Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
У апошнія гады зарубежных бадзяньняў насьцярожанасьць, якая ўелася і трымала ў пастаянным напружаньні, крыху слабела, але пры наездах у Менск вярталася зноў. 3 дому выходзіў па крайняй патрэбе, бачыўся толькі з самымі блізкімі людзьмі — з Карласам Шэрманам па справах Беларускага Пэнцэнтра, з Рыгорам Барадуліным гутарыў у сябе ці ў яго дома гадзінамі. У тэлефонных размовах асьцярожнічаў, лісты адпраўляў з выдуманымі зваротнымі адрасамі (у мяне такіх некальк!).
I наагул, як мне здавалася, у паездках ён быў куды болып
420
раскаваны, разьняволены, чым дома.
Багатай і шчодрай грузінскай гасьціннасьцю запомнілася сустрэча ў Тбілісі. На вялікіх шумных застольлях ён трымаўся паважна, пышная шматслоўнасьць тостаў і алавэрды — не па ягонай натуры. Затое, калі невялікімі кампаніямі разыходзіліся па нумарах (а мы жылі ў адным), быццам выпростваўся, ахвотна ўключаўся ў размовы, якія вяліся даверліва і шчыра, быццам ніякіх праслухоўваньняў у прыродзеа не існуе. У той тбіліскай сустрэчы нашым частым суразмоўцам быў доктар філялёгіі з Паўднёвай Асеціі, літаратуразнаўца і паэт Нафі Джусойты. “Дзе ён цяпер, што пра яго чутно?” — дапытваўся Васіль, будучы ў Германіі. Толькі і мог я адказаць, што сам ня ведаю: з распадам СССР прыкра абарваліся многія сувязі і літаратурныя, і сяброўскія.
Цяга да малых спакойных кампаній цалкам акупіла сябе ў Ерэване. Пайшлі сьнедаць да Леаніда Гурунца, у яго засталіся на абед і прасядзелі да вячэры — цэлы дзень, не выходзячы з дому. Нават на нейкі афіцыёз з урачыстым канцэртам не пайшлі, за што мне давялося ўзяць на сябе сакратарскі гнеў Юрыя Сураўцава. Ён вырашыў, што мы загасьцяваліся, загулялі.
Стол і на самой справе быў багаты напоямі і закусьсю, але за сталом нас трымала ня гэта, а горкі расповяд гаспадара аб Нагорным Карабаху. Сам ураджэнец яго, ён біў ва ўсе званы, крыкам крычаў, як армяне НагорнаКарабахскай аўтаномнай вобласьці, адарваныя ад Арменіі, з году ў год трываюць жорсткі генацыд. Армянін, які жыве ў Сцепанакерце, ня толькі ў Ерэван да родных, але і ў памежныя Горыс і Кафан ня мог зьезьдзіць, мінаючы Баку. Hi газэт армянскіх, ні кніг, ні тэлевізійных праграм. I імклівае зьмяншэньне карэннага насельніцтва, якое мэтанакіравана выцясьняецца і пагрозамі насільля, і прамым насільлем аж да зьбіцьця і забойства. “Дружба народаў” трашчала ў Карабаху па ўсіх швах, і вугельчыкі будучай нацыянальнавызваленчай вайны тлелі, разгараючыся ўжо тады. Пра ўсё гэта і расказваў Леанід Гурунц, які адважна бамбардзіраваў пісьмаміпратэстамі і Брэжнева, і Аліева, і Дземірчана. Замест зразумелых адказаў — строгая вымова за вымовай па партыйнай лініі, выключэньне з партыі за “паклёп”, які падрывае “саюз непарушны”, некалькі інфарктаў. Пакуль апошні не абарваў жыцьцё.
421
Калі праз паўтара дзясятка гадоў мне давядзецца ўдзельнічаць у стварэньні і дзейнасьці Камітэта Расійскай Інтэлігенцыі “Карабах” (КРІК), у разгар блакады і вайны ня раз вылятаць у замерзлы, сьляпы Ерэван, у Сцепанакерт, які мэтадычна разбураўся азэрбайджанскімі ГРАДамі, я шматкроць успомню тую сустрэчу ў Леаніда Гурунца, які ўпершыню расказаў мне пра армянскі боль і карабахскую трагедыю. He забываў яе і Васіль. Пасьля кожнай маёй паездкі ў Арменію і Карабах зь цікаўнасьцю выпытваў, што там і як, шчыра цікавіўся дзейнасьцю КРІКа і адабраў яе. Кнігу маіх рэпартажаў і артыкулаў “Карабахскі дзёньнік”, якая выйшла ў Сьцепанакерце на газэтнай паперы мізэрным тыражом — вайна! — чытаў уважліва, чуйна ўлавіўшы ў ёй тое галоўнае, дзеля чаго, уласна, яна пісалася і выдавалася — журналісцкія сьведчаньні відавочцы. За год да яго сьмерці выйшла пасьмяротная кніга прозы Леаніда Гурунца. Удава, зрабіўшы надпіс, прасіла перадаць Васілю.
