Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Пісьменнікаў не менш чым гісторыкаў, трывожаць такія моманты, калі гісторыя знішчае чалавечы лёс, адзіны і непаўторны, калі ў ахвяру абстрактнай ідэі прыносяцца натуральныя чалавечыя пачуцці. А што можа быць для беларуса больш натуральным, чым любоў да сваёй зямлі, жытла, гаспадаркі?
Вобраз селяніна-аднаасобніка Аўдзея, выведзены У. Бутрамеевым, можна параўнаць з героямі твораў Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа. Падстава для параўнання — неадольнае жаданне мець кавалак сваёй зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Праз вобраз Лявона Бушмара Кузьма Чорны спрабаваў паказаць, як праяўляецца ў чалавеку прыроджаны інстынкт уласніка. У «Палескай хроніцы» I. Мележа гэтае ж пачуццё выглядае як псіхалагічная адметнасць Васіля Дзятліка — жаданне займець кавалак выдатнай ворнай зямлі, «той, што каля цагельні».
У Бутрамееў паказвае гэтае жаданне Аўдзея як абсалютна натуральнае. Гісторыя раскулачвання Аўдзея падаецца як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва спектакля.
«Мая зямля — мая! Зямлю я не аддам!!!» — гэта не лямант уласніка, што развітваецца з сваім дабром, гэта крык душы селяніна, у якога адбіраюць сам сэнс яго існавання. Драма Аўдзея глыбока ўзрушвае гледача. Сувязь паміж былым і сучасным, віной і яе выкупленнем, прасочаная ў п’есе, паказвае «прычыну нашых крыўд і бед», як выказаўся вялікі Янка Купала.
У многіх сучасных драмах увасобілася сучасная трагедыя зямлі беларускай — чарнобыльская катастрофа і яе наступствы, сацыяльныя і экалагічныя. У ліку такіх твораў, напісаных па гарачых слядах чарнобыльскай бяды, п’есы Івана Чыгрынава «Хто вінаваты?», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца», Мікалая Матукоўскага «Бездань», Аляксея Дударава «Адцуранне», Васіля Ткачова «Усміхнуўся месяц белай вішні», «Блакада ў Кругліцы», Алеся Петрашкевіча «Дагарэла свечач-
ка» ды іншыя. Сляды чарнобыльскай трагедыі яшчэ дастаткова свежыя, нанесеныя ёю раны незагоеныя, таму ў творах пераважае болевы, эмацыйны ракурс дзеяння.
Разам з тым рэаліі XXI ст. такія, што глядач чакае ад драматургіі і тэатра не толькі сацыяльнай вастрыні і канфліктнасці, але і непадробнай гармоніі, ачышчэння ад жыццёвага бруду, дабраты і сентыментальнасці. Ці магчыма гэта ў жанры меладрамы, да якога відавочна дрэйфуе сучасная п’еса?
У сучаснай беларускай драматургіі найбольш трывала жанр меладрамы прадстаўляюць п’есы Галіны Каржанеўскай, Алены Паповай, Святланы Бартохавай. Пацвярджаецца заканамернасць: жанчыны болып тонка ўспрымаюць інтымныя перажыванні, тыя псіхалагічныя нюансы, з якіх пачынаецца каханне і з якімі яно вычэрпвае сябе. Жаночая інтуіцыя дапамагае ім вастрэй адгукацца на праблемы побыту, заўважыць значнасць дэталяў, якія мужчыну-літаратару могуць паказацца нязначнымі.
У меладраме Г. Каржанеўскай «Мора, аддай пярсцёнак» (1987) нямала загадкавага. Хто вінаваты ў канфлікце паміж Альбінай і Антонам? Чаму на схіле гадоў, калі героі сустракаюцца зноў, пасля працяглага расстання, нягод, ніяк «не склейваецца» патрушчанае шчасце? Hi час, ні ўзрост, ні жыццёвы досвед не дапамагаюць ім здабыць цярплівасць, уменне дараваць.
Прычыны непаслядоўнасці чалавечых учынкаў не ляжаць навідавоку, іх вытокі ў ірацыянальнасці, патаемнасці душэўных праяў, у загадкавасці перадусім жаночай душы. Адлюстроўваючы гэтыя глыбіні, сучасныя драматургі ўлічваюць досвед сусветнага псіхалагічнага кіно, у прыватнасці, творы шведскага кінарэжысёра Інгмара Бергмана («Восеньская саната», «Сцэны з сямейнага жыцця»), у якіх раскрываецца тэма трагічнай адзіноты.
