• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Разам мы пражылі яшчэ два дні, але ні я, ні Быкаў да той размовы болей не вярталіся. Як, зрэшты, і ніколі потым.
    Восьмага мая, на 54ю гадавіну капітуляцыі Германіі, у Васіля Уладзіміравіча была сустрэча з ветэранамі вермахту. Былыя салдаты, былыя ворагі прымалі былога салдата і ворага, як героя. Калі б аказаўся там з тэлекамерай якінебудзь каментатар Беларускага тэлебачання, ягоным кадрам цаны б не было: Васіль Быкаў яднаецца з фашыстамі. Ордэн займеў бы каментатар...
    Пасля сустрэчы ўзрушаны Быкаў казаў, што прычына такога прыёму не персанальна ў ім, а ў тым, што немцы сапраўды прайшлі праз пакаянне. А мы, ён меў на ўвазе ўсіх
    15«
    нас, былых і не былых савецкіх, не. I пакуль, як немцы ў фашызме, мы не пакаемся ў бальшавізме, у лагерах і генацыдзе, датуль нармальнага жыцця, нармальнага грамадства, наогул нічога людскага ў нас не будзе. Будуць і будуць без пакаяння з’яўляцца і з’яўляцца лукашэнкі, гатовыя раўняцца хто на Сталіна, хто на Гітлера.
    На развітальнай вечарыне, якую часткова ператварылі ў святкаванне надыходзячага 75годдзя Васіля Быкава, я сказаў яму, што заўтра ў Доме творчасці мы збіраем, каб павіншаваць з днём Перамогі, нашых ветэранаўпісьменнікаў. Дык, можа, прывітаць іх і ад яго?.. Ён адказаў, каб, канешне, я ўсіх вітаў, хоць наўрад ці ягонае прывітанне з Германіі пралётам у Фінляндыю ветэранаў нашых асабліва ўзрадуе.
    Развіталіся, моўчкі абняўшыся. Так, нібы пра ўсё адгаварылі.
    Калі і дзе ўбачымся?..
    3 Берліну ў Менск выляталі мы на досвітку 9 Мая. Пасля бяссоннай ночы, сеўшы ў крэслы, прыдрамалі, сцюардэса расштурхала: “Піць штонебудзь будзеце?..” Самалёт быў наш, і з пітва  адна гарэлка. 3 раніцы глядзець на яе невыносна было, Законнікаў пакутліва адвярнуўся. Я сказаў: “Сергей, Дзевятага мая ў небе над Берлінам... Калі яшчэ такі выпадак надорыцца?..”
    Выпілі ў нямецкіх нябёсах за Перамогу, за бацькоў, за лейтэнанта Быкава... Пасля зачыніліся ў прыбіральні  і над дзіркай, з якой свістала ветрам, спявалі франтавыя песні.
    3 аэрапорта я адразу паехаў на Іслач, у Дом творчасці. Перадаў ветэранам віншаванні ад Быкава  успрынялі стрымана.
    Выйшаўшы з вялізнай, на роту, вайсковай палаткі, дзе былі накрытыя сталы, стаў пакурыць каля наўмысна прывезенай палявой кухні... За ёй два захмялелыя ветэраны пад сасной, як у войску кажуць, апраўляліся і перагаворваліся пра тое, колькі ж я грошай нахапаў, калі расшчодрыўся на такі банкет.
    Калі Быкаў хацеў, каб мне лепей было, дык у нейкім сэнсе зрабіць яму гэта ўдалося. Як толькі надрукавалася інтэрв’ю, у якім ён выцяў мяне бізуном, так з Лукашэнкі
    457
    адразу пасыпаліся пернікі. Вырашаліся праблемы, якія здаваліся невырашальнымі, і ўрэшце дайшло да таго, што ў гаспадарчым упраўленні справамі прэзідэнта са мной самі загаварылі пра вяртанне пісьменнікам аднятай у іх маёмасці. Бо ўпраўленню, як аказалася, яна і непатрэбная: яе ўтрыманне  адны выдаткі. Праз Міністэрства аховы здароўя абяцалі адрамантаваць і Дом творчасці пісьменнікаў, часткова пераабсталяваўшы яго пад санаторый, і шмат чаго яшчэ было наабяцана...
    Я спытаўся ў Канаплёва, з чаго раптам так са мною зацацкаліся, і ён перадаў словы Лукашэнкі, сказаныя на нейкай іх нарадзе ў вузкім коле: “Быкава мы згубілі, але Някляева не можам і не павінны згубіць”.
    Выходзіла так: калі я чужы для Быкава, значыць, свой для іх.