А ён якраз пераяжджаў з Германіі ў Чэхію, і я, чакаючы новага адрасу, затрымаў бандэроль. Але потым усё ж пасьпеў пераслаць у Прагу, упэўніўся, што кніга атрымана, перадаў удаве прывітаньне ў адказ. А ці пасьпеў прачытаць кнігу Васіль, які ўсур’ёз абяцаў падумаць пра маю просьбу напісаць на яе для “Лнтературных вестей’ рэцэнзію, — так і ня ведаю. Успамінаючы цяпер аб нашым згодным разуменьні трагедыі Нагорнага Карабаху, думаю, што пры ўсёй рознасьці балючых праблем, яно у многім прадвызначыла і наш згодны негатывізм у адносінах як да першай “ельцынскай”, так і да другой, “пуцінскай” чачэнскіх войнаў.
Урэзалася ў памяць бакінская сустрэча на канфэрэнцыі, што праходзіла пад патранажам Гейдара Аліева. На сумным банкеце тагачасны першы сакратар рэспубліканскага ЦК і будучы прэзыдэнт Азэрбайджана гаварыў гадзінную прамову аб росквіце братніх рэспублік, народаў і літаратур, шчодра перасыпаючы яе цытатамі амаль з усіх азэрбайджанскіх клясыкаў ад Нізамі да Самэда Вургуна (што праўда, вершы чыталіся без запінкі на памяць, без шпаргалак). Давялося і Васілю сказаць прадугледжаны рытуалам тост пра нацыянальны атрад таленавітых майстроў пяра. Але кульмінацыйны эпізод быў не на гэтым афіцыйным урадавым банкеце, а на канфэрэнцыі, для ўдзелу ў якой мы ўсе і сабраліся ў Баку.
422
Адным з першых выступіў на ёй Мікалай Грыбачоў. Патасна бядуючы, быццам перавыданьні Ганны Ахматавай і Марыі Цьвятаевай хутка зусім выцесьняць сучасных савецкіх паэтаў, як рускіх, так і азэрбайджанскіх, ён папартыйнаму прынцыпова заклікаў пакласьці канец выдавецкаму самавольству. Васілю далі слова крышку пазьней. Спакойна, не напружваючыся, быццам разважаючы ўголас, кінуў ў насьцярожаную залу: адзінае, што мы цяпер можам і павінны зрабіць, каб загладзіць злачыную віну за паламаныя, пакалечаныя лёсы абодвух паэтаў — вярнуць народу іх схаваную спадчыну. Асобныя адабральныя воплескі не перарасьлі ў гул аплядысмэнтаў, але ў перапынку армянскі крытык Арам Грыгаран ледзь не задушыў Васіля, гарача абдымаючы. А нядрэмны азэрбайджанскі вартаўнік ідэйнай чысьціні сацрэалізму Сайфула Асадулаеў, які са змрочным выглядам назіраў гэтую сцэну, прамовіў, гледзячы ў столь з паказной абыякавасьцю:
— А я згодны з Грыбачовым!
Усе, не згаворваючыся, і Васіль таксама моўчкі адышліся ад яго...
Прынцыпам, па якіх жыў няўхільна, Васіль быў верны заўсёды. На ўсесаюзнай канфэрэнцыі пісьменьнікаў і крытыкаў, якая праходзіла ў Менску да 30годзьдзя Перамогі, ён быў адзіным, хто не пабаяўся на поўны голас назваць з трыбуны забароненае імя Віктара Някрасава, чые кнігі, пачынаючы са сталічнай “ленінкі”, зьніклі на той час з каталёгаў усіх бібліятак краіны. Саноўны прэзідыюм быў у шоку. Куратары з ЦК саюзнага і рэспубліканскага, закулісна патрабавалі тлумачэньняў. Гаворка, відаць, была крутая.
I гэты, і наступны дзень канфэрэнцыі Васіль даседжваў у зале з выглядам стомленага, паглыбленага ў сябе чалавека, які, аднак, зрабіў сваю справу, — выканаў грамадзянскі, літаратурны ды і проста чалавечы абавязак.
