• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Голас я, гуляючы ў тое, што ўсё добра, толькі невядома, для чаго, ужо знайшоў у сабе дастаткова бадзёры, але Быкаў не стаў падтрымліваць гульні, адказаўшы ціха і сур’ёзна, што трэба чалавеку на свеце зусім няшмат. Адно жыццё, адна смерць, адна кветка.
    Прысеўшы да яго на ложак, я папрасіў прабачэння за тое, што аднойчы павёўся не лепшым чынам, змусіўшы яго гэта заўважыць і ўслых пра гэта сказаць...
    Ён адвярнуўся да сцяны. Памаўчаў. Пасля сказаў: “Дзякуй, Валодзя...”
    Я ў той дзень быў у яго доўга... Гэтая апошняя наша сустрэча стала сюжэтам прыпавесці “Чмель і вандроўнік”, напісанай адразу пасля смерці Васіля Быкава. Там сказана пра ўсё найістотнае, у тым ліку пра тут згаданае, так што не варта паўтарацца. Паколькі адчуваю, што паўтараюся горш  там усё дакладней. Бо жывымі былі, як кропелькі крыві на парэзе, эмоцыі.
    Пад развітанне Васіль Уладзіміравіч спытаў, ці ўзяў я з сабой раман, пра які казаў па тэлефоне, што ўжо дапісваю?.. Каб пакінуў, калі дапісаў, ён хацеў бы пачытаць... Рукапісы і рамана, і паэмы былі ў мяне ў сумцы, у якую я палез і дастаў каньяк  не літаратурай жа яму перад смерцю галаву тлуміць. Прафесар Мураўёў, які то выходзіў з палаты, то вяртаўся да нас, ледзь не за рукі мяне схапіў: “Hi ў якім разе!..” Я на^іў дзве чаркі: “Прафесар, за Быкава”. Васіль Уладзіміравіч кіўнуў: “Я з вамі і за вас. Сімвалічна...”
    Калі я, выходзячы, азірнуўся, Быкаў прыпадняў руку,
    481
    падняць сіл не хапала, і ўзняў вялікі палец. Як некалі ў Тампэрэ... I з гэтым жэстам між намі зачыніліся дзверы. Навечна, не?  таго не ўведаць.
    Усё добра, толькі невядома, для чаго.
    Выйшаўшы, я спытаўся ў Мураўёва, ці балюча Быкаву? Рэальна, фізічна. Генадзь Мікалаевіч адказаў, што яшчэ як. Але трывае ён лепш за іншых.
    Яшчэ я спытаў, ці былі якія сйробы з боку ўлады яго наведаць?.. Каб зрабіць нешта, дапамагчы, ці хоць бы, пакуль жывы, развітацца. Я ўжо не кажу  павініцца, прабачэння папрасіць...
    “Тут віцэпрэм’ер адзін ляжыць,  кіўнуў на нейкія дзверы Генадзь Мікалаевіч,  дык у таго штодня ўладныя наведвальнікі... А што да Быкава... Пазваніў аднойчы Урал Латыпаў, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі. Спытаў, калі можна наведаць?.. Я так і не зразумеў: ад сябе ён, ці ад некага...”
    “I што?..”
    “I ўсё,  скончыў Мураўёў.  Больш нічога”.
    Генадзь Мікалаевіч Мураўёў пазваніў мне з работы 22 чэрвеня ўвечары. Недзе пасля шасці. Сказаў, што ў яго праблема, якую ён не ведае, як вырашыць. I хацеў бы са мной сустрэцца, каб параіцца.
    Ён прыехаў з Бараўлянаў, сустрэліся і пайшлі па горадзе...
    Быкаву засталося жыць, можа, да заўтра. Ён гэта адчуў і папрасіў Мураўёва, каб яго завезлі дахаты. Бо хоча памерці ў сваім ложку.
    Ува мне ўсё сцялася: “Дык завязіце, Генадзь Мікалаевіч. Я б завёз, магу зрабіць гэта з вамі”.
    Мураўёў сказаў, што Быкаў, адключаны ад сістэмы штучнай падтрымкі жыцця, можа памерці і хутчэй за ўсё памрэ ў машыне.
    Тут была праблема... Для доктара яшчэ якая... Я спытаў: “А што Ірына Міхайлаўна?..” Мураўёў адказаў, што нічога. Ці Васіль Уладзіміравіч з ёй пра гэта не гаварыў, ці яна баіцца і таксама не ведае, якое прыняць рашэнне. Яна ж яшчэ спадзяецца...
    Я сказаў Мураўёву, што, канешне, узяць такое на сябе ён
    182
    не можа. А сам вырашыў паехаць і пагаварыць з Ірынай Міхайлаўнай.
