Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
г. Хельсінкі, Фінляндыя
Гаўрыла ВАШЧАНКА
ТРЫ
СУСТРЭЧЫ
3 Васілём Быкавым я пазнаёміўся, ужо добра ведаючы яго творы. Адбылося гэта на чарговым з’ездзе беларускіх пісьменнікаў, які праходзіў у мінскім Палацы прафсаюзаў. Уваход туды быў па спецыяльных прапусках, і ў паветры вісела з самага пачатку адчуванне нейкай насцярожанасці і нават блізкага скандалу. Хадзілі ўпартыя чуткі, што рыхтуецца афіцыйная атака на Быкава, што яго ледзь не будуць выключаць з Саюза пісьменнікаў...
Пасля афіцыйнага адкрыцця і традыцыйных вітанняў грымнулі першыя “залпы” вайскоўцаўгенералаў: Быкаў са свайго “акопа” не бачыць ні сапраўдных маштабаў Вялікай Айчыннай вайны, ні сапраўдных герояў, што прынеслі свету гістарычную перамогу над фашызмам. Гаварылася гэта грозна, але залішне агульна. Калегі пісьменніка дэманстратыўна не спяшаліся далучыцца да гэтай ілэалагічнай “артпадрыхтоўкі”, хаця і галасоў у абарону таксама амаль не было чутно.
У перапынку мяне і пазнаёмілі з Васілём Уладзіміравічам. Быў ён заклапочаны, напружаны, негаваркі, але зусім не
4«:
разгублены —упэўненны і спакойны. Сама сабою мільгнула думка: такі ж, як і ягоныя аповесці, суровы, праўдзівы і непахісны...
Другая сустрача адбылася ўжо ў іншай абстаноўцы, у “зорны час” Васіля Уладзіміравіча. Ён ужо быў прызнаны і ўладамі: стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, атрымаў літаратурныя прэміі і высокія ўзнагароды. Праўда, новыя ягоныя аповесці паранейшаму з цяжкасцю прадзіраліся праз цэнзурныя рагаткі. Але слава выдатнага пісьменніка была ўжо агульнапрызнанай і сягнула далёка за межы Беларусі.
Васіль Быкаў запрасіў нас з жонкай у кафэ Дома акцёра, славутае “Мутнае вока”, дзе ён адзначаў дзень нараджэння. Былі там Пімен Панчанка, Генадзь Бураўкін, іншыя вядомыя пісьменнікі. Завітаў нават нястомны “весялун” оперны спявак Віктар Чарнабаеў. Але Пімен Емяльянавіч хуценька наліў яму поўную чарку і ветліва праводзіў яго. Усё было цудоўна. Былі і дасціпныя жарты, сяброўскія “падколкі”, і сур’ёзныя шчырыя размовы. Васіль быў надзіва гасцінны і ўважлівы да ўсіх, просты і абаяльны. Я з захапленнем назіраў, як ні ў яго паводзінах, ні ў яго словах не было і ценю ганарлівасці ці самаздаволенасці, які ён быў натуральны і сціплы ва ўсім...
Трэці раз мы сустрэліся ў мяне дома.
Мы з Васілём Быкавым па гараскопу — Блізняты. Ён нарадзіўся 19 чэрвеня, а я — 20. Таму мы добра памяталі важныя даты адзін аднаго і заўсёды абменьваліся сяброўскімі віншаваннямі. Той раз ён прынёс мне падарунак — хораша выдадзеную аповесць “Знак бяды” з цёплым аўтографам.
Калі ўсе ранейшыя творы Васіля Уладзіміравіча я прачытваў, як кажуць, залпам, то гэты чытаў цяжка, нават адкладаў на нейкі час. Мне здавалася, што тамсям Быкаў залішне “зазямляе” сваіх герояў, паказвае вяскоўцаў у непрываблівым святле, празмерна, як мне здавалася, акцэнтуе ўвагу на іхняй забітасці. Сам былы вясковец, я ведаў, што гата ўсё было праўдай, але душа чамусьці не хацела (відаць, не прывыкла) з ёю згаджацца. Некалькі дзён я хадзіў з нялёгкімі, супярэчлівымі пачуццямі, пакуль не зразумеў, што пра тое, аб чым пісаў Васіль, трэба было пісаць менавіта так, як гэта зрабіў ён. Бо вышэй за праўду нічога няма ні ў жыцці, ні ў мастацтве. I яшчэ болей стаў я паважаць быкаўскую
488
мужнасць і быкаўскі смелы талент...