Безадказнае пачуцьцё гэтага трайнога абавязку было у ім абвострана да мяжы. 3за таго ж адлучанага ад літаратуры і выгнанага з краіны Віктара Някрасава ледзьве ня ўспыхнуў скандал на пленуме праўленьня СП СССР, праўда, ня ў зале пасяджэньняў, а ў ніжнім буфеце ЦДЛ. Да нашага століка падсела група ўкраінцаў. Хтосьці сказаў пра Някрасава ходкую гадасьць і назваў здраднікам. Васіль не стрываў,
123
рэзка запярэчыў. Украінцы дружна абурыліся і хутка ўсталі зза стала: “у гэтай кампаніі сядзець зьнявага для нас”. Адзін зь іх, устаючы, кальнуў Васіля: маўляў, усе яго героі, калі яны мярзотнікі, носяць украінскія прозьвішчы. Да нас пачалі прыслухоўвацца і за іншымі столікамі. Я палічыў за лепшае забраць Васіля да сябе дадому — так мы і ня трапілі на пленум...
Бязглуздыя падазрэньні ва ўкраінафобіі доўга ад яго не адліпалі. Часам іх даводзілася чуць і ад такіх людзей, як Алесь Ганчар, Паўло Заграбельны, а аднойчы і ад Івана Драча. Васіль адказваў іроніяй. Але неяк сарваўся з крыўдай ня столькі за сябе, колькі за праўду вайны, якую ставіў вышэй за ўсё: “А што запяюць нашы кіеўскія сябры, калі я напішу пра карныя атрады ў Беларусі? Украінцы ж былі ў кожным!” Такой аповесьці ён не напісаў. Хто яго ведае, па тым часе, можа, гэта і добра. Нічога, акрамя новай лаянкі ў яго адрас і метак “беларускага нацыяналіста”, яна б не прынесла. Ды і Галоўліт засек бы на корані. Расказваў жа памянёны вышэй В.Салодзін, што ў прозе Васіля Быкава асабліва адсочваліся суадносіны “станоўчых” і “адмоўных” герояў па нацыянальных прыкметах: колькі і якіх рускіх, беларусаў, украінцаў. Якая норма дазвалялася, былы галоўлітавец чамусьці не раскрыў.
Міне некалькі гадоў, і на хвалі стварэньня беларускага Народнага фронту, які Васіль Быкаў падтрымліваў і словам, і справай, пра пісьменьніка і ў Расеі загавораць як пра “беларускага нацыяналіста”, “русафоба”. Няхай бы сабе — квасныя, сярмяжналапцевыя патрыятысты. На жаль, і некаторыя разумыя людзі з асяроддзя не калялітаратурнага, а пісьменьніцкага. Трапным адказам ім прагучала яго прамова ў Менску, што даляцела да Масквы:
— Мы з Расеяй акадэміка Сахарава, Сяргея Кавалёва. Але не з камуністычнай Расіяй сталіністаў.
Слова ў слова паўтарыў гэта і ў нашым разгорнутым дыялёгугутарцы, які мы вялі ў Германіі для часопіса “Пасеў”.
Некамуністычная, несталінская Расея ні “беларускага нацыяналіста”, ні “русафоба” ў ім рашуча не прызнавала. Я наглядна пераканаўся ў гэтым па гарачых сьлядах свайго звароту “Дапамажыце пісьменьніку!”, адрасаванага ў 2000 годзе праз “Нзвестня” выконваючаму абавязкі расейскага
121
прэзыдэнта і маскоўскага мэра. У адказ на публікацыю хлынуў паток водгукаў чытачоў, званілі і літаратары, і вэтэраны вайны. Абураліся новымі перасьледам і цкаваньнем вядомага, любімага пісьменьніка на яго беларускай радзіме, шукалі і прапаноўвалі розныя варыянты магчымага пераезду ў Расею, хоць бы часова, да лепшай, спрыяльнай пары. Адстаўны палкоўнік раіў зьвярнуцца да губэрнатара Маскоўскай вобласьці, генэрала Барыса Громава і абяцаў сваё пасрэдніцтва амаль з палавіннай гарантыяй посьпеху. Васіль папрасіў перадаць яму “дзякуй”, але ад прапановы адмовіўся. Пазваніў у Менск старшыня Міжнароднага Літаратурнага Фонду Уладзімер Огнёў, выказаў гатоўнасьць выдзеліць дачу ў Перадзелкіне. У размове праз тыдзень ці то выпадкова, ці наўмысна ўдакладніў: уступае ўласную (якой, дарэчы, тады ў яго яшчэ не было). Прыродна чуйны да скрытых псыхалягі чных нюансаў, вельмі далікатны Васіль падзякаваў — і раз назаўсёды закрыў тэму. А з кантор У.У.Пуціна і Ю.М.Лужкова ні слова...