з тым ахвяра свайго часу — прадукт трагічных часоў культу»1.
У п’есе прыгадваецца эпізод з часоў калектывізацыі. Для Мікіты гэта быў свайго роду «зорны час», перыяд бурнай чыннасці. Ён «праводзіў лінію»: выкарчоўваў «кулакоў», змагаўся з аднаасобнікамі. Сёння Гастрыт апраўдваецца: ён толькі выконваў загады. Бяздумнае паслушэнства таксама зла-
1 Дудараў, А., Васючэнка, П. Чым жыве п’еса?: Дыялог. // Звязда. 1988. 11 лютага.
чынства. Гастрыт напісаў данос на брата Васіля, Андрэя, і гэта ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве, бо Андрэй збіраўся паслаць сватоў да будучай яго жонкі Алены...
«Жыў напалову»,— прыходзіць да высновы перад смерцю Гастрыт.
За ўсё ў жыцці рана або позна даводзіцца плаціць,— так прачытваецца гэтая сцэна. Колішнія ўчынкі Гастрыта, што прынеслі шмат гора яго аднавяскоўцам, нарэшце абярнуліся вялікімі душэўнымі пакутамі для яго самога. Той, хто ў жыцці шукае зручнага, зацішнага закутка, спрабуе выкруціцца ад суда і адплаты гісторыі, несвядома заганяе сябе ў пастку.
Мульцік, які напачатку дужа строга і сурова ставіўся да свайго суседа, напрыканцы твора значна мякчэе, «адпускаецца». Бо бачыць, што жыццё і час пакаралі Гастрыта больш, чым гэта мог бы зрабіць чалавечы суд. У адной з апошніх гутарак з Гастрытам ён не столькі абвінавачвае, колькі спрабуе вытлумачыць прычыну чалавечай бяды.
Гастрыт. ...Я ж не злодзей які-небудзь, жыў як усе... Шчасця хацеў... Мы ж за ім на гэты свет і прыходзім, працуем, пакутуем... Чаго ж мне так млосна? Чаму ж цішыні ў душы няма?
М у л ь ц і к. Ты любіў мала...
Га с т р ы т. Мала...
Мульцік. Плакаў мала...
Гастрыт. Мала... (Нервова.) Яшчэ! Кажы яшчэ!
Мульцік. Усё... Разумней любові, шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі... I ці прыдумаюць?..1
Героі гэтай драмы вядуць няспынны этычны пошук, існасць якога — не вынаходніцтва новай рэлігіі і новых маральных прынцыпаў, а вяртанне да старых, занядбаных гуманістычных каштоўнасцей. Пра гэта сведчаць, яшчэ раз нагадаю, словы Мульціка: «Разумней любові, шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі». Састаўныя гэтага пошуку: ачышчэнне, споведзь, пакаянне.
Сам драматург аднойчы са здзіўленнем выказаўся пра «жывучасць» п’есы, якая і ў XXI ст., у абноўленым варыянце, застаецца ў рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
1 Дудараў, А. Выбар. С. 96—97.
Тэма пакаяння, вяртання да трагічных калізій былога — сталая традыцыя сучаснай драматургіі. Да п’есы А. Дударава «Вечар» тэматычна блізкі драматургічны твор Уладзіміра Бутрамеева «Страсці па Аўдзею» (1990, паст. 1989).