Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Нажом гарачым ён правёў па мёртвых вуснах асцярожна, і Бог паварушыў брывом, паціху заўсміхаўся злосна.
1 Русецкі, А. Хвала жыццю,— Мінск, 1987. С. 49—50.
I майстра ўкленчыў перад ім, пасля прынёс карэц з вадою і хлеб на ручніку льняным, а Бог сустрэў ухмылкай тою ж...1
Верш А. Русецкага «Язычнік» лішні раз сведчыць, што праблематыка, звязаная з развіццём чалавечага досведу, ведаў, адлюстроўваецца ў беларускай паэзіі (і ў літаратуры наогул) пакуль што толькі, на жаль, асобнымі гранямі. А між тым яна дае шмат матэрыялу для роздуму, які выразна адчувальны ў паэзіі Алеся Каско (н. у 1951 г.):
Навошта я расчульваць вас хачу? He да сябе — да роснае травінкі, да гэтага вясёлага дажджу, да песень жней з палескае глыбінкі? Да гэтага дзіцяці, што бяжыць з далёкіх летаў сувязным нязменным цераз курган, дзе вой-салдат ляжыць, аддаўшы сны наступным пакаленням?.. Нібы няўцям, што сёння ўсё радзей вы схільныя расчульвацца. Вы, знаўцы ўсіх тайн прыроды, сутнасці падзей, нат мовы незямных цывілізацый...2
«Навошта я расчульваць вас хачу ?..»
У А. Каско бачым асаблівасць беларускага погляду на жыццё, які заключаецца ў тым, што павага да прыроды не супярэчыць павазе да культуры. Успамінаецца пасля гэтага верша думка Л. М. Талстога: «Мэта мастака не ў тым, каб бясспрэчна вырашаць пытанне, а ў тым, каб прымусіць любіць жыццё ў бясконцых, ніколі не вычэрпных усіх яго праявах».
Аўтар, як у свой час той жа Л. М.Талстой, даводзіць думку, што прагрэс навукі і тэхнікі, адасоблены ад развіцця духу, не робіць чалавека шчаслівым, а развіццё духу звязана з усім радзінным улоннем чалавечага жыцця, з песнямі і старажытнымі курганамі. А. Каско, безумоўна, паэт лірычнафіласофскага складу. У яго вершах ідзе гаворка часцей за ўсё пра маральныя якасці асобы, пра месца чалавека ў жыцці,
1 Русецкі, А. Айкумена.— Мінск, 1992. С. 141—142.
2 ЛІМ. 1988. 19 лют.
пра яго адносіны да народных каштоўнасцей. Вершу яго ўласцівы вынашанасць думак і перажыванняў, рэалістычная дакладнасць дэталей, глыбокі эмацыянальны падтэкст. Чалавек у яго не толькі частка грамадства, але і частка прыроды і гісторыі, пачуццё адзінства з якімі з’яўляецца адной з перадумоў яго свабоды.
Мастацка-сінкрэтычная плынь
Цяпер аб мастацка-сінкрэтычнай стылявой плыні. Яна ўтрымлівае ў сабе вартасці ўсіх папярэдніх паэтычных сістэм, але адзначана, на наш погляд, большай экспрэсіўнасцю мастацкага вобраза.
Сінкрэтызм — злітнасць, спалучанасць, якая характарызуе першапачатковы, неразвіты стан першабытнага мастацтва, калі танец, слова і музыка знаходзіліся ў непадзельным адзінстве. У сучаснай паэзіі ўсё больш праяўляе сябе ўніверсальны, сінкрэтычны погляд на свет, імкненне спасцігнуць яго ў адзінстве і цэласнасці тых супярэчнасцей, з якіх ён складаецца. У стылі прадстаўнікоў мастацка-сінкрэтычнай плыні спалучаюцца асаблівасці зрокавага вобраза («жывапіснасць і пластыка») з шырокім спектрам эстэтычных пошукаў — ад элементаў традыцыйна-фальклорнай паэтыкі да свабоднага верша з выкарыстаннем самых разнастайных формаў умоўнасці.
