• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

    Нарысы па беларускай літаратуры XX ст


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 438с.
    Мінск 2010
    122.89 МБ
    Крытыкі-сацыёлагі сцвярджаюць, і не без падставы, што Кандрат Крапіва спрабаваў у завуаліраванай форме выступіць супраць неабгрунтаваных рэпрэсій, а яго Гарлахвацкі — узор тых злавесных паслугачоў рэжыму, з-за якіх сталі магчымымі масавыя рэпрэсіі.
    Ці меў Кандрат Крапіва нейкую далёкую «стратэгічную» задуму, калі пісаў гэты твор? Ці прадбачыў святло напрыканцы тунэля — той, апошні смех, калі постсавецкае грамадства будзе развітвацца са змрочным таталітарным мінулым?
    Хутчэй за ўсё тут адыграла сваю ролю інтуіцыя мастака. Яна накіроўвала драматурга на стварэнне шматзначных вобразаў, прымушала рабіць у п’есе нейкае патаемнае дно, разлічваць на варыянтнасць прачытання твора.
    Традыцыйныя якасці беларускага смеху перадаліся беларускай камедыяграфіі другой паловы XX ст. Яны абумовілі незвычайны, нават фенаменальны ўзлёт творчасці драматурга Андрэя Макаёнка.
    Недарэчнасцю лічу тое, што на сённяшні дзень у тэатрах беларускай сталіцы мала паказваюць п’есы драматурга. Яго творы, надзеленыя выключнымі, здавалася б, сцэнічнымі якасцямі — проста бяры і стаў! — спакваля сышлі са сцэны.
    А. Макаёнак умеў будаваць твор з хітрынкай, з сакрэтам. Як быццам прадчуваў, што закранутыя ім праблемы ў будучыні могуць абярнуцца іншымі гранямі і паўстаць больш востра. Ен умеў заўважаць заганы там, дзе яны былі, дабіраўся
    да іх карэнняў з дапамогай сатыры, а сатыра — зброя вострая, з глыбокай ступенню пранікнення ў з’явы. Бывае, што сатырычны твор аказваецца шырэйшым па сваім змесце за намеры яго аўтара. Праблемы, якія Макаёнак-драматург даследаваў у творах на калгасную тэму, актуальныя і сёння, калі неабходны канструктыўныя змены ва ўсёй сістэме гаспадарання.
    Ёсць элемент прадбачання і ў адной з самых жыццярадасных п’ес драматурга — «Лявоніха на арбіце» (1961).
    П'еса з’явілася ў атмасферы грамадскага ўздыму пасля выкрыцця культу асобы. Была прынята Праграма КПСС, у якой абяцалі хуткі і непазбежны камунізм, і быў здзейснены першы палёт чалавека ў космас. У драматурга былі падставы для напісання «адпаведнай» часу камедыі, у якой віруе пераможны, нібыта бясхмарны смех.
    У п’есе нямала вадэвільных эпізодаў: пошук злодзея, які краў калгаснае сена, з дапамогай забытай ім каля стога дзяружкі; «эмансіпаваная» Лявоніха чытае ўслых рызыкоўную мясціну з Флабэра; спробы суседкі Клавы спакусіць чужога мужа... Лявон аказваецца нібы ў аблозе: «перадавая» жонка рвецца ў дэпутаты, адмаўляецца даглядаць карову, як «перажытак уласніцтва», да таго ж і начальства, калгаснае і раённае, дзяўбе... Ды і аўтар «падстаўляе» свайго героя: паказвае яго за крадзяжом калгаснага сена.
    Здаецца, усе і ўсё супраць «антыгероя», і вось-вось рухне яго «рагаты бастыён» — апошняя перашкода на шляху да камунізму...
    Але і гэты твор атрымаўся з хітрынкай: у ім адчуваецца і аўтарская сімпатыя да абаронцы «рагатага бастыёну», і пэўнае апраўданне яго. У падтэксце твора прыхавана пытанне: «А ці спыталі вы ў таго, каго называеце ўласнікам і «перажыткам», ці так ужо хоча, ці рвецца ён у незнаёмы для яго камунізм?» Выяўляюцца рысы беларуса — «Хомкі нявернага», як казаў М. Гарэцкі: яму трэба папрыглядацца, што ўяўляе сабой гэта незнаёмае, «з чым яго ядуць».
    У спрэчцы, якую Лявон вядзе з сваімі блізкімі, ён выказваецца пераканаўча:
    Лявон. (...Па-філасофску.) Што такое карова?
    М а к с і м (памя паўзы). Сенаспажывец.