    Найбольш Лукашэнку раз’юшвала тое, што ад’езд Быкава падаваўся як эміграцыя  і па ягонай віне. У Яраслаўлі, куды я лятаў з ім у складзе афіцыйнай дэлегацыі, што таксама трэба расцэньваць было, як пернік, карэспандэнтка НТБ наўпрост спытала, чаму эміграваў з Беларусі Быкаў і як беларускі прэзідэнт такое дапусціў?.. Лукашэнка раздражнёна і агрэсіўна адказаў тымі ж словамі, якія чуў я ад Канаплёва: мы ўсё гатовыя былі для яго зрабіць, а ён..
    Гэта было адзінае нелаяльнае пытанне, ва ўсім астатнім Лукашэнку прымалі на “ура”. На цэнтральнай плошчы Яраслаўля сустракалі натоўпам з плакатамі, з транспарантамі: “Лукашенко  презндент Росснн!”  і плошча захлынулася ў захапленні, калі ён, пратакольна ўсклаўшы кветкі да помніка Максіму Багдановічу, раптам адскочыў ад усіх і ў адзіноце ўсклаў чырвонарэвалюцыйны гваздзік да помніка Леніну. Яраслаўскі губернатар, якому б такое, мусіць, і не прыснілася, толькі вачыма лыпаў, а плошча заходзілася: “Ура!..”
    Я падумаў тады, што яшчэ трохі славянскай дружбы, еднасці, інтэграцыі  і ўсё можа быць... Лукашэнка ж пра тое, што можа быць, удзень і ўночы думаў, і менавіта таму на ўсё, што ставала на гэтым шляху, накідваўся бязлітасна.
    25 снежня 1998 года ён падпісаў з Ельцыным заяву і дэкларацыю пра аб’яднанне Беларусі і Расіі ў адну саюзную дзяржаву. A 30 снежня, зноў жа ў складзе афіцыйнай
    158
    дэлегацыі, я паляцеў з ім у Смаленск, дзе святкавалася 80годдзе ўтварэння БССР. Псіхалагічна я ўжо дайшоў быў да мяжы трывання  і тая паездка стала для мяне калі не вырашальнай, дык блізкай да таго.
    На ўрачыстым сходзе Лукашэнка прамаўляў, як звычайна, доўга і пра тое самое. Еднасць, адзінства... Пасля тое ж, прачнуўшыся на сцэне, пражаваў спікер расійскай Думы Селязнёў. Але ўсіх пераплюнуў мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл. Абвясціў, узняўшы рукі і ўзвёўшы вочы да неба, што ён адукаваны чалавек, і калі ёсць яшчэ ў залі адукаваныя людзі, дык разам з ім яны ведаюць: не было і няма ніякіх украінскіх і беларускіх народаў і моў, а было і будзе адзінае рускае дрэва, на якім усё украінскае і беларускае  штучна прышчэпленыя, калі не здзічэлыя, парасткі. Якія засохнуць, з якіх лістота ападзе, і зашуміць дрэва адным народам на адзінай мове, як задумаў Бог...
    Зала ўскочыла пляскаць, і ўстаў пляскаць на сцэне прэзідэнт Беларусі. Якой не было і няма... Ну, не даць жа мітрапаліту па мітры  не прэзідэнцкая справа. Хоць праваслаўны іерарх і адмаўляе існаванне народу, які абраў цябе прэзідэнтам... Нават Урал Латыпаў, татарын, у той час беларускі міністр замежных спраў, пазіраў не на сцэну, a ніякавата ўбок...
    Сумёты, якія ў лавіну зрываюцца, паступова нарастаюць  і не сцвярджаю, што ўсё вырашылася імгненна, у той момант... Калі глядзеў наўкол: дзе я і з кім? I дзеля чаго?.. Нібы раней не бачыў, не разумеў... Але знаходзіліся апраўданні. А тут захліснула, як горла пятлёй, і не прадыхнуць апраўданнямі.
    He было для чаго мне тут быць.
    Назад з Лукашэнкам на самалёце ягоным я не паляцеў. Пайшоў на вакзал, купіў білет на цягнік. Ехаў, колы тахкалі: так  не так, так  не так...
    Галава адміністрацыі Міхаіл Мясніковіч пасля дапытваў: як гэта  не сесці ў прэзідэнцкі самалёт?.. Спрактыкаваны наменклатуршчык, ён нешта западозрыў, і таму сказаў, каб я ведаў, што, калі б не прэзідэнт, мне б не атрымаць Дзяржаўнай прэміі. Бо разам з прадстаўленнем камітэта па прэміях было пададзена заключэнне, нібы я, атрымліваючы прэмію, скарыстоўваю службовае становішча. А прэзідэнт
    45»
    адкінуў заключэнне, як падкоп і данос маіх ворагаў, і падпісаў указ.
    Пра ўказ і ворагаў галава прэзідэнцкай адміністрацыі сказаў з націскам, каб я ўцяміў, пра што ён...