Найбуйнейшы паэт гэтага кірунку, на маю думку, Максім Танк (1912—1995). Яго творы па-сапраўднаму шматгранныя як па характару вобразнасці, так і паводле сваіх версіфікацыйных сродкаў (верш рыфмаваны і нерыфмаваны, акцэнтны і сілаба-танічны, шырокае выкарыстанне гукавых паўтораў, алітэрацый, асанансаў і інш.). Паэзія Максіма Танка — непаўторная з’ява ў сучаснай беларускай літаратуры. З’ява паводле сваіх мастацка-стылявых параметраў сінкрэтычнага характару. Паняцце «сінкрэтычнае» ў дадзеным выпадку, зразумела, дастаткова ўмоўнае. Яно ні ў якой меры не азначае набліжанасці да якіх-небудзь формаў калектыўнага мастац-
кага мыслення, a толькі арганічна ўласцівае паэту ўменне сінтэзаваць, «ператвараць» рознабаковы эстэтычны досвед. Паэзія, гаворачы філасофскай мовай, суб’ектыўны вобраз аб’ектыўнага свету, які ўздзейнічае на яе ўсёй сукупнасцю сваіх фактараў, падзей, з’яў і тыпаў, што знаходзіць і прамое і апасродкаванае выражэнне ў жыццеадчуванні паэта. У вершах Максіма Танка многа перажытага, перадуманага асабіста. Паэт з поўнай падставай сказаў аб сабе, што ён узваліў «на плечы слову свайму вясну і зіму, цяжкія мяшкі смеху, слёз, чалавечых клопатаў». Мастацкія радкі ў яго паэзіі — у тым ліку самыя «свабодныя» — забяспечаны патэнцыялам высокага таленту, жыццёвасцю і эстэтычнай неабходнасцю.
Законы паэтыкі ён, як некалі У. Уітмен, падпарадкуе законам прыроды. Верлібр — у дадзеным выпадку — не толькі тып верша, але і новая канцэпцыя жыцця, якое бачыцца паэту ў яго рэальным напаўненні, у разнастайнасці «высокага» і «нізкага», у багацці штодзённай прозы. Пры гэтым з’явы глабальнага парадку і падзеі менш значныя, «камерныя», набываюць у яго паэзіі роўныя правы. Верш гучыць вельмі натуральна, нязмушана ў рытміка-інтанацыйным сэнсе, адчуваецца імкненне аўтара да абнаўлення намёкаў, да збліжэння са звычайнай штодзённай гаворкай.
Усім ладам свайго паэтычнага мыслення паэт звязаны з мастацкай свядомасцю народа і эстэтычным досведам XX ст. 3 сучасных беларускіх паэтаў ён, магчыма, найбольш уважліва і паглыблена вывучаў дасягненні прагрэсіўных мастакоў XX ст.: У Маякоўскага, П. Неруды, Н. Хікмета, П. Элюара, В. Незвала, В. Бранеўскага, Т. Ружэвіча і іншых. Максім Танк спасцігаў іх уменне адлюстраваць у магутным лірычным сінтэзе ўсю разнастайнасць сучаснасці. Яго паэзія прагна ўбірае ў сябе, у сваю стыхію ўсё каштоўнае, што выпрацавала агульначалавечая думка.
На прыкладзе сваіх таленавітых сучаснікаў Максім Танк вучыўся знаходзіць неабходныя ў паэзіі крупінкі прозы, узбуйняць вобраз, канкрэтызаваць паэтычныя перажыванні ў ёмістай метафары, думаць асацыятыўна. Прагрэсіўная эстэтыка ўплывала на яго станоўча, прывіўшы густ да ўшчыльненай
структуры, густога мазка, інтанацыйнай рухомасці і экспрэсіі. Танк заўсёды востра адчуваў пагрозу знешняй, ілюзорнай паэтычнасці. Ён імкнуўся з дапамогай прозы («паэтычнай непаэтычнасці») абараняць сапраўдную паэзію ад пышнага і траскучага вершаплёцтва.
У зборніках паэта 60—80-х гг. адчуваецца шырокае, свабоднае дыханне выдатнага мастака, яго сталы талент. Сапраўдны герой лірыкі Максіма Танка — «працоўны род». Чалавек у яго — носьбіт сацыяльнай і духоўнай гісторыі свайго народа. Свет паэта цесна звязаны з зямной рэальнасцю, але гэта свет мастака з уласцівай яму фантазіяй, рамантычнымі ўзлётамі, нечаканымі адкрыццямі. Ён умее маштабна думаць, трансфармаваць паэтычны вобраз, разгледзець вялікае ў малым, у асобнай дэталі — веліч усёй сапраўднасці. «Вечныя» паэтычныя формы абагачаюцца сучасным светаўспрыманнем. Жаданне знайсці паэтычнае ў самім жыцці патрабавала новага падыходу да катэгорыі паэтычнага. Усё гэта, зразумела, адлюстроўваецца ў стылі Максіма Танка. У многіх вершах, асабліва ў тых, у якіх паэт імкнецца адлюстраваць галоўнае ў абліччы сучаснага свету, ён прыкметна, няхай і са стратай якіх-небудзь жывапісных вартасцей свайго верша, узмацняе момант прамога і таксама ў многім асабістага тлумачэння з’яў, часцей за ўсё ў безрыфменнай, свабоднай форме.
