Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
«Всё во мне, н я во всём» — так Ф. Цютчаў вызначыў шырыню фронту судакранання і спалучэння асобы паэта з тым, што ён перажывае і аддае чытачу. Пра што б ні пісаў П. Панчанка, ён абавязкова зыходзіў з уласнага характару.
1 Маладосць. 1973. № 1. С. 188.
А характар y лірыцы, як вядома, з’ява першаступеннай важнасці. Цікава і дакладна пісаў пра Панчанку ў прадмове да кнігі яго вершаў Я. Хелемскі: «Відаць, я не памылюся, калі скажу, што Панчанка самы тэмпераментны з беларускіх паэтаў. Чытачу з ім ніколі не сумна. Вершы яго тэндэнцыйныя, ён ад нараджэння схільны да спрэчкі, ён нікога не пакідае раўнадушным. Яму не ўласцівыя ідылічнасць і танны аптымізм. Размоўная інтанацыя яго гранічна верагодная і даверлівая»1.
Эстэтычная рэальнасць П. Панчанкі — гэта рэальнасць яго «я», раскрытага ў вершах. Здаровая суб’ектыўнасць паэта знаходзіць праяўленне ў рэзкіх кантрастах (у тым ліку эмацыянальных), нечаканых супастаўленнях, імклівых пераходах, маральнай бескампраміснасці.
«Для мяне самае важнае ў паэзіі,— прызнаваўся ён,— праўда жыцця, праўда пачуццяў маіх сучаснікаў, чалавечнасць. Мяне не прыцягвае сузіральная лірыка, якую іншы раз выдаюць за філасофскую. Я за актыўную, грамадзянскую паэзію. I пра роднае сяло, і пра космас можна напісаць аднолькава дрэнна. Калі паэт не можа адчуць пульсу жыцця, яму не дапамогуць ні наватарства, ні традыцыйнасць... У нашай паэзіі вельмі доўга гасцявалі одапісанне, ідылічнасць, падбадзёрлівасць. Вайна навучыла маё пакаленне ненавідзець і любіць не абстрактна»2.
Паэзія ранейшых перыядаў (у тым ліку і Панчанкі) у многім трымалася на адзінстве агульнай сацыяльнай эмоцыі — упэўненасці, што заўтра будзе лепш, чым сёння. Адным з першых, да каго прыйшло прасвятленне, быў П. Панчанка. У канцы 50-х г. ён напісаў верш пад назвай «Жарты і скептык», у якім паказаў спрэчку двух людзей — чалавека «перадавога», захопленага навуковымі адкрыццямі, які збіраецца ляцець на Марс, і «адсталага», які лічыць падобныя намеры заўчаснымі («На цаліне не ўсе палі пажаты, // Машыны грузнуць на Палессі ў нас»), Сам П. Панчанка, вядома, на баку свайго «перадавога» героя. Але прайшлі гады, а з імі прыйшоў і
1 Панченко, П. Прн свете молннй,— Москва, 1974. С. 11.
2 Панченко, П. Стнхотворення.— Москва, 1968. С. 10.
досвед — паэт навучыўся больш глыбока пазнаваць жыццёвыя супярэчнасці, і яны ўяўляюцца яму цяпер не такімі простымі і лёгкімі, як раней. Каб вырашыць усе праблемы, адных палётаў на Марс, як здавалася раней — гадоў дзесяць назад,— недастаткова. Паэт разумее: патрэбна працяглая, крапатлівая работа. Творчая эвалюцыя П. Панчанкі — пераканаўчы прыклад таго, як разам з рэчаіснасцю развіваецца і самастойнасць мастака, як паэт глыбей і глыбей авалодвае думкай аб неабходнасці сувязі ідэалу з жыццём, прагрэсу з гуманізмам.
Знаю, што ў калысцы Нам не заставацца.
Толькі сэрца часам просіць злітавацца: «Не спакушай нас высокай песняй Гэтак рана, Галактыка.
Як валуны неачэсаныя — У нас цяжкія характары.
Ёсць у нас і турмы 3 арміяй канвойнай, Ёсць у нас плямёны 3 каменнага веку.
