Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
КНІГА УСПАМІНАУ
ШСШЦЦЕ
ГА БТ “КНІГА” 2004
НАШ БЫКАУ
Кніга ўспамінаў
Укладальнік Генадзь Бураўкін
Мінск
ГА БТ «Кніга» 2004
УДК 821.161.3.09(092)+929Быкаў
ББК 83ю3 (4Бен)
Н37
Наш Быкаў.
Н37 Кніга ўспамінаў/Укладальнік Г.Бураўкін — Мн.: ГА БТ «Кніга», 2004.— 496 стар.
Фота Я. Коктыша.
ISBN 9856060176
УДК 882.61
ББК 84(4Бен)6
ISBN 9856060176
© Бураўкін Г.М. укл., 2004
© ГА БТ «Кніга», 2004
Змест
Генадзь Бураўкін. Ад укладальніка................... Мікола Аўрамчык. Гонар, сумленне і краса............ Дзьмітро Паўлычка. “Твае сябры — мае сябры”......... Лазар Лазараў. Праўда застанецца.................... Рыгор Барадулін. Самнасам з Вечнасцю............... Валянціна Быкава. Вася, Васілёк, Васіль............. Васіль Быкаў. Бацька................................ Валянцін Тарас. Дарога да Васіля..................... Валянцін Блакіт. “3 даўняй, гродзенскаюпрыязнасцю...’ Леанід Шчамялёў. Непрыгладжаны, непаўторны........... Данута Бічэль. Настаўнік і сябра..................... Уладзімір Дамашэвіч. Яго вялікае цярпенне............ Сакрат Яновіч. Знаёмства ў тую эпоху................. Уладзімір Мехаў. Святло душы......................... Вітаўтас Пяткявічус. Вечны салдат.................... Зянон Пазняк. Дарагі Васіль Уладзімеравіч............ Дзьмітры Бугаёў. Мужнасць байца і душэўная далікатнасць... Уладзімір Яварыўскі. Дотык пляча..................... Анатоль Кудравец. На крыжы часу...................... Анатоль Вярцінскі. Толькі вось цяпер................. Алесь Жук. Тры згадкі................................ Анатоль Сульянаў. Надзвычайны чалавек!............... Віктар Казько. Гаючая вада — белы параход............ Уладзімір Халіп. На тым далёкім раздарожжы........... Давід Сімановіч.... I віцебскія вулкі................ Генрых Далідовіч. Ён у вышыні...................... Радзім Гарэцкі. Для Радзімы і яе славы............... Сяргей Законнікаў. “Дома лепей...”................... Лявон Баршчэўскі. Колькі штрыхоў да легенды.......... Барыс Кіт. 2001 год шчаслівы год................... Міколас Слуцкіс. Спатканне ў Выперсдорфе............. Зіна Гімпялевіч. Смерці няма......................... Сяргей Навумчык. “У мяне заўсёды з усіх варыянта бывае горшы...”...................................... Генадзь Мураўёў. Апошнія дні......................... Івонка Сурвіла. Удзячная лёсу........................ Валянцін Аскоцкі. Праз гады — праз жыццё............. Уладзімір Някляеў. Стрэмкі........................... Гаўрыла Вашчанка. Тры сустрэчы....................... Раман Лубкіўскі. Вялікі Беларус......................
^^^^^ww^'wwwwwwwwNMWNMtoHHHHHHHHH: : : : : : : • • 00 00 00 W О CO CO ЧСТ>СЛСпСОНОСО4Сп^ОООЭССООООіСЛСОООГОІ‘040ПСЛСп^^н‘: :
co os >й (й ооо 4». aiw^oowci^ooooooh'McsooooaoMMcoocoajtsowcowow
АД УКЛАДАЛЬНІКА
Год як няма з намі Васіля Быкава.
Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца болей пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: “Ну і добранька...Ну і памагай Божа...”
Паэт сказаў некалі, што вялікае бачыцца з адлегласці. Напэўна, гэта сапраўды так. Але ці заўсёды варта доўгімі гадамі чакаць празорлівай дыстанцыі, калі ўжо сёння відавочна, якой волатаўскай постаццю ўзвышаецца ў гісторыі наш любімы і непахісны Васіль Уладзіміравіч, як трагічна не хапае яго ў нашы трывожныя, акаянныя дні?
