Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Імкнучыся хоць заднім чыслом “заступіцца” за “Мёртвым не баліць”, я прывёў у артыкуле словы Твардоўскага аб праўдзе, якая абавязкова застанецца, калі ўсё мінецца, і да
115
даў эзопаўскае разважаньне пра тое, што праз столькі — ужо амаль 15 — гадоў пара было б гэтую аповесьць, якая ні разу не выдавалася пасьля часопіснай публікацыі, перачытаць зноў, непрадузята, без імгненнага, як напачатку — раздражненьня. Вычытаў вёрстку, падпісаў зьверку, дачакаўся сыгналу і, задаволены, паехаў у адпачынак. Вяртаюся праз месяц — абухом па галаве: кніга затрымана, аддрукаваны тыраж звозіцца ў Маскву і з пасьляслоўя выдзіраюцца абзацы. Тыя самыя, дзе пра “Мёртвам не баліць”.
— Нарваўся? Ня трэба было дражніць, — дакараў тадышні супрацоўнік “Дружбы народов” з аддзелу крытыкі.
Зьбіты з панталыку, аналізую прыкрую сытуацыю. Калі сыгнал кнігі быў, тыраж друкаваўся і развозіўся, значыць, цэнзура “пад затуманеным імем Галоўліта” (А.Салжаніцын) тут не пры чым. А хто пры тым? Хутчэй за ўсё, той, хто пастаўлены надзіраць за Галоўлітам. Пастаўлены ж, усім вядома, У.Сяўрук.
Але тое былі меркаваньні, здагадкі. Пацьвярджэньне — яшчэ праз 15 гадоў — прынёс 1994 год, калі на чарговую Міжнародную канфэрэнцыю “КДБ: учора, сёньня, заўтра” вынесьлі тэму цэнзуры. 3 адным з дакладаў выступіў былы кіраўнік Галоўліта В.Салодзін. Пералічыў пісьменьнікаў, якіх ягонае ведамства, паслухмяна выконваючы ўказаньні Старой плошчы і Лубянкі, чытала праз лупу. Васіля Быкава назваў сярод першых. У перапынку я падышоў да дакладчыка:
— Напружце, калі ласка, памяць. I ўспомніце такі выпадак...
Напружвацца не давялося: выпадак запомніўся.
— Дык ад каго ж выйшла распараджэньне затрымаць кнігу? Вы ж у Галоўліце яе падпісалі.
Ня я назваў У.Сеўрука — мой суразмоўца. I тут жа дадаў, што часопіс і выдавецтва маглі не паслухаць. He захацелі...
Няпраўда: не паслухалі. Мэтадам сабатажу. Выдзірку забароненых абзацаў правялі для адводу вачэй начальства толькі ў пятай прыкладна частцы 220тысячнага накладу, a астатнія чатыры пятыя пакінулі некранутымі. Так і захоўваецца ў мяне з таго часу кніга ў двух экзэмплярах. У адным нумарацыя старонак нармальная. У другім здвоеная, праз злучок: 661662, 663664. Ёсьць і трэці экзэмпляр, з
416
аўтографам Васіля: “... на памяць аб адной кніжнай гісторыі”.
Кнігу ў “нзвестннском” варыянце двойчы перавыдавалі ў рэспубліках — на Ўкраіне і ў Малдавіі. I абодва разы пыталіся ў мяне дазволу захаваць пасьляслоўе. Я пагаджаўся, але, не раскрываючы праўды, хітра папярэджваў: па віне выдавецтва, што пацьвярджаецца здвоенай нумарацыяй старонак, у часты тыражу выпала некалькі абзацаў, таму перакладаць пасьляслоўе прасіў бы па поўным тэксьце. У адказ атрымліваў ветлівыя тлумачэньні: пераклад зроблены, кніга здадзена ў набор, уносіць тэкставыя дапаўненьні немагчыма “па тэхнічных прычынах”. Дапускаючы, што, разгадаўшы мае хітрыкі, выдаўцы таксама хітруюць, падумаў быў пра дэмарш: а ці ня зняць пасьляслоўе? Запытаўся ў Васіля. Ён напісаў: рабі, як лічыш патрэбным. Супакоіўшыся і падумаўшы, вырашыў: як бы там ні было, галоўнае — не мае разважаньні пра прозу Васіля Быкава, а сама ягоная проза, тармазіць яе выданьне я ня маю права...
Няпраўда, быццам да крытычных залпаў, што абстрэльвалі яго прамой наводкай, Васіль адносіўся спакойна, амаль раўнадушна.
