• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Толькі, аказалася, Быкаву, каб займець рай на зямлі, трэба сустрэцца з Лукашэнкам. I я павінен Быкава на гэта
    411
    ўгаварыць. Уламаць. Такая вось на мяне ўскладваецца місія...
    У іх уяўленні яно як было?.. Калі ты старшыня Саюза пісьменнікаў, дык і начальнік над пісьменнікамі. Як генерал у войску, дырэктар на фабрыцы... Але кім бы я ні ўяўляўся, мне давалі зразумець, што хоць з выгляду яны і простыя шклоўскія хлопцы, але такіх хітрых, як я, бачылі  і, не адпрацоўваючы на іх, анічога ні для Саюза, ні для сябе я не займею.
    Мы сядзелі ў кабінеце, у які заходзіў я аднойчы разам з Быкавым, калі намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета і гаспадаром кабінета быў Генадзь Карпенка. Ён проста зацягнуў нас да сябе, выпадкова вылавіўшы каля гасцініцы “Кастрычніцкая”, дзе пасяліліся нашыя госці, маскоўскія літаратары. “Васіль Уладзіміравіч, зойдзем да мяне, хачу параіцца”. “Дык тут параімся”. “А я габінет вам пакажу, вы ж габінету майго не бачылі...” Быкаў быў у добрым настроі, да жартаўлівага асілка Карпенкі меў сімпатыі  і згадзіўся: “Хадзем паглядзім...”
    Карпенку машына чакала, Бакаў ехаць не захацеў: “Насядзеліся, пройдзем”. Пайшлі паўз прэзідэнцкай рэзідэнцыі, і я ўслых стаў згадваць, як Карпенка ў дзевяноста чацвёртым годзе вагаўся, ці ісці на прэзідэнцкія выбары, ці ні зарана яму ў прэзідэнты? Як я пытаўся, каб змусіць яго збіраць подпісы выбаршчыкаў, а не дэпутатаў, шасцёра з якіх пад самыя выбары подпісы свае адклікалі, і Карпенка застаўся ні з чым: “Калі былому дырэктару саўгаса ў самы час, дык чаму табе, былому дырэктару завода, доктару навук, зарана?..” Быкаў на ўсё гэта моўчкі ківаў, і толькі парог кабінету пераступіўшы, адрэагаваў: “Вялікі кабінет... Хоць мог быць і большы”. I калі Карпенка, рассмяяўшыся, наліў па кілішку, стары салдат сказаў яшчэ: “3 майго вопыту, Генадзь, жыць  як посвіст міны сачыць, каб ад асколкаў зратавацца. Ніколі не бывае зарана, а бывае толькі запозна”.
    Посвісту міны, як жыццё паказала, Генадзь Дзмітрыевіч не ўсачыў...
    Прамінула два гады  і ні ў гэтым, ні ў большым кабінеце Быкава і ўявіць немагчыма было. Але ж не казаць пра тое Канаплёву?.. Які сустрэчу першага пісьменніка з першым прэзідэнтам, канешне ж, не сам сасніў.
    3 ад’ездам Быкава ўсё ўжо было вырашана: фіны далі яму стыпендыю па праграме Міністрэрства культуры і ПЭНцэнтра, якая называецца “Хельсінкі  горад бяспекі для пісьменніка”. Ад’езду нічога не замінала, а галоўнае  Быкаў сам хацеў ехаць. Яму было семдзесят чатыры гады, а жыў ён у такім псіхалагічным і фізічным напружанні, вытрываць якое  не кожнаму маладому. У Быкава ж дыхавіца, дый сэрца... А тут яшчэ, з прыходам да ўлады Лукашэнкі, зноў яго пачалі цкаваць  і зноў тымі самымі, што і раней, сабакамі. Нібыта ўсё вярнулася на кругі свае.
    Я сказаў Канаплёву, што таксама не за тое, каб Быкаў з’язджаў. I магу яму перадаць, не ўгаворваючы і не ўломваючы, бо яно без толку, што з ім хацеў бы спаткацца прэзідэнт. Толькі і з гэтага нічога не выйдзе, а калі выйдзе, дык што?.. Быкаў можа ўсё абнародваць пры выпадку  і атрымаецца, што ён паслаў прэзідэнта на... (ненарматыўная лексіка нармальная ва ўладным лексіконе). А вось калі б Лукашэнка адкрыта сам яго запрасіў, карона б не звалілася  і выйшла б зусім іншае. Калі б нават Быкаў адмовіўся... Тады можна было б публічна развесці рукамі: народны прэзідэнт, не зважаючы на палітыку, паклапаціўся пра народнага пісьменніка, хацеў, як найлепш, а той, заядлы, заўпарціўся, дык што ж... Тады ў Лукашэнкі і пачалавечы, і палітычна адны плюсы, ніякіх мінусаў.
