Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Сэрца ў бянтэжным адчаі зайшлося.
(Мушу радкі прыгадаць!), Толькі Анэткам маім і Антосям Часу нямашка чытаць'.
Дарэчы, апошнім часам Я. Янішчыц пісала і прозу. Яе нарысы «Людзі мы розныя» і іншыя, прысвечаныя сучаснай вёсцы, перасыпаны надзвычай трапнымі назіраннямі, заўвагамі і вельмі непасрэднымі замалёўкамі. Героі іх — людзі з самавітымі, эпічна ўгрунтаванымі характарамі, што сведчыць пра не абы-якія апавядальніцкія магчымасці аўтара.
Калі мы закранулі так званую жаночую лірыку, то хочацца сказаць і пра некаторых іншых паэтэс розных пакаленняў. Да/нута Бічэль-Загнетава (н. у 1938 г.) — з пакалення «шасцідзясятнікаў». 3 самага пачатку яна звярнула на сябе ўвагу сваёй ураўнаважанай і ўнутрана гарманізаванай паэтычнай мовай. Гэта даверлівая размова з чытачом пра месца чалавека ў жыцці, імкненне раскрыць свет яго духоўных каштоўнасцей, хараство маральных ідэалаў. Яе вершам уласцівы тонкае майстэрства паэтычнай ідэалізацыі, дар адухаўляць рухі чалавечай душы, простыя і ясныя пачуцці.
Перасыпаю сонечны пясок, вучуся простай шчырасці ў Купалы.
На кросенцах, дзе гукі не ступалі, сную, не дыхаючы, паясок2.
«Перасыпаю сонечны пясок...»
Творчасць паэтэсы прасякнута пачуццём глыбокага патрыятызму, грамадзянскасцю, любоўю да чалавека працы, ставіць актуальныя маральна-этычныя праблемы. Развіва-
1 Янішчыц, Я. Каліна зімы — Мінск, 1987. С. 71.
2 Бічэль-Загнетава, Д. Ты — гэта ты,Мінск, 1976. С. 45.
ючыся ў рэчышчы народн?.-паэтычных традыцый, яе паэзія вызначаецца яскравай вобразнасцю, багаццем мовы, шчырасцю і эмацыянальнасцю.
У дачыненні да Д. Бічэль-Загнетавай хочацца адзначыць плыннасць верпіа, працягласць радка, пластыку і канкрэтнасць, творчы зварот да фальклорных жанраў і сродкаў выяўлення.
Тут грудочак ціхага прыпыну, Шчырага вяртання ў забыццё. Татачка, нашто мяне пакінуў На такое светлае жыццё?
Люд вакол прыветлівы, харошы.
Многа буду цешыцца яшчэ. Прытулюся да агароджы — He прывыкну без тваіх плячэй1.
«Тут грудочак цгхага прыпыну...»
У яе вершах знаходзім і непасрэднасць шчырага пачуцця, і філасафічнасць, якія праяўляюцца праз рэалістычную канкрэтнасць. На апошняй хацелася б сііыніцца асобна. Канкрэтнасць у Д. Бічэль-Загнетавай (лірычная сітуацыя, дэталі, прадметны свет, падрабязнасці) таму рэалістычная. іпто звязана з асабістым жыццёвым досзедам паэтэсы. якая выступае ад імя многіх пакаленняў сваіх продкаў. Адсюль сувязь з фальклорам. Аднак кантакт з вуснай народнай творчасцю не скоўвае яе, а якраз адкрывае шырэйшы пілях да паэтычнага пранікнення ў сучаснасць. Гэта не стылізацыя пад фальклор, тут прысутнічае ўсвядомлены, мэтанакіраваны адбор выяўленчых сродкаў з тых, якія выпрацаваны ў фальклоры і ў літаратуры.
Жанчыне, як вядома, гістарычна ўласціва глыбінная духоўна-псіхалагічная родавая ўстойлівасць. Беларускія паэтэсы выступаюць ахоўніцамі народных традыцый, у гэтым пераконвае і паэзія Раісы Баравіковай (н. у 1947 г.).
Дзе жніво маё? — Поле не зжата, томіць вочы зялёны загон.
С.кажа восень, чым буду багата, мне б хапіла і жменькі з яго...
1 Бічэль-Загнетава, Д. Дзе ходзяць басанож.— Мінск, 1983. С. 43.
Каб было прад людзьмі не ганебна, моцна веру ў жыцці аднаму: мне дажаць сваё поле патрэбна, каб было з чаго сеяць яму...1
«За жнівом надыходзяць дажынкі...»