Мы яшчэ ў жорсткасці,
Мы яшчэ ў войнах, Мы яшчэ ў злосці, А ты нам — пра Вегу...»1 «За вогненнымі вякамі»
Гэта было напісана ў сярэдзіне 60-х гг., калі ўсе мы да самазабыцця былі захоплены «пакарэннем» космасу, шырокімі крокамі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, не звяртаючы ўвагі на свае штодзённыя зямныя справы. Палітычная тыранія, таталітарызм, жорсткая эксплуатацыя, войны як сродак дасягнення эгаістычных мэт — усё гэта спаўна было ўласціва і нам, таму «перадавому» ладу, які мы называлі сацыялізмам. Паэт многія рэчы называе сваімі імёнамі, яго вобразныя абагульненні, публіцыстычныя па свайму грамадзянскаму напалу, прасякнуты ўнутраным пачуццём драматызму. Знешне спакойная інтанацыя падкрэслівае глыбокі трагізм таго, што адбываецца.
1 Панчанка, П. 36. тв.: У 4 т. Т. 3.— Мінск, 1982. С. 63.
Toe, пра што разважае аўтар у гэтым вершы, можа, яшчэ больш актуальна для нашага часу, чым для часу напісання твора (сярэдзіна 60-х гг.).
Паэт вылучае рэальны крытэрый для ацэнкі жыццёвай перспектывы, ставячы ў цэнтр увагі чалавека, гарманічнасць якога вызначаецца тым, наколькі ён адпавядае чалавецтву. Панчанкавы кнігі 70—80-х гг. напаўняюцца галасамі самога жыцця, да бясконцасці разнастайнага і зменлівага.
Паэту адкрываліся шматмернасць жыцця, яго глыбінныя пласты і прычынна-залежныя сувязі. Характэрная П. Панчанку ўнутраная палемічнасць нечым аддалена напамінае Дастаеўскага. Даследчык творчасці Дастаеўскага М. Бахцін, як вядома, прыйшоў да вываду, што асноўнае значэнне ў ідэйна-мастацкай сістэме гэтага пісьменніка мае дыялог. Дастаеўскі вызначаўся тэмпераментам палеміста, журнальнага байца, якому ўласціва было сцвярджаць сваю думку ў вострай спрэчцы з апанентамі. У вершах П. Панчанкі таксама вельмі часта прыкметна фігура па-рознаму настроенага апанента. Параўнанне асаблівасцей мастацкай сістэмы Дастаеўскага і сучаснага паэта П. Панчанкі болып чым нечаканае, тым не менш, думаецца, пэўнае дачыненне паміж паэтыкамі ёсць. Прысутнасць нябачнага апанента дапамагае паэту паўней раскрыць свае перажыванні і выказаць думкі, паўней рэалізаваць свой стыль. У якасці апанента (асабліва ў апошніх кнігах), можа, выступаў і сам час з яго нялёгкімі пытаннямі. Паэт жыў з думкай пра чалавека, пра яго выхаванне і духоўнае забеспячэнне — і гэта галоўнае ў творчасці Панчанкі. Супярэчанне, якое нярэдка сустракаецца ў жыцці, паміж высокім прызначэннем чалавека і эмпірычнай стракатасцю рэальнасці ён, як сведчаць прыведзеныя вышэй радкі, бачыў і не ўтойваў ад чытача.
Аднак пры ўсёй істотнасці гэта толькі адна з граняў творчай індывідуальнасці паэта, лірычны характар якога канцэнтруе ў сабе і складанасць свету, і яго прыгажосць, і веліч. Творчасць П. Панчанкі — чулая, злабадзённая, неаддзельная ад свайго часу. Пры гэтым ён ніколі не паступаўся ні мастацкасцю, ні талентам. Наадварот, сувязь з часам узмацняла яго
талент і эстэтычныя здабыткі паэзіі. Маральнае ўспрыманне рэчаіснасці, вастрыня сацыяльнага погляду актывізавалі мастацкае мысленне. Паэт рашуча пераадольваў хранікальную фактаграфічнасць, эмпірычнасць, а таксама павярхоўную эмацыянальнасць. Факт становіцца прычынай для роздуму, узаемадзейнічае з іншымі жыццёвымі фактамі і з’явамі.
Вострая сувязь з жыццём тут — галоўнае. Возьмем для прыкладу своеасаблівы «партрэтны» верш «Хто вінаваты?»1. Есць у ім штосьці ад газетнага фельетона з характэрным, амаль што абавязковым для яго «антыгероем»:
Спачатку пазбавіцца рад
Ад бацькоўскае хаты.
А маці — у горад,
Даюць на яе
Трэці светлы пакой. На хатчыны грошы, На матчыны грошы Абставіць кватэру багата, А потым і маці цішком — У Дом састарэлых На вечны спакой!
