• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    I сапраўды прыслаў праз месяцпаўтара. Памятаю, як ён
    пачынаўся. 3 апісаньня выпадку “ў нашым двары”. Падшывалец украў бацькаў мэдаль ня то “За аброну...”, ня то “За ўзяцьце...”. Спачатку начапіў на сябе, потым гуляў, скарыстоўваючы як “біту” у гульні на грошы, затым, калі надакучыла, выкінуў у кучу сьмецьця. I ўсе, уключаючы франтавікабацьку, ня ўбачылі ў такім падзіцячы неўсьвядомленым зьдзеку з памяці вайны нічога асаблівага. Пра што і як ішло ў артыкуле далей, забылася, але настойліва ўсплывае вядучы матыў праўды пражытага і перажытага, якую любяць прыўздымаць, узвышаць, упрыгожваць, натужна гераізаваць. А гэта не ўзбуйняе, а здрабняе сапраўдныя подзьвігі герояў, таму што гераізм без супраціўленьня цяжкасьцям і пераадоленьня пакут, без перамогі над імі ня поўны.
    Артыкул не пайшоў. Яго ня тое што зусім зарэзалі — “літаратурка” была ўжо ня “кочатаўская”, а “сьмірноўская”, — але прапанавалі маладому “няграматнаму” аўтару “дапрацаваць”. Няхай больш гучна скажа пра героіку вайны і знойдзе іншы зачын: выпадак ёсьць выпадак — навошта ж так абагульняць?
    Давялося мне, ініцыятару “пакуль што” не гатовага да друку арткула, пісаць у Горадню, даваць начальніцкія рэкамэндацыі. Адказ прыйшоў хутка. Раздражнёны, рэзкаваты. Прыкладна такі: ні перарабляць гэты артыкул, ні пісаць іншы, як хацелася б вашай рэдакцыі, ня буду, можаце выкінуць у сьметніцу...
    У тую даўнейшую “літгазэтаўскую” бытнасьць я яшчэ не ўсьведамляў, што воляй ці мімаволі маю нейкае дачыненьне да “бягучага літаратурнага працэсу”, якому ў будучым было наканавана стаць гісторыяй літаратуры. I па маладой бестурботнасьці не зьбіраў, не захоўваў матэрыялаў, што праходзілі праз мае рукі. Разуменьне, што яны дакумэнты гістарычныя, прыйдзе пазьней, і гэтае “пазьней” будзе нічым ня лепшае, чым “ніколі”. He захаваў таму ні артыкула, ні ліста Васіля Быкава. А трэба было здагадацца зьберагчы, тым болей што сам ён пра іх хутчэй за ўсё забыўся. Як я потым ня раз пераконваўся, пастарнакаўскае “He надо заводнть архнвов, над рукопнсямн трястнсь” ён калі і адносіў да сябе, дык літаральна.
    Халадок, што быў выкліканы абменам лістамі вакол таго
    артыкула, мог азмрочыць нашу другую сустрэчу ў канцы лютага 1962 года. Аднак не азмрочыў. Наадварот, менавіта зь яе пачынаецца адлік болей чым саракагадовай дружбы, якая ня ведала ня тое што навальнічнных хмар, але ніводнай дажджлівай аблачынкі. Ніякай хмурнай аблачынкі не выклікала нават маё болей як стрыманае стаўленьне да “Альпійскай балады”. Стрыманае таму, што, як я горача даводзіў Васілю, рамантыка — не яго пісьменьніцкая сьцежка. Ён моцны ўвасабленьнем чалавечых драм, што высьвечваюць драмы народныя. А ў рамантычным аздабленьні драма перастае быць драмай, стаецца прыгожай легендай, хоць легенда і названа баладай.
    Але “Альпйская балада” — забег наперад. Тады ж, у лютым 1962 года, халадок, пра які ідзе гаворка, адступіў пад асьляпляльным пробліскам “Трэцяй ракеты”. Трэцяя аповесьць Васіля Быкава, яна стала першай, перакладзенай на рускую мову і прынятай да публікацыі ў сакавіцкім нумары “Дружбы народов”. На чарговы пленум у Менску Васіль прыехаў з часопіснай вёрсткай і па маёй просьбе даў прачытаць аповесьць. Чытаў я яе ўночы — ня мог адарвацца. Удзень на пленуме кляваў носам, але ўражаньне ад прачытанага не слабела. Сустрэліся вечарам у мяне ў нумары. Напэўна, я патлумачыў сваё ўражаньне няўцямна і сумбурна. Ён слухаў, не перабіваючы і, як заўсёды, быў нешматслоўны.
    — А цяпер сцэна ў канцы, калі абгарэлы нямецкі танкіст прыпаўзае да нашай саракапяткі.