Я не пакрыўджуся, Калі забудзеце Мой адрас і мяне.
He забывайце толькі Імён і адрасоў Сваіх азёр і рэк, I траў, і дрэў, і птушак, Калі не хочаце, Каб вас яны забылі1.
«Я не пакрыўджуся...»
Некаторая стрыманасць у пачуццях, паэтычны рацыяналізм, уласцівыя Максіму Танку, абумоўленыя філасофскай скіраванасцю яго повіуку, духоўнымі запатрабаваннямі су-
1 Танк, М. За маім сталом.— Мінск, 1984. С. 91.
часнага чалавека ў маральна-эстэтычным асваенні свету. Паэзія Максіма Танка — гэта імкненне да сапраўднай вышыні пачуццяў і свята думкі, у адказ яны нараджаюць актыўнае суперажыванне.
Шматгранная мастацкая індывідуальнасць паэта выразна згледжваеццаў вершах, прадыктаваных жыццёвым і духоўным досведам мастака, занепакоенага лёсам цывілізацыі, маралі і культуры ў атамна-касмічны век. Публіцыстычны пачатак таксама жывіў і працягвае жывіць творчасць Максіма Танка. Сацыяльнае, народнае, агульнае апладняюцца асабістым досведам паэта — барацьбіта за чалавечнасць і справядлівасць. Асабістая і агульная памяць часцей злучаюцца ў адно цэлае: жыццё бярэцца як быццё. Таму вершам Танка ўласціва ўнутраная эпічнасць, у іх адчуваюцца «стан свету», светаадчуванне эпохі, успрыманне жыцця ў перспектыве яго абнаўлення, росту новага чалавека. 3 творчасці паэта вынікае думка аб дэмакратычным характары перадавой культуры чалавецтва як гістарычнай пераемнасці і непадзельнасці. 3 гэтаю рысаю светапогляду і светаўспрымання паэта звязаны яго інтэлектуалізм і філасафічнасць, якія грунтуюцца не толькі на асабістым вопыце паэта, але і на вопыце цэлых пакаленняў яго землякоў.
Паэт бачыць, што XX стагоддзе ўчыніла жорсткае выпрабаванне самой чалавечай прыроды, у нечым парушыла яе. Ён адчувае супярэчлівасць паміж прагай пазнання і маральнасцю. У творчасці паэта на сучасным этапе з’яўляюцца біблейскія матывы.
За першай сарванай пячаткай Я ўбачыў трагедый пачатак.
Навошта ж мяне спакусіла Змяінай цікавасці сіла,
Сарваць па чарзе аж да сёмай, Нікому яшчэ невядомай?
А зараз стаю нерашуча Прад будучыняй немінучай1.
1 ЛіМ. 1989. 24 сак.
Пачуццё глыбіні гісторыі ў паэта спалучана з пачуццём прыроды — на мове няспешнага верлібра вядзе ён сваю «перапіску з зямлёй».
У аснове яго вершаў часта бачым пэўную падзею, думку, канкрэтнае перажыванне і ў кожным вершы — адлюстраванне душы паэта, яго ідэйнае і маральнае самаадчуванне ў разнастайнасці ўласцівых кожнаму дню падзей, здарэнняў, успамінаў, перажыванняў. Танк глыбока ўпэўнены, «што на зямлі бацькоў няма бяздумных дрэў, маўклівых валуноў, негаваркіх дарог, нязвонячых крыніц...».
Вобразнасць яго паэзіі спалучана з фарбамі і пахамі родных прастораў.
Уся зямля гарыць у майскай квецені.
Колькі год я па ёй вандраваў!
А сёння спыніўся: як жа ісці
Па вуснах пявучых траў,
Па жывых, раскрытых вачах лотаці?
Дык вось чаму птушкі лётаюць!1
Адзін з наследнікаў Янкі Купалы, надзелены, як і ён, выключным дарам паэтычнага ўспрымання рэчаіснасці, Максім Танк пераняў у яго захапленне стыхійнымі сіламі прыроды. Ён, магчыма, болып, чым хто іншы з сучасных беларускіх паэтаў, наблізіўся да разумення раўнавагі паміж прадметнапрыродным і духоўным. Гэта, думаецца, адна з граняў яго гуманізму, разумення багацця штодзённага, «звычайнагажыцця».