Працяглы час мы рабілі выгляд і гаварылі, што ў нас пабудавана грамадства развітога сацыялізму, што ў выніку скасавання прыватнай уласнасці нарадзіўся новы чалавек, для якога ўласцівы «поўная эмансіпацыя чалавечых пачуццяў і якасцей», «пераадоленне адчужэння», вяртанне да «сапраўднай чалавечай сутнасці»2. Аднак, як высветлілася, гэтага, на жаль, не адбылося. Больш таго, адбыўся рэгрэс — адыход, адступленне ад высокіх чалавечых нормаў маральнасці.
Гэты рэгрэс і турбуе аўтара верша «Хто вінаваты?».
I зноў успамінаецца Дастаеўскі. Некаторыя даследчыкі звязваюць жанравую прыроду яго рамана «Злачынства і пакаранне» з дэтэктывам, што не перашкаджае лічыць яго выдатным сацыяльна-філасофскім творам. Нешта падобнае ў значнай ступені характэрна і для публіцыстычнай паэзіі
1 Панчанка, П. Лясныя воблакі.— Мінск, 1985. С. 50.
2 У двукоссі пададзены найбольш ходкія паняцці з сучаснага філасофскага ўжытку. (Заўв. аўт.)
П. Панчанкі: непрыхаваная журналісцкая, «фельетонная», форма не толькі не перашкаджае — паглыбляе яе філасофскаэтычны сэнс. Аднак пачытаем верш далей — размова ідзе ўсё пра таго ж «антыгероя».
А там і ад мовы сваёй Адцураецца: Родная мова не ў модзе — Даволі той бульбы! Бывай, журавінавы гай! Крышталь. Дываны. А дзеці ў англійскую ходзяць. Прыстойна. Прэстыжна. О’кэй і гуд бай!..
Захаваць чалавечае ў сабе азначала для паэта захаваць духоўныя, маральныя каштоўнасці, без якіх немагчыма жыццё на зямлі. Гэта і ёсць, на наш погляд, галоўная ідэя верша «Хто вінаваты?» — ідэя, якая надае цэласны характар усёй кнізе «Лясныя аблокі» (1985), прасякнутай прагай духоўнасці, імкненнем пазнаць непазнанае, сказаць чалавеку праўду пра яго жыццё. У паэта ніколі не было схільнасці да душэўнай утульнасці. Паэзія П. Панчанкі з уласцівым яму пранікнёным лірызмам заўсёды развівалася ў шырокім сацыяльна-грамадскім кантэксце. ГІры гэтым грамадзянскі тэмперамент паэта часта знаходзіць выхад у вершах спавядальнага плана, нярэдка афарбаваных горкай іроніяй.
Гаворыце, што выйшлі вы з народа?
Куды? Чаму?
Якой цяпер пароды?
Я са свайго народа не выходзіў I жыпь да скону буду у народзе1.
Погляд паэта на свет адзначаны бескампраміснай аналітычнасцю. He толькі гумар, іронія, але нават і едкі сарказм (як гэта мы бачылі ў вершы «Хто вінаваты?»), які іншы раз набліжаецца да гратэскавых формаў,— важнейшыя бакі творчай індывідуальнасці паэта, яго стылю, які другім сваім бокам звязаны з глыбінным лірызмам, паэтызацыяй рэчаіснасці, імкненнем да маштабнасці і рэльефнасці вобраза.
1 Панчанка, П. 36. тв.: У 3 т. Т. 2 — Мінск, 1968. С. 435—436.
П. Панчанка напружана абмяркоўваў праблему чалавека, яго маральных, духоўных вартасцей. Яго лірычная публіцыстыка багатая на думку, на філасофскі змест. Звернемся да верша «Даволі вам, дзеці...», у якім паэт запрашае дзяцей (дзеці — яго нязменная любоў) выйсці ў жнівеньскую ноч на цёмнае жытнёвае поле. Навошта? Каб сэрцам адчуць магутнасць і веліч усяго Сусвету, прыгажосць начной прыроды, кантакт з якой жывіць душу чалавека.
Там позняе лета, Там соннае жыта I зорныя ліўні. Бяздонне сусвету Бывае такое глыбокае Толькі у жніўні.
Напісана гэта не маладым чалавекам, а сталым, але, заўважце, свежасць успрымання засталася. Яна аплоднена ў наэта мудрым жыццёвым досведам, які ён хоча перадаць нашчадкам. I гэта не нейкае спецыяльнае выхаваўча-педагагічнае мерапрыемства, а акт паэтычнага пазнання жыцця.
Жыццё вас запоўніць