    Даводзіў я гэта Канаплёву, перакідваючы ўсё на яго, не толькі таму, каб самому з небяспечнага скрыжавання саскочыць. Кожны карысць сваю шукае  і не ў маіх інтарэсах было тады, каб Быкаў з’ехаў. Хоць я і ведаў, і разумеў, па якіх прычынах... Але ён дома быў патрэбны, бо з ім вага Саюза пісьменнікаў  адна, без яго  іншая. Правёўшы першыя раунды з Уладзімірам Замяталіным, які і ў прэзідэнцкай адміністрацыі, і ва ўрадзе метадычна выконваў сваю ўласную праграму па ліквідацыі ўсяго беларускага, я ўбачыў, што на гэтым рынгу значэнне маюць не прыёмы, не тэхніка, а толькі вага.
    Канаплёва я плюсамі без мінусаў пераканаў, але Канаплёў  не Лукашэнка... Калі мы спаткаліся наступным разам, і я спытаў: “Ну што?..”  ён, не расказваючы, якая ў яго з Лукашэнкам размова адбылася, толькі крутануў галавой: “He!..” I па выглядзе ягоным відаць было, што за тое, да
    443
    чаго я падбіў яго, ён мне не дужа ўдзячны.
    Нічога іншага ніхто і не чакаў... Лукашэнка не з тых, хто першым кіўнецца насустрач.
    Быкаву сустрэцца з Лукашэнкам, пра якога Васіль Уладзіміравіч чуць не хацеў, я не прапаноўваў, валтузня вакол ягонага ад’езду доўжылася, а тут ён раптам пытае, як з намёкам на нешта, ці ад сябе я званю, і ўжо ўсё ў сабе схаваць я не змог  прарвалася напружанасць... Я адказаў, што званю не ад сябе, а ад Саюза.
     Дзякуй,  пракінуў Быкаў з такой інтанацыяй, нібы ледзь трываў, каб не пакласці трубку.  Дапамагаць няма ў чым, і праводзін не трэба.
    Ніякай гаворкі далей быць не магло  і я пажадаў яму шчаслівай дарогі... Калі б да той размовы нашай хоць сам Гасподзь падключыўся, сказаўшы, што ў тую ж дарогу следам за Быкавым давядзецца неўзабаве выправіцца і мне, ніхто з нас, думаю, і Госпаду б не паверыў.
    Быкаўскае інтэрв’ю рэзанула мяне па жывому. Знешне выгляду я не падаваў, ды ўнутры...
    Мне ўжо ківалі на гульні з уладай, у тым ліку людзі, якіх я паважаў, але ж не Быкаў... Тым больш, што ён ведаў практычна ўсё, што папярэднічала гэтым гульням. Ведаў пра тое, што непазбежна да іх змушала. Я сам тлумачыў яму, што гэта непазбежна. Мяне і абіралі ў старшыні, каб я гэтым займаўся, што я і рабіў. Маючы надзею, што тыя, хто абіраў, не прасцейшыя за шклоўскіх хлопцаў  і разумеюць, якая наперадзе гульня...
    Надзея  рэч ненадзейная.
    Мой намер працаваць у Саюзе пісьменнікаў Быкаў падтрымаў толькі тады (сказаўшы: “Нехта ж павінен...”), калі абірацца ў старшыні адмовіўся Генадзь Бураўкін, які заявіў на паседжанні Рады, што прапаноўваць яму гэта трэба было раней. Значна раней... Бураўкін крыўдаваў на літаратурную брацію, ад якой не дачакаўся аніякай падтрымкі пасля таго, як быў зняты з пасады старшыні Дзяржтэлерадыё, і крыўдаваў справядліва. Аднак, мяркую, адмовіўся ён абірацца не толькі па крыўдзе. Маючы за плячыма вышэйшую кіраўнічую школу і  непараўнальны з маім вопыт стасункаў з рознымі ўладамі, Генадзь Мікалаевіч,
    114
    мусібыць, наперад здагадваўся, што ўсе высілкі па выратаванні асобнай арганізацыі, якая проста існаваннем сваім, беларускай сутнасцю сваёй процідзейнічае агульнай дзяржаўнай палітыцы, стануцца марнымі.
