Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
1	Зорка Палын: Творы беларускіх паэтаў пра чарнобыльскую трагедыюМінск, 1993. С. 9—10.
«зазямленні», набліжэнні да рэальных праблем і клопатаў, напаўненні паэтычнага слова большым сацыяльным зместам. 3 цягам часу гэтак і адбылося.
Сацыяльна-грамадзянская скіраванасць — унутраная ўласцівасць паэзіі Г. Бураўкіна. Адсюль яе сучаснасць і надзённасць. Нялёгкі талент грамадзянскасці — у разуменні паэта — гэта ўменне бачыць і думаць над пытаннямі свайго часу, імкнучыся зразумець і вырашыць іх. Праўда, не ўсе і не заўсёды, вядома, яны бываюць падуладны пяру паэта. Але Г. Бураўкіна гэта не бянтэжыць: смеласці і энергічнасці ў яго стае. Нават, паўтараю, там, дзе «паэтычнае» вырашэнне тэмы здаецца на першы погляд маланадзейным, паэт знаходзіць свой нечаканы, свежы паэтычны ход, як, напрыклад, у вершы «Уцякаюць хлопцы ў гарады», дзе ён кранае актуальную праблему сённяшняй вёскі — міграцыю сельскага насельніцтва. I без іх, хто пакінуў вёску, «на палях не ўзыдзе кураслеп...» — упэўнена зазначае паэт.
Ды пад старасць хлопцам
здасца дзівам,
Як гэта зямля без іх радзіла Аржаны незамянімы хлеб1.
У тым, як заканчваецца верш, бачым і непасрэднасць, і сур’ёзную, немітуслівую ўзважанасць думкі і пачуцця...
Гэтыя якасці ўласцівы паэту і на сучасным этапе яго творчасці, адзначанага, аднак, не толькі непасрэднасцю, але і паглыбленым гістарызмам, філасафічнасцю, якія ў яго праяўляюцца перш за ўсё праз рэалістычную канкрэтнасць, дакладнасць, перавагу традыцыйных формаў верша. Асабістае ў яго паэзіі шырока суадносіцца з агульным, заклікае да суперажывання. Пра гэта сведчаць і кніга «Гняздо для птушкі радасці» (1986), і шматлікія публікацыі ў перыёдыцы, адзначаныя сталасцю паэтычнай думкі, якая разам з тым не страціла грамадзянскага тэмпераменту і запалу, маладой прагі жыцця, пазнання свету. I галоўнае — здольнасці і гатоўнасці
' Бураўкін, Г. Вытокі,— Мінск, 1974. С. 36.
ісці на бой, змагацца за праўду, біць трывогу, уздымаць чалавечы дух.
Вось створаны ім сатырычны партрэт сучасных бюракратаў:
Б’юць у грудзі, наперад
пнуцца —
Толькі б страціць пасад паменш I загнаць у вятрак рэзалюцый Свежы вецер крутых перамен.
Балабонства іх не стаміла — Кожны ўсмак шчыраваць прывык. I раскручваюць з новай сілай Канцылярскі цяжкі махавік...1
Мастацкае мысленне паэта сцвярджае сябе ў кантрастнасці фарбаў і інтанацый, супрацьстаўленні думак і вобразаў, якія дазваляюць яму выказаць свой погляд на рэчы. Імкнучыся быць сучасным не толькі ў тэме, але і ў спосабе яе рэалізацыі, у самой паэтычнай мове, ён уводзіць у сферу паэзіі новыя моўныя пласты — палітыкі, навукі, вытворчасці, мову сучаснага бытавога ўжывання. Лірычна-публіцыстычная актьгўнасць стылю выяўляе сябе ў вершах, якія адлюстроўваюць сучасны ўклад чалавечага жыцця, вызначаюцца эмацыянальнай напоўненасцю і пранікнёнасцю грамадзянскай думкі.
Сярод сучасных паэтаў з публіцыстычным запалам сустракаем і такога майстра, як Васіль Зуёнак (н. у 1935 г.). Тэматыка яго твораў разнастайная, аўтар не пазбягае цяжкіх, жыццёва складаных тэм, якія патрабуюць ад яго глыбокага, удумлівага падыходу. Тонкі лірык, ён аказваецца адначасова і тэмпераментным публіцыстам, непрымірымым да розных праяў мяшчанства, спажывецкай, эгаістычнай маралі.
Цікавы верш «Канвеер...». Ен створаны спосабам «калаж» — выкарыстаны загалоўкі з газетных артыкулаў, асобныя радкі, якімі стракаціць сённяшняя прэса.
«Назначаны ці абраны?..»