А потым было развітанне, сапраўды народнае, сапраўды незабыўнае. Развітанне з вялікім пісьменнікам, з вялікім грамадзянінам, які ўсяго сябе аддаў роднай Беларусі, доўгія гады быў гонарам і сумленнем нацыі і нідзе не здрадзіў праўдзе, ні калі быў у акопах самай жорсткай вайны ў гісторыі чалавецтва, ні калі схіляўся над аркушам чыстай паперы за сваім рабочым сталом. Я ішоў за ягонаю труной па праспекце Скарыны разам з дзесяткамі тысяч журботных людзей і шаптаў: “Дзякуй табе, дарагі Васіль Уладзіміравіч, што ты быў са мною, з усімі намі, што ты дапамагаў нам заставацца людзьмі заўсёды, у любых умовах, што ты пакінуў нам свае выдатныя кнігі, якія перажывуць і нас, і наш няпросты, нялепшы час!..”
г. Мінск
Раман ЛУБКІЎСКІ
ВЯЛІКІ БЕЛАРУС
Добра прыпамінаю 20я лічбы чэрвеня мінулага года: памёр Васіль Быкаў, і зьвестка пра гэта зацямніла ўсе іншыя падзеі гэтага сьпякотнага лета. Сьвядомасьць апанавалі дзьве думкі. Першая: страта непапраўная — беларуская і сусьветная; такія людзі, як Быкаў — гуманісты, дысідэнты, рыцары праўды — адольваюць час і прастору з хуткасьцю сьвятла. Прычым ня проста працінаюць адлегласьць, а пакідаюць па дарозе цяпло і адчуваньне, што і ты, каго крануў прамень Васілёвай душы, ужо ня будзеш такім, як дагэтуль. А другая думка: ужо ня зможаш, быццам сьлімак ракавінку, моўчкі, безгалоса валачы на сабе закасьцянелую залежнасьць ад рабскага быцьця, саўковай сьвядомасьці, лёкайскага мысьленьня.
Грамадзкі і творчы подзьвіг Васіля Быкава, памойму, мае ўнівэрсальны характар, але й характар асабісты. Унівэрсальны — таму, што яго проза ёсьць момантам ісьціны ў тлумачэньні Другой сусьветнай вайны. Гэта момант ня проста “аб’ектыўны” (ва ўсякім разе нэйтральны) погляд на адну з найбольшых трагедый чалавецтва ў XX стагодзьдзі.
490
Рэжымныя стэрэатыпы “гераізацыі” Вялікай айчыннай, справакаванай, як вядома, сталінскай і гітлераўскай сыстэмамі, існуюць у самых шматаблічных іпастасях: мітычнапаэтычнай, рамантычнай, бытавазаземленай (“салдацкая праўда!”), нават і ў палітычнагратэскнай. Але яны зьяўляюцца ўсяго толькі вытворнымі ад ідэалягічнай данасьці, раз і назаўсёды ухваленай задоўга да 1941 году (“вайна народная, сьвяшчэнная вайна”). Магчыма, яшчэ прыйдзе час, — як перабаляць і зажывуць раны, адпадзе патрэба ў спэкуляцыях і паразітаваньні, — падзеі 19391945 гг. будуць трактавацца з такой прыблізна адлегласьці, зь якой мы бачым антычныя войны. I тады роля і месца Быкава будзе ўспрымацца адпаведна яго непаўторнаму таленту і значэньню ў сусьветнай літаратуры XX стагодзьдзя.
Але мы — дзеці свайго часу і сваіх народаў. У дадзеным выпадку — беларускага, украінскага, усіх іншых, а не таго “усярэдненага”, выдуманага дзеля сьціраньня індывідуальных нацыянальных рыс — аж да поўнай ліквідацыі самабытнасьці, надзеленай самой прыродаю, самім Госпадам Богам. Быкаўскі пратэст і тут быкаўскі.
Перада мной ліст 1996 г.на адрас А.Ганчара, Д.Паўлычкі, М.Горыня, У.Чарнавола, І.Драча, Р.Лубкіўскага, у якім у прыватнасці гаворыцца:
“Тое, чаго вы і мы засьцерагаліся, здарылася. Здарылася бяда, найвялікшае ліха ў гісторыі — Беларусь увачавідкі страчвае найвялікшую заваёву сваёй гісторыі — потам і крывёю заваяваную дзяржаўнасьць... Беларусь уступае ў чорную паласу свае гісторыі, з якой невядома калі выберацца.
Але выберацца! Пра тое сьведчыць самы магутны дзеяч гісторыі — Час, таго вымагае дух XXI стагодзьдзя, у які немінуча ўступіць чалавецтва, у тым божае і чалавечае прадвызначэньне...