He сумняваюся, што з цягам часу велічнасць і шматграннасць зробленага Быкавым за яго немалое і нялёгкае жыццё будуць раскрывацца ўсё новымі глыбінямі і гранямі, што нашы нашчадкі будуць здзіўляцца ягоным азарэнням і папярэджанням, а кнігі ягоныя зноў і зноў ціха і няўхільна будуць выціскаць з паліц модныя тамы бандыцкіх дэтэктываў і слязлівых “дамскіх” раманаў. Для мяне бясспрэчна, што ягоныя аповесці, апавяданні, артыкулы з гадамі будуць прачытаны, можа, нават з большай увагай і захапленнем, чым гэта рабілі мы, ягоныя сучаснікі і аднадумцы, бо ён належыць многім пакаленням, ён заручоны з Вечнасцю.
Але ніхто так не зможа расказаць пра Васіля Быкавачалавека, сябра, суразмоўцу, бяседніка, жартаўніка, спагадніка, як тыя, каго пры жыцці адарыў ён сваім даверам, з кім разам прайшоў тыя ці іншыя вёрсты свайго зямного шляху. Вось гэтую памяць, гэтыя рэаліі трэба спяшацца зафіксаваць цяпер, пакуль туманы часу не засланілі, не размылі іх, пакуль яшчэ амаль фізычна адчуваецца прысутнасць у нашым свеце гэтай выдатнай, непаўторнай асобы.
Кніга “Наш Быкаў” шчырая спроба некалькіх дзесяткаў людзей, з якімі рос, сябраваў, сустракаўся, быў блізкі вялікі пісьменнік, намаляваць ягоны дарагі для ўсіх беларусаў партрэт. Аўтары не ставілі задачу (ды яе і немагчыма выканаць адным намаганнем, адной сябрынай) даць вычарпальную ацэнку літаратурнаму таленту Быкава, усебакова раскрыць ягоны характар, паслядоўна прасачыць ягоны пакручасты лёс, раскласці па палічках яго сімпатыі і антыпатыі, чалавечыя слабасці і захапленні. Яны проста прыгадалі “свайго” Васіля Уладзіміравіча, якога ведалі і любілі, з якім не раз перажывалі вялікія і малыя радасці і беды, для якога назаўсёды захавалі ў сваіх сэрцах цёплы, запаветны куток. I я веру, што пазнаёміўшыся з іх сведчаннямі, прыхільнікі творчасці нашага генія яшчэ з большай пачцівасцю і замілаванасцю схіляцца перад ягоным творчым і грамадзянскім подзвігам і ён стане для іх яшчэ больш зразумелы, яшчэ больш высокі, яшчэ больш родны.
У гэтай кнігі абавязкова будзе працяг. Яго напішуць і сябры Васіля Быкава, якім востры боль непапраўнай страты яшчэ не дае сілы ўзяцца за пяро, і маладыя даследчыкі і літаратуразнаўцы, якія пановаму прачытаюць ягоныя балючыя і бязлітасна праўдзівыя аповесці, і ўдумлівыя палітыкі заўтрашняй рэальна суверэннай Беларусі. Пэўна, тады нарэшце мы атрымаем выразны і дакладны партрэт Вялікага Беларуса, мужнага салдата і дапытлівага мысляра. А на старонках гэтай кнігі сёння акрэслены толькі некаторыя штрыхі ягонага незабыўнага аблічча, сказаны толькі першыя словы ўдзячнасці і любові. Думаецца, што сапраўды ўсенародная слава, дзяржаўная пашана, сусветнае ўганараванне ў Васіля Быкава яшчэ наперадзе.
Генадзь БУРАЎКІН.
Мікола АЎРАМЧЫК
ГОНАР, СУМЛЕННЕ
I КРАСА
Прыгадваю, як парознаму адзначаліся пяцідзесяцігадовы і шасцідзесяцігадовы юбілеі Васіля Быкава. Напярэдадні пяцідзесяцігоддзя яго сябры і калегі дамагаліся правесці творчы вечар пісьменніка, прысвечаны “круглай” даце, не ў цесным клубе старога дома літаратараў на вуліцы Энгельса, а ў больш прасторнай зале. Але хіба ж магла вышэйшая улада дазволіць гэта?