«Вучоныя ў пашчы кратэра...» «Адбыўся кангрэс наркаманаў...» «Забілі меліяратара...»
1 ЛіМ. 1986. 14 сак.
4.3ак.265.
«Народ не бярэ ні грама...» «Камп’ютэр — ахвяра логікі...» «Пайшло не жыццё, а крама: Чарга і ў загс і на могілкі...»1
Знік верлібр, якім паэт даволі часта карыстаўся раней, у структуры верша з’явіліся аскетычнасць і суровасць. Сёння многае бачыцца яму па-іншаму. Пра гэта сведчаць вершы «Ці прашэпча космасам жыта...», «Гадзіннікі не цікаюць...», «Касмічная вестка», «Я за тое...» і многія іншыя (зборнік «Лета трывожных дажджоў», 1990). Аўтар прыходзіць да высновы, што далёка не ўсе намаганні сучасніка, не ўсе формы яго сацыяльна-духоўнай актыўнасці можна разглядаць як сведчанне яго грамадзянскай годнасці.
Паказальныя для В. Зуёнка наступныя радкі:
Чаго мне лезці ў д’ябальскі натоўп, Што прэцца на дзяльбу чыноў і славы? Я толькі Ной, што ў атамны патоп Ратуе слова продкаў ад расправы2.
«Чаго мне лезці ў д’ябальскі натоўп...»
Аўтар выкарыстоўвае (у гэтым і іншых выпадках) біблейскі матыў, яго творчыя задумы ў многім абумоўлены глыбінёй сацыяльна-філасофскага погляду. Ен востра адчувае небяспеку, якая тоіцца ў павярхоўнасці і мімалётнасці ўражанняў,— усё ж гэта можа абярнуцца раўнадушшам да навакольнага свету, імітацыяй духоўнага жыцця. В. Зуёнак — як своеасаблівы паэт-філосаф — цярплівы і цярпімы да чалавечых недахопаў, але ён востра рэагуе на адыход ад высокіх маральных нормаў: «Развучыліся гаварыць — пераходзім на ананімкі». Паэт выступае супраць прагматызму і ўтылітарнасці — у гэтым пафас яго паэзіі, імкненне стварыць такую маральную атмасферу, якая процістаяла б прагматызму, уплывала б на чалавека, на сістэму яго каштоўных арыенціраў...
Публіцыстычная плынь у многім кранула таксама і лірычную паэзію маладзейшых. Значную актыўнасць у гэтым сэнсе праяўляе Мікола Мятліцкі (н. у 1954 г.). Яго верш духоўна
1 Зуёнак, В. Лета трывожных дажджоў— Мінск, 1990. С. 34.
2 Тамсама. С. 122.
напружаны і ў той жа час эмацыянальна выразны, пяшчотны, з устаноўкай на дынамізм і экспрэсію. Ён аўтар некалькіх кніг. Паэзіі М. Мятліцкага ўласцівы маштабнае адчуванне свету, яскравая, часам нечаканая вобразнасць, глыбокая лірычнасць, імкненне да філасофскага асэнсавання рэчаіснасці, роздум над складанымі ўзаемаадносінамі чалавечай асобы з сённяшнім светам. Грамадзянская лірыка паэта выяўляецца ў вострым пачуцці адказнасці перад часам і сумленнем.
Праз усе кнігі М. Мятліцкага праходзіць тэма маці.
Спі, родная. Жальбой бясконца
Душа мая пад небам апавіта.
Магільны груд — тваё цалуе сонца, Магільны сон — тваё калыша жыта1.
Гэтыя радкі, прысвечаныя маці, звернуты адначасова да роднага Палесся, частка якога (у тым ліку Брагінскі раён, адкуль паэт родам) прысыпана смертаносным чарнобыльскім пылам...
Зварот М. Мятліцкага да публіцыстычных сродкаў паэтычнага маўлення не прыніжае і не абясцэньвае яго грамадзянскага пафасу. Паэт адчувае за сабой і права, і сілу сказаць тое, што ён хоча і як хоча. Як, напрыклад, у вершы пад назвай «На плошчы Якуба Коласа».
Прыстань у спешцы тут, на плошчы Коласа, He мерай памяць позіркам здаля.
Вядзе з табой гаворку напаўголаса
У тлуме веку родная зямля.
Ідзеш куды, з якой зямной патрэбаю, Ты, ядзернага свету пешаход? На раніцы наліўшы моўчкі рот, Сягоння песняй Коласавай грэбуеш. Ківаеш: чуў! пра родны кут і ўжо Наслухаўся, ціхмяна з плошчы рушыш...2
Тут ёсць усе прыкметы і адзнакі публіцыстычнага маўлення — наяўнасць праблемы, палеміка, дыялог, высвятленне пазіцый. Паэт не перастае думаць аб чалавечым прызначэнні,
1 Мятліцкі, М. Ружа вятроў— Мінск, 1987. С. 118.