    Лушка. Ну-у... малако... смятана...
    К л а в а. Масла...
    Лявон (з пагардай). Бабскі розум. А вось ён разумее. (Паказаў на старшыню.) Таму і такі прыцэл бярэ... Карова — гэта мая свабода, мая эканамічная незалежнасць. Гэта — мой бастыён, мой дот! Расшыфроўваю: «долговременная обороннтельная точка».
    М і х а л. Ад каго ж вы будзеце бараніцца ў сваім рагатым бастыёне?
    Буйкевіч. Хіба не ясна? Ад камунізму.
    Л я в о н. Што вы за людзі? Ну чаго спяшаецеся? Што вы мяне гоніце? Дайце агледзецца! A то што ні дзень, то ўсё (разгублена) новае... (з абурэннем) новае... (са злосцю) новае!!! Жыву, як на палубе карабля: то туды гайдане, то сюды. Няўстойліва на нагах стаю. Дайце мне прыспасобіцца1.
    А. Макаёнку ўдавалася даволі арганічна спалучаць смешнае і паважнае, пацеху і роздум. Крытыкі прадказвалі, што драматург звернецца да жанру драмы і трагедыі. Але А. Макаёнак захаваў вернасць камедыі, хаця выпрабоўваў розныя жанравыя варыяцыі.
    У творчасці драматурга адбываліся відавочныя змены. У яго камедыях праяўлялася тэндэнцыя да аналітычнага роздуму, праблемнасці, філасофіі. Гэта вызначала новую лінію ў развіцці беларускай камедыі — тэндэнцыю да інтэлектуалізацы.і.
    Адна з першых п’ес, створаных у гэтым накірунку,— трагікамедыя «Зацюканы апостал» (1969, паст. 1971). У творы, жанр якога можна вызначыць як камедыя-прытча высвечваецца цэлы комплекс жыццёвых праблем. Дзеянне адбываецца ў адной заходняй краіне. Але чытачу зразумела, што гэта гісторыя можа мець месца ўсюды. Бо праблема сям’і, разладу і непаразумення ў ёй, канфлікт пакаленняў — універсальная і адвечная.
    I калі мы бачым, як тата хлусіць маме, мама — тату, яны абодва — дзецям, узнікае пытанне: ці ж толькі на Захадзе?
    Адной з прычын распаду сучаснай сям’і драматург бачыў у няшчырасці, фальшы, двудушшы, або «падвойных стандартах».
    1 Макаёнак, А. Выбр. тв. У 2 т. Т.І.— Мінск, 1980. С. 245.
    якія моцна ўкараніліся ў грамадстве. Вось характарыстыка Мамы: «Жыве за мяжой, гаворыць, можа, і правільна, а што яна думае... Каб яна з’ела тое, што яна думае. Яна хоча, каб усе жылі паводле правілаў хрысціянскай маралі, а сабе дазваляе іншы раз і так... як-небудзь...»1
    Бунт Малыша, персанажа-вундэркінда, адмысловы. Надзвычай рана ён навучыўся не толькі выкрываць хлусню дарослых людзей, але і карыстацца ёю. Ен ставіць эксперымент ва ўласнай сям’і — і пераконваецца, як лёгка прымусіць людзей скарацца. Цяпер запаветная мара Малыша — зрабіць палітычную кар’еру...
    За душу гэтага юнага цыніка змагаюцца, так бы мовіць, кнігі і тэлевізар. Кнігі вучаць яго «разумнаму, добраму, вечнаму». Тэлекаментатар, які штовечар «прымае роды ў гісторыі», навучае хлусні, цынізму і майстэрству абалваньваць масы. «Неакрэплая псіхіка» Малыша не вытрымлівае: вундэркінд становіцца ідыётам.
    Палемізм і сацыяльная вастрыня з’яўляюцца атрыбутамі апошніх п’ес А. Макаёнка. 3 гэтай прычыны дзесяць гадоў не бачыла сцэны, знаходзілася «ў шуфлядзе» камедыя «Пагарэльцы» (1980).
    У гратэскавай, іншасказальнай форме ў творы раскрываюцца жахлівыя рэаліі 1930-х гг., калі велізарнай сілы «землятрус» выкідаў службоўцаў з іх крэслаў, калі вызваленыя вакансіі займалі ўсялякага кшталту прайдзісветы і махляры. Адзін з такіх новаспечаных начальнікаў, Ухватаў, стварыў вакол сябе цэлую сістэму «кругавой парукі», стаў маленькай копіяй «крамлёўскага горца».