    — Пацыфізм? Рэмаркізм? — імгненна насьцярожыўся ён.
    — Ну пры чым тут гэта! Што да мяне, то я не лічу пацыфізм лаянкай і бачу ў ім праяву гуманізму. Так, пацыфісты не прадухілілі другую сусьветную, але ад трэцяй пакуль што па меры сваіх сіл утрымліваюць. А Рэмарка люблю, прачытаў усё, што ў нас выдадзена, “На Заходнім фронце без перамен” для мяне — адна з вяршыняў сусьветнай клясыкі... Але я зараз пра іншае. Мне здаецца, што выпрабаваньне героя блізкасьцю ворага — гэта такі запас тэм і сюжэтаў, які ў літаратуры пакуль што не крануты. Хіба што “Другая ноч” Віктара Някрасава, але і там забіты, правільней, задушаны ў начным пошуку вораг не зусім побач, а глядзіць на ўзрушнага навічкасалдата зь сямейных фатаграфій.
    401
    ...Зноў забег наперад. Hi я, чытач, ні сам пісьменьнік не прадбачылі яшчэ, што сюжэтная сытуацыя, упершыню апрабаваная ў “Трэцяй ракеце”, павернецца то адным, то другім бокам і ў “Мёртвым не баліць”, і ў некаторых іншых аповесьцях. А перад гэтым цалкам на ёй будзе пабудавана апавяданьне “Адна ноч” (спачатку “Пракляцце”, але ў другой, канчатковай назьве яўная завочная пераклічка з Някрасавым), дзе два салдаты, рускі і немец, сыдуцца ў падвале, заваленым выбухам бомбы...
    Выслухаўшы мой маналёг, Васіль памякчэў. Як я адчуў, усхваляванасьць крытыка была да душы пісьменьніку.
    У той час “Лнтературная газета” ўвяла апэратыўныя, мэсяц у месяц палосы, прысьвечаныя выхаду нумароў часопісаў. Ведаючы, што сакавіцкая паласа рьіхтуецца ўжо цяпер, я папрасіў даць мне вёрстку “Трэцяй ракеты” з сабой у Маскву, каб пасьпець хутчэй адрэцэнзаваць аповесьць. У Маскве яе хутка прачытаў Г.М.Карабельнікаў, чыім намесьнікам па аддзеле я быў, і, пагадзіўшыся з маёй ацэнкай, перадаў тадышняму члену рэдкалегіі Юрыю Бондараву з просьбай напісаць рэцэнзію. Той таксама прачытаў хутка і таксама горача пахваліў, але, баючыся, што з рэцэнзіяй зацягне, заказаў яе, прычым тэрмінова, Грыгорыю Бакланаву — у той “адліжны” час яны былі неразлучнымі шчырымі сябрамі. Рэцэнзія прыйшла ў наш аддзел праз пару дзён. “Я пачаў чытаць гэтую аповесьць ноччу (таксама ноччу! —В.А.), думаючы толькі паглядзець, а прачытаць заўтра. I чытаў ужо не адрываючыся да канца. У ёй няма строгага сюжэту, але ў ёй ёсьць самае галоўнае: праўда”, — пісаў Бакланаў. I празорліва прадказваў: “Запомніце гэтае імя. Вы яшчэ сустрэнеце яго”. Як бачым, пісьменьнікі бываюць прарокамі ня толькі ў вершах ці прозе, але і ў крытыцы...
    Так у сакавіку 1962 года ў цэнтральным друку зьявілася першае слова пра Васіля Быкава. Маё дачыненьне да яго нас зблізіла. Ня памятаю дакладна, у якую з наступных сустрэч мы перайшлі на “ты”, але ведаю пэўна: адбылося гэта без усялякіх “брудэршафтаў”, натуральна, само сабой.
    3 1962га пачалі ажыўлена ліставацца. Да сьвятаў абменьваліся жартоўнымі і сур’ёзнымі віншаваньнямі, у лістах вялі размовы “літаратурныя” пра справы надзённыя. I не пра адны толькі справы, але і непаразуменьні, якімі яны часам су
    IOS
    праваджаліся.
    Высьветлілася, што і ў прыняцьці, і ў непрыняцьці шмат чаго, што друкавалася тады ў часопісах і выдавалася кнігамі, мы сыходзіліся.