2 ЛіМ. 1988. 6 мая.
месцы ў жыцці, адносінах да народа. Сваю задачу ён бачыць найперш у тым, каб узмацняць пачуццё трывогі, адчуванне небяспекі, якая навісла над сучаснікам.
Слова і вера паэта нясуць адбітак выпакутаванага і перажытага...
Лірычна-публіцыстычны струмень застанецца ў паэзіі, знікнуць, перасохнуць яму не дасць само жыццё...
Філасофска-аналітычная паэзія
Практыка паказала, што і кананічны, так званы «сабраны» верш, і верш «свабодны» не процістаяць згушчанасці метафарычнага мыслення. У гэтым пераконвае, адначасна з творчасцю П. Панчанкі і іншых паэтаў, таксама і паэзія Аркадзя Куляшова (1914—1978) 50—70-х гг., якая адлюстравала яго нястомны рост, накіраванасць да новых даляглядаў творчасці. У сярэдзіне 50-х гг. у творчасці Куляшова ўсё болып выспявалі тыя новыя ідэйна-стылявыя якасці, якія вызначалі своеасаблівасць і навізну «Новай кнігі» (1964): шырыня духоўных гарызонтаў, філасофская глыбіня, гістарызм мыслення. I яшчэ: жорсткі самааналіз — роздум аб свеце, місіі паэта і паэзіі, магчымасцях слова. Аб гэтым — вершы «Маё сэрца ў бары», «На пасадзе цяжкой», «Народжаны ў век наш гразовы» і іншыя, якія сведчаць пра далейшае пашырэнне мастацкага свету паэта, абагачэнне ўяўленняў аб духоўных каштоўнасцях жыцця, умацаванне пачуцця адказнасці за «цяжкую пасаду паэта», якой ён не можа здрадзіць, таму што паэзія — яго лёс, абавязак. Тэмы вялікага сацыяльнапалітычнага значэння вырашаюцца ім як глыбока асабістыя, а інтымныя лірычныя матывы ўзнімаюцца да ўзроўню актуальных сацыяльна-філасофскіх абагульненняў.
Слова паэта набыло асаблівую важкасць і перакананасць.
На пасадзе цяжкой я працую, рабоце адданы, He для славы сваёй, не для срэбра і не для пашаны.
У паэзіі А. Куляшова сустрэліся, каб высветліць паміж сабой адносіны, словы: «работа», «пасада», «слава», «пашана», «натхненне». У цэнтры ўвагі паэта — духоўны свет нашага сучасніка, які сур’ёзна думае над жыццём, над лёсам, бачыць праблемы свайго часу, усё, што адбываецца навокал.
Легкадумная слава —
туман летуцення пустога — Зранку днюе ў мяне,
а пад вечар начуе ў другога.
Срэбра ззяе раскошай, і сыта яно і адзета.
Толькі бедна натхненнем — адзіным багаццем паэта.
Я не супраць пашаны, працую, рабоце адданы, На пасадзе цяжкой, і не трэба мне большай пашаны1.
«На пасадзе цяжкой...»
70-я гады, першая палавіна 80-х і наступны перыяд у паэзіі адзначаны паглыбленнем характару яе духоўнасці. Яна ўбірае ў сябе магутныя пласты народнага досведу, адчуванне прыроды, уключае філасофскае асэнсаванне праблем жыцця і смерці. Экспрэсія і страсць апладняюць змест паэзіі, як і раней, але адначасова з’яўляецца і нешта новае. Думка становіцца болып філасафічнай, дапамагаючы паэту пазнаць усеагульную сувязь з’яў, жыццядзейнасць чалавечага духу. У якасці аб’екта паэзіі ўсё часцей выступаюць не асобны факт, бытавая дэталь, выпадак, а сукупнасць фактаў, з’ява часу. Паэзію займае пытанне аб сэнсе жыцця, аб тым, у імя чаго людзі жывуць, працуюць, змагаюцца, пераадольваюць цяжкасці, аддаюць свае сілы і часам нават само жыццё. Прад’яўляе правы экзістэнцыяльная тэматыка — так званыя «вечныя» тэмы: жыццё і смерць, каханне, чалавечы лёс, вечнасць і хуткаплыннасць часу, прырода і горад, творчасць, мастацтва, культура, гістарычнае мінулае, вера і нявер’е, дружба і адзінота, мары і расчараванні. Заяўляюць аб сабе