Зьнешне вытрыманы, ураўнаважаны, ён быў уражлівы, вельмі чульлівы, безабаронны. I, прымаючы на сябе ўдары, перажываючы іх, вельмі пакутаваў. Нават у артыкул для друку прарвалася прызнаньне аб асьлепленасьці і разьдзёртасьці, якія ледзь не прывялі да страты творчых арыенціраў. У лісьце да мяне гэты боль вельмі шчымлівы: б’юць так, што ў душы ніводнага жывога месца, — уся баліць.
Боль шматкроць узмацнілі, абвастрылі разгром “Нового мпра”, звальненьне А.Твардоўскага, яго хвароба і смерць. У дзень пахаваньня Васіль быў у Маскве разам з Анатолем Вярцінскім. У той ці ў наступны вечар мы сустрэліся ў мяне дома. Змрочна сядзелі за сталом, гарталі том, што выйшаў тады ў “Бнблнотеке Всемнрной Лнтературы”, чыталі ўголас вершы Аляксандра Трыфанавіча. Васіль разы са два сказаў, што Твардоўскагарэдактара ставіць вышэй за Твардоўскагапаэта. Паэт ён, вядома, таленавіты, але мець талент — яшчэ ня значыць зьдзейсьніць подзьвіг. А тое, што зроблена “Новым мнром”, іначай як подзьвігам не назавеш. He літаратурны — грамадзянскі подзьвіг, які звыш таленту запатрабваў і самаадданай мужнасьці, і геройскага самаадра
117
чэньня. Затым дастаў з кішэні паперку, складзеную ўчацвёра.
— Вось далі мне чыесьці вершы пра яго. I пра тых, хто на паніхідзе выйшаў на сцэну, стаў каля труны ў ганаровую варту — Мікалай Грыбачоў, Анатоль Сафронаў, іншыя грамілы. Яны зьвялі яго ў магілу, яны ж і прынародна смуткуюць. Добра, ім хоць бы што. А зале? На нашых вачах пачаўся цынічны зьдзек з памяці, ці тое яшчэ будзе, а мы моўчкі трываем...
Тая паперка зь вершамі ляжыць дзесьці ў маіх архівах. Пакуль што я яе не знайшоў і прывесьці вершы поўнасьцю не магу. Але першая страфа запомнілася тады ж адразу і помніцца дасюль:
Под некрологом мертвым слогом, Казенным слогом йх речей, Чйтаю спйсок палачей Того, чей лйк над некрологом.
Чые вершы? Ня ведаю. Васіль адказаў няпэўна: так, аднаго знаёмага. Яўна ня Толі Вярцінскага — інакш на пахаваньні Васіля, успамінаючы тую нашу сустрэчу ўтраіх, ён не выпытваў бы пра вершы так настойліва — што ў іх было і як, не прасіў бы ўспомніць хоць радок. Дапускаю, што самога Васіля: выліў душу, а прызнацца ў аўтарстве не захацеў. Каб ня зьменшыць прэстыж празаіка? Магчыма, і таму. Ва ўсякім выпадку на маёй памяці прычыны называць сябе паэтам не падаваў ніколі...
Калі паскудствы, якія тыражавалі У.Сяўрук і Э.Скобелеў, які пазьней да яго далучыўся, выклікалі раздражненьне і гнеў, то зьляпаная ў 90я гады на ўладным беларускім “версе” і спушчаная ў газэтныя “нізы” калектыўка былых аднапалчанаў, што адракліся ад франтавога братэрства, кінула Васіля ў недаўменьне і сум. ‘Тэта ж трэба, — з горыччу гаварыў ён, — колькі грошай зза мяне зглумілі! Людзей, раскіданых па ўсім былым Саюзе, і знайсьці трэба было, і апрацаваць, настроіць адпаведна”.
Пры ўсім тым, што да генэрала Ўласава ня ставіўся пасавецку адназначна, кляймо “літаратурнага ўласаўца”, перанесенае на яго ў “постсавецкай” Беларусі з Аляксандра Салжаніцына ў савецкай Расеі, пякло, нібы зладзейскі ўдар у сьпіну з палітычнай падваротні, пакінуў не нажавую на целе
14 Зак.1229
418
рану, якая потым зарубцуецца, а злаякасную пухліну. Болей за ўсё даймала хлусьня — і тая, што вылівалася цэбрамі, і тое, што цэбры гэтыя былі ня штучныя, а сэрыйнай вытворчасьці, пастаўленай на паток прафэсіяналамі кампрамату, творцы якога загадзя ведалі, што ілгуць. Таму і літаратурныя атакі на сябе лічыў ня толькі літаратурнымі, бачыў і ўсьведамляў іх палітычнуго падаплёку. Нэрвовую рэакцыю на яе ў савецкія часы абвастраў кадэбісцкі нагляд, пра які ён ведаў па пэрлюстрацыях, беспамылкова вызначаючы, які ліст у яго вялікай пошце прачытваўся, па праслухоўваньні і падслухоўваньні, адкрытых пагрозах і няўмела схаваных правакацыях. Ды і самі кадэбісты ні ў Горадні, ні ў Менску не ўтойвалі, што ён у іх пад наглядам, і нават дзеля прыстойнасьці не клапаціліся аб тым, каб старанна зацерці відочныя сьляды бруднага сачэньня.