    Час можа памяняць праявы ўхватаўшчыны, гэтай сацыяльнай хваробы, але не цалкам вылечыць яе. Да такой не вельмі аптымістычнай высновы падводзіць «Эпілог» «прыватнай трагікамічнай гісторыі». Састарэлы Ухватаў саступае сваю пасаду былым падначаленым. I яны тут жа выпрабоўваюць на ім, цяпер звычайным пенсіянеры, усе хітрыкі бюракратычнай машыны. Але і іхні трыумф, відавочна, будзе часовы. Ужо
    1 Макаёнак, А. Выбр. тв. У 2 т. Т. 1. С. 283.
    рвуцца да начальніцкіх крэслаў юныя бюракраты-прагматыкі, яшчэ больш нахабныя, цынічныя, беспрынцыпныя...
    П’еса «Пагарэльцы» з’явілася на сцэне і ў друку гадоў за пяць-шэсць да антысталінскага буму ў літаратуры, апярэдзіўшы шырокую плынь твораў, у якіх развенчваўся не толькі культ асобы, але і ідэал казарменнага, таталітарнага сацыялізму.
    У 1970—1980 гг. вызначылася тэндэнцыя беларускай камедыяграфіі да праблемнасці, філасофскасці, шырыні абагульнення. Пры гэтым захоўвалася традыцыйная рыса беларускай камедыі — момант прадбачання.
    Этапным творам, які засведчыў гэтую тэндэнцыю, стала філасофская камедыя Кандрата Крапівы «Брама неўміручасці» (1973, паст. 1974).
    Твор не мае фармальных прыкмет, якія далучалі б яго да жанру навуковай фантастыкі. Адна з такіх прыкмет, як ні дзіўна, праўдападабенства, дакладней, навуковападобнасць. I хаця лабараторыі, пацукі і навукоўцы ў Кандрата Крапівы як быццам рэальныя, сама магчымасць неўміручасці выглядае не як навукова-фантастычнае, але як проста фантастычнае дапушчэнне.
    Ствараецца эксперыментальная сітуацыя: а што, калі б раптам... чалавецтва, чалавек пазбавіліся б свайго адвечнага фатуму — смерці?
    Нельга сказаць, каб у літаратуры, у драматургіі гэта пытанне не ўзнікала раней. Напрыклад, у сацыяльна-фантастычнай п’есе Карэла Чапека «Сродак Макропуласа» (1922) ствараецца аналагічная эксперыментальная сітуацыя. Пра доўгажыхарства марылі Б. Шоу (« Назад, да Мафусаіла»), Ф. Аляхновіч («Круці не круці — трэба памярці»),
    У п’есе Кандрата Крапівы праводзіцца дэталёвы, прыватны аналіз грамадства, крытэрыем якога служыць стаўленне да неўміручасці.
    Праз выпрабаванне неўміручасцю праводзіцца стракаты натоўп незвычайных асоб: караўкіных, застрамілавых, скараспеяў, васюкоў, якія на вачах «самавыкрываюцца» як сатырычныя тыпы. Палітра сатырычных фарбаў у характарыстыцы гэтых монстраў на дзіва яркая. Хто б мог дадумацца,
    як, напрыклад, Торгала, прынесці на аналіз замест сваёй мачы... конскую. I адразу рэакцыя — бліскавічная:
    Д а б р ы я н. Як бачыце, шаноўныя грамадзяне, калі можна вас так назваць, шансы на неўміручасць у вас вельмі слабыя.
    Дажывалаў. Гэта канчаткова?
    Д а б р ы я н. Гэта мая асабістая думка. А канчаткова скажа Камітэт па справах неўміручасці.
    To р г а л а. Дык што ж, нам так і паміраць?
    Д а б р ы я н. He зразу. Пажывяце яшчэ. Тым больш, што здароўе ў вас, як паказвае аналіз... конскае. А прыйдзе пара, памраце, як усе смертныя1.
    Блатмайстар, махляр, бюракрат — яны ўсе плішчацца ў неўміручасць, каб «вечна жыць і не тужыць». Прасвечваецца жывёльная, амаль інстынктыўная частка іх істот. У гэтым персанажы камедыі нагадваюць местачковых абывацеляў з paMana А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» (Сом, Лін, Самчык).
    Ніхто з сатырычных персанажаў не збіраецца паміраць. I найменш за ўсіх самы каларытны сатырычны тып, Караўкін. Ён загадвае базай, а гэта значыць, ажыццяўляе «сацыялістычнае размеркаванне» дабротаў, і таму лічыць, што караўкіны прыдадуцца і пры неўміручасці, бо людзі ўсё адно павінны есці і піць нават пры новай сацыяльнай сістэме.