Ад імя беларускай нацыянальнай дэмакратыі мы вельмі ўдзячныя нашым украінскім братам за вашу падтрымку. Вельмі шкада і трагічна, што беларусы не спраўдзілі вашых спадзяваньняў і тым аб’ектыўна замарудзілі нястрымную хаду чалавецтва да праўды і справядлівасьці. Да Бога і лепшай Будучыні. Але прыйдзе час, загляне сонца і ў наша ваконца. Хоць за тое, мабыць, яшчэ давядзецца заплаціць немалую плату — потам і крывёю.
Шчасьця вам і ўдачы, дарагія нашы братыукраінцы!
Васіль Быкаў Рыгор Барадулін Сяргей Законнікаў
491
Бясспрэчна, ініцыятарам ліста быў лідэр “ушацкай тройцы”. Гэта ён апэлюе ў першую чаргу да Алеся Ганчара, які на той час выходзіць з КПСС, матывуючы гэты крык пагрозаю камуністычнага рэваншу ў Вярхоўнай Радзе Украіны. Вось годны адказ на надуманую праблему “БыкаўГанчар”, якую штучна стваралі правакатары, распаўсюджваючы плёткі аб непрыманьні Алесем Цярэнцьевічам тых старонак прозы Быкава, дзе фігуруюць “украінскія прозьвішчы” ў негатыўным асьвятленьні.
Але ў тым то і рэч, што ісьціннае сьвятло не дае негатыўных эфектаў: і Быкаў, і Ганчар зьяўляюцца рыцарамі аднаго рода, абаронцамі нацыянальнай годнасьці, гуманістамі, так бы мовіць, па самай сутнасьці характараў, такіх магутных і такіх непадобных!
Адной з найбольш характэрных прымет такіх, здавалася б, розных людзей, зьяўляецца дысыдэнцтва, толькі выяўляецца яно парознаму. Бо мае сваю першапрычыну: непрыманьне імпэрскага прыгнёту.
А цяпер параўнаем погляды Быкава ці Ганчара з “тэарэтычнымі пастулатамі” патэнтаванага дысыдэнта Салжаніцына — і што атрымліваецца? Антысаветчык №1 робіцца пасьпяховым аўтарам такога сцэнара “адзінанедзялімства”, які пасьлядоўна замацоўваецца расейскімі “дэмакратамі” і адносна Беларусі, і адносна Украіны, і адносна “казахстанскага падбрушша”. I, дарэчы, ніхто з расейскіх пісьменьнікаўфрантавікоў не ўступіў у палеміку са “старцам”, не ўказаў на царысцкакампартыйскую “памылку” ляўрэата Нобэлеўскай прэміі. I вось у пасьмяротнай кнізе Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому” (2002), падараванай мне Генадзем Бураўкіным, чытаю: “Нашая літаратура быццам бы пакрысе выкараскваецца з таго інтэлектуальнага гулагу, зь якога яшчэ належыць выбрацца нацыі”.
Вось пазыцыя ісьціннага дысыдэнта, які так і ня стаў фальшывым “прарокам”, а пайшоў у выгнаньне, у пакут сярод чужаземцаў, але адстаяў сваё сумленнае імя, свой зацкаваны народ, сваю родную зьняважаную мову. I толькі ён, ужо на іншым фронце, на апошнім рубяжы абароны беларускай незалежнасьці, спасылаючыся на сваіх сучасьнікаў — немца і літоўца — заявіў: “Сапраўды, мова, паводле Генрыха Бёля, ёсьць апошняе апірышча свабоды. Усё тое — непераможная сіла няволі,
t»2
зь якой нацыя звыклася, параднілася, ад якой адступаць рызыкоўна. Як павінны ставіцца да таго творцы?
Томас Вэнцлава, напрыклад, піша, што найвялікшы патрыятызм у тым, каб ваяваць з комплексамі сваёй нацыі. Гэта сказана ў дачыненьні да ня самай закамплексаванай нацыі, але тое праўда і, мабыць, адносіцца да ўсіх нацыяў без выключэньня”.
Вельмі шкада мне, што некалькі сустрэч з Васілём Быкавым (а яны былі кароткімі, выпадковымі) не зафіксаваў на паперы, бо даверыўся памяці. Але яна, дзякуй Богу, схаваўшы ў глыбінях неістотнае, захавала найкаштоўнейшае: вялікі беларус, непрыкметны з выгляду, быў да таго ж нешматслоўным. Так трымаюцца людзі, сканцэнтраваныя на галоўным.
Так паводзяць сябе, мабыць, і тыя, хто прысьвячаюць сябе іншым, ідучы наперадзе іх.