Адсюль асьцярожнасьць, якая расла з гадамі, перарастайчы ў насьцярожанасьць, а то і падазронасьць. Веніямін Каверын, які пазнаёміўся з Васілём у Крыме і быў вельмі прыхільны да яго, не без зьдзіўленьня расказваў, як ён і на пляж выходзіў з партфелем, дзе трымаў паперы, хаваючы іх ад чужых вачэй. У мой другі прыезд у Горадню, куда я заехаў па дарозе з Польшчы, для сяброўскай гутаркі павёз мяне, Аляксея Карпюка і Барыса Клейна пагуляць у лесе. Hi пра што таемнае мы ў лесе не гаварылі. Прычына ж маёўкі, як я жартам назваў наш выезд на прыроду, была ў тым, што абласное ўпраўленьне КДБ паклала вочы і вушы на Барыса Клейна, гарадзенсага выкладчыка, вучонага, чый грамадзкі тэмпэрамэнт і нестандартны настрой, а таксама навуковыя інтарэсы і заняткі выклікалі падазрэньне у нядобранадзейнасьці .
Ці не залішнія былі меры самаабароны? Ня мне меркаваць, — Васілю, думаў я, відней. I зразумеў яго, калі ў Маскве, на пісьменьніцкім зьезьдзе, тым самым, да якога дарма зьвяртаўся А.Салжаніцын сваім адкрытым пісьмом, Васіль, ідучы на сустрэчу з Аляксандрам Ісаевічам, сунуў мне ў кішэню згорнутыя трубкай паперы, якія баяўся браць з сабой, і папрасіў патрымаць у сябе да яго вяртаньня.
Але быў і выпадак, які зьдзівіў безагляднай бясьпечнасьцю.
Выпадкова даведваюся, як гасьціў у Горадні настырны асьпірант з ІМЛІ, які, так і не абараніўшся, згінуў потым невядома куды.
410
Кружылі вакол яго небеспадстаўныя намёкі на стукацтва, і Васіль таксама чуў пра гэта. Але ўсё роўна пакінуў госьця начаваць аднаго ў кватэры.
— Ты што? — зьдзівіўся я.
— Разумееш, давялося пайсьці. Мяне чакалі ў іншым месцы. Я быў зьвязаны абяцаньнем і ня меў права яго парушыць, — вяла і крыху зьбянтэжана апраўдваўся ён.
Дабрадушша? Але да яго штурхаў давер: чуткі чуткамі , але ня можа ж чалавек упасьці так нізка, каб адплаціць злом за гасьціннасьць. А галоўнае — вернасьць слову: яна была для Васіля нормай паводзін. I наагул пытаньне, чаго больш у апісаным выпадку — безагляднасьці ці сьмеласьці. Памойму, усётакі апошняга, прадыктаванага неаслабным пачуцьцём говару і асабістага, і прафэсійнага: не адмаўляцца ж ад яго пісьменьніку зза шпікоў ды даносчыкаў, ад якіх усё роўна не ўберагчыся. Таму даводзілася часам і на ражон лезьці. Ці, дакладней, выходзіць да бар’ера.
Пры прыезьдзе ў Горадню, на сваю малую радзіму, для Віктара Варашыльскага ражномбар’ерам стала мытня на савецкапольскай мяжы. Беларускі апазыцыянер сустракаў польскага дысыдэнта, вадзіў госьця па мясьцінах яго дзяцінства, прымаў у сябе дома, хадзіў да яго ў гатэль. Пры ад’езьдзе правёў не на вакзал, а на мытню. Там і абняліся на разьвітаньне — далей тым, хто праводзіць, ходу няма. Праз месяц — так хадзіла тады наша пошта туды і да нас адтуль — ліст ад Варашыльскага: у той дзень ён не паехаў. Мытнікі ўчынілі не звычайны дагляд, а шматгадзінны шмон, старанна корпаліся ва ўсім друкаваным і рукапісным, тоесёе забралі. Цягнік пайшоў, і падазронаму госьцю давялося каратаць ноч на лаўцы паміж мытняй і пашпартнай заляй.