    Болей частымі рабіліся і сустрэчы — дватры, а то і болей разоў на год. To ў Мінску, куды я часта наяжджаў па справах і так, то ў Маскве, куды Васіль пачаў заяжджаць амаль не радзей, чым у Менск. У Менску ён увёў мяне ў сваё бліжэйшае літаратурнае акружэньне: праз яго я пазнаёміўся, у нейкай меры зблізіўся і з Валодзем Караткевічам, і з Рыгорам Барадуліным, крыху пазьней — з Анатолем Вярцінскім і Генадзем Бураўкіным. “0, нашей молодостн споры!” (Яўген Яўтушэнка), узбудараджаныя пад’ёмамі і спадамі “адлігі”, яе успышкамі, якія то разгараліся, то затухалі! Спрачаліся бурна, не адмаўляючы сабе і ў вясёлых застольлях. У некаторых прымаў удзел Алесь Адамовіч, хоць з усіх напояў ён болей за ўсё любіў кефір — зь ім я сышоўся і пасябраваў яшчэ да першай сустрэчы з Васілём. У Маскве я зьвёў Васіля з Іонам Друцэ, Іванам Драчом, некаторымі “літгазетаўскімі” калегамі, нашмат пазьней — зь Ігарам Дзядковым. Пасьля вяртаньня Васіля з Італіі — першай замежнай паездкі — пазнаёміў у час вячэры са сваёй жонкай, якую ашаламілі шчырасьць, прастата і крытычнасьць яго разважаньняў на тэмы ня толькі літаратурныя, але і палітычныя. Hi ў тых, ні ў другіх, як правіла, у нас не было разыходжаньняў, калі ня браць пад увагу яго сталасьць і маю наіўнасьць; ведаючы за сабой гэтую слабіну, я пакорліва аддаваў Васілю безумоўнае першынство ня проста па старашынстве. Але ні першых, другіх роляў не было ў нас у роўна нэгатыўным успрыняцьці, напрыклад, наведваньня выстаўкі ў Манежы Хрушчовым, яго дзікіх сустрэч зь інтэлігенцыяй і сустрэч мясцовых правадыроў у рэспубліках, што праходзілі ўсьлед за імі.
    Аднолькава абурала і несхаванае цкаваньне некаторых маладых і ня толькі маладых, але і прызнанага Віктара Някрасава, якога пахуліганску абазвалі “турыстам з кіёчкам”. Як высьветлілася, незалежна адзін ад аднаго мы падпісалі адзін і той жа ліст па “справе” Сіняўскага — Даніэля. “Я рады, што і тут мы разам”, — сказаў Васіль, даведаўшыся аб маім “падпісанстве”.
    10!
    Правёўшы адзін зь летніх адпачынкаў у Паланзе (шчасьліва супала так, што там жа, у літоўскум Доме творчасьці, адпачываў зь сям’ёй і Алесь Адамовіч), я па дарозе дамоў спыніўся ў Вільнюсе. Да Горадні рукой падаць — некалькі гадзін аўтобусам. Сазваніўшыся, дамовіліся, што зазірну ў госьці. Гасьцяваў тры дні. Хадзілі па горадзе, блукалі вакол, зьезьдзілі ў Друскенінкай, там наведалі дом Чурлёніса, пасядзелі на нёманскай кручы. Пад занепакоеным прыглядам Васіля — “Будзь асьцярожны, плынь хуткая, адносіць” — я наплаваўся ўдостань. Лёгка, спакойна, натуральна мінуў час. Гаварылі пра многае і рознае, але не бесьперастанку. Якраз у тую гарадзенскую паездку я раптам адкрыў для сябе, што з Васілём добра ня толькі размаўляць аб усім, што ў галаву прыйдзе, але і памаўчаць. Тым болей, што шматслоўныя маналёгі прамаўляў тады я, а ён іх не любіў...
    Такім заведзеным парадкам — сустрэчы, лісты, тэлефонныя размовы — і ляцеў час аж да сумнага ці лёсавызначальнага — усё залежыць ад таго, пад якім вуглом глядзець — у жыцьці і творчасьці Васіля Быкава 1966 года, калі ў “Новом мнре” зьявілася яго аповесьць “Мёртвым не баліць”.
    Васіль і Саша Адамовіч апынуліся ў Маскве разам і прыйшлі да мяне позна ўвечары адразу пасьля сустрэчы з Твардоўскім. Адзін як шкельца, другі крышку падвясёлены, але зьзялі абодва: сыгнальны нумар з пачаткам публікацыі ўжо ў рэдакцыі. Саша быў захоплены аповесьцю так, што пераказваў яе калі не зусім, дык блізка да тэксту. Васіль слухаў з настроем таксама прыўзьнятым, ня тоячы, што рады і свайму першаму выхаду да чытачоў праз апальны “Новый мнр”, і аднадушнаму прызнаньню аповесьці яго творчай удачай. Я з нецярпеньнем чакаў выхаду нумару. Дачакаўшыся, пачатак праглынуў залпам, за раз, і яшчэ з большым нецярпеньнем пачаў чакаць наступнага нумару з заканчэньнем.