Трэба адзначыць цікавую акалічнасць: драматургі-мужчыны ў адлюстраванні супярэчлівай жаночай натуры, як правіла, паказваюць жанчыну вінаватай у сямейнай дысгармоніі. Дастаткова згадаць драмы і раманы шведскага пісьменніка Аўгуста Стрындберга. Ці не таму драматургі-жанчыны, як бы выпраўляючы гэты літаратурны «перакос», вінавайцам
сямейных разладаў выстаўляюць мужчыну, які ў іх творах далёкі ад таго, каб дэманстраваць цуды вернасці або рыцарскага служэння Цудоўнай Панне. Як, напрыклад, у меладраме Г. Каржанеўскай «Вірус» (1997).
Вядома ж, «вірус» — гэта ён, мужчына, няўдаліца-муж, з-за якога рухнула сямейнае жыццё гераіні. «Вірус» і пасля разводу будзе назаляць, умешвацца ў Таніна жыццё і ў рэшце рэшт усё сапсуе... He верце яго клятвам, усё адно зманіць, не будзе жыцця — да такой высновы падводзяць пакуты гераіні.
А яна, не зусім яшчэ і старая, прывабная, летуценная, трапяткая, марыць, як і ў дзявоцтве, пра рамантычнае каханне, пра сапраўднага, адданага і вернага мужчыну, не «віруса». I ён з’яўляецца, даволі экстравагантным шляхам. Пачатак меладрамы задуманы дасціпна, з разлікам на эфект неспадзяванкі. Гераіня хварэе, яе адолеў сапраўдны вірус, біялагічны.
Та н я. ...Алё, мне Ніну Васільеўну, калі ласка. (Чакае.) Ніна? Гэта я. Рада цябе чуць. I бачыць таксама. Як твая праверка? He бяры да галавы. Як казаў мудрэц — усё праходзіць. У мяне? Па-ранейшаму. На заходнім фронце без перамен. He да таго. Хварэю. He, доктара не клікала, сама схадзіла. З’явіцца каторая — у роце чорна, такая злосная, а я без тэмпературы. Толькі галава цяжкая ды косці ломіць. Грып, мусіць. А пішуць — ОРВІ. Ага...
Тым часам за акном чуваць гул, і мы бачым праз шыбіну муляра ў заляпанай фарбай вушанцы і спяцоўцы з пэндзлем у руках. Ен падняўся да балкона з дапамогай пад’ёмнага крана і збіраецца фарбаваць сцены звонку.
Фёдар (стукаючы ручкай пэндзля ў шыбу). Эй, гаспадынька!
Таня (заканчвае гаворку). Ой, я табе перазваню. Пакуль. (Села, прыкрываючыся коўдрай.) Цьфу, напалохалі...
Ф ё д а р. Вядро прымі, a то заляпаю.
Таня. Здурнець можна. Ляжыш, чэсна хварэеш, і раптам табе на пятым паверсе стукаюць у вакно.
Фёдар як ні ў чым не бывала пачынае фарбаваць сцяну.
Эй, пачакайце!
Яна ўсхапілася, накінула халат і з цяжкасцю адчыніла дзверы на балкон. Забрала адтуль вядро і спрабуе зачыніць дзверы. За гэты час Фёдар паспеў заляпаць шыбы.
Вы што робіце? Хіба гэта работа? Халтура гэта, а не работа.
Фёдар не зважае.
Я скардзіцца буду. Вы з якога трэста, а? Перабудаваліся, называецца. Паскорыліся. Вам абы план, а на чалавека — цьфу. Для вас чалавек на апошнім месцы.
Ф ё д а р. Кажы мацней, a то чуваць блага.
Таня (гучна). Халтуршчыкі няшчасныя!..1
Так прыйшоў у яе жыццё новы мужчына,— вясёлы, дасціпны, закаханы і... майстравіты. Утварылася знаёмая сітуацыя, якую на літаратурным жаргоне называюць «любоўным трохкутнікам». Гэты мужчына акажацца далёка не ідэальным, таксама крыху з «вірусам», але дачыненні паміж жанчынай і двума мужчынамі складваюцца інтрыгоўным парадкам. На жаль, яны не прыносяць чаканага шчасця.
П’есы Алены Паповай не ў меншай ступені надзелены побытавымі перыпетыямі, з якіх вырастаюць жыццёвыя драмы жанчын і мужчын. Імя Алены Паповай, яе творы, напісаныя на рускай мове, добра вядомы і па-за межамі Беларусі. Яе п’есы ставяцца ў многіх тэатрах Беларусі і замежжа. Папулярнасці твораў А. Паповай на Бацькаўшчыне спрыялі іх пераклады на беларускую мову, зробленыя Раісай Баравіковай.