    He паспеў... Па дарозе, забегшы дамоў пераапрануцца, зазірнуў да Ніла Гілевіча. Проста словам перакінуцца, бо раптам стала ўсіх шкада, а ён гаротна адзіноціўся: ягоная жонка памірала ад той жа хваробы, што і Быкаў. Перагаварылі, я выйшаў  і ў пад’ездзе сустрэў суседку, якая сказала, што мяне шукаюць, толькі што дамоў званілі: Васіль Уладзіміравіч памёр.
    Было каля дзевяці вечара... Суседкай, якая паведаміла мне пра смерць Васіля Быкава, была пляменніца Уладзіміра Караткевіча. Можа, і няма ў тым нічога, але нешта ёсць... Асабліва, калі прачытаць ва ўспамінах Быкава, як не даваў яму Караткевіч сумаваць, суцяшаў ва ўсіх жыццёвых клопатах і казаў, што абодва яны ў кнігах сваіх будуць жыць у народзе. Дадаючы, праўда, што сам народ, калі таго не захоча, можа і не жыць.
    Разумеючы, што з пахаваннем Быкава будзе ўсё далёка не проста, я пастанавіў сабе ані ў што не ўлазіць. Каб захаваць той унутраны спакой і, для мяне самога дзіўную і нязвыклую, гармонію, якую стварыла ўва мне нядаўна напісаная паэма. Гэта быў якасна новы стан, які баяўся я разбурыць, не ўсвядоміўшы, што ён такое.
    У тым стане і смерць Быкава ўспрыняў я даволі спакойна. Чалавек пражыў  дай Бог кожнаму, а таго, што было ў ягоным жыцці  дай Бог на дзесяцёх. Я прыехаў развітацца, кінуць прыгаршчу зямлі ў магілу і паехаць. Развітаўся, засталося кінуць прыгаршчу зямлі...
    Назаўтра раніцай напісаў некалькі радкоў для газеты “Народная воля”, нешта накшалт некралогу.
    “Дзіўную даў нам Бог краіну. Усё ў ёй нібыта ёсць — у водах рыбы, у лясах звяры і птушкі, у гарадах і вёсках жыхары, якія самі сябе беларусамі называюць, а ладу беларускага, з якога само па сабе было б зразумела, нашто ўсё тут і дзеля чаго, няма і няма. I спрадвеку ў тым нехта вінаваты  то рускія, то палякі, то жыды... Толькі не мы самі, о, не! Дзесяць мільёнаў не вінаватых у тым, што жывуць у айчыне без Айчыны, на таямнічай зямлі з цьмянай, нібыта чужой, гісторыяй і замглёнай, нібыта не сваёй, будучыняй.
    Але былі і ёсць людзі, якія жылі і паміралі, адчуваючы сябе ў тым вінаватымі. За сябе і за ўсіх. Бо жылі, каб жыла Айчына, былі, каб была будучыня. Якая, як вядома, пачынаецца з мінулага  але не з цьмянага і з не замглёнага. I не з чужога, а са свайго.
    Менавіта па такіх людзях, па іх абрысах паціхупаціху распазнае сама ў сабе Беларусь. I, распазнаная ў сабе, распазнаецца ў свеце. Яна дадаецца імі да свету  і свет, не такі ўжо вялікі і ні на што, апроч людзей, не багаты, дадаецца імі: такімі людзьмі.
    Да таго, што зрабіў для Беларусі, для гонару яе і славы Васіль Быкаў, нельга нічога дадаць, апроч бессмяроцця”.
    3 Саюза пісьменнікаў пазваніў Алесь Пашкевіч, папрасіў прыйсці. Яны там сабраліся: з пахаваннем праблемы, Некага бачыць і гаварыць з некім менш за ўсё мне хацелася, але, калі Пашкевіч абіраўся ў старшыні, я трохі ў тым спрыяў яму і абяцаў, у чым змагу, дапамагаць.
    Там шмат было народу і яшчэ болей шуму... Нехта прынёс чутку, нібы ўлада хаваць Быкава адмовілася. Крычалі, што і добра, самі пахаваем. Але за што?.. У пісьменнікаў грошай няма, прадстаўнікі апазіцыйных партый таксама развялі рукамі.
    Гэткі звыклы гвалт без аніякага выніку... А да ўсяго Уладзімір Арлоў абвясціў, што мае інфармацыю з цалкам дасведчанай крыніцы: улада збіраецца пахаваць Быкава ў самым канцы Маскоўскіх могілкаў, недзе ў балоце...