Спаслаўшыся на тое, што ўсе тэатры і Палац культуры прафсаюзаў занятыя, яна прапанавала праводзіць урачыстасць у Доме мастацтва, побач з Домам афіцэраў, дзе зала не на шмат большая за пісьменніцкі клуб.
Зала была перапоўнена, людзі стаялі ўздоўж сценаў і ў праходзе паміж радамі крэслаў. Бурнымі апладысментамі віталі яны з’яўленне на сцэне юбіляра. Я назіраў за тым, як авацыя прымусіла ўстаць і апладыраваць урадавых чыноўнікаў, якія прышлі сюды па службовым абавязку.
7
На вечары, які вёў Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін, паэт Генадзь Бураўкін выступіў са змястоўным, цікавым дакладам пра творчасць Васіля Быкава. Таленавітага творцу віншавалі прадстаўнікі рэдакцый газет і часопісаў, выдавецтваў і арганізацый. Я прачытаў яшчэ недрукаваны верш “Таварыш маёр запасу”, прысвечаны Васілю.
Разгублены юбіляр сардэчна дзякаваў прысутным за тое, што яны знайшлі час і прышлі павіншаваць яго з пяцідзесяцігоддзем. Разыходзячыся, многія ўголас абураліся, што высокае чынавенства не знайшло прасторнай залы для ўрачыстасці...
Затое да шасцідзесяцігоддзя Быкава “ЛіМ” выйшаў з ягоным партрэтам на ўсю першую старонку. У нумары былі змешчаны артыкулы пра творчасць юбіляра Алеся Адамовіча, Пімена Панчанкі, балгарына Найдана Вылчава, літоўца Вітаўтаса Бубніса, шмат групавых фатаздымкаў. А на творчым вечары пісьменніка быў абвешчаны ўказ аб прысваенні Васілю Быкаву ганаровага звання Героя Сацыялістычнай працы...
Дасведчаныя ў літаратурных справах чытачы ведаюць галоўную заслугу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Ён адзін з першых празаікаў былога Савецкага Саюза, які зусім пановаму паказаў чалавека на вайне, яго паводзіны і ўчынкі ў жорсткіх непрадказальных абставінах. Гэтым тлумачыцца тое, што яго творы перакладзены на шматлікія мовы і з аднолькавай цікавасцю чытаюцца людзьмі розных нацыянальнасцяў і розных узростаў.
Дзякуючы Васілю Быкаву ўпершыню такая вялікая колькасць народаў даведалася пра Беларусь і пра беларусаў.
Разам з тым, на працягу ўсяго дваццатага стагоддзя ніводзін з беларускіх пісьменнікаў не крытыкаваўся за ідэйныя хібы гэтак часта і гэтак бязлітасна, як Васіль Быкаў.
Смешна было, як супярэчліва адносілася да яго ўрадавае чынавенства. 3 аднаго боку, яно падтрымлівала суровую крытыку твораў Васіля Быкава, а з другога — не ведала, што рабіць з імі, бо яны карысталіся вялізным поспехам у чытачоў ды яшчэ і вылучаліся грамадскімі арганізацыямі, рэдакцыямі часопісаў і выдавецтвамі на атрыманне самых высокіх прэміяў. Немагчыма ж было замоўчваць з’яўленне ў літаратуры таленавітых твораў. Таму чынавенства вымушана было час ад часу пагаджацца з прапановамі грамад
скасці і прысуджаць прэміі творам Васіля Быкава, спрабуючы гэткім чынам задобрыць праўдалюбівага пісьменніка, Назіралася парадаксальная з’ява: чым мацней прадажныя пісакі крытыкавалі яго, тым вышэйшай узнагародаю ўлада вымушэна была адзначаць ягоныя творы.
У 1964 годзе Савет Міністраў Беларусі прысудзіў Васілю Быкаву за аповесць “Трэцяя рэкета” Літаратурную прэмію імя Якуба Коласа. У 1974 годзе аповесці “Абеліск” і “Дажыць да світання” былі адзначаны Дзяржаіўнай прэміяй СССР. У 1978 годзе за аповесці “Воўчая зграя” і “Яго батальён” пісьменнік узнагароджаны прэміяй імя Якуба Коласа. У 1986 годзе Васілю Быкаву за аповесць “Знак бяды” прысуджана Ленінская прэмія... Такія вось “зігзагі лёсу”...