    Праз месяц адбылося паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, на якім была прынятая Заява супраць пагадненняў Лукашэнкі з Ельцыным. Яна ставіла крыж на ўсім, чаго дамагаліся мы ад улады, і я паспрабаваў расталкаваць гэта, каб потым без папрокаў, але ўсчаўся крык, нібы я спрабую сарваць паседжанне Рады і прыняццё Заявы. Зрываць я нічога не збіраўся, таму, пакуль абмяркоўваўся тэкст, выходзіў у фае і курыў. Якая розніца, якія словы ў Заяве пры яе адназначным сэнсе.
    Да мяне выйшаў намеснік па арганізацыйных пытаннях Уладзіслаў Мачульскі. Пра якога Быкаў думаў, што ён падпалкоўнік, прыстаўлены да мяне ад КДБ. Кіўнуў на дзверы канферэнцзалы, дзе засядала Рада: “Нічога не прымуць, для такіх рашэнняў кворум патрэбны, а кворуму няма”.
    Я сказаў, каб ён сабраў кворум. Прадбачачы ўвогуле, што далей будзе, але, як аказалася, прадбачачы кепска. Далёка не ўсё. I нават ад таго, што не ўсё, у скронях пратахкала, як у дарозе: “Так  не так, так  не так...”  ды ад Смаленска адступаць не было куды.
    Што ж да кепскіх прадбачанняў, дык тут я ніколі не быў надта празорлівым. Асабліва ў адносінах да сяброў, на якіх звык разлічваць, як на самога сябе. Хоць той жа Быкаў пасля мне скажа: “Калі маеш дзесяць сяброў, дык наперад ведай, што дзевяць з іх цябе прададуць”.
    3 іншага боку  я таксама нечы сябар. Усе мы, беларусы, сябры... I няхай не быў я ніколі, але лічыўся сябрам Лукашэнкі, які, адмёўшы даносы і падкопы, пастараўся для мяне з прэміяй, а я чым адплаціў? Выходзіла, што чорнай няўдзячнасцю. Таму ўзыграла яшчэ і асабістае: я  яму, а ён мне!.. Ды хто на месцы Лукашэнкі адрэагаваў бы іначай? Ніхто. Тым больш, што даклалі яму коратка: “Някляеў выступіў супраць вас”. Астатняе ўсё не мела значэння.
    Заяву надрукавалі  і Лукашэнка справядліва ўсхадзіўся: нядаўна сустракаліся! пра ўсё дамовіліся!.. I на рэспубліканскай нарадзе, дзе прысутнічалі ўсе кіраўнікі, у тым ліку сілавыя міністры, распарадзіўся з Саюзам пісьменнікаў
    160
    разабрацца... Наўпрост майго прозвішча не назваў, ды ўсе ўсё зразумелі  і прынялі да выканання. Надта ўвішна. Як пасля Лукашэнка сказаў  перастараліся. Сам ён даводзіць справу да таго, да чаго яна дайшла, не збіраўся, гэта не на карысць яму было. Хацеў пастрашыць.
    Разборкі, завадатарам якіх, падключыўшы яшчэ “дзевяць з дзесяці сяброў”, стаў Замяталін, давялі мяне ад Смаленска да Варшавы. Думаў: няма куды адступаць, а зямля, аказалася, вялікая.
    Калі ўжо малапрыемнае ў адносінах з Быкавым згадваць да рэшты, дык апошняе  вось што.
    У Варшаве я заняўся стварэннем “Інстытута Беларусі ў Польшчы”. Па аналогіі з “Інстытутам Польшчы ў Беларусі”, але зусім з іншымі задачамі. Падмурак задумы быў палітычны, чаго я і не хаваў. Палякі ўсяляк мне ў тым садзейнічалі... да моманту казытлівага пытання пра сродкі. “Пане Владэку, скуль у бедным польскім паньстве грошы?.. Проша пана да амерыканцаў”.
    Напачатку дапамагаць мне горача ўзяўся Адам Міхнік і раптам астыў. Я падумаў, што ён закапрызнічаў, як капрызна зазлаваўся быў, калі першую інфармацыю пра мяне дала газета левых “Trybuna”. Я ледзь адгаварыўся тым, што левыя самі сабралі і падалі ўсе звесткі хто вам, правым, замінаў?.. Але гэтым разам астыласць цягнулася занадта доўга для капрызу  і Сяргей Станкевіч, некалі вядомы расійскі палітык, які хаваўся тады ў Варшаве, канфідэнцыяльна мне паведаміў, што з “Gazety wyborczaj”, дзе Міхнік быў галоўным рэдактарам, пазванілі ў Хельсінкі Быкаву... і Быкаў сказаў, нібы я маю ў Польшчы нейкія прыватныя інтарэсы, таму і з’ехаў з Беларусі. Пры гэтым Станкевіч зрабіў ківок у той бок, што, маўляў, два героі на адной танцпляцоўцы  мнагавата.