У яе паэзіі гарманічна ўзаемадзейнічаюць традыцыйнанародная вясковая свядомасць і індывідуальна-асабовая. Р. Баравікова — тонкі лірык. Шмат увагі надае асабовай, інтымнай тэме, вершам пра каханне, у якіх чалавек выпрабоўваецца на вернасць, чэснасць, высакароднасць. Творам паэтэсы ўласцівы значнасць мастацкіх абагульненняў, глыбокі псіхалагічны падтэкст, гістарызм вобразнага мыслення, што знаходзіць адпаведнае стылявое выяўленне ў простым, непадманным слове.
У гэтым жа радзе прадстаўніца наступнага пакалення — Соф’я Шах (н. у 1947 г.). Яе лірычная гераіня — з высокім болевым парогам. Яна ставіць перад сабой (і перад намі) хвалюючыя пытанні маральнага зместу, запрашае да роздуму.
He збожжам там, у полі за сялом,— гарчак-трава зямельку заглушыла. Пакінуты, дзічэе родны дом, і тыкаецца ліпа ў дах тужліва.
Ды драпае аслеплае акно — нібыта абудзіць яшчэ спрабуе пагаслае далёкае святло і голас, што ніколі не пачую...
Гарката роздуму паэтэсы адпавядае праўдзе жыцця, аб’ектыўнай існасці тых працэсаў і падзей, якія маюць месца сёння, асабліва на вёсцы. Паэзіі С. Шах уласцівы яскрава выяулены спавядальны характар, што дае ёй магчымасць праўдзіва раскрыць дыялектыку ўнутранага жыцця сучаснага чалавека, свет яго думак і эмоцый. У яе вершах чуецца тонкая лірычная мелодыя, якая робіць размову з чытачом яшчэ больш даверлівай.
На прыкладзе творчасці П. Броўкі, Е. Лось, Я. Янішчыц, Д. Бічэль-Загнетавай, Р. Баравіковай, С. Шах відаць, што ў
1 Баравікова, Р. Адгукніся голасам жалейкі — Мінск, 1984. С. 4.
фармаванні стылявога аблічча паэзіі актыўны ўдзел прымае пэўны тып верша. У самым агульным плане даследчыкі выдзяляюць паводле рытмічных уласцівасцей два тыпы верша: сабраны і свабодны. Першы звязаны з далейшым развіццём класічных традыцый, напеўнасці, музычнасці. Другі абапіраецца на разнастайныя магчымасці верлібра, празаізацыі.
Паэзія Е. Лось і іншых прыгаданых паэтэс пры ўсёй разнастайнасці рытмікі выяўляе схільнасць да першага тыпу верша, які грунтуецца на музычна-песеннай аснове. Гэты ж тып верша ў многім выкарыстоўваецца і прадстаўнікамі іншых, вызначаных намі стылявых плыняў.
Своеасаблівае адраджэнне і ўзмацненне лірычна-апавядальнай плыні ў беларускай паэзіі прыпадае на ўзмежжа 60—70-х гг. Захапленне эксперыментатарствам у гэты час адыходзіць на задні план (як, дарэчы, і ў 20-х гг.). Паэзія, па назіраннях крытыкі, «стала цішэй». З’явілася нават вызначэнне — «ціхая паэзія». Пры ўсёй яго ўмоўнасці гэта цэлы кірунак у сучаснай паэзіі, які можа пахваліцца такімі імёнамі, як Аляксей Прасолаў, Мікалай Рубцоў, Уладзімір Сокалаў, Анатоль Жыгулін, Станіслаў Куняеў і іншыя, чые творы сведчаць аб жыццяздольнасці класічнай паэтыкі XIX ст. У беларускай паэзіі гэты кірунак развіваецца ў рамках лірычнаапавядальнага стылявога цячэння. «Ціхасць» — характэрная фармальна-стылявая (калі памятаць, што форма змястоўная) рыса паэзіі Анатоля Грачанікава (1938—1991), якому экспрэсія мала ўласціва або зусім не ўласціва. «Давай жа, агеньчык, пабудзем адны // 3 сваёю нявечнаю доляй». Ен сузіральнаспакойны, яго вобразнасць не пазбаўлена пластычнасці.
Раздумваючы над жыццём, паэт звяртае погляд да роднай вёскі:
Нахмурыла хата чало, Цяпер яна нібы чужая. Маё гаманкое сяло Маўкліва мяне сустракае...
Як цяжка вяртацца дамоў Як вусцішна робіцца ў хаце.