    Зрэшты, не ведаю, ці думаў Бураўкін так, як зараз я за яго думаю  мне на той час думалася інакш. Амаль усё, за што я ні браўся, мне тады ўдавалася, і гэта давала адчуванне ўпэўненасці і сілы. А з такім адчуваннем часта ўдаецца зрабіць нават большае ад таго, на што ты здольны. I мне падалося, што я, мы, калі ўсе згуртуемся і будзем біць у адно, здольныя выправіць сітуацыю. Паўплываць на ўладу, на Лукашэнку, які для нечага ж  не толькі ж для таго, каб імпэту мне дадаць?  пракінуў аднойчы: “На прэзідэнта трэба ўплываць. Калі вы не будзеце сустракацца са мной, шукаць магчымасці ўплываць, дык сустракацца з прэзідэнтам і ўплываць на яго будуць іншыя”.
    Дарэчы, гэты быў моцны закід з ягонага боку. I не цалкам правакацыйны, як шмат хто потым мне даводзіў. Лукашэнка ў тую пару вельмі сур’ёзна ставіўся да пісьменнікаў, нават іх пабойваўся, і барацьба за лаяльнасць нацыянальнай інтэлігенцыі да ўлады ішла якраз праз пісьменніцкі Саюз. У прапанаваных абставінах гэта і можна было, і трэба было скарыстоўваць. Каб, калі не дамагчыся лепшага, дык хоць бы ўратаваць ад знішчэння тое, што ёсць. У той вайне, якую вёў з беларушчынай не адзін Замяталін. Праз гэта і няспраўджаная спроба сустрэчы Быкава з Лукашэнкам трансфармавалася ўрэшце ў сустрэчу Лукашэнкі з Радай Саюза пісьменнікаў.
    Палітыка  гульня кантактная. Як футбол. Гуляючы толькі на сваёй палове поля, мяч у чужыя вароты не заб’еш. Xi63 што на дурнічку, ды няма дурных... Простыя хлопцы на свеце скончыліся.
    Была яшчэ адна, ранейшая, не надта складная тэлефонная размова з Васілём Уладзіміравічам... Адразу пасля пісьменніцкага з’езду, на якім мяне выбралі ў старшыні.
    Быкава на з’ездзе не было, ён праз колькі дзён пазваніў, павіншаваў бадзёра, сказаўшы, што, калі я і часопіс, і газету, і ўсяго столькі ўжо цягну, дык пацягну і яшчэ столькі ж, a пасля спытаў, ці гэта тое, чаго б мне самому хацелася?
    445
    Упоперак неяк легла пытанне... Чаго цяпер пытацца?.. Канешне ж, я адказаў, што не... Вы ж самі, маўляў, ведаеце, што па неабходнасці... I без таго ўжо часу няма, каб пісаць, а тут яшчэ адзін не малы клопат, і калі б не вы, не Бураўкін, не Законнікаў, не Дудараў, наогул не ўся Рада...
    Гэта была не зусім праўда. Нават зусім не праўда. Калі б сам я не хацеў, упіраўся, дык ніхто б мяне ў тыя старшыні не ўпёр. Спакушалі, перабольшаныя мной, магчымасці, падагравалі амбіцыі... “Слабы чалавек”  сказана ў Святым пісанні.
    Цяпер прызнацца ў гэтым  не тады... Тады, каб выйсці ў размове з ніякаватасці, якая заўсёды ўзнікае, калі адзін не тое кажа, а другі ведае, што чуе не тое, я распавёў Быкаву, як аднойчы спытаўся ў Яўгена Еўтушэнкі: кім бы ён яшчэ хацеў быць, апроч як паэтам? I Яўген Аляксандравіч адказаў адразу, імгнення не прамарудзіўшы: старшынёй Саюза расійскіх пісьменнікаў. He савецкіх, а менавіта расійскіх...
    Быкава гэта развесяліла: “Пазнаю Еўтушэнку. Але ты не ён, і Саюз не расійскі, так што глядзі...”
    Раней мне глядзець трэба было. Папярэдне разабрацца з рэальным станам спраў і ў Саюзе, і ў Літфондзе, які толькі па Дому творчасці “Іслач” меў запазычанасць амаль у 30 тысяч даляраў. Сама ж маёмасць, якая з савецкіх часоў не пераацэньвалася, каштавала капейкі і праз суд забіралася крэдыторамі. Каб адбіцца ад гэтага, я ўзяў на работу юрыста, былога вайсковага пракурора Ўладзіслава Мачульскага, пра якога Быкаву сказалі, нібы ён падпалкоўнік КДБ і наўмысна да мяне прыстаўлены. Пра тое дазнаўся я ад Васіля Уладзіміравіча, калі ўжо вольны быў ад абавязкаў старшыні. Спытаў: “I вы паверылі?..”  і ў адказ пачуў: “А чаму не?..”