    Я пазваніў Мікалаю Чаргінцу, мяркуючы, што ён, як адзіны пісьменнік ва ўладзе, павінен мець ад яе адпаведныя, звязаныя з пахаваннем, даручэнні. Ён іх і меў, з’явіўшыся гэтак хутка, нібы чакаў званка недзе паблізу ад Дома літаратара. Стаў усіх супакойваць: наконт пахавання распарадзіўся Лукашэнка, чаго ніхто не можа адмяніць. Тады я прапанаваў з’ездзіць на могілкі, каб ён паказаў месца, дзе будзе пахаваны Быкаў.
    Паехалі ўтрох: Чаргінец, я і Рыгор Барадулін. Месца было там, дзе належыла яму быць  непадалёк ад усіх пісьменніцкіх магіл. Нешта на тым месцы ўва мне, як іголка, кальнулася, пранізала: я стаў на калені і пацалаваў зямлю, у якую пакладзецца Васіль Быкаў. Падняўся ўпэўнены, што ўсё будзе добра: Быкава пахавае Бог.
    484
    У Дом літаратара вярнуліся зноўку ў крык... Я ўжо набраў паветра ў грудзі, збіраючыся, каб сціхлі ўсе, таксама закрычаць, і тут адбылося тое, чаго дасюль я не разумею, і ў што мне, каб таго не бачылі яшчэ дзесяткі два чалавек, цяжка было б паверыць: адзін з трох партрэтаў Быкава, з якіх выбіралі надмагільны, якія стаялі на паліцы ўздоўж сцяны, да якіх не падыходзіў ніхто, не кранаў,  дык вось адзін з іх, зашклёны, сам пахіліўся, нібы прыпадняўшыся, і плазмам ляснуўся аб падлогу.
    Усе знямелі...
    Быкаў прасіў мяне ў шпіталі ўсё зрабіць, што здолею, каб найцішэй было. Рыгор Барадулін казаў, што пра тое самае і яго прасіў. Калі мы пра гэта забыліся  напомніў.
    3 таго моманту я стаў адчуваць пахаванне Быкава, як нешта містычнае. Успрыняўшы тое, што сталася з партрэтам, яшчэ і як знак для мяне асабіста, бо ў шпіталі распавядаў Васілю Уладзіміравічу пра падобны, амаль гэткі ж выпадак. Толькі не з партрэтам, з абразом...
    Мне стала неяк велічна страшна  і далей ужо ані ў што я не лез. Нават не паехаў у дзень пахавання забіраць нябожчыка з Бараўлянаў. Бо з гэтым таксама не маглі канчаткова дамовіцца, спачатку збіраючыся дамоў яго на адпяванне везці, а пасля перадумаўшы: дзевяты паверх  надта высака.
    Але Бог вышэй за дзевяты паверх  і Ён не перадумаў, зрабіўшы ўрэшце так, як прасіў Быкаў. Пасля адпявання ў Доме літаратара, калі стала відавочна, што пахаванне Васіля Быкава будзе не ўладнадзяржаўным пад чырвоназялёным сцягам, а народнанацыянальным пад сцягам белчырвонабелым, паступіў загад, каб нікога з прадстаўнікоў улады на паніхідзе не было. I пабеглі ўсе, хто з пагонамі, хто без... Схлынула з пахавання ўся нячыстая сіла  і плыла над апошнім зямным шляхам Васіля Уладзіміравіча светлая, з аблокамі і птушкамі, цішыня.
    Калі на паніхідзе ўключылі запіс з голасам Быкава, тая іголка, якая кальнулася над будучай магілай Васіля Уладзіміравіча, раптам напалам разламалася, упілася ўсімі чатырма канцамі. Гэта ўжо былі не стрэмкі, нешта іншае, бо забалела зусім інакш, і я раптам так сябе адчуў, як згубіў крэўна блізкага чалавека  і ўжо амаль нічога не чуў і не
    бачыў нікога, пакуль не падштурхнуў нехта: трэба несці труну...
    ...У часовым маім жытле, у кватэры, у якой жыву я ў Хельсінкі, вісіць на сцяне карціна, якая мне не належыць, Яе, у канцы 1999 года з Хельсінкі ад’язджаючы, разам з геаграфічнымі картамі Еўропы і Беларусі, са сцяжкамі над імі і гербам “Пагоня” пакінуў Васіль Быкаў. На карціне зімовае дрэва, хутчэй нават заснежаны куст, і на ім чырвоныя снегіры. Яны рассыпаны на вецці так, што ніяк не злічыць, колькі іх. Адзін раз палічыш  сямнаццаць, другі  шаснаццаць, трэці  зноў сямнаццаць. Калі ў адной з тэлефонных размоў, гледзячы на карціну, я спытаў Быкава, ці заўважаў ён такое дзіва, ён адказаў, што заўважаў  і няма ў тым нічога дзіўнага: проста адзін снягір то адлятае, то вяртаецца.