Калі ты дажыў да грудкоў, Спачылі дзе бацька і маці...1 «Нахмурыла хата чало...»
У вершы А. Грачанікава гарманічна ўзаемадзейнічаюць думка і эмоцыя — адно вядзе за сабой другое. Свет паэта пры ўсёй канкрэтнасці і будзённасці сваіх рэалій не выглядае адназначным. Яму ўласцівы паўната і праўдзівасць асабіста перажытага, тонкі псіхалагічны малюнак, жывое адчуванне прыроды.
Лірычна-апавядальны тон яго паэзіі звязаны з натуральнасцю, нязмушанасцю радка, яго жыццёвай канкрэтнасцю, пластычнасцю дэталей, непаспешлівасцю і выверанасцю інтанацыі.
Духоўная актыўнасць А. Грачанікава як паэта праяўлялася вельмі разнастайна. Часам немагчыма нават было вызначыць тэму верша — паэт імкнуўся да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіснасці, якая знаходзіла адбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценні слове. З'явілася адчуванне ўнутранай тэмы, якая ішла з глыбіні асабістага досведу, неаддзельная ад часу.
Пад знакам шчасця і бяды Так жыць на свеце трэба, Нічым каб не зняславіў ты Людзей, зямлю і неба.
Ва ўнутранай тэме знаходзіць адлюстраванне лёс паэта і тая задача, якую ён перад сабой ставіць і якая можа быць рэалізавана на шляхах актыўнага самавыяўлення, самараскрыцця асобы, скарачэння дыстанцыі паміж лірычным героем і аўтарам.
А. Грачанікаў напісаў такія радкі:
Вучылі ўсіх,
Як трэба жыць, Людзей карміць, Дзяцей лячыць...
I трэба ж так дажыцца:
1 Грачанікаў, А. Я вас люблю.— Мінск, 1986. С. 16.
Як нам самім карміцца, Як нам самім лячыцца?1
Лірыка А. Грачанікава ў апошні перыяд жыцця паэта ўбірала ў сябе ноткі і адкрытай публіцыстычнасці, непакою.
Адзін з найвыдатнейшых вершаў 80-х гг.— «Маміна хустка» Сяргея Законнікава (н. у 1946 г.). Як шмат можна сказаць праз звычайныя дэталі, падрабязнасці, успаміны, калі яны сагрэты шчырай любоўю!
Пахне яна клапатлівай спякотай, песняй пчалы, сырадоем духмяным, спрэчкай спрадвечнаю бульбы з асотам і мурагом, што ў сяннік напіханы.
Пахне яна залатой павуцінкай, хрумсткай антонаўкай, роснаю пожняй, ржэўнікам шэрым, счарнелым націннем, голасам выраю ў небе трывожным. Пахне яна маладзенькім марозам, дранікам, што на патэльні пячэцца.
Пахне яна нечым родным і розным. Як прытулюся — аж зойдзецца сэрца. Мы вырастаем марудна і хутка...
Пахне маленствам маміна хустка2.
Верш гучыць па-сучаснаму, праблемна, але вырас ён з усёй папярэдняй творчасці паэта, вернасці тым каштоўнасцям народнага жыцця, якія паэт сцвярджаў, пачынаючы з самых першых кніг.
Чарам аўтарскай інтанацыі вабіць Леанід Галубовіч (н. у 1950 г.) — у яго вершах шмат дабрыні і даверу. Часам яны нагадваюць дзённік паэта, у якім раскрываюцца духоўны свет нашага сучасніка, яго мараль і чалавечая свядомасць. Аўтар смела закранае самыя надзённыя праблемы часу і сённяшняга грамадства, і гэта станоўча ўплывае на лірычны голас
1 ЛіМ. 1990. 30 сак.
2 Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т. 3. С. 432.
паэта, робіць яго паўнагучным і багатым на эмацыянальныя адценні. У перпіай кнізе «Таемнасць агню» ён пісаў:
...Цяпло і холад, цемра і святло
Прадоўжаць круг заведама вячысты. О, хоць бы тое квеценню ўзышло, Што выстыла і выстаяла чыстым1.
У яго свая паэтыка, свой мастацкі «арсенал». Гэта паэт раскаванага стылю, пераважна размоўна-інтанацыйнага ладу, «вуснай» рытмамелодыкі. Ен валодае гнуткай, пластычнай інтанацыяй, здольнай перадаць прастату і складанасць думкі, тонка яе акцэнтаваць, данесці само дыханне часу. Усё гэта павялічвае адчуванне непаўторнасці творчай індывідуальнасці мастака, яго арыгінальнасці.