У драме «Аб’ява ў вячэрняй газеце» (1985, паст. 1982) даследуецца актуальная да сённяшняга часу, мажліва, яшчэ болып надзённая, чым у 80-я гг., праблема гарадской малакамунікабельнасці, адчужэння, якое ўзнікае паміж гараджанамі, насельнікамі мегаполісаў. Як і ў п’есе «Рэтра» Б. Галіна, супастаўляецца сучаснасць і пасляваеннае мінулае.
Увасабленнем мінулага бачыцца стары дом на Пажарскай, па якім смуткуе Вольга. Драма гераіні — немагчымасць вярнуцца ў былое, адчуць гарманічны стан душы, які ў памяці нязменна звязаны са старым домам. Камунальныя кватэры, «хрушчоўкі» адыходзяць у нябыт, даўно зруйнаваны дом на Пажарскай. Аб’ява ў вячэрняй газеце — напамінак пра былы дом, спроба абудзіць успамін аб ім, знайсці былых суседзяў.
1 Сучасная беларуская п’еса.— Мінск: Маст. літ.,1997. С. 92, 93.
Вольга. Я магу расказаць вам пра гэты дом... Адразу папярэджваю — гэта не зусім звычайны до.м. Можа быць, адзіны. У ім ніколі не зачыняюцца дзверы. Можна паабедаць у кожнай кватэры, калі ты сам не згатаваў абед. Можна пайсці ў госці або з’ехаць у камандзіроўку і пакінуць дзіця на суседзяў. Можна ў любы момант пазычыць грошай, чаю, цукру або хлеба, і пры гэтым не адчуць ніякай няёмкасці! Святы ў гэтым доме святкуюць усе разам і так шумна, што чуваць на вуліцы. А гора? У гэтым доме не ведаюць, што такое сапраўднае гора, таму што гора аднаго чалавека падзяляюць усе1 (тут і далей пераклад.— П. В.).
Дом, дзе не ведаюць гора... Ну, вядома ж, ілюзія, фата Маргана, што ўзнікла ад настальгіі гераіні па душэўнай цеплыні, увазе навакольных. Дом на Пажарскай — такая ж напаўрэальнасць, як і вобраз Пакутовіча ў драме А. Дударава «Парог».
Што губляе чалавек, у чым яго віна? Пытанне абвастраецца ў іншых творах А. Паповай, па-ранейшаму нібыта «замкнёных» у інтэр’еры гарадскіх кватэр, засяроджаных на побыце, але споўненых роздумам пра прычыну чалавечага духоўнага дыскамфорту, які прагрэсіруе.
Героі яе твораў ужо не проста жывуць мінулым, не проста апанаваныя настальгіяй — яны самі з «былых». Гэта перадусім датычыцца персанажаў драмы з крыху іранічнай назвай «Улюбёнцы лёсу» (1994, паст. 1997).
Іронія ў тым, што былыя «гаспадары жыцця», жыхары калісь фешэнебельнай кватэры ў прэстыжным раёне, сёння апынуліся на самай узбочыне існавання. Прэстыж, камфорт, дабрабыт, павага і зайздрасць з боку людзей «ніжэйшага гатунку» — усё ў былым. Гераіня твора, Ірына, з горыччу прыгадвае не «стары дом», не цеплыню чалавечых пачуццяў, а тое прыгожае жыццё, што мела дзякуючы тату-генералу, і якое засталося ў безнадзейна далёкай мінуўшчыне.
Сённяшняе быццё колішніх «улюбёнцаў лёсу» жалю вартае. Кароткі раман саракагадовай Ірыны не прыносіць радасці, завяршаецца нічым. Яе былому мужу Славу не ўдалося далучыцца да «новых», да цяперашніх гаспадароў жыцця, і ён вядзе бяздумнае, напаўрасліннае існаванне, усё больш і
1 Сучасная беларуская драматургія. 1985. С. 226, 227.
болып апускаецца. Тата-генерал упаў у старэчы маразм; яму патрэбна нянька, каб вазіла яго «ў Маскву прымаць парад». Ірына ўспрымае гэтыя ўражлівыя перамены як помсту лёсу: «Мінаецца час, усё само пераварочваецца ўверх дном... Вось хто самы